• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Мы з Васілём у той час пры кожнай сустрэчы гаварылі пра Навума, пра ягонае гора, якое “говорнло порусскн”, і некаторыя выказваньні Васіля я запісаў. Ён сказаў аднойчы: “Пакуль мы ўсе былі на адной “ільдзіне”, холад, які працінаў нас, быў для ўсіх аднолькавы, але вось “ільдзіна” раскалолася, і кожны яе кавалак атрымаў магчымасьць плысці самастойна. Самастойна
    70
    растапіць “лёд”, ператварыць “ільдзяное” покрыва ў грунт, у глебу, сваю, нацыянальную глебу, дакладней, аднавіць яе, бо некалі кожны кавалак і быў зямлёю таго ці іншага народа, пакуль расейскі Дзед Мароз не закаваў усе кавалкі ў адзін ільдзяны панцыр. У імперыю. Тое аказалася недаспадобы родным, так бы мовіць, унукам Дзеда Мароза — засумавалі па агульным панцыры, па моцы імперыі. Я не пра Навума, ён разумны, сумленны чалавек, і сумуе не па імперыі — па Расіі, якую насіў у сабе, якую адчуваў сваёй духоўнай радзімай. На жаль. Беларусь такой радзімай для яго не была пры ўсёй ягонай павазе да нашай мовы, літаратуры, культуры. Але ж павага — яшчэ не любоў, якая патрабуе ахвярнасьці, гатоўнасьці пайсьці яа Галгофу ў імя ўсяго гэтага. Што зробіш, шкада Навума, але я магу толькі паспачуваць яму — дапамагчы ў дадзеным выпадку немагчыма...”
    Калі Навум памёр ад цяжкой хваробы— 27га сьнежня 1998га году — у шпіталі для інвалідаў вайны ў Бараўлянах, Васіля не было ў Менску, наогул у Беларусі, ён ужо жыў за мяжой, у Фінляндыі. Але быў ад яго да мяне праз некалькі дзён пасьля пахаваньня тэлефонны званок: ён сказаў, што толькі што даведаўся пра сьмерць Навума, глыбока засмучаны, і папрасіў, каб я занёс ад ягонага імя кветкі на магілу. Ці мог я падумаць, што праз чатыры з паловай гады буду плакаць і над Васілёвай магілай?.. Цяпер для мяне іхнія магілы, нібы адна — братняя, пад адным абеліскам памяці аб іх. Абодва яны для мяне як мудрыя старэйшыя браты. I ўсё ж, пачынаючы з сярэдзіны 80х гадоў (забываюся, што цяпер ужо трэба казаць — мінулага стагоддзя), калі неабходна было самавызначыцца, заняць ясную грамадзянскую пазіцыю. арыенцірам маім стаў Васіль. I яшчэ Алесь Адамовіч. Там, дзе яны, — там і маё месца. He толькі таму, што яны мае сябры, не проста за кампанію (сябрам заставаўся і Навум), а перадусім таму, што ў мяне не было той драмы, якая разрывала душу Навума, наадварот, я адчуў сябе часьцінкай абуджанай беларускай стыхіі, — чаму так сталася, пра вытокі маёй беларушчыны, якая перамагла мяне самога як савецкага чалавека, чый адрас не дом і не вуліца, чый адрас— Савецкі Саюз, пра ўсё тое першае дзесяцігоддзе постсавецкай Беларусі — падрабязны расповяд ў маёй кнізе ўспамінаў “Імгненьні веку”, якая пісалася і ўсё яшчэ пішацца апошнім
    часам...
    71
    ...Найбольш зьблізіўся я з Васілём у апошні год ягонага жыцьця, асабліва ў апошнія месяцы. Гэта самы балючы ўспамін пра яго. Але ёсьць у тым болю і шчымлівая радасьць, шчымлівае шчасьце апошніх сустрэчаў з ім, самых шчырых і цёплых за ўсе гады нашага знаёмства. Адна з такіх сустрэчаў адбылася 28га траўня 2002га году.
    У той дзень раніцай (была нядзеля) я прыехаў з лецішча ў горад і адразу патэлефанаваў Рыгору Барадуліну: напярэдадні, дні за тры, мы з ім дамовіліся, што сустрэнемся, каб вызначыць агульную пазіцыю на паседжаньні маючай адбыцца Рады Беларускага ПЭНцэнтру, якая планавался на панядзелак. А Рыгор кажа: “Наконт Рады потым! 3 Нямеччыны на некалькі дзён прыехаў Васіль, хоча сустрэцца з усімі нашымі хлопцамі, але няма дзе. Ён табе тэлефанаваў яшчэ ўчора, звязвайся з ім.” Набіраю Васілёў нумар, трубку бярэ ягоная жонка Ірына Міхайлаўна, і тут жа перадае яе Васілю. Высьвятляецца, што, сапраўды, няма дзе сустрэцца — на кватэры ў Васіля не выпадае, Ірына Міхаўлаўна вельмі кепска сябе адчувае, у Рыгора свае прычыны, у іншых хлопцаў таксама. Пайсьці ў рэстаран? Там не пагаворыш, чужыя вушы вакол. “Можа, — кажа Васіль, — збярэмся ў цябе? Калі, вядома, твая Рэня будзе не супраць.” — “Якое супраць! Ня будзе яна супраць! Але яна на лецішчы, так што мне самому давядзецца прыгатаваць гарбату.” — “Чаму гарбату? — кажа Васіль. — Трэба выпіць па чарачцы, закусіць адпаведна. Зробім так: зараз я да цябе пад’еду на таксоўцы, прывязу грошы. He пярэч! Багач знайшоўся! У мяне пакуль што больш грошай, чым у цябе. Сустрэнеш мяне, калі табе няцяжка, каля пад’езда, у дом заходзіць ня буду, мне яшчэ тудысюды трэба заехаць.” Хвілін праз дваццаць я сустрэў яго каля свайго пад’езда, ён вылез з машыны, бадзёры, нават вясёлы, усьмешлівы. Мы абняліся, расцалаваліся (гады тры не бачыліся, толькі па тэлефоне “сустрэліся” аднойчы, у траўні 2001га году. Калі я прыязджаў у Прагу ў адведкі да сына, які працаваў у беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”. Размаўлялі хвілін сорак, калі не гадзіну, радыё зрабіла нам такі падарунак, аплаціла размову). Адчуваньне ў мяне было такое, нібы бачыліся літаральна ўчора — пачуцьцё роднасьці, блізкасьці не зьнікла за гэтыя тры гады. Ён уручыў мне 80 тысячаў і паехаў, а я паімчаўся на Камароўскі базар. Перадусім купіў кавалак сьвініны, паляндвіцу (Васіль папрасіў, каб я абавязкова купіў добрай
    свініны і запёк яе ў духоўцы, паскардзіўся, што Ірына даўно ўжо не дае яму мяса, трымае на дыеце, на якой настойваюць лекары, корміць рознымі прэснымі кашкамі: “Думаюць, што гэтым яны мяне ўратуюць!” Ён сказаў гэта неяк насьмешліва, але тады я не зьвярнуў асаблівай увагі на тую фразу, згадаў яе пазьней, калі даведаўся, што ён цяжка хворы, і падумаў, што, ён, відаць, ведаў пра сваю хваробу ўжо тады, у траўні 2002га...), купіў чырвонай ікры, найлепшай кілбасы, памідоры, агуркі, маладую бульбу, селядзец. I ўпершыню ў жыцьці сам усё згатаваў і прыгатаваў, накрыў стол не горш за жонку. Было нас за тым сталом сямёра: Васіль, Рыгорка Барадулін, Сярожа Законнікаў, Гена Бураўкін, Міша Тычына, Валянцін Блакіт, ну і я, вядома. Размова была сумбурнай, хоць пілі мы зусім мала, ды і то не ўсе — Рыгор ужо трыццаць год у рот не бярэ, Бураўкін і Законьнікаў таксама “завязалі”, аказалася, што і Блакіт можа дазволіць сабе ня больш, чым пяцьдзесят грамаў, так што толькі мы з Мішам узялі па сто. Васіль пажартаваў, сказаў, што от узрадваўся б нябожчык Алёша Карпюк, паглядзеўшы на нашу кампанію! Якія ўсе зрабіліся паінькі! Сам ён піў віно (для яго я па ягонай просьбе купіў бутэльку “Мерло”, віно неблагое, вінаграднае), і еў усё, што было на стале — з такім выглядам, нібы некаму нешта даказваў, маўляў, хачу і ем!.. Ды ўсё ж размова была сумбурнай , бо гаварылі ўсе адразу і адразу пра ўсё, адзін Васіль сядзеў моўчкі, слухаў. Якраз у тыя травеньскія дні 2002га мы перажывалі цяжкую паразу: быў створаны ўладамі так званы холдзінг на чале з Таісай Бондар (“бондаркаманда” як кажа Барадулін ), які праглынуў усе літаратурныя часопісы — “Полымя”, “Маладосьць”, “Крыніцу”, “Нёман”. Па сутнасьці, мы страцілі “ЛІМ”. Пайшлі ў атаку на Саюз пісьменьнікаў выпрабаваныя яшчэ за савецкім часам літаратурнапартыйныя інквізітары. Адзін з іх, літаратурны дарадца лукашэнкаўскай адміністрацыі Скобелеў, “закадычный друг” расейскіх імперцаў, прылюдна агучыў праскрыпцыйны сьпіс беларускіх літаратараў, друкаваць якіх дзяржаўныя СМІ, ды і наогул СМІ не павінны. Бо гэтыя літаратары — перадусім Быкаў, Барадулін, Бураўкін, Законнікаў — “адарваліся ад нацыянальнай глебы і перайшлі на пазіцыі глабалізму, а сёньня трэба адстойваць нацыянальны суверынітэт”. Сапраўды, няма мяжы ўмельству скобелевых усё падаваць навыварат, няма мяжы іхняму палітычнаму шулерству і вынаходлівасьці
    73
    ў хлусні... Пра гэта мы гаварылі, крычэлі, жахаліся таму, што дзеецца. А потым спакойна, ціха, стомлена гаварыў Васіль. Сказаў, што беларускай нацыі, па сутнасьці, няма, пачала было складвацца, ды не далі скласьціся. Ёсьць нейкія слаі беларушчыны ў гарадах (частка інтэлігенцыі), ёсьць асобныя астраўкі ў глыбінцы, але нацыі няма. 3 гэтага і трэба пакуль што зыходзіць. Мы з ім не спрачаліся, разумелі, што ён, як заўсёды, наўмысна завастрае пытаньне, спыталі толькі: дык што нам рабіць? “Як што? — здзіўлена ўсьміхнуўся Васіль. — Тое, што і рабілі. Думаць, пісаць, не маніць. Заставацца самімі сабою, ні на ёту не адступацца ад свайго. Можа, і будзе з гэтага некалі плён. Гэта як у Цютчава: “Нам не дано предугадать, чем наше слово отзовется.” Вось і будзьма трымацца за Слова...”
    Праз месяц пасьля той сустрэчы я надрукаваў у газэце “Культура” (газэта дзяржаўная, але, дзякуй Богу, усюды ёсьць нармальныя людзі, якія не баяцца ўласнага ценю) эсэ “Дні нараджэння Васіля”, да 78х Васілёвых угодкаў. У тым эсэ, між іншым, было сказана: “... ён народжаны ў чэрвені — чэрвенем — двойчы. І9га як дзіцятка, сыночак селяніна і сялянкі з вёскі Бычкі, што на Віцебшчыне, на Ушацкай зямлі. 22га — як воін вялікай вайны, якая зрабіла яго пісьменьнікам... “ Зноў жа, хіба мог я прадбачыць, што праз 12 месяцаў тое эсэ дапіша Васілёва сьмерць, што круг ягонага жыцьця замкнецца менавіта 22га чэрвеня?..
    У жалобныя чэрвеньскія дні 2003га году “Культура” перадрукавала тое маё эсэ з невялічкім дабаўленьнем ад аўтара, дзе было сказана, што 22е чэрвеня не адно дзень сьмерці Васіля Быкава, але і новая дата ягонага нараджэньня — у Вечнасьці. Як набліжалася да яго вечнасць, як падступала да яго смерць, мне выпала ўбачыць у сакавіку таго 2003га году ў Празе. Недзе 15га ці 16 сакавіка мне патэлефанаваў з Прагі сын, сказаў, што Васіль Уладзіміравіч вельмі хворы (Васіль якраз у сакавіку пераехаў з Нямеччыны ў Прагу), што яму будуць рабіць аперыцыю, якая прызначана на 27е. “Ён хацеў бы з табою пабачыцца, — сказаў сын, — дык можа прыедзеш, калі здароўе дазваляе.” Вядома ж, я паехаў. Прыехаў 20га, адразу патэлефанаваў Васілю. Дамовіўся, што 21га я да яго прыеду, але, сказаў ён дома ён мяне пачаставаць ня можа, не тая хата, каб прымаць гасьцей, і ён зводзіць мяне ў кітайскі рэстаран — “адпомсьціць” за мой абед у мяне дома ў мінулым годзе.
    71
    Сустрэліся, і я здзівіўся: ён не выглядаў сьмяртэльна хворым, быў такі ж бадзёры, як і тады ў Менску. У кітайскі рэстаран пайшлі ўгрох — з намі пайшла Ірына Міхайлаўна. Заказваў Васіль, хваліўся, што крыху ведае кітайскую кухню і яна яму падабаецца. Ірына Міхаўлаўна, зірнуўшы на стравы, якія заказаў Васіль, сумна сказала: “Васілька, што ты робіш? Табе ж нельга гэта есьці.” Васіль напоўніў кілішкі, усьміхнуўся: “Мне цяпер усё можна!.. “