• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Навум працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”, у аддзеле паэзіі і прозы. Якраз перад камандзіроўкай я завітаў да яго, і, даведаўшыся, што я зьбіраюся ў Горадню, Кіслік узрадваўся: “Цудоўна! Абавязкова зайдзі ў ‘Тродзенскую праўду”, перадасі ад мяне прывітаньне аднаму чалавеку. “ I распавёў, што на мінулым тыдні ў “ЛіМ” паступіла па пошце апавяданьне журналіста з ‘Тродзенскай праўды”, нейкага Васіля Быкава, — рэч выдатная! Якіхнебудзь сем старонак на машынцы, а ўражаньне, нібы прачытаў аповесьць, такі ёмісты зьмест. Апавяданьне пра вайну, пра апошнія хвіліны жыцьця маладога салдата, які сьвядома ідзе на сьмерць, рыхтуецца падарваць сябе і немцаў, калі яны да яго падыйдуць (ён паранены і ляжыць на дарозе) апошняй гранатай.
    60
    Але гэта не героіка на катурнах, ад якой даўно ўжо аскома. Ніякіх “За Радзіму, за Сталіна!”. Сьмерць як апошняя жыцьцёвая справа. Ніводнай фальшывай ноты. Усе рэаліі абсалютна дакладныя, па ўсім відаць, што гэты Быкаў — франтавік, што ён т а м быў. Па сіле апавяданьне не саступае Рэмарку, менавіта па сіле ■— манера, інтанацыя, стылістыка свае. Ен, Навум, такога не сустракаў. Яшчэ ён сказаў, што напісаў аўтару ліст, паведаміў, што рыхтуе апавяданьне да друку і будзе прапаноўваць яго ў адзін з бліжэйшых нумароў “ЛіМа”. Але я ўсё роўна абавязкова павінен зайсьці ў ‘Тродзенскую праўду”: “Пазнаёмішся, паглядзіш, што за ён. Мне здаецца, што свой, блізкі нам чалавек.”
    He памятаю, як называлася тое апавяданьне: ці то “Апошняя граната”, ці то “Апошнія хвіліны”, ці то “Апошні выбар”. А можа, неяк зусім інакш.
    Сам жа Васіль у кнізе ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, гаворачы пра свае першыя публікацыі ў менскіх часопісах і газетах, у тым жа “ЛІМе”, апавяданьне пра сьмерць салдата, які падрывае сябе і немцаў апошняй гранатай, не згадвае. Можа, сам забыў, як яно называлася, а можа, палічыў не вартым упамінаньня, не важным для сябе, другарадным. Ды як бы там ні было, Навум не памыліўся: убачыў, угадаў у маленечкім апавяданьні нікому яшчэ невядомага аўтара вялікі талент і падтрымаў яго. Пра тое ведаю, пэўна, адзін я, бо сам Навум ніколі гэтым не хваліўся, не пнуўся ў “хросныя бацькі” знакамітага на ўвесь сьвет пісьменьніка. У ім, у Навуме,небылоіценютаго,штопарускузавецца суетностью, тут яны з Васілём былі аднолькавыя. Пры ўсёй рознасьці выхаваньня, характараў, тэмпераменту, маштабу талента, хоць і пра Навума не скажаш, што талент у яго быў нязначны — ён быў сапраўдны паэт.
    He магу не згадаць ягоны верш (праграмны для яго на пэўным этапе), прысьвечаны Васілю:
    Ёіцё звучат шагй, следы еіцё не стёрты. Друзья— да что!— врагй u me еіцё не мёртвы. Всё не хотят отдать
    то кочку, то высотку... Н ненавйсть опять
    61
    берёт меня за глотку.
    М словно бы упрёк я непрестанно помню, что некйй. свой урок не весь еіцё йсполнйл. Вот с этйм й жйву, а еслй б вдруг забылся, упал бы я в траву, как стреляная гйльза.
    Гэта не проста прысьвячэньне ў знак сяброўства, тут перазоў з творчасьцю Васіля, вызначэньне ўласнай галоўнай задачы, арганічна зьлітай з Васілёвай: распавесьці пра трагічны лёс свайго пакаленьня, амаль цалкам палеглага на вайне, маладзенькімі салдатамі якой былі яны абодва.
    Іхнія ваенныя біяграфіі шмат у чым супадаюць. Як і Васіль, Навум надзеў салдацкі шынель у 17 год, як і Васіль, быў курсантам пяхотнага вучылішча малодшых афіцэраў. Адно што скончыць яго, як Васілю, яму не давялося: фронту не хапала рэзэрваў і вучылішча кінулі ў бой, каб заткнуць курсантамі нейкую дзюрку. Ваяваў шараговым пехацінцам, у жніўні 1943га году ў бітве на КурскаАрлоўскай дузе быў цяжка паранены — разрыўная куля пацэліла яму наўпрост у лоб. Хлопцы, якія поруч з Навумам беглі ў атаку, бачылі, як ён паваліўся з разварочанай галавою, і пасьля далажылі, што ён забіты. Маці Навума атрымала “пахаронку”. Тое самае было і з Васілём, пра што ён распавядае ў “Доўгай дарозе дадому”: і яго палічылі забітым у баі каля ўкраінскай вёскі Вялікая Севярынка, і на яго прыйшла “пахаронка”. На часовым абяліску над братняй магілай, пастаўленым у Севярынцы адразу пасьля яе вызваленьня ад немцаў, сярод прозьвішчаў палеглых хлопцаў значыўся і Васіль Быкаў...
    Але не толькі таму, што ў Навума быў у многім агульны з Васілёвым ваенны лёс, яго ўразіла тое Васілёва апавяданьне пра сьмерць салдата. Калі апавяданьне трапіла яму ў рукі, ён нічога не ведаў пра Васіля. Уразіла, акрамя зьместу, пазіцыя аўтара, бо была яна і ягонай, Навумавай — пазіцыяй непрычасанай праўды, без дурной палітрукоўскай патэтыкі, без рамантызацыі пекла вайны. Пазіцыяй сумленнай памяці
    Память в нервной клетке спйт не замертво — напряглась, нахохлйлась, набычйлась...
    62
    Наўрад ці Навум, калі пісаў гэтыя радкі, думаў пра Быкава, але мяне, калі згадаў іх, штурхнула ў сэрца, шчымліва адазвалася ў душы гэтае набычнлась: адразу ўбачыў нахохленага, набычанага Васіля, якім ён станавіўся, калі быў чымсьці занепакоены альбо засмучаны. Альбо незадаволены.
    Такім, нахохленым, набычаным, я ўбачыў Васіля тады, у рэдакцыі ‘Тродзенскай праўды”, у дзень першага майго з ім знаёмства. А калі ўсю праўду казаць, не прыхарошвацца, то ён зрабіўся такім, размаўляючы са мною, слухаючы мае кампліменты. Яны яму не падабаліся. I сам я яму не спадабаўся. Зразумеў я гэта не тады, а праз шмат год, калі мы ўжо былі сябрамі, калі я ўжо ведаў, які ён сьціплы, стрыманы, амаль заўсёды сур’ёзны чалавек. He мог яму спадабацца сталічны ферт, што ўваліўся да яго ў рэдакцыю, як у сваю кватэру, сеў без запрашэньня, запаліў папяросу, не папрасіўшы дазволу, і ўзяў такі тон, нібы даўно быў з ім запанібрата.
