• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Астрыну, па прылеглых вёсках, на магілу Цёткі, дзе ўсё прыводзілі ў парадак, збівалі з дошак эстраду, устанаўлівалі лаўкі і ларкі...Нават тое, што ў тыя часы толькі на Гродзеншчыне дарожныя знакі, назвы населеных пунктаў выконваліся пабеларуску, быў вынік і нашых з ім паездак, і частых прыездаў да нас мінскіх пісьменнікаў.
    Сядытады, калі было месца ў машыне, бралі з сабою і Карпюка, але з ім была адна марока: Аляксей Нічыпаравіч чалавек настрою і часта непрадказальны — то рахманы, памяркоўны, усмешлівы, то ні з сяго ні з таго задзірыста і агрэсіўна накідвецца на мясцовае начальства, вінавацячы яго ў тым, за што было б справядліва прад’яўляць пратэнзіі Брэжневу з Суславым. Быкаў не надта любіў спрэчкі, хаця ніколі і не змоўчваў, калі быў нязгодны — ён заяўляў сваю пазіцыю без спробы перацягнуць субяседніка ў сваю веру, і гэтым выклікаў павагу да сябе. Карпюк быў іншы, да таго ж закамплексаваны на непрыняцці выпіўкі, чым заўсёды “псаваў абедню”. Неяк у Навагрудку, дзе ў мяне яшчэ з журналісцкіх часоў былі добрыя сябры, арганізавалі нам і мінскаму госцю (ніяк не магу ўспомніць, хто гэта быў) юшку на беразе Свіцязі. Госця, які стаў хмялець, трэба было адвезці ў Баранавічы на цягнік, аднак той заўпарціўся ехаць з шафёрам, нават у суправаджэнні Карпюка, паколькі той быў цвярозы, як шкельца, і вымушаны былі ехаць усе, паабяцаўшы гаспадарам вярнуцца, пасядзець яшчэ, пакупацца. Але Карпюк, паплёхаўшыся ў возеры, так і не даў пасядзець, намануў: паехалі ды паехалі, узяў зморам... Недзе між Навагрудкам і Бярозаўкай ён угледзеў, што шафёр таксама нападпітку. Для нас з Васілём Уладзіміравічам гэта не было навіной — абкамаўскія вадзіцелі былі асамі, бралі за сталом пры пачостках, ведаючы, што іхнія машыны з нулямі ніводзін аўтаінспектар спыніць не адважыцца. Карпюк усчаў скандал, загадаў шафёру спыніцца, праспаода, бо заўтра ж паведаміць абкамаўскаму і міліцэйскаму начальству. Канечне ж, ягоныя пагрозы былі малаверагоднымі, але з Карпюком лепш не заядацца, калі справа тычыцца барацьбы з п’янкай, тут ён можа і на дзот пайсці. Тым часам добра сцямнела, пасунуліся да Ліды на маленькай хуткасці і па Карпюковым патрабаванні вымушаны былі заначаваць у гасцініцы ў агульным нумары. Раніцой ціхенька' тузае Васіль Уладзіміравіч і шэпча: паглядзі. На ложку стаяў на галаве слупам Карпюк і, заўважыўшы, што мы не спім, стоячы на
    100
    галаве, усчаў нам лекцыю аб шкодзе п’янкі і аб карысці ёгі... Але аднойчы і мы яму адпомсцілі!..Аднак пра гэта пасля... Былі розныя паездкі — і надзвычай змястоўныя, і так сабе, і з вясёлымі прыгодамі, якія чамусьці больш за ўсё трымаюцца ў памяці. Як тая на Чорную Ганьчу з украінскімі гасцямі, драматургам Мыколам Зарудным — напорыстым весялуном, нечым падобным да нашага Андрэя Макаёнка, і з дырэктарам выдавецтва, роднаснага нашай “Мастацкай літаратуры”, — чалавекам у гадах, які ў вайну фарсіраваў Нёман недзе ў раёне Сапоцкіна і надта ж хацеў пабываць на месцы баявой славы. Заадно Васілю Уладзіміравічу хацелася паказаць гасцям свой любімы райскі куточак на Нёмане ў вусці Чорнай Ганьчы, дзе канчаецца ці пачынаецца (у залежнасці, як глядзець) закінуты славуты Аўгустоўскі канал з паўразбураным шлюзам пад магутнымі клёнамі і дубамі. Гэты куточак ён угледзеў, з’ездзіўшыпераездзіўшы ў свой час Нёман на маторцы. Паклалі ў багажнік прыпасы і паехалі, не дакумекаўшы ўдакладніць у музеі, дзе канкрэтна фарсіравала раку тая ці іншая вайсковая часць, паспадзяваліся на памяць ветэрана і запэўненні