• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Генадзь Бураўкін расказваў, што прыкладна тое ж Быкаў гаварыў і яму.
    Мы чакалі ягонага вяртання летам. He ведаю, што ўтрымала яго. Магчыма, гэта быў кампраміс з блізкімі яму людзьмі, якія не падзялялі ягоны намер — хоць і цяжка было на яго ўздзейнічаць, але ён быў жывы чалавек. Магчыма, зза здароўя, якое пагаршалася і пагаршалася і ўрэшце рэшт закончылася страшным дыягназам... Аперыраваць узяліся ў пражскім шпіталі — тым самым, тыя ж урачы, што рабілі складаную
    анкалагічную аперацыю прэзідэнту Гавелу...
    Ягоны апошні прыезд быў даволі неспадзяваным і нечаканым, хоць папраўдзе кажучы, усе ягоныя прыезды апошнія гады былі нечаканымі — ведалі, што павінен прыехаць, але што ён ужо дома, даведваліся з ягоных званкоў. Як і ніхто толкам не ведаў, у які час, якім відам транспарту ён адбывае. Упадаў у гэтую канспірацыю Васіль Уладзіміравіч не таму, што хацеў абвесці вакол пальца адпаведныя службы — не такі наіўны ён быў чалавек, каб не ведаць, што не паспее пераступіць дзяржаўную мяжу, як тыя, каго гэта цікавіць, маюць інфармацыю. He хацеў іншай праінфармаванасці, пасля якой на вакзале альбо ў аэрапорце яго сустрэне ці прыдзе праводзіць натоўп ды яшчэ са сцягамі, плакатамі, чаго ён арганічна не выносіў. Расказваў, неяк выйшаў з ліфта на лесвічную пляцоўку з чамаданамі — а там ужо людзі, якіх менш за ўсё хацелася б бачыць. Звычайна ён адключаў тэлефон, сам званіў, каго хацеў пачуць ці пабачыць. Цяперпшні ягоны прыезд нечаканым быў у тым сэнсе, што пасля аперацыі ён знаходзіўся пад пільным наглядам урачоў. Генадзь Бураўкін толькітолькі сабраўся ехаць у Прагу праведаць яго, заадно ўзяць інтэрв’ю для газеты “Салідарнасць”, на якое па тэлефоне згадзіўся Васіль Уладзіміравіч, хаця к таму часу катэгарычна адмаўляўся даваць якія б там ні было і каму б там ні было інтэрв’ю...
    Даволі хутка ўдалося звязацца з Генадзем праз ягонага сына Лёшу, і назаўтра з ранку ён пазваніў мне з кватэры. Перагаварылі, дамовіліся, як паедзем, дзе і ў колькі сустрэнемся, і ледзь паклаў трубку і сабраўся набраць нумар Сяргея Законнікава, як зноў званок ад Генадзя — толькі што Быкаў званіў яму, прасіў перанесці сустрэчу на заўтрашнюю раніцу — на дзесяць гадзін...
    Васіль Уладзіміравіч быў рэдкі на цяперашні час чалавек слова, да педантычнасці дакладны і абавязковы. Калі скажа, што прыдзе — можна не сумнявацца: будзе з дакладнасцю да хвіліны, прызначыць сустрэчу — практычна ніколі не бывала, каб адмяніў. Мы зразумелі, што яму кепска, к вечару, пэўна, вельмі стамляецца і не хоча паказвацца такім перад намі...
    Ён, як заўсёды, сам адчыніў дзверы, сустрэў нас характэрнай шчырай і прыязнай быкаўскай усмешкай са звычайным радасным воклічам: “Ну, вооо, хлопчыкі!” Абнялісярасцалаваліся ў вузкім калідорчыку і, пакуль Ірына Міхайлаўна
    81
    накрывала стол у зале, запрасіў у кабінет у канцы калідорчыка направа. Тут Васіль Уладзіміравіч спакойным, нават трошкі іранічным голасам расказваў і пра “рачка, што завёўся” ў ім, і пра тое, як пагана адчуваеш сябе з урачамі, не ведаючы тамтэйшай мовы, і пра свой няпросты пералёт з Прагі ў Мінск, за час якога ён ды і Ірына Міхайлаўна гублялі прытомнасць.
    Бяседу прадоўжылі ў зале, заняўшы “свае” месцы — ён з Генадзем на канапе справа, мы з Сяргеем насупраць на крэслах. Ірына Міхайлаўна, як заўсёды, прысела на хвілінку на нізенькі зэдлік у тарэц стала, нешта пыталася, але, як і звычайна, не надта ўмешвалася ў нашу мужчынскую гамонку: пасядзіць — і зноў бяжыць шчыраваць на кухню. Васіль Уладзіміравіч засыпаў нас пытаннямі — і пра здароўе, і пра нашых сямейнікаў, і пра літаратурныя справы, а больш за ўсё — што робіцца тут, на Беларусі, як тут зблізку мы бачым і разумеем розныя падзеі апошняга часу. Ен выслухоўваў нас і меў свае меркаванні. Лёс роднай Беларусі заўсёды востра хваляваў і трывожыў яго, нават цяпер, зняможанага, спакутванага смяртэльнай хваробай.
    Фізічныя дый, вядома, душэўныя пакуты, немаладыя гады знешне зрабілі з яго зусім старога, на той дзень амаль што нямоглага чалавека, што адразу ж кінулася ў вочы. Ён страшна здаў у параўнанні з тым, як быў год назад. I ўвогуле ў эміграцыі ён здаў неяк рэзка, абрывіста, асабліва калі памяняў звыклую быкаўскую прычоску “набок”, з якой глядзеўся маладзейшым. А ўвогуле ён заўсёды выглядзеў значна маладзейшым на свае гады. Колісь мне, васемнаццацігадоваму, калі ўпершыню ўбачыў Быкава ў сакратарыяце ‘Тродзенскай праўды”, ён падаўся ледзь не равеснікам. Дый потым ягоныя аднагодкі старыліся куды хутчэй, чым Быкаў. А зараз ён быў зусім стары, стомлены, змучаны страшнай хворобай чалавек. Але трымаўся малайцом, нават чарачку прыгубіў за кампанію са мной, пацвельваючыся з Генадзевага і Сяргеевага цвярозага ладу жыцця, да якога ніяк не мог прывыкнуць дый прыняць усур’ёз таксама, хоць сам ужо добрых гадоў з дзесяць не браў нічога, апроч чарачкі сухога віна...
    Гадзіны праз тры мы заўважылі, што ён стаміўся, і сталі спешна збірацца. Ён у адрозненне, як гэта бывала заўсёды, на гэты раз не настойваў пабыць яшчэ, выпіць “на дарожку”, не хаваў, што яму хочацца прылегчы, хоць ні словам не абмовіўся пра сваю немач. Ён ніколі не любіў скардзіцца на
    «2
    свае болькі і нягоды, якіх аж занадта хапала ў ягоным, як многім здавалася, надта ж удалым і шчаслівым лёсе. На развітанне Васіль Уладзіміравіч падарыў кожнаму з нас сваю “Доўгую дарогу дадому” са зробленымі яшчэ да нашага прыходу подпісаміаўтографамі і абавязковыя для яго памятныя сувенірчыкі, якія заўсёды прывозіў з замежных вандровак. I тут трэба сказаць, што ягоная ўважлівасць была проста ўнікальнай. He памятаю, каб ён калі забыўся павіншаваць з днём нараджэння ці нейкай іншай сямейнай урачастасцю, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў. Нягледзячы на рашучыя пярэчанні, Васіль Уладзіміравіч, як тое бывала заўсёды, пайшоў праводзіць нас да самага ліфта...
    Гэта было наша апошняе “збяганне” ў Быкава з Быкавым. Але не апошняя сустрэча з Васілём Уладзіміравічам. Апошняя сустрэча адбылася праз месяц і адзін дзень — 19 чэрвеня, у 79тыя ўгодкі ягоных народзін, якія ён сустракаў у бальнічнай палаце ў Бараўлянах. Мы згаварыліся з Барадуліным, Кудраўцом, Вярцінскім ехаць разам, вялікай групай, каб меней стамляць Васіля Уладзіміравіча. Ён ужо не падымаўся, хоць урачы, што лячылі яго, былі на той момант настроены вельмі аптымістычна. Урач забараніла заносіць у палату кветкі — яны выклікалі ў Васіля Уладзіміравіча прыступы астмы, якая мучыла яго не адно дзесяцігоддзе. ПІматлікія букеты, прынесеныя некім да нашага прыходу, стаялі і ляжалі на стале ў калідоры. Дабавілі да іх свае і запоўнілі палату. Павіншавалі, узялі нават, стоячы, па кілішачку за ягоны дзень анёла і — галоўнае за здароўе. Васіль Уладзіміравіч спрабаваў усміхацца, але і ўсмешка, і словы даваліся яму цяжка. Выслухаў аўдыёпасланне ад Рыгора Бакланава, якое прынёс і ўключыў па магнітафоне Рыгор Барадулін, і ўрач нагадала, што хвораму трэба адпачыць...
    Праз тры дні вялікі пісьменнік і грамадзянін, народны не толькі па званні, але і па існасці, аб чым як нельга лепш засведчылі ягоныя сапраўды ўсенародная праводзіны, спачыў назаўсёды... Але аб гэтым пасля...
    Адкрываю вокладку ягонай апошняй кнігі, з ягоным апошнім аўтографам. Апускаю ўсё, толькі апошнія словы — “3 даўняй, гродзенскай прыязнасцю...” Углядваюся ў такі знаёмы, рэдкі для пісьменніка прыгожы, разборлівы почырк, і прыгадваю...
    Гэты почырк я ўпершыню ўбачыў восенню 1956 ці вясною
    57га года — помню, на вуліцы было яшчэ холадна і золка. Тады я, нядаўна ўзяты са школьнай парты жаўтароты супрацоўнік шчучынскай раённай газеты, разы дватры на месяц ездзіў у “Гродзенскую праўду” рабіць клішэ для нашай газеты. Мой рэдактар Іван Пятровіч Вераб’ёў дамовіўся са сваім калінкавіцкім земляком і сябрам па партызанцы Андрэем Данілавічам Коласам, адказным сакратаром ‘Тродзенскай праўды”, аб спрыянні ў аператыўным вырабе клішэ. Начальства начальствам, а клішэ выштукоўвалі мажны мацак рэтушор Валодзя і худзенькі, прапахлы махоркай і едкімі растворамі цынкограф Міша — той самы Міша, чые знакамітыя афарызмы кшталту: “He п’еш — адкуль тое здароўе”, “Зрання выпіў — увесь дзень свабодны”, “Ходзіш цвярозы, як дурань” любіў цытаваць на розных сябрынах Васіль Уладзіміравіч, калі быў у вясёлым настроі. Валодзя і Міша былі аматары закласці за каўнер, таму разам з фотакарткамі мяне ў рэдакцыі “нагружалі” парай пляшак добрай самагонкі. Ехаў звычайна пад вечар, Валодзя і Mima, аходаўшыся недзе ля апоўначы са сваёй газетай, браліся за мае фотакарткі, трохі “ўзяўшы на зуб”. Працэс вырабу клішэ тады быў складаны і доўгі, і мяне, каб не тоўкся пад нагамі і не выклікаў падазрэння, адпраўлялі спаць у кабінет адказнага сакратара, дзе была шыкоўная, мяккая скураная канапа. He будзячы мяне, хлопцы клалі загорнутыя ў паперу гатовыя клішэ на Коласаў стол, і я ранічкой прачынаўся і непрыкметна змываўся на аўтобус.
    Гаспадар кабінета зза спазнення газеты часам заседжваўся, і мне тады нічога не заставалася, як паныла сноўдацца па горадзе. На вуліцы тады была халодная, мокрая золь, Валодзя пашкадаваў мяне і завёў пабавіць час у сакратарыят, дзе было сталоў з пяць, за якімі карпелі выпускаючы, карэктары. Па суседству з Валодзем, амаль упрытык, сядзеў і нешта пісаў маладзенькі хлопец, якога ўсе звалі Васем. Я паводзіў сябе, як мыш пад венікам, намагаючыся нікому не замінаць. Потым Вася некуды выйшаў, Валодзя паклікаў паглядзець, што зрабіў з маімі няякаснымі здымкамі, я міжволі зірнуў на суседні стол, дзе толькі што сядзеў і нешта пісаў Вася, — і быў уражаны: на аркушы зверху было акуратна выведзена і двойчы звіліста падкрэслена таямнічазманлівае “Апавяданне”, а далей больш як на паўстаронкі месціліся трычатыры абзацы, напісаныя акуратным, прыгожым почыркам з рэдкімі папраўкамі.
    81
    Ого, падумаў я з павагай, ён апавяданні піша! He ведаю чаму, але гэты почырк назаўсёды ўрэзаўся ў памяць, як сёння бачу тое падкрэсленае “Апавяданне” і роўненька напісаныя абзацы, але без загалоўка...
    Пазнаёміліся ж з Васілём Быкавым мы недзе гады праз тры, як памёр Міхась Васілёк, якога я добра ведаў і які сядытады друкаваў на “Літаратурнай старонцы” мае паэтычныя опусы. Ягонае месца літкансультанта ў аддзеле культуры заняў той самы Вася, даволі ўжо вядомы тады не толькі на Гродзеншчыне па публікацыях у мясцовым альманаху “Нёман”, але і ў рэспубліцы. Тады жартавалі: літаратурны сцяг Гродзеншчыны перайшоў ад Васілька да Васіля. Зрэдку я дасылаў ці, бываючы ў Гродне, заносіў яму свае вершы, сёетое ён ухваляў, даваў у друк, сёетое бракаваў. Канечне, назваць гэта сур’ёзным знаёмствам можна з вялікай нацяжкай, хоць ён прыязна вітаўся, пазнаваў на вуліцы, але ці мала было ў Быкава, які пасля выхаду “Жураўлінага крыку” атрымаў усебеларускую вядомасць, такіх, як я, паэтаў! Ды і да вершаў я стаў астываць, спаўна аддаючыся раёнцы, дзе ў свае няпоўныя дваццаць два гады стаў намеснікам рэдактара.