    Сьмешна апраўдвацца праз столькі гадоў, ды ўсё ж скажу, чаму я так сябе паводзіў: гэта маё “звяздоўства” з мяне пёрла. Хоць працаваў я ў “Звяздзе” ўжо года паўтара, усё яшчэ не мог апамятацца — са студэнцкай лавы трапіў на такую вышыню! Ды яшчэ ў аддзел літаратуры і мастацтва, аўтары якога — “жывыя класікі”, якіх ведае ўся Беларусь і нават увесь Савецкі Саюз: Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Міхась Лынькоў, Піліп Пестрак, знакамітыя мастакі, артысты, кампазітары. Што мне нейкая абласная рэдакцыя, што мне нікому не вядомы Быкаў, хоць Навум і ў захапленьні ад ягонага апавяданьня!.. Да таго ж гэты Быкаў аказаўся не такім, якім я яго сабе ўяўляў: я думаў, што ён намнога старэйшы за мяне і нават за Навума, бравы, з сівымі скронямі, з афіцэрскай выпраўкай, шыракаплечы, само прозьвііпча Б ы к а ў малявала такі партрэт. А за сталом у адным з пакояў рэдакцыі сядзеў зусім малады, вясковага выгляду хлопец, амаль, як мне здалося, мой аднагодак, і я, падыйшоўшы да стала, зьвярнуўся да яго на “ты”: ‘Тэта ты Быкаў? Я думаў, ты старэйшы!..” Твар у хлопца быў звычайны, нават, як мне, зноў жа, здалося, невыразны, але вочы на мяне зірнулі разумныя, вострыя. “Вы да мяне? — суха спытаў хлопец. — Я вас слухаю.” Я размашыста падаў яму руку, каб паздароўкацца ад ўсёй душы, але ён сваю падаў “дошчачкай” і руканьне атрымалася адчуджанае, кончыкамі пальцаў. “Слухаю вас”, — паўтарыў ён
    63
    паранейшаму суха. Я назваўся, сказаў, што я з Менска, персанальна да яго, ад Навума Кісліка з “ЛіМа”. Ён чамусьці не прапанаваў мне сесьці, і я бесцырымонна сеў без запрашэньня, закінуў нагу на нагу, запаліў “беламорыну”, спытаў: “Ты атрымаў ліст ад Кісліка? Наконт твайго апавяданьня?” — “Так, атрымаў. У Кісліка паявіліся нейкія заўвагі?” Я сказаў, што ніякіх заўваг няма, проста Навум папрасіў мяне перадаць яму, Быкаву, прывітаньне, ён вельмі ўражаны апавяданьнем, кажа, што па сіле яно не саступае Рэмарку. Сам я яго не чытаў, прачытаю ў “ЛіМе”, але ведаю, што Навум не памыляецца, у яго добры нюх на сапраўдную літаратуру, і калі ён сказаў, што апавяданьне выдатнае, можна не сумнявацца, што так і ёсць, — “Так што быць табе новым Рэмаркам!” Вось тут ён і спахмурнеў, набычыўся, зірнуў на мяне непрыязна, шэраблакітныя з зялёнымі іскаркамі вочы зрабіліся калючымі. Вядома, тады я гэтага не заўважыў, дакладней, гэта мяне не спыніла, і я стаў распавядаць яму пра Кісліка, які гэта цікавы, яркі хлопец, цудоўны паэт, распавёў ягоную ваенную біяграфію, і, вядома ж, пахваліўся, што і я быў на вайне, у партызанах, што я таксама паэт, што працую ў “Звяздзе”, у аддзеле літаратуры і мастацтва, і, вядома ж, пахваліўся, што добра знаёмы з усімі слыннымі пісьменьнікамі, і падаў гэта так, быццам не проста знаёмы, а і “на кароткай назе” з імі, што называецца, “васьвась”, Ён слухаў моўчкі і набычваўся ўсё больш, усе больш нахохліваўся, а мне карцела, як я цяпер гэта разумею, выклікаць у яго цікавасьць да маёй персоны, хацелася спадабацца — тады мне ўсім хацелася падабацца. I я балбатаў і балбатаў. Ён, зірнуўшы на гадзіньнік, раптам устаў, і я вымушаны быў устаць, але, не зважаючы на ягоную да мяне непрыязнасьць, разьвітацца намерыуся ладкі ў ладкі, каб звонка пляснуць далонню аб далонь, але тое не атрымалася: ён зноў падаў руку “дошчачкай”, буркнуў: “Усяго найлепшага.”
    Так скончылася першая мая сустрэча з Васілём — на маёй абарванай на паўслове хлестакоўскай балбатні і ягоняй набычанасьці...
    Ніколі не пытаўся ў Васіля, якое я тады зрабіў на яго ўражаньне — не было нагоды спытаць. Ды і забылася з гадамі тая першая наша сустрэча. Калі сябруеш з чалавекам сорак з гакам гадоў, здаецца, што ён быў у тваім жыцьці заўсёды, і проста не можаш згадаць, уявіць час, калі ты яго не ведаў.
    64
    Згадалася тая першая сустрэча, калі яго не стала: боль страты абвастрыў памяць, і з яе пачало ўсплываць усё, звязанае з ім, хоць здавалася, што памяць даўно ўжо зрабілася, як нерат, у якім засталіся адно вялікія “рыбіны”, а "маляўкі” неўпрыкмет павысьлізгвалі. Аказваецца, засталіся і “маляўкі”. Ходь якая гэта “маляўка” — першая сустрэча з Быкавым!
    Я невыпадкова называю тое нашае знаёмства п е р ш ы м. Некалькі гадоў яно не мела працягу, аж да пачатку 60х, калі мы пазнаёміліся зноў, нібы ўпершыню. А да сяброўства было яшчэ цэлае дзесяцігоддзе. Хоць Навум сказаў у 1956м (ці ў 57м), што, як яму здаецца, гэты Быкаў з “Гродзенскай праўды” — свой, блізкі нам чалавек, зьблізіліся мы далёка не адразу, былі добрымі знаёмымі, нават прыяцелямі, аднак не блізкімі сябрамі. I мне, і Навуму, усім хлопцам з нашага, “кіслікаўскага”, кола сяброў трэба было прайсьці доўгую дарогу да Васіля, да ягоных крытэрыяў у жыцьці і ў літаратуры, да ягонай грамадзянскай пазіцыі, ягонага стаўленьня да сьвету, у якім мы жылі. Хоць, здавалася, паміж ім і намі няма прынцыповай розьніцы, што мы поўныя аднадумцы. Аднак розьніца была, і вялікая, што да канца разумееш адно цяпер, выразна бачыш з адлегласьці амаль паўстагоддзя. А розьніца ў тым, што мы — Навум, я, Алег Сурскі, Мікола Крукоўскі, у значанай ступені нават Алесь Адамовіч, Рыгор Барадулін, Рыгор Бярозкін, усе тыя, хто і складаў “кіслікаўскае” кола — хоць і стаялі пасьля XX з’езда на пазіцыях антысталінізму, хоць і сьмяяліся з Мікітыкукурузьніка, a пазьней з брывастага Леаніда Ільіча, усё ж не адмаўлялі сістэму ў цэлым, заставаліся ў палоне ілюзій бальшавіцкай утопіі, спадзяваліся на нейкі “сацыялізм з чалавечнм тварам”. (Пасьля XXII з’езда КПСС, які прыняў рашэньне вынесьці цела Сталіна з маўзалею, я налісаў верш “Вяртаньне да Чалавека”, пафас якога палягаў у тым, што, нарэшце, ад жорсткага, крыважэрнага бога — Сталіна краіна вярнулася да Леніна, “самага чалавечнага чалавека”...) У Васіля ніякіх ілюзій наконт сістэмы не было ні тады, ні раней, што падцьвярджаецца ў ягонай перадсьмяротнай споведзі — у “Доўгай дарозе дадому”. А яшчэ была розьніца паміж нашай і ягонай ацэнкай Вялікай Айчыннай вайны — наша зыходзіла з пазіцый савецкага патрыятызму, хоць мы і лічылі, што пра вайну трэба пісаць праўду, не прыхарошваць яе рамантычнымі мітамі, а Васілёва пазіцыя была пацыфісцкай, ён не падзяляў вайну на справядлівую і несправядлівую — у