• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    — Чаму ты жывеш тут, у нас, а не ў Мінску?
    Ён усміхнуўся і адказаў:
    — У Беларусі зашмат партызанаў...
    — Але вы гэтым ганарыліся. Край партызанаў!
    — Бяда ў тым, што мноства нашых дзяржаўных мужоў і па сённяшні дзень усё партызаніць.
    Гэтыя словы прагучалі для мяне незвычайна і так нова, што мне адняло мову. Нас суседзі даволі часта павучалі савецкаму патрыятызму або ўгодліва пасмейваліся з яго, аднак Быкаў не святатацтваваў. Яго незвычайныя словы былі сказаныя так шчыра і з такім смуткам, што сумнявацца не даводзілася, таму праз некаторы час я зноў асмеліўся закрануць гэтую рану, якая яго мучыла:
    —А чым вы займаецеся, калі ўлада партызаніць?
    —Я трохі інакш ваюю, але самае дзіўнае, усё ваюю. Відаць, інакш я не магу. Мы сапсаванае пакаленне.
    —Чытаючы вас, я гэтага не заўважаю.
    — Дрэнна чыталі, — ён зноў мяне не выслухаў. — Мая вайна — не адступленні і атакі. Гэта не мая стыхія. Як там пісаў Твардоўскі? Гарады ворагам здаюць салдаты, а генералы іх вяртаюць зноў... Гэта правіла, афіцыйная версія ўсіх войнаў. Мая вайна — руіны свядомасці чалавека, дакладней — рэабілітацыя разбуранай вайной свядомасці... Я не атрымаў шмат навукі. Так пра мяне пішуць адукаваныя крытыкі.
    Далей пачалося вялікае табу, калі мастак пачынае разумець мастака з паўслова, уздыху ці жэста рукі і больш нічога не пытае, пакуль сябар яму не адкрыецца сам. Ад яго разыходзіцца нейкае ўтульнае цяпло, як цяпер модна казаць, прыцягальная аўра, а тады я адчуў, што з гэтым чалавекам можна ісці праз лес або класціся ў адзін акоп.
    Гэтая сустрэча была вельмі падобная на візіт ветлівасці, аднак у маёй памяці яна засталася, як нейкі яркі прамень, якога я ніяк не мог забыць. У думках я вяртаўся і вяртаўся да яе. Нейкая незразумелая сіла цягнула і цягнула да яе. Нейкая неардынарная асоба, магніт, з якога прамянілася незвычайнае чалавечае цяпло. Я перачытаў яго творы яшчэ раз і стаў відушчым, як сляпое кацянё.Нашыя сустрэчы сталі рэгулярнымі.
    Некалькі пазней выйшла і мая кніга пра паваенную Літву. Я назваў яе “Пра хлеб, каханне і стрэльбу”. Прачытаўшы яе, Васіль Быкаў доўга маўчаў, глядзеў на мяне, пра тоесёе пытаў, а пасля сказаў:
    — Кніга добрая, нават вельмі добрая, але гэтыя залатыя рамы — на чорта?
    Я прыкінуўся няўцямным.
    —Ты добры мастак, — патлумачыў ён мне, — намаляваў добрую карціну, якой даволі звычайнай глыбокай рамы, a ты абклеіў яе золатам. Зашмат усялякіх званочкаў.
    — Зразумеў.
    — Вайна — самае найгоршае з усіх бедаў, якія прыдумаў чалавек. Ну, як тут табе сказаць? Прыдумляеш усялякія мудрагелістыя сказы, а пасля шкада выкрэсліваць?
    — Ільсціш?
    — Капні глыбей, што гэтая ваша вайна ў кустах пакінула ў падсