Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
131
мне мацнейшага рэагавання. Затое вялізнае ўражанне пакінуў змест Карпюковае арацыі, у кантэксце якой Быкаў прарочыў яму беды. Але неўзабаве напароўся на штурханіну я сам, пішучы дзядзьку Аляксею не менш эмацыйны водгук, якім ён потым сямутаму пахваліўся. Я, магчыма, і не дадумаўся б пісаць такое, будучы яшчэ літаратурным дзіцём, якому абодва пісьменнікі здаваліся паднебнымі помнікамі.
Ларыса Геніюш, аднак, у вяртанне дамоў у Зэльву падбухторыла маю амбіцыю, і я адважыўся звярнуць на сябе ўвагу, заганарыўшыся гэткім знаёмствам. Карані спадарыні Ларысы вырасталі з крынкаўскіх Міклашэвічаў, старажытнага і баявітага роду ў нашым мястэчку. 3 ваколля паходзіў і дзядзька Аляксей, гэтакі ж неадступны праўдалюб, Крыншчына наогул у нечым апостальская зямля. У даваенне шумеў супроць амаральных папоў прарок Ілья (Клімовіч з недалёкай Грыбоўшчыны), паатэістычнаму апісаны Карпюком у кнізе “Вершалінскі рай”. Тут бушавала тарашкевічаўская Грамада, а пасля арыштаў у 1927 г. КПЗБ. 3 прыкрынкаўскіх Гаркавічаў выйшаў у шырокі свет тэрарыст Сяргей Прытыцкі, той самы, што ў паваенне ўзначаліў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Ваколіца паэтаў, прарокаў, партызанаў, наіўных камуністаў. Таму, відаць, гаварылася мне на адной ноце з Геніюшыхай, прадчуў свойскую душу і ў Карпюку.
Асабіста пазнаёміўся з Васілём Быкавым недзе ў канцы шасцідзесятых гадоў у Гродне.
Было лета. У такую пару я з жонкай Таняй — і нават раз з дзецьмі — ездзілі да крынкаўскіх сваякоў Вольгі і Паўла Крэчыкаў, што жылі ў занёманскім квартале “П’яны вугал”, па вуліцы Гогаля. Звёў нас, пэўна, Аляксей Карпюк. Пад ягоным крылом ціўкала чародка літаратурнай моладзі. Як мужчыне, засталіся ў памяці порсткая прыгажуня Дануся Бічэль і падзяўчынску прывабная Вольга Іпатава. 3 Быкавым жа я сустрэўся, бадай, дватры разы, у злом шасцідзесятыхсямідзесятых, пакуль не з’ехаў ён у Менск.
Працуючы журналістам у беластоцкай “Ніве”, надумаў правесці інтэрв’ю з пісьменнікамі, з Быкавым і — асобна — з Карпюком. Але яны самі патлумачылі мне, што лепей будзе адступіцца ад гэтага намеру. Лепей для іх і для мяне. Зрэшты, за каторымсьці разам мой шэф нешта прамармытаў, што “гэты нумар не пройдзе”, трэба чакаць партыйных установак, якія
132
ў правінцыйным свеце вышэй законаў...
Дарэчы будзе зазначыць, што гродзенскія сустрэчы з Васілём Быкавым зліваюцца цяпер у адну, нічым асаблівым не адрозніваючыся. Васіль усё азіраўся за сябе, што мяне крыху смяшыла, ведаючы сёетое пра сучасныя метады паліцэйскай інвігіляцыі.
Мы абавязкова ішлі ў поле, роўнае поле, у якім чалавек бачны на вярсту. Там сабе нагаварыліся, зважаючы, каб не голасна. Схільнасць да ўсмешак бралася ад таго, што мне не прыходзіла ў галаву, каб на аднаго чалавека, на адзінюсенькага Васіля Быкава, нехта ў КДБ траціў столькі сродкаў ды штатных гадзінаў. На мой розум, гэта проста не аплачвалася! Васіль сказаў: ты не даеш рады думаць пасавецку. Апарат КДБ — гэта рэспубліка ў рэспубліцы. Ён сённяшнім часам ужо не вельмі чым мае заняцца, шукае сабе работы, каб не скарацілі штатаў. У сваіх рапартах напішуць больш, чым ты сказаў і зрабіў... Хто гэта праверыць? Яны —самі сябе?..
