• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Найлепей было размаўляць з Васілём, сустрэўшы яго на вуліцы, калі ён нікуды не спяшаўся. Такіх вулічак з ціхімі дворыкамі тады ў Гродне было шмат, цяпер яны неяк ператварыліся ў прахадныя скразнякі.
    Мог Быкаў вылепіць з мяне нешта цікавае ў творчым плане, меў на мяне моцны ўплыў. He меў патрэбы, не накіраваў мой творчы пошук, толькі назіраў збоку. I ўсё ж дапамог мне. На пачатку падтрымаў у тым, што адпавядала майму характару: паэтцы трэба сядзець ціха ў куточку за сталом і пісаць...
    He ўмела я, хутаранка, даражыць прыхільнікамі майго таленту, не берагла сваіх чытачак — Васіль напрарочыў, што пры жыцці не будзе ў мяне як паэткі прызнання. Змірылася з гэтым, што пазбавіла мяне амбіцый. Адступала ўсё жыццё ў цень, уступала іншым. I з рэжымам я не змагалася, а рабіла выгляд, што яго не заўважаю.
    Васіль назваў неяк мяне свойскім хлопцам, “клікуха”
    адпавядае маёй бабскай няўдаласці. Я не ўмела глядзець на мужчын так, як умеюць гарадскія паненкі. Гаворка вачамі — гэта не мой талент.
    Ён мяне, як свойскага хлопца, браў у паездкі ў калгасы, дзе быў дэпутатам раённага ці абласнога савета. Запрашаў у Друскенікі, дзе лячыўся Алесь Адамовіч. Казаў: “Карпюк не п’е, а ты свойскі хлопец”. Я іх ціха слухала. Калі пачыналі раскручваць свае сюжэтыстрашылкі, я нічога не магла там сказаць. За сталом у якімнебудзь рэстаранчыку яны гаварылі пра камуністычную карычневую чуму, якая страшней фашыстоўскай.
    Ездзілі мы ў Друскенікі, калі там лячыўся Рыгор Бярозкін, гэты выдатны майстар вуснага жанру. I ў Геніюшаў у Зэльве размаўлялі Васіль з Янкам Геніюшам, Ларыса Антонаўна зрэдку ўкліньвалася ў іх дыялог, калі трэба было адкарэкціраваць погляды Янкі. На юбілей паэткі, куды з’язджалася ўся інтэлігенцыя (ці апазіцыя) не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Літвы, Васіль не ездзіў, але купіў куфэрак за свае грошы і заказаў гравіроўку. А ўсе гродзенскія аўтары паклалі ў куфэрак свае танюткія кніжкі.
    На дні літаратуры на Гродзеншчыне я вырывалася двойчы. А так далучалася да іх, калі з’яджаліся ў Гродна. Саромна і сумна ўспамінаю адзін вечар у рэстаране “Беласток”, калі я там была новым чалавекам, а госці за тыдзень адзін аднаму надакучылі. Падымалі тосты за Дануту, чым крыўдзілі прысутную Еўдакію Лось, аж Быкаў, які сядзеў каля мяне, сказаў: “Сёння ўсе ўшацкія хлопцы п’юць за Дануту”. Еўдакія пайшла з тае гасціны раней. I мне сорамна перад ёю ўсё жыццё...
    Скульптар Аляксандр Ліпень, які таксама прайшоў усю вайну і дэмбілізаваўся і прыехаў з цэнтральнай Беларусі ў Гродна недзе ў 1956 годзе, успамінае, як ён упершыню ўбачыў Васіля Быкава. Ліпень жыў на вуліцы Леніна. За яго домам быў агарод, які злучаўся плотам з агародам дома з вуліцы Чапаева. На той вуліцы меў кватэру (прыватна) Васіль Быкаў. Ліпень маляваў з натуры вяргіні. Быкаў праз плот назіраў. Калі сустрэліся вачамі, Быкаў спытаў: “Я вам не перашкаджаю? Вы мастак?” Ліпень працаваў у гарачым цэху на ТЭЦ1, мастацтвам займаўся як аматар. I сказаў: “Я скульптар, а малюю так, для душы.” — “А ці можна паглядзець вашы скульптуры?”... Скульптуры былі ў драўлянай пуньцы тут жа,
    116
    y агародзе. Быкаў аглядзеў іх і здзівіўся: “А навошта вы Леніна лепіце?” — “А без Леніна на выставу не бяруць”... Яны тады так і не пазнаёміліся. Але праз нейкі час спаткаліся ў кабінеце чыноўніка ад культуры, які сказаў Ліпеню: “Знаёмцеся, гэта Васіль Быкаў, карэспандэнт ‘Тродзенскай праўды”...
    Калі Васіль памёр, у тралейбусе мяне зачапіла адна лекарка, тэрапеўт. Кажа: “Я была яго лечашчым урачом”. Кажу: “Раскажыце, як вы яго лячылі?” Яна: “А ён не прыходзіў у паліклініку зусім, мы запрашэнні яму пасылалі, каб прыйшоў на праверку, а ён не прыходзіў”...
    Астму Васіль лячыў у славутага народнага лекара, які рабіў спецыяльную мяшанку з зёлак і шматчаго яшчэ. Здаецца, Малочка (або Талочка) яго прозвішча...
    Я не памятаю дакладна, як першы раз убачыла Васіля Быкава. Са мной ён размаўляў толькі на беларускай мове, вусная мова яго была такой жа добрай, як пісьмовая. Гэта няпраўда, што ў яго не было свайго стылю. Але ацэньваць прозу Быкава з боку стылю не мае сэнсу — пад высакавольтнай напругай яго сюжэту не заўважаецца стыль мовы.
    Калі пачынаюць казаць, што Быкаў не ўмеў выступаць перад слухачамі, то маюць на ўвазе той факт, што Быкаў не спускаўся да ролі блазна, чаго часта чакае дрэнная публіка ад беларускіх пісьменнікаў, як пісьменнікаў народапарабка. Быкаў успрымаў людзей паважна і да сябе патрабаваў павагі...
    Запрасіла неяк Васіля ў школу рабочай моладзі, дзе я выкладала мову і літаратуру. Ён прыйшоў. Вучні прачыталі аповесць і паспрабавалі выказаць свае думкі так, як бачылі падобнае ў тэлевізіі... Хваляваліся. Прыбег завуч на кантроль. Быкаў па дарозе ў школу зайшоў да зубнога і вырваў зуб. Калі замарозка пачала адыходзіць, ён крывіўся, бо балела. A завуч вырашыў, што Быкаву не падабалася, што вучні “вучаць” яго, як трэба пісаць. Атрымала ад завуча вымову...
    Быкаў добра ведаў гісторыю Гродна, але не хваліўся гэтым. У вершы я зачапіла імя свайго святогаапекуна, пра якога я толькі ведала, што фрэскі ў Фарным касцёле паказваюць дзейнасць гэтага святога, а яго скульптура ў алтары ў цэнтры. Васіль ведаў значна болей: што ён з Іспаніі, што паехаў у Індыю, што там пахаваны. Так, мімаволі, ён расказаў пра гэта. Гэтак жа ён здзівіў мяне, калі ў размове нехта з прыезжых запытаў пра Стэфана Баторыя.
    ІГ
    Са студэнцкіх гадоў мы хадзілі на пасяджэнні літаратурнага аб’яднання пры газеце “Гродзенская праўда”, пакуль іх праводзіў Быкаў. Гэта адбывалася на другім паверсе дома, дзе цяпер знаходзіцца кантора друкарні. А пакой Быкава быў справа ў кутку, там сядзела некалькі супрацоўнікаў.
    Літаб’яднанне, як грамадскую нагрузку, ён вёў, каб усё было большменш прыстойна. Ахвотнікі пакрытыкаваць былі, дазваляў крыкунам выкрычацца. Сам выступаў у канцы, нібы нічога асаблівага не казаў, а казаў усё, што трэба было. Яго агляды, знешне фармальныя, мелі праграмнае ўдзеянне на ўсю дальнейшую творчасць. I літстаронкі, укладзеныя ім, у тых умовах — гэта была рэгіянальная літаратура. Але за аўтараў ён нічога не “дацягваў”, не правіў.
    Аднойчы пахваліў мяне. Кажа:”Ты склала гэту паэмку, як назбірала сунічак, высыпала іх у вядзёрка, атрымалася поўнае з вяршком”.
    Я часта ў Быкавых у кватэрах не бывала, паважала іх прыватнасць. На вуліцу Алега Кашавога, якая цяпер Вялікая Траецкая, д. 28, кв. 20 зайшла я з Ларысай Антонаўнай Геніюш, калі яе не пускалі ў Беласток па тэлеграме лекараў пасля аперацыі сына Юркі. He дала рады яе супакоіць, а Васіль супакоіў, загаварыў, напаіў гарбатай. Правёў нас да вуліцы Савецкай і пацалаваў яе на развітанне.
    У лепшую, чатырохпакаёвую кватэру я заходзіла разы са два. Памятаю быў у Гродна Валодзя Кудзінаў і запрасіў мяне схадзіць з ім да Быкава.
    Быкаў нас чакаў. Бегаў на кухню, выносіў надта смачныя бутэрброды з вяндлінкай, а пасля стаміўся і кажа: “У вас, рабяты, надта добры апетыт”. Потым нечакана запрасіў нас пакатацца па Нёману. У Гродне была “лодкавая ліхаманка”. Быкаў меў сваю маторку. Кудзінаву трэба было вяртацца ў Мінск. Быкаў пазваніў Валянціну Чэкіну, свайму “аружаносцу”. Пракаціў ён тады мяне аж да Мяловых гор — цяпер іх усе выкапалі! — напаіў там кавай з дымком...
    Увесь час я спрабавала напісаць верш пра лодку Быкава. У 1996 годзе па дарозе ў музей (а гэта 10 мінут пешкі) у мяне гэты верш вырас:
    Там лёд расстрэльвае вясна, Чакаем добрую паводку.
    118
    Ужо Васіль малюе лодку, прыбег на Нёман давідна.
    Ён выдау кнігу не адну.
    Адзін, як Нёман задумлёны. Had імі каркаюць вароны, Чытае свет яго вайну.
    А тут не свет — а блізкі Свет.
    Усіх бы тут пазамяталі.
    Тут не ў пашане божы талент. Людзей не любіць самаед.
    Верш я напісала, можна сказать, прарочы, але лепей бы ўсё было іначай, лепей бы Васіль Быкаў не ездзіў па далёкіх еўрапейскіх местах, а жыў дома, быў у цяпле, у шчасці...
    Пасля размовы з Быкавым тады ў 70я гады, я напісала вершы, якія былі працягам нашых размоваў. Гэта былі найлепшыя мае гады. Але я не ведала аб гэтым. На аднатомніку Васіль напісаў такі аўтограф: “Няхай табе, Данута, будзе добра і шчасліва”. Мне ў той час было добра і шчасліва, нягледзячы на нацыянальны прыгнёт, на здзекі з мяне, паэткі і настаўніцы беларускай мовы, на спецыяльныя праверкі маіх урокаў, нягледзячы на скандалы свекрыві... Шчасце мае дваістае дно, як цёзка маёй хатняй рэчкі — латгальская Гаўя.
    Жанчынпаэтак крыўдзяць, успрымаючы нярэдка іх эмацыйнасць як сексуальную заклапочанасць. А ім трэба, каб іх выслухалі, пачулі і зразумелі, каб паважна ўспрымалі. Таму Васіль Быкаў у маім правінцыйным жыцці быў падарункам неба. Гледзячы збоку, і Быкаву ў Гродне было даволі камфортна. Ён здолеў так укласці быт, каб быў час на пісанне. Але горшага часу, як той, мусіць, для пісьменніка і прыдумаць нельга.
    Пісьменніцкая праца не лічылася працай. ‘Тде работаете?” — пытаўся мент, калі ты пераходзіў вуліцу на чырвоны светлафор. “Я пісьменнік.” — “А, так вы н ннгде не работаете...”
    Праца ў газеце была шчэ горшай, нават цяпер журналісты сядзяць у кабінетах у рабочы час, калі ў свеце яны бегаюць, ездзяць, лётаюць, шукаюць тэмы.
    Быкава выбіралі ў саветы, хоць ён ніколі не сядзеў на сесіях і быў непартыйны. У яго былі паважаныя людзі сярод
    франтавікоў, асабліва тыя, хто пісаў праўдзівыя ўспаміны. Але найболей франтавікоў было такіх, якія Быкава ненавідзелі. Быкаў пісаў пра вайну, у якой удзельнічаў на першай лініі фронту. Пісаў, як дрэнна на вайне тым, хто забівае і каго забіваюць. Як гадка праяўляецца на вайне тое дрэннае, што закладзена ў чалавечай прыродзе. Але некаторым на вайне было добра, яны вайну выкарысталі для добрабыту і кар’еры.
    Быкаў сам выбраў Гродна, горад, які ўбачыў да вайны мімалётам, які хоць звонку быў еўрапейскім — два замкі, святыні, пліты брукоўкі з надпісам “магістрат Гродна”, ціхія вулкі, глухія дворыкі. Цяпер яны сталі скразняковымі. Толькі ў першыя гады ён здымаў прыватна кватэры не ў цэнтры. А пасля жыў і працаваў у старым горадзе, што вельмі важна для творцы.
    Мне нядаўна расказала адна сяброўка, што яна купіла лекі ў Піцеры па рэцэпту з Гродна. Аптэкар прачытаў і ўголас выказаўся: ‘Тродно... Это в каком же захолустье!” А яна яму кажа: “А гэта там, куды барока не спазнілася...” Дык вось барока прыцягнула Быкава. Ён на вайне пабыў у Еўропе і ведаў, як там жывуць гаражане. He хацеў ён вяртацца ні ў галодны калгас, ні ў разбураны Віцебск. Быкаву хацелася спакойна заняцца пісьменніцкай працай, хоць, магчыма, ён пра гэта думаў толькі падсвядома.