• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Мала чым змяніліся нашы стасункі і пасля таго, як я перайшоў у “Гродненскую правду” і мы сталі, як ён казаў і нават засведчыў на адной з падораных кніжак, “супрацоўнікамі адной газеты”. Я быў уласным карэспандэнтам па Навагрудскім кусце, не так часта бываў у рэдакцыі. Ён меў не надта жорсткі працоўны графік, падоўгу бываў у Мінску, Маскве, розных паездках, у тым ліку і зарубежных, на здымачных пляцоўках, калі актыўна ўзяліся экранізаваць ягоныя творы. Рэдакцыйнае начальства, вядома, было не ў захапленні ад частай адсутнасці супрацоўніка, але ставілася да гэтага з разуменнем. У калектыве ж было нямала зайздроснікаў, людзей, якія ніяк не маглі зразумець і змірыцца з тым, што іхні непрыкметны Вася ўзляцеў так высока — самае што ні ёсць банальнае: не можа быць прарока ў сваёй айчыне, не можа быць генія ў сваім творчым калектыве. Найбайчэйшыя “разбойнікі пяра”, якія напаўжартнапаўсур’ёз любілі сябе так велічаць, скептычна ўхмыляляліся: ат, раздзімаюць, во разразіўся нарысам — і пшык атрымаўся. (Што праўда, то праўда: падвальны нарыс Быкава ў ‘Тродзенскай праўдзе” пра вядомага ветэрана вайны атрымаўся кволенькім. Дарэчы, гэта была першая і апошняя
    85
    спроба Васіля Уладзіміравіча выступіць у жанры газетнага нарыса.)
    Па меры росту сваёй вядомасці і папулярнасці Быкаў усё больш адчуваў сябе чужаком у калектыве, хоць паводзіў сябе гранічна сціпла, нават, здавалася, саромеўся сваёй славы. A калі ўсё развярнулася на сто восемдзесят градусаў і хваласпеў змяніўся шальмаваннем, адносіны Быкава з калегамі ў калектыве яшчэ больш ускладніліся. Родную газету, якая ну ніяк не магла знайсці дастойных крытыкаў і контрпрапагандыстаў на месцы, змушалі перадрукоўваць брудныя пагромныя пасквілі з мінскіх і маскоўскіх выданняў. Васіль Уладзіміравіч ведаў, што рэдактар Андрэй Колас ставіўся да яго, наколькі мог, лаяльна, з разуменнем, супраціўляўся гэтым перадрукам, пераконваў сакратароў абкама, аднак гэта было малое суцяшэнне. Нікога рэдактар не мог ні пераканаць, ні ўгаварыць — была каманда з самага верху, аж з самай першапрастольнай, аслухацца якую ніхто не мог. Многія ў рэдакцыі сталі асцерагацца мець справу з Быкавым — як бы чаго не выйшла, абыходзілі бокам, апусціўшы вочы. Самае дзіўнае і смешнае, што часцей за ўсё гэта былі вядомыя рэдакцыйныя “закладоншчыкі за каўнер”, якія вельмі цанілі нескупярдзяйства Быкава і добра “бралі на халяву” за ягоны кошт. Асобныя з іх — быў такі Віктар Яркін — высоўваліся нават з крытыкай і асуджэннем. Але дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў калектыве было нямала, нават бальшыня тых, хто і ў калідорах, і ў рэдакцыйных кабінетах, і ў нейкіх іншых неафіцыйных абставінах абураўся, спачуваў калегу, ад шмат каго ён адчуваў адкрытую маральную падтрымку.
    Бліжэй сышліся мы з Васілём Уладзіміравічам пасля майго пераезду ў Гродна. Адбылося гэта ў першы дзень чэхаславацкіх падзей 1968 года, якія крута павярнулі мой журналісці лёс. Недзе пад абед з абкама партыі пазванілі ў Навагрудскі райкам і загадалі тэрмінова знайсці і любым відам транспарту — аж да машыны першага сакратара — неадкладна даставіць мяне да сакратара абкама Ульяновіча. Ехаў на райкамаўскай машыне і ніяк не.мог уцяміць, навошта гэтак, у пажарным парадку я спатрэбіўся Ульяновічу? Ішла мабілізацыя рэзервістаў, і я быў амаль перакананы, што выклік звязаны з чэхаславацкімі падзеямі — магчыма, арганізоўваюць нейкую ваенную газету і захамутаюць туды... Тое, што пачуў ад
    »6
    сустрэтага ў абкамаўскім калідоры загадчыка аддзела прапаганды Грышкевіча, ледзь не кінула ў шок: толькі што бюро зацвердзіла мяне загадчыкам сектара друку, радыё і тэлебачання. Як так: не папытаўшы згоды, не пагутарыўшы?! “Лічы сябе мабілізаваным, — усміхнуўся першы сакратар абкама Мікуловіч, і калі я ледзь не ўзмаліўся, каб пакінулі ў газеце, супакоіў: — Ладна, пабудзеш годзік, а там паглядзім...” I думаць не думаў, што гэта зацягнецца не на гады, а ледзь не на два дзесяцігоддзі...