вадзіцеля, што яму вядомыя там усе сцежкідарожкі. Ды і Васіль Уладзіміравіч прыкладна ведаў месцы пераправы нашых войскаў. Але адна справа глядзець з ракі на бераг, а зусім іншая — з берага на раку. Тыцнуліся ў адно, другое, трэцяе, пятае месца: быццам тут, і не тут — не пазнае ветэран, надта ўсё перамянілася з тых часоў. Зарудны спачатку пацвельваўся, потым стаў злавацца на земляка, а Васіль Уладзіміравіч — наадварот з яшчэ большым разуменнем і шчырасцю паставіўся да жадання ветэрана, цярпліва падказваў пасаромленаму вадзіцелю, куды трэба павярнуць, аж пакуль сам не заблытаўся. Мо праз гадзіну ці больш зразумелі, што патрэбнага месца нам не знайсці, махнулі рукой і рашылі ехаць у райскі куточак. Мясціны там лясістыя, маланаселеныя, з мноствам дарожак і прасек і неўзабаве стала ясна, што наш ас за рулём канчаткова заблытаўся: куды не паверне — увапрэцца ў гушчар. Збіліся з усялякіх арыенціраў і мы. Стала ўжо не да жартаў: а што, калі машына сапсуецца ці бензін выездзім? Нарэшце праз якую гадзіну ці больш з палёгкай уздыхнулі, выбіўшыся на невялічкую лясную вёсачку. Па вуліцы ішла жанчына з вядром. Высыпалі з машыны і пачулі ад яе чысцюткую працяжную ўкраінскую мову.
    — Адкуль ты тут, хахлуха?!! — аж вочы палезлі на лоб у
    10]
    Мыколы Заруднага.
    Кабета не менш за іх здзівілася, убачыўшы землякоў, расказала, што прывёз яе сюды з Палтаўшчыны беларус, які служыў там у арміі, стала настойліва запрашаць зайсці ў хату. Але ў нашых планах не было гасцявання ў выпадковай зямлячкі нашых гасцей, падзякавалі, што талкова расказала, нават намалявала на паперцы, як даехаць туды, куды мы выбраліся, і неўзабаве апынуліся ў райскім куточку. Развялі цяпельца, узялі добрую чарку і за ветэранаў, і за дружбу народаў, і за тую хахлуху, што паказала нам сюды дарогу...
    А калі воляю лёсу мы з Васілём Уладзіміравічам аказаліся суседзямі, то ў яго адпала ўсялякая патрэба званіць мне на работу, сустракаць на шляху з работы, калі спатрэбіцца нешта абгаварыць. Званіў вечарком дадому, падымаўся да мяне ці я спускаўся двумя паверхамі ніжэй да яго альбо дамаўляліся пагуляць па старажытных вузкіх вулічках — ён вельмі любіў і гэтыя вулічкі, і вячэрнія прагулкі па іх. Колькі гаворанаперагаворана ў час гэтых прагулак па амаль бязлюдных старых вулічках! Многае забылася, многае прыпамінаецца зусім свежа, з усімі характэрнымі інтанацыямі ягонага голасу. Я ніколі не запісваў, не вёў ніякіх дзённікаў — і не надта шкадую, бо ўсё гэта было б не надта вялікім адкрыццём, не надта значным дадаткам да таго, чым ён жыў, якія жыццёвыя, маральныя, палітычныя, літаратурнаэстэтычныя праблемы яго хвалявалі: усё гэта ёсць у ягоных мастацкіх творах, грунтоўнай публіцыстыцы, якая, дзякаваць Богу, выдадзена ў некалькіх кніжках, і нарэшце ў ягонай мемуарнай кнізе.
    Васіль Уладзіміравіч ніколі не гаварыў, над чым канкрэтна працуе, баючыся сурочыць. У нейкай меры ён быў не свабодны ад пэўных сялянскіх прымхаў і забабонаў. А што тычыцца рэлігіі — не быў ні паслядоўным прыхільнікам нейкай адной канфесіі, ні заўзятым вернікам, ні актыўным атэістам — Бог жыў у ягонай душы. 3 ім іншы раз рабіліся незразумелыя, сапраўды нейкія містычныя рэчы. Прыгадаю ўсяго адну, злавесны сэнс якой высветліўся толькі цяпер...Васіль Уладзіміравіч не раз расказваў: амаль заўсёды, едучы за рулём на Вушачы ці з Вушач, ля Бараўлян з ягонай машынай нешта здаралася — ці матор пойдзе ўразнос, бы нейкая нячыстая сіла раптам пасялілася ў карбюратары, ці наадварот — глухне і ні з месца. Варта адбуксіраваць з кіламетр — і ўсё ў парадку.
    02
    Ён меркаваў, што ля Бараўлян нешта мусіць з ім здарыцца — мо трапіць у аўтааварыю... Мо гэта падаваў сігнал яму ягоны знак бяды — хто ведае. Менавіта ў Бараўлянах закончыўся ягоны жыццёвы шлях...
    Але пра некаторыя свае планы і задумы Васіль Уладзіміравіч гаварыў ахвотна. Многія з іх ён рэалізаваў, іншыя так і засталіся задумамі. Ён неяк казаў мне, што ўсе гэтыя гады пасля вайны яго глыжэ маральны абавязак напісаць страшную рэч, у цэнтры якой коні на вайне: чалавек можа схавацца, закапацца ў зямлю, а яны з паадрыванымі нагамі, вывернутымі кішкамі з жахам і дакорам у вачах не адпускаюць ягоную памяць, як кашмары. He паспеў. Ён яшчэ ў Гродне збіраўся напісаць аповесць на сучасную экалагічную тэму, але яна яму ніяк не давалася — чэпка трымала ваенная тэма. Ён прапанаваў мне распрацаваны сюжэт і герояў, запэўніваў, што ў мяне атрымаецца. Я не спяшаўся брацца, упэўнены, што рана ці позна, а ён, калі можна так сказаць, выдыхнецца на тэме, адыйдзе ад вайны, сам напіша. Ён адчуваў, ужо тады рабіў крокі, каб трохі адыйсці ад вайны, але завязваліся ўсё новыя і новыя вузельчыкі, развязаць якія ніхто, апроч яго, Быкава, не мог...
    Думаю, варта сказаць пра гродзенскія кватэры Васіля Быкава, асабліва пра апошнюю, пра якую і вусна, і ў друку нагаворана шмат рознага глупства кшталту: то быццам Быкаў не хацеў яе атрымоўваць, яго ледзь ці не сілком усялілі, каб узяць на кручок, зрабіць ручным і паслухмяным, то — наадварот, нібыта распанеў, прадаўся за шыкоўныя пакоі і г.д.. Гэтая лухта не вартая была б і выпісанай з ручкі пасты, калі б гісторыя з апошняй гродзенскай кватэрай Быкава не была павучальнай у сэнсе стаўлення ўлад да людзей, што з’яўляюцца гонарам нацыі. Я добра ведаю, што задумвалася і што адбылося з гэтым элітным домам. А задумвалася пабудаваць яго і пасяліць тут усё абласное кіраўніцтва, як гэта здавён рабілі ў Маскве. Праектную дакументацыю здабылі ў Зорным гарадку, дзе на той час было некалькі такіх дамоў для касманаўтаў. “Пасадзілі” касмічны дом на амаль тупіковай вуліцы Парыжскай камуны ў гістарычным цэнтры, сярод старых прысад, на самай высокай у горадзе маляўнічай кручы Нёмана. To было нават па сённяшніх мерках раскошнае жытло: чатырохпакаёўка — 125 квадратных метраў, усе ізаляваныя
    10
    пакоі размешчаны так, што ўвесь дзень не хаваецца сонца, і кожны мае выхад на сваю аўтаномную вялізную лоджыю і г.д. і т.п., як два туалеты, васемнаццаціквадратаметровая кухня, на сем квадратаў ванны пакой, агромісты калідор са складной сценкай у залу — можна любую ўрачыстасць на персон сто спраўляць, убудаваныя ў сцены шафы і шкапчыкі, нават для вудаў прадугледжана месца. Такога ў Гродне ніхто яшчэ не бачыў і, натуральна, сярод начальніцкага люду ўсчаўся вялікі ажыятаж і за тое, каб патрапіць у спіс абраных, і за прэстыжныя паверхі. Аднак, як толькі змрачнаватая на выгляд дзевяціпавярховая няўклюдная аграмадзіна на 24 кватэры, якую мясцовыя дасціпнікі тут жа празвалі бункерам, кідка ўпісалася ў гарадскі ланшафт і была падрыхтавана да засялення, першы сакратар абкама Кляцкоў перадумаў сам засяляцца і загадаў: паказаць усе кватэры Быкаву, якую выбера — выпісаць ордэр. А незамужнюю Вольгу Корбут усяліць у трохпакаёўку. Астатнія — аддаць тым кіруючым работнікам, хто мае рэальную патрэбу ў паляпшэнні жылёвабытавых умоў.