Уяўляючы сабою затрыццацігадовага юнака, не даўмеўся, што расійскі камунізм робіць з мяне дурня. Вялікія ідэалогіі характарызуюцца тым, што намагаюцца перайначыць чалавецтва на свой капыл. Ранапозна канчаецца ім тое татальнай катастрофаю. Свет вельмі шматпамерны, Бальшавізм страшны, тыповы для рускіх, у якіх спрадвеку няма пашаны да асобы, ужо ў грамадзянскую вайну растрэльвалі цэлыя дывізіі “белых”, што здаліся ў палон. Праўда пра апошнюю вайну настолькі глыбока схаваная, што нават слоўка праўдзівае даводзіць людзей улады да шалёнае злосці. Цынізм новавыхаванага савецкага чалавека зводзіцца да жывёльнай барацьбы “за большы кавалак сабе”.
Быкаў бачыў, што я зялёнызялёненькі і мне нестае грамадскай адукацыі. Папраўдзе, цікавіў я яго не як пачынаючы пісьменнік, а як экземпляр маладзёна з іншага, незбальшавізаванага, свету: Савецкі Саюз не паддасца еўрапеізацыі, бо СССР — гэта Расея, а Расея — не Еўропа, іншы кантынент, у якім тая ж Еўропа ўсяго паўвостраў. Расея ніколі не развівалася на самой справе, толькі ўсё кагосьці даганяла, памангольску анексавала, пашыралася тэрытарыяльна. Парадокс — яна сама сябе рабуе!..
Заходзілі мы ў поле далёка, і ўсё ў руху, каб кадэбістам цяжэй было пацэліць у нас следчай электронікай (магчыма
132
падслухаць размову радыюсам у тры кіламетры?)...
Пад Новы год, бывала, абменьваліся святочнымі паштоўкамі. Чытаючы яго банальную фразу, нязменна чуўся у вушах досыць манатонны ягоны скепсіс: будзе так ці не, пажывём, пабачым. Калі прападзе беларуская мова, прападуць і самі беларусы...
Служба Бяспекі заелася чапляцца да мяне, каб падтрымліваў кантакт з Васілём Быкавым. Мне, як польскаму грамадзяніну, трэба ж памагчы братняму Савецкаму Саюзу ў змаганні з ягонымі варагамі. He мушу займацца працаёмкімі падыходаміпераходамі, даволі будзе перадаваць думкі Быкава, настрой, роспыты пра каго і пра што. Дадуць трохі службовых грошай на аранжацыю ды аплату неабходнай чаркі дзеля сардэчнае гутарнечы ...Я выкручваўся сваімі хваробамі, дапамагала эпілепсія, якой напакутваўся ў маладосці, — нельга мне выпіваць, каб не вярнулася. Урэшце катэгарычна адмовіўся пайсці ім на руку! Але не гэта паламала маё далёйшае жыццё, хоць і не забываўся, што ў мяне жонка, дзеці, словам — сям’я.
Заўважыў, што пасля набраўся раптам ахвоты ездзіць з Беластока ў Гродна журналіст Аляксандар Амільяновіч. Ён некалі рабіў у “Ніве” і было вядома, што гэта былы афіцэр польскай палітычнай паліцыі, якога яшчэ за сталінскім часам засудзілі на турэмнае зняволенне за дзікі садызм. У Польшчы бывала такое: суд за здзек над арыштаваным чалавекам.
У адпаведнасці з псіхалогіяй садыста, Амільяновіч у таварыскіх кантактах быў надзвычай мілы, не пазбягаў дапамогі каму ў чымсьці драбнейшым. У тую пару — у суток шасцідзесятых з сямідзесятымі — гродзенскае КДБ “загнула пароль” на Аляксея Карпюка. Майстравалі яму справу ажно гітлераўскай агентурнасці, і Амільяновіч паратаваў /аб гэтым піша Быкаў у “Доугай дарозе дадому”). Падбіраў “ключ” пан Олек і да Васіля, якога я пачаў папярэджваць, што не магло дабром мне кончыцца” Спецслужбы ўсяго свету не любяць, калі ім хто блытае шыхты, А мне і так пашанцавала, што бралі “за морду” менавіта палякі, якія паціху пагаджаліся са мною, усе тыя капітаны ды маёры ў шыкоўных касцюмах з ангельскае воўны,
Зноў звёў мяне лёс з Васілём Быкавым неяк праз дваццаць з лішнім гадоў, калі ўжо сыпаўся камунізм і Беларусь прымушана была стацца незалежнай. Менавіта прымушана, бо ў ёй ніхто не марыў пра такі цуд з нябёсаў.
134
Мая сустрэча з Быкавым праз амаль чвэрць стагоддзя ад тых гродзенскіх пад наглядам парасейску “всевндяіцнх глаз” мела месца ў час афіцыйнага візіту Станіслава Шушкевіча ў Беласток.