    Недзе тыдні праз два пад вечар, ідучы з работы па вуліцы Савецкай, каля аблсаўпрафа напаткаў Быкава. Павіталіся. Аказалася, што ён ідзе ў Дом Ажэшкі да Карпюка і нам па дарозе. Ён павіншаваў мяне, падалося, не без іроніі з “начальніцкай пасадай”, я абсалютна шчыра адказаў, што не ведаю, віншаваць ці спачуваць трэба, расказаў, як усё адбылося. Ён выслухаў моўчкі, сказаў задумліва і няпэўна:
    — Хто яго ведае, мо гэта і добра...
    Адчувалася, маё прызначэнне і здзівіла, і, здаецца, трохі насцярожыла яго, бо было яно надта ж нечаканым і нелагічным: папершае, актыўна абмяркоўваліся зусім іншыя, больш вопытная і спрактыкаваныя кандыдатуры з абласной газеты і радыёкамітэта, а падругое... Яшчэ не забылася, што не так даўно ў дакладзе на абласной ідэалагічнай нарадзе з удзелам творчай інтэлігенцыі мяне ў звязцы з Карпюком і Быкавым жорстка раскрытыкавалі за “очерненне соцналнстнческой действнтельностн”, якое ўгледзелі ў напісаным вершам фельетоне. Я быў малады, гарачы — не сцерпеў, папрасіў слова і даў рашучы адлуп не толькі той крытыцы, але і нагаварыў яшчэ “крамолы”: пры цары і то прасцей было маладым аўтарам надрукавацца, выдаць кніжку, а тут быў альманах “Нёман” — і невядома чаму закрылі, пры панскай Польшчы толькі ў Гродне, не кажучы пра Вільню, выходзіла чатыры ці пяць газет пабеларуску, а зараз няма ніводнай...Канечне ж, у заключным слове мяне “паправілі”, пасля чаго можна было лічыць, што на маёй журналісцкай кар’еры пастаўлены крыж... А тут гэткі нечаканы кульбіт. Праўда, ні Быкаў, ні хто іншы не ведаў, што пасля той нарады паклікаў мяне сакратар абкама Ульяновіч і, не заходзячы ў кабінет, у калідоры амаль прыязна, але пабацькоўску строга сказаў: “Ты — нармальны і таленавіты хлопец і мая табе парада — ніколі не лезь на ражон з адкрытым
    забралам, бо так можна і шыю зламаць. Зразумеў?” Тады зразумеў я толькі адно: мусіць, пранясло...
    Многія чакалі, дый сам Васіль Уладзіміравіч па натуры ніколі не быў вялікім аптымістам, што чэхаславацкія падзеі нададуць новае дыханне антыбыкаўскай кампаніі, якая і без таго ўдосталь напсавала яму крыві і нерваў; і ён нават стаў падумваць усур’ёз аб пераездзе ў Вільню, куды клікалі літоўскія сябры: Прыбалтыка ёсць Прыбалтыка...
    Аднак, мусіць, заўсёды ўсялякая кампанія развіваецца па сваіх нутраных законах: нараджаецца, развіваецца, дасягае кульмінацыі, ідзе на спад, канае, ператвараецца ў сваю супрацьлегласць. Іншага лёсу не магло быць і ў кампаніі па шальмаванню Быкава. К таму часу, калі воляю выпадку ці лёсу я апынуўся ў абласных калідорах улады, яна ўжо выдыхалася, набывала камічнафарсавыя адценні і нават ідэалагічна вострыя чэхаславацкія падзеі ўжо не ў стане былі надаць ёй новае дыханне... Першае, што мяне ўразіла: у абкаме ніхто, за выключэннем хіба некалькіх састарэлых артадоксаў з парткамісіі, усур’ёз ворагамі, ідэалагічнымі дыверсантамі Быкава і Карпюка не лічыў. Hi Грышкевіч, ні Ульяновіч, ні Мікуловіч. Дзіўна тады: чаму на кожным пленуме абкама, гаркама, райкама, кожным партгасактыве, кожнай нарадзе, незалежна ад таго, што на іх абмяркоўваецца, пляжаць Карпюка і Быкава? Карпюк заўсёды фігурыраваў першы, паколькі быў членам партыі і ад яго патрабавалі больш, хоць амаль усе прэтэнзіі тычыліся твораў Быкава. Было ўражанне, што гэта ледзь ці не нейкае паганскае заклінанне, ледзь ці не нейкае шаманскарытуальнае дзейства. I па лініі партыі, і па лініі Саветаў, камсамола, прафсаюзаў... I яшчэ ў мяне, свежага чалавека, было ўражанне, што ўсе разумеюць недарэчнасць гэтага дзейства, але ніхто не асмеліваецца спыніць яго...
    Рыхтаваўся пленум па сельскай гаспадарцы, дакладней — пленум па выкананні рашэнняў чарговага пленума ЦК КПСС. Пасля таго, як першаму сакратару абкама Мікуловічу спадабаўся падрыхтаваны мною тэкст паслання нашчадкам, якое ён збіраўся закласці ў капсулу на Кургане славы з наказам ускрыць у сотыя ўгодкі Вялікага Кастрычніка, а таксама ягонага артыкула для “Полымя” без адзінай заўвагі і паправачкі, ён распарадзіўся, каб усе падрыхтаваныя яму даклады і ягоныя выступленні на пленумах, розных іншых
    KB
    важных мерапрыемствах у Мінску і Маскве чытаў і правіў я. Дык вось прыносяць мне на чытку сельскагаспадарчы даклад на старонак 60, у якім пасля праблем штучнага абсемяннення кароў і пастаноўкі задач агітатарам, лектарам, рэдакцыям газет і радыё па прапагандзе перадавога вопыту — як заўсёды, два абзацы прыкладна такога сэнсу: у той час, як пад кіраўніцтвам мудрай ленінскай партыі калгаснае сялянства ардэнаноснай Гродзеншчыны праяўляе небывалы гераізм і працоўны энтузіязм, пісьменнікі Карпюк і Быкаў сеюць песімізм і нявер’е ў стваральню сілу і высокі маральны дух будаўнікоў камунізму, займаюцца ачарніцельствам, льюць ваду на млын нашых ворагаў і г.д і т.п.
    Во напісаў і падумаў: да якога ж смяхоцця, да якога маразму даходзіла тая антыбыкаўская кампанія! I міжволі прыйшло параўнанне з апошняй, рэанімаванай больш чым праз трыццаць гадоў тымі ж пабітымі моллю, але з брэндамі “сучасныя паліттэхнолагі” людзьмі адносна ўжо сусветна вядомага, народнага, адзначанага самымі высокімі ўзнагародамі і рэгаліямі Быкава, што змусіла старога, хворага чалавека пакінуць родны кут і чэзнуць на чужыне. У несусветнай лухце, якую гналі тады, у шасцідзесятыя гады, на Быкава, можна было ўгледзець хоць нейкі, хоць у самым зародку пробліск хай сабе і скажонай, але нейкай логікі з прыкметамі інтэлекту. A паспрабуй адшукаць хоць самыя што ні ёсць кволенькія проблескі інтэлекту, тым больш элементарнай логікі ў аўтараў лухты кшталту: “Гэта не той Быкаў. Таго Быкава, удзельніка вайны, выкрала амерыканская разведка, калі служыў на Далёкім Усходзе, і падмяніла сваім шпіёнам, у задачу якому паставіла ўзарваць наш лад знутры...” Гэткую чысцейшай вады шызафранічную туфту яшчэ зусім нядаўна на поўным сур’ёзе гнала ў эфір дзяржаўнае радыё... He заўсёды, мусіць, розум, у тым ліку і дзяржаўны, развіваецца па дыялектычнай спіралі...
    Рашуча выкрасліў з даклада тыя два “карпюкоўскабыкаўскія” абзацы, даправіў тэкст да канца, аддаў загадчыку сельгасадзела і стаў чакаць, якая ж будзе рэакцыя. Той пайшоў удакладняць пазіцыю да майго шэфа — загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Грышкевіча, але асцярожны і хітраваты Анатоль Аляксандравіч ухіліўся ад прамога адказу, паслаў яго да Мікуловіча: ён дакладчык, хай сам і вырашае... Далажылі першаму. Той паклікаў мяне, нахмурыўся, спытаў строга: