Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Бадзёрым ён здаваўся і праз колькі дзён, 25га сакавіка, — я быў разам з ім на ўрачыстасьцях з нагоды 85х угодкаў БНР. У сваім выступленьні на тых урачыстасьцях сказаў амаль тое самае, што гаварыў пры нашай мінулагодняй сустрэчы. 27га яму зрабілі аперыцыю (запушчаны рак кішэчніка, з метастазамі), а 30га я быў у яго ў шпіталі. Было дзіўна, што ў яго ёсьць сілы размаўляць, хоць і зусім слабым голасам. Праўда, размаўлялі мы мала, больш маўчалі, глядзелі адзін на аднаго. У нейкі момант ён стаміўся, закрыў вочы, але сказаў, каб я яшчэ пабыў з ім. I ўзяў мяне за руку, так і трымаў яе, як дзіця трымае бацькаву... А я маліўся, і намагаўся ўсёй душою, каб мае сілы перадаліся яму хоць крышку, усёй сваёй істотай намагаўся. Ён раптам адкрыў вочы, паглядзеў на мяне з усьмешкай, сказаў: “He напружвайся так. Навошта? Усё будзе добра... “
Апошняя наша сустрэча адбылася ў Менску, 26га траўня, у яго дома, на Танкавай. У гэты дзень ён даў мне, надпісаўшы, сваю “Доўгую дарогу дадому”, перакласьці якую на рускую мову папрасіў яшчэ ў Празе. Маім абавязкам і шчасьцем было зрабіць гэта для Васіля...
Калі стаяў каля ягонай труны ў Доме літаратараў, глядзеў на бясконцую чаргу людзей, якія прышлі з ім разьвітацца, згадаў, не мог не згадаць словы адной нашай вядомай пісьменьніцы, якая неяк сказала ў маёй размове з ёю пра Быкава, што Быкаў ў Эўропе ўжо выйшаў з моды і больш не каціруецца, як некалі. Я тады нават не абурыўся, проста здзівіўся, як гэта яна, разумны, таленавіты чалавек, можа ўжываць ў дачыненьні да Васіля гэткія словы — “выйшаў з моды”, “не каціруецца”! Ён ніколі ня быў м о д н ы. М о д н ы я пісьменьнікі тое самае, што модныя цырульнікі ці краўцы!.. Відаць, у той “тусоўцы”, дзе тая пісьменьніца пачула, што Быкаў больш ня модны, якраз “цырульнікі” і вызначаюць моду. А Быкаў не ў “тусоўцы” — ён у вялікай літаратуры. I
падумалася: шкада што яе, той пісьменьніцы, няма тут, на пахаваньні Васіля, — хай бы паглядзела на людское мора, на хвалях якога плыве Васілёва труна.
Некалі, у 1988м, пасьля славутых “Дзядоў”, калі камунапатрыёты перайшлі на мову атрутнай “чаромхі”, калі партыйныя газэты і газяцёнкі пачалі (у каторы ўжо раз!) бой з Быкавым, прысьвяціў я яму невялічкі верш:
“Дзяды” ахуталі зямлю Бялюткай першаю парошай... Ды зноў агонь па Васілю Вядуць чэкісты, нібы бошы. Глядзяць у снайперскі прыцэл, Як Сталін, хцівымі вачыма. А ў Васіля пяро ў руцэ I толькі праўда за плячыма. У снайпераў набояў шмат.
Ды ўцяміць снайперы не ў стане: Страляй па зорцы хоць з гармат — Яна свяціць не перастане.
Думаю, што яшчэ мільёны людзей Беларусі прыйдуць да гэтай зоркі, да яе пуцяводнага сьвятла. Пройдуць сваю дарогу да Васіля.
г. Мінск
Валянцін БЛАКІТ
“3 ДУНЯМ, ГРОДЗЕНСКАН ПРЫЯЗНАСЦЮ”
Бяру ў рукі апошнюю прыжыццёвую кнігу Васіля Быкава. “Доўгая дарога дадому”. У чорнай вокладцы, як і чорная дата, што няўмольна набліжалася. Ён, фаталіст па натуры, фаталіст ва ўсёй сваёй творчасці, ведаў, не меў ніякіх ілюзій, адчуваў, што гэтая дата няўмольна насоўваецца, чакаў кніжку, як ніякую іншую (мо хіба толькі некалі першую). Апошняя была самай асабістай, самай дакументальнай ягонай кнігай, якая падсумоўвала і творчае жыццё пісьменніка Васіля Быкава, і зямное існаванне Васіля Уладзіміравіча Быкава як чалавека, як асобы. Ён сам выбраў для яе чорную апратку і быў шчаслівы, што паспеў патрымаць у руках, падпісаць сябрам і блізкім людзям...
Ён пазваніў мне 16 мая і цяжкім голасам, куды цяжэйшым, чым зусім нядаўна гаварыў з Прагі, сказаў, што прыехаў дадому, трэба збегчыся, чакае ўсіх нас траіх (Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава і мяне) заўтра, у шэсць вечара. Папрасіў нейкім
чынам паведаміць Генадзю, бо не можа да яго дазваніцца. Я сказаў, што той ледзь ці не бязвылазна асеў на дачы, тым не менш к заўтраму абавязкова забяспечу ягоную яўку.
— Добра, то заўтра і пагаворым, — тым жа цяжкім астматычным голасам сказаў Васіль Уладзіміравіч і паклаў трубку.
3 часоў, як ён перабраўся з Гародні ў Мінск, узнікла завядзёнка збірацца ў Быкава і з нагоды нейкіх важных і не надта важных для яго падзей, і проста без усялякай нагоды, калі ўзнікала патрэба пагаманіцьпабачыцца. Амаль заўсёды ініцыятарам выступаў сам Васіль Уладзіміравіч, асабліва калі вяртаўся з нейкіх замежных вандровак ці, як у апошнія гады, наведваўся дадому з Фінляндыі, Германіі, Чэхіі, дзе вымушаны быў жыць практычна ў выгнанні. Абзвоньваў і прызначаў час сустрэчы. Раней, калі Генадзь Бураўкін жыў у вялізнай пяціпакаёвай кватэры па вуліцы Захарава, дзе была ладная ўтульная сталоўка, якую мы жартам празвалі кафэ “Сівыя коні”, яўку часам прызначалі тут ці яшчэ ў некага, але часцей за ўсё сустракаліся ў гасціннай і ўтульнай хаце Васіля Уладзіміравіча, дзе шчыравала, як магла, са смачнымі закускамі дабрэйшая Ірына Міхайлаўна. На гэтых “збяганках” звычайна бывалі Ніл Гілевіч, пакуль яны, на нашае агульнае засмучэнне, не разышліся з Васілём Уладзіміравічам, калі былі жывыя — Мікалай Матукоўскі, Алесь Адамовіч, зрэдку Уладзімір Караткевіч, ну і наша тройца. Нейкі час, але нядоўга бываў Анатоль Сульянаў. He хачу сказаць, што толькі пералічаныя людзі былі адзінымі і найбліжэйшымі ягонымі сябрамі. Мо бліжэй за ўсіх яму быў Рыгор Барадулін і як чалавек, і як непераўзыйдзены майстар паэтычнага слова, да якога ён ставіўся амаль пяшчотна, называў беларускім салоўкам. Аднак Васіль Уладзіміравіч быў чалавек мудры, не мог не ўлічваць ну... псіхалагічную несумяшчальнасць некаторых блізкіх яму людзей. Вельмі прыязныя пачуцці меў ён да Валянціна Тараса, Анатоля Вярцінскага, Анатоля Кудраўца, Алеся Жука, Віктара Казько, Змітра Бугаёва і шмат каго яшчэ. У яго былі сотні, тысячы людзей, да якіх ставіўся шчыра, пасяброўску, прыязна і тут, на Беларусі, і ў Расіі, і на Украіне, і ў Літве, і ў Балгарыі — каб і хацеў, усіх не пералічыш. Як і каля кожнага вялікага чалавека, ля яго круцілася, ліпла слатою, набівалася ў сябрыпаплечнікі і розная шушара, ад адной згадкі пра шмат каго з гэтых самазванных сяброўпаплечнікаў Васіль Уладзіміравіч ажно моршчыўся... Кіруючая
78
холдзінгавая дама надрукавала ў сваёй газетцы ў жалобныя дні свой фотаздымак побач з Быкавым (ведай нашых!), зроблены недзе ў кулуарах пісьменніцкага з’езда, але развітальнае слова пра Быкава, падпісанае вялікай групай слынных беларускіх пісьменнікаў, друкаваць адмовілася. Другая літаратурная дама пасля таго, як Быкаў начытаў старонкі сваёй кнігі ўспамінаў на радыёстанцыі “Свабода”, вырашыла не адставаць, высунулася туды ж са сваімі “мемуарамі”, дзе падала сябе ледзь ці не павівальнай бабкай беларускай дэмакратыі, ледзь ці не душапрыказчыцай Быкава яшчэ з “гродзенскіх” часоў. Але, як кажуць, Бог ім суддзя...
Толькі, здаецца, аднойчы была парушана традыцыя збегчыся ў Быкава сваёй звыклай кампаніяй. Гэта было ў ягоны папярэдні прыезд з Прагі — вясною 2002 года. Нешта тады не атрымалася — нездаровілася Ірыне Міхайлаўне і падціскаў час з ад’ездам, таму сабраліся ў “халасцяцкай” на той дзень кватэры Валянціна Тараса, дзе апроч нас траіх, былі Рыгор Барадулін і Міхась Тычына. Васіль Уладзіміравіч быў нейкі заклапочаны, засяроджаны, нязвыкла маўклівы. Нягледзячы на ўсе намаганні Генадзя і Рыгора, шчырая, з жартамі і пацвелкамі гамонка, якой яна бывала амаль заўсёды, не клеілася. Выйшлі завідна. Ладны кавалак дарогі па вуліцы Багдановіча ішлі гуртам па нешырокім ходніку. Загаварылі “сепаратна” з Васілём Уладзіміравічам, трошкі адстаўшы ад кампанй. Ён сказаў тое, чаго мы ўсе трое ад яго даўно чакалі: “Рашыў вяртацца дадому. Во паеду, уладжу там сякіятакія фармальнасці — і вяртаюся”. I ў ранейшыя свае прыезды ён заводзіў гаворку аб непазбежным вяртанні, але гаварыў неяк няпэўна, у гіпатэтычным плане, бы толькі для таго, каб ведаць на гэты конт нашую думку. Ён нудзіўся ў эміграцыі, адчуваў там сваю непатрэбнасць, унімаў настальгію штодзённай катаржнай працай — і над чыстым аркушам паперы, і за кампутарам, які асвоіў на старасці год. Пра ягоную напружаную працу сведчыць багаты плён — добрых два тамы мастацкай прозы, дзе і такі знаёмы, і незнаёмы, зусім новы Быкаў, які чакае яшчэ свайго даследчыка. Безумоўна, тут, на Радзіме, ён гэтага не здзейсніў бы. I ён гэта адчуваў, і мы гэта ведалі. 3 аднаго боку — вымотвала б нервы, псавала настрой, забірала б душэўныя сілы дурная, бязмозгая, нечуваная па нахабнасці кампанія па шальмаванню яго, Народнага, Героя, Лаўрэата, сусветна вядомага пісьменніка, што ўсчалася ў
дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. Па почырку адчувалася рука таго ж рэжысёра і сцэнарыста, які яшчэ ў шасцідзесятыя гады рабіў кар’еру на цкаванні маладога Быкава, затым раздзімаў кадзіла пагромніцкай антыбыкаўскай кампаніі ў Маскве. Кампанія пацярпела фіяска, але кар’ера на Старой плошчы зроблена была, і ён усё жыццё, колькі мог і як толькі мог, паскудзіў Быкаву. Што ж, герастратава слава для людзей такога кшталту — таксама слава. Калі састарэламу адыёзнаму “паліттэхнолагу” адусюль у Маскве далі выспетка, ён пераехаў у Мінск і быў запатрабаваны ў самых высокіх кіруючых сферах. I з другога боку — не давала б ні спакою, ні магчымасці засяродзіцца на творчасці розная назойлівая, нахрапістая калялітаратурная, але перш за ўсё — каляпалітычная шалупонь, якой патрэбна было імя Быкава, ягоны аўтарытэт і сусветная вядомасць, і злоўжываючы мяккасцю характара, інтэлігентнасцю і далікатнасцю натуры пісьменніка, яна не жадала лічыцца ні з ягонай занятасцю, ні з ягоным здароўем...
Той раз ён гаварыў аб сваім вяртанні дадому як справе для сябе вырашанай канчаткова і беспаваротна. За доўгія гада я не раз назіраў Быкава, калі ён прымаў прынцыпова важныя для сябе рашэнні — тут ніхто не мог яго ні ўгаварыць, ні пераканаць, і мяне, як і ўсіх, хто яго добра ведаў, заўсёды здзіўляла, як ужываецца ў ім мяккасць, далікатнасць, немагчымасць некаму адмовіць з непахіснай цвёрдасцю, рашучасцю, бескапраміснасцю, калі справа тычылася ягонага пераканання, ягоных прынцыпаў. Пачуўшы маё, вядомае яму і раней, станоўчае стаўленне, якое, канечне ж, ужо не магло мець абсалютна ніякага значэння, ён патлумачыў:
— Быў сэнс заставацца там, пакуль пісалася. Усё, што планаваў — зрабіў. Зараз, так сказаць, трэба пабыць дома, a там відно будзе...