Прыезд высокага госця адбываўся з існа прэзідэнцкім размахам. На трасе картэжу аўтамашынаў паліцыя спыняла камунікацыйны рух на вуліцах горада, аэрапаг імчаў з вялікай хуткасцю, апярэджаны сігнальнымі “пеўнікамі” ахоўнікаў. Шушкевіча тытулавалі прэзідэнтам Беларусі, наведаўся ён у шмат якія цэнтры беларускай культуры ў Беластоцкім краі (абавязкова ў Бельск і Гайнаўку, Супраслю). Мы, польскія беларусы, перажывалі эйфарыю, нам круцілася ў галаве ад шчаслівасці: нарэшце не сіроты мы Эўропы, за намі стаіць нацыянальная дзяржава!!! Па сёння не магу сцяміць, па чыёй рэкамендацыі далучылі мяне да польскага ўрадавага боку, і я, уведаўшы, што са сп. Шушкевічам ёсць Васіль Быкаў, пажадаў знаходзіцца побач яго.
Васіль пахаладзіў маю патрыятычную гарачку душы, паўтараючы тым жа манатонным голасам: яшчэ невядома, чым усё гэта скончыцца. Запамятаўся быкаўскі скепсіс, які ўспрыняў я з прыкрай неахвотаю, хоць пагаджаўся, што ў Беларусі ўжо мала беларусаў. He верылася, што гісторыя можа паўтарыцца, каціцца адпераду назад. I не падумалася пра набліжэнне дзевяноста чацвёртага... Зянон Пазьняк меў святую рацыю: прэзідэнтура ў беларускіх умовах — гэта вяртанне цэкоўскага першасакратарства. Толькі парламенцкая дзяржава здольная асвяжыць закасцянелую вякамі нацыю. “Спасёт Россню не Бог, не царь н не герой...”
Я распавёў тады Быкаву пра ўсенькія сакрэтныя перыпетыі нашых гродзенскіх сустрэчаў, што ўспрыняў ён, так бы мовіць, абыякава. Даўнымдаўно было тое, забылася; перайшоў ён жыць у іншы свет, у якім гродзенскабеластоцкая кадэбоўшчына — “суіцая ерунда”. Так мы і пагаманілі за банкетным сталом у камфартабельным гатэлі. Уразіў мяне Шушкевіч культурнасцю ды начытанасцю, і таму ясным было, што доўга ён не пратрымаецца ў палітыцы (трэба дадаць: савецкай, аглабельнай, хамуцкай, цемрашальскай).
Дваццаць восьмага лютага 1998 г. вячэраў у Быкавых на Танкавай. Былі яшчэ Сяргей Законнікаў і Міхась Шаховіч, “белавежац”. Кулісы і гэтай сустрэчы маюць сваю этымалогію,
пакручастую гісторыю. Аднойчы ў Каляду пазванілі з Беларусі ў Крынкі, што ў Менску выйшла мая кніжка, прычым мінулай восенню. Што за кніжка? Якая кніжка?! Пакуль успомніў, што, сапраўды, гадамі назад, бадай аж у васьмідзесятыя, здаў я ў “Мастацкую літаратуру” аповесцьраман “Сцяна”, выдадзены ў польскім перакладзе ажно ў семдзесят дзевятым, і доўгі шэраг апавяданняў. Калі тое было! He маючы надзеі на савецкую ласку, пакарыстаўся нагодаю выдаць гэтую ж кніжку ў сябе, у Польшчы, пад назваю “Доўгая сьмерць Крынак”. У 1993 годзе. А праз ПЯЦЬ гадоў раптам з’явілася яна ў Менску... Ну, добра, але чаму нехта падняў наверх маю літаратурную археалогію? Наколькі ведаю савецкія хітрыкі адносна беларускага замежжа, выпуск “Сцяны” не мог мець альтруістычны характар, а мусіў вязацца з нейкім свінствам. Але якім?!
Зазванілі тэлефоны з якогасьці міністэрскага камітэту, каб прыехаў я ў Мінск на прэзентацыю. Мне вельмі не хацелася, пачаў ставіць тым з камітэту фінансавыя ўмовы, спадзеючыся, што галотная ўлада адчэпіцца. Праз тыдзень які зноў званілі, пагаджаліся, і я тады выдумляў новыя, але яны там, падумаўшыпадумаўшы, ізноў пагаджаліся. Я, урэшце, і паехаў, болей з цікавасці,чаму тамтэйшым уладам так моцна залежыць на прысутнасці беларускага пісьменніка. Як было, так было, шэра і нудна, але спраўдзіліся падазрэнні, што мая “Сцяна” павінна была адыграць дыверсійную ролю супроць рыхтаванай незалежнай грамадскасцю да друку “ Сьцяны” Васіля Быкава. Што рабіць? Абавязкова наведацца да Васіля, патлумачыць. Апраўдацца! Выспавядацца! Адмыцца! У гэтым дапамог Сяргей Законнікаў — наладзіць візіт на кватэру Быкава.