Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
65
ягоных вачох любая вайна ёсць трагедыяй для народа. Гэтыя свае погляды — і на савецкую сістэму, і на вайну — ён, калі стаў нам давяраць, выказваў без эківокаў, называючы ўсе рэчы сваімі імёнамі, ад чаго нам рабілася крыху ніякавата, нават страшнавата, для нас яшчэ існавала мяжа, якую нельга пераступаць.
Савецкасьць — незвычайны фэномен! Ведаеш пра жудасныя злачынствы “роднай улады”, але аддзяляеш іх ад прыроды гэтае ўлады, ад яе першапачатковай сутнасьці, яе адважваешся дадумаць да канца і прызнаць, што злачынная сама ўлада ў цэлым, і вінаваціш толькі асобных кепскіх ейных чыноўнікаў. Тое было хваробай не адно нашай, але і ўсіх тых, каго сёньня называюць “шасьцідзясатнікамі”. I хоць гісторыкі літаратуры далучаюць і Васіля да гэнэрацыі “шасьцідзясятнікаў”, гэтых апошніх савецкіх ідэалістаў, ён ім ня быў. Ён быў сам па сабе. Але, паўтаруся, здаваўся нам адным з нас, толькі значна больш таленавітым — магутнасьць ягонага таленту адчувалі мы ўсе, як адчуваеш сілавое поле высокавольтнай падстанцыі. Але тое ў ягоных творах, а ў побыце, у нашых пасядзелках у Навума ён нічым асабліва не вылучаўся, ня быў, што называецца, душою кампаніі. Душою кампаніі былі гаваруны накшталт мяне, Навума, Рыгора Бярозкіна — хто калі, у залежнасьці ад тэмы размовы і ступені “паддатасьці”. А ў Васіля язык быў не надта падвешаны, красамоўцам яго не назавеш, свае думкі ён фармуляваў, запінаючыся, марудна, і слухаць яго было часам цяжка. Ён гэта ведаў, і таму больш слухаў, чым гаварыў. Шкада, што мы ня ўмелі слухаць, асабліва я...
Менавіта тую “кіслікаўскую” кампанію мае на ўвазе Васіль у “Доўгай дарозе дадому”, калі распавядае, як Аляксей Карпюк езьдзіў у Менск сварыцца з ягонымі, Васілёвымі, сябрамі, якія “спойваюць Быкава”.
Аднойчы мне патэлефанаваў Навум, сказаў, каб я неадкладна да яго прыехаў: у яго сядзіць Алёша Карпюк, у якога да нас нейкая вельмі сур’ёзная справа. Што за справа, ён, Навум, не ведае: Карпюк патрабуе, каб сабраліся ўсе хлопцы, перадусім, каб ты быў. Як усе збяруцца, тады ён і скажа. Праз паўгадзіны я прымчаўся да Навума, на вуліцу Фрунзе, 3. He памятаю, хто там яшчэ быў, здаецца, Хвёдар Яфімаў, Рыгор Бярозкін і мастак Барыс Забораў — усю нашу кампанію сабраць
3 Зак. 1229
не ўдалося. На канапе сядзеў злосны, насуплены Карпюк, руку мне падаў неахвотна, вочы калючыя. Пачакалі яшчэ крыху, але нікога больш не дачакаліся. I Карпюк пачаў: “Вось што, хлопцы, — з гэтым трэба канчаць! Вы спойваеце Васіля! Ніводная ягоная паездка у Менск не абыходзіцца без таго, каб ён тут з вамі не напіўся. На вас мне, шчыра кажучы, напляваць, — піце, калі здароўя не шкада. Але вы павінны разумець, што такое Быкаў, кім ён ёсьць для беларускай літаратуры. Я вам не дам зрабіць з яго алкаголіка!”
3 паўгадзіны ён чытаў нам мараль, сарамаціў, бэсьціў, слова нікому не даваў прамовіць: “I слухаць не хачу! Якія тут могуць быць апраўданьні? Вы — злачынцы!” Мы сумеліся, разгубіліся, пачувалі сябе школьнікамі перад суровым настаўнікам. Вядома. Карпюк перабольшваў, у Навума ніколі не пілі “пачорнаму”, ніколі Васіль не напіваўся, ды ўсё ж у пэўнай ступені Карпюк меў рацыю — без кілішка не абыходзілася аніводная нашая пасядзелка.
“Антыалкагольная акцыя” Карпюка ў імя выратаваньня Быкава не мела посьпеху, хоць Аляксей і самому Быкаву прачытаў мараль і засьцярог яго ад нашай “кампаніі п’янтосаў”, пра што нам, сьмеючыся, распавёў Васіль, прыехаўшы з Горадні. I пасядзелкі нашыя працягваліся. Прыязджаючы ў Менск, Васіль абавязкова заходзіў да Навума, той па тэлефоне выклікаў мяне і іншых хлопцаў, і пачыналася гавэнда пра ўсё на сьвеце. Вядома, больш пра палітыку, пра тое, што дзеецца ў краіне, пра тое, што зноў вярнуліся старыя часы сталіншчыны. I вось аднойчы Васіль спытаў у Навума, ці зьвярнуў ён ўвагу на тое, што кожнага разу, як толькі мы сядаем за стол, пад вокнамі Навумавай кватэры паяўляецца белая “Волга” з антэнай? —“Якая Волга?” — зьдзівіўся Навум. “Я не бачыў!..” — “А ты зірні ў вакно, — сказаў Васіль, — яна ўжо тут...” Навум і ўсе мы падыйшлі да акна: сапраўды, пад вокнамі, ну не зусім пад вокнамі, праз дарогу, стаяла белая “Волга”. 3 антэнай. “Ну і што? — спытаў Навум. — Стаіць і стаіць!” — “А тое, што нас слухаюць”, — сказаў Васіль. Навум недаверліва засьмяяўся: “3 чаго ты ўзяў? У маім доме жывуць розныя начальнікі, той жа прарэктар БДУ Малышаў. Мабыць, гэтая “Волга” прывозіць яго дадому на абед і чакае, пакуль ён абедае. Ці каго іншага прывозіць.” — “А я табе кажу, што нас слухаюць,—
67
ціха сказаў Васіль, — запісваюць. Тое не мае страхі, я ведаю дакладна. Ад каго, няважна... Так што, хлопцы, рабіце высновы!.. “
Навум задумаўся, пачаў успамінаць, ці бачыў ён калі, каб у тую “Волгу” садзіўся прарэктар БДУ альбо хто іншы з ягоных суседзяў. He ўспомніў! А ўспомніў, што не паяўлялася тут раней ніякая “Волга”. (Дзіўна, як гэты мы ўсе тады не заўважалі той “Волгі”, пакуль Васіль нам яе не паказаў. Машын жа ў тыя часы было мала, не тая безьліч, што цяпер, да таго ж вуліца Фрунзе была ў той час зусім ціхая, машыны па ёй амаль не хадзілі, — дзе былі нашыя вочы?) Стала ясна, што “слухаць” нас пачалі таму, што ў кампанію ўвайшоў Быкаў — менавіта ён цікавіў “слухачоў”.
Гэта быў час, калі яго цкавалі за “Мёртвым не баліць”, калі ў КДБ пільна сачылі за кожным ягоным крокам, калі ў сваёй гарадзенскай кватэры Васіль знаходзіў “жучкоў”. Калі за ім па пятах пачалі хадзіць “жучкі” двуногія. I тут немагчыма не згадаць адзін даволі забаўны эпізод. У Саюзе пісьменьнікаў была нейкая ці то нарада, ці то сход, ці паседжаньне прыёмнай камісіі, няважна. Пасьля чаго мы — Навум, Рыгор Бярозкін, Рыгор Барадулін, Хвёдар Яфімаў, я і яшчэ нехта з нашых хлопцаў вырашылі пайсьці ў рэстаран. Запрасілі Васіля. I хоць ён быў, што называецца, “нарасхват”, вельмі многія цягнулі яго ў сваю кампанію, Васіль пайшоў з намі. Але да нас неяк непрыкметна прыстаў, прыліп Яўген К., маленькага росту каржакаваты чалавек з хітравясёлымі вочкамі і аттапыранымі вушамі. Вядома, ніхто яго не запрашаў. Спачатку мы думалі, што ён проста ідзе ў адзін бок з намі, а потым адстане, пойдзе сваёй дарогай, аднак, каля рэстарана “Нёман”, у які мы звычайна хадзілі, калі абедалі ці вячэралі не ў Навума, убачылі, што К. і не думае ад нас адстаць, а наважыўся ісці з намі ў рэстаран. Што было рабіць? He магло быць і размовы, каб ён з намі пайшоў, мы ўжо даўно не дапускалі ў сваю кампанію выпадковых людзей, тым больш не маглі дапусьціць К., пра якога ведалі, што ён “дужа партыйны” таварыш, “ідэйна вытрыманы”. I, пастаяўшы каля “Нёмана” хвілін дваццаць, накіраваліся да кафэ “Вясна”. I там пастаялі. Ha К. падкрэсьлена не зьвярталі ўвагі, даючы тым самым яму зразумець, што чакаем, калі ён ад нас адчэпіцца. Дзе там! Амаль гадзіну мы швэндаліся тудысюды — ад “Вясны” зноў да “Нёмана”, ад
68
“Нёмана” да “Вясны”, і ён за намі, як прывязаны. Сказаць яму, каб адчапіўся, было неяк няёмка — інтэлігенты! I вось раптам Васіль спыняецца і кажа: “Ну ўсё, досыць! He пазбавімся, бо чалавек на рабоце. Пайшлі, есьці хочацца!..” Але К. нават не пачырванеў, нібы не пачуў гэтага “чалавек на рабоце”, і пайшоўтакі з намі ў “Нёман”. Спачатку сядзеў за сталом моўчкі, апусціўшы галаву, але, узяўшы чарку, асьмялеў, стаў умешвацца ў размову, падаваць рэплікі. Мы паранейшаму яго не заўважалі, быццам яго тут не было, і чарку яму пе налівалі, ён сам сабе наліваў. Што да размовы, то інфармацыі ў ёй для чужых вушэй не было ніякай: мы гаварылі пра розныя жыцьцёвыя дробязі, распавядалі бяскрыўдныя анекдоты. Hi слова пра палітыку. Пад канец Васіль усё ж пашкадаваў К., спытаў у яго, як жывеццаможацца, і руку яму падаў, калі разьвітваліся на вуліцы. К. схапіў Васілёву руку ў свае абедзьве і доўга трос, бубніў словы ўдзячнасьці...
Сёньня думаю, што наўрад ці К. увязаўся за намі таму, што быў “на рабоце”, хутчэй за усё надта ж хацелася яму пабыць у кампаніі з Быкавым, каб потым гэтым пахваліцца. Бо чым больш бруду вылівала на Васіля партыйная прэса, чым больш яго бэсьцілі, тым большай станавілася ягоная слава, узрастаў ягоны пісьменьніцкі і чалавечы аўтарытэт — ад яго зыходзіла аўра значнасьці, аўра вялікай а с о б ы. Тое адчувалі нават ягоныя зацятыя ворагі, супраць іхняй волі імі авалодваў піэтэт перад Быкавым. I якім бы вернападданым партыі ня быў маленечкі літаратар К., тое, што ён пабыў у адной кампаніі з Быкавым, было, напэўна, для яго вялікай падзеяй, цешыла ягонае самалюбства: з самім Васілём Быкавым піў гарэлку! Але тады мы былі ўпэўненыя, што К. выконваў заданьне КДБ, што ён стукач. Зрэшты, хто ведае? Можа, мы і не памыляліся...
...Пераскокваю праз дзесяцігоддзе з вялікім гакам — у тыя часы, калі не было ўжо той нашай “кіслікаўскай” кампаніі. Дакладней, той, якой яна праіснавала да перабудовы, да найноўшага этапу гісторыі нашай краіны, калі мы апынуліся перад выбарам: з кім мы? 3 новай Беларуссю, з адраджэнцкім рухам, які з моманту свайго ўзьнікненьня напрыканцы 80х атоесоміўся з постацямі Зянона Пазьняка і Васіля Быкава, ці супраць іх? Пазьняка мы зусім не ведалі, толькі па ягоных прамовах на мітынгах і газэтных артыкулах, а вось Быкаў!
69
Мы з Быкавым ці не? Для некаторых з нас выбар аказаўся балючым, драматычным, перадусім для Навума. Хоць усе мы, тыя, хто ўваходзіў у кіслікаўскае кола сяброў, былі рускамоўныя літаратары (Алесь Адамовіч, Хвёдар Яфімаў, Аляксандр Дракахруст, я), найбольшую драму ў новай рэчаіснасьці перажываў Навум. Калі разваліўся Савецкі Саюз, Навум успрыняў гэта як страту Радзімы, пра што сказаў у адным з апошніх сваіх вершаў.
Ён не бачыў сябе ў новай Беларусі, хоць добра ведаў беларускую мову, быў выдатным перакладчыкам беларускай паэзіі і прозы. Ведаў — але як “замежную”, не сваю. He мог сказаць, што яна цячэ ў ягоных жылах. I беларуская гісторыя, якую таксама ён няблага ведаў, была яму чужая. Да мозгу костак ён быў рускі інтэлігент, рускі паэт. Але пайсьці пад сьцягі расейскіх “урапатрыётыў”, пад сьцягі прарасейскіх “інтэгратараў” ня мог таксама. I не таму, што быў “графскага” паходжаньня (славутая пятая графа савецкай анкеты), ці мала ў нас “графаў”, якія варожа паставілся да адраджэнцкага руху, салідарызаваліся з ворагамі беларушчыны, — адзін такі “граф”, “рускі паэт” Аўруцін выступіў у сярэдзіне 90х гадоў з артыкулам, у якім сьцьвярджаў, што рускамоўным літаратарам вельмі цяжка жывецца ў сёньняшняй Беларусі, што іх душаць беларускія выдавецтвы, што беларусіфікацыя выцясняе вялікую рускую культуру, абураўся, што Цётку ставяць вышэй за Блока. I гэта сьцьвярджалася на фоне трагічнай суцэльнай русіфікацыі Беларусі! Пасьля рэфэрэндуму, які надаў рускай мове статус дэяржаўнай! Навум ня мог заняць такую пазіцыю, ня мог кінуць камень у сваіх беларускіх сяброў, а расейскія і прарасейскія шавіністы выклікалі ў яго, сапраўднага рускага інтэлінента, агіду і грэблівасьць. I ён пайшоў на “нейтральную паласу”, адгарадзіўся ад усяго, што віравала навакол. Васіль бачыў і разумеў Навумаву драму, горка перажываў, што ў самым галоўным для яго, Васіля, Навум больш ня быў поўным ягоным аднадумцам, што ў многім яны страцілі агульную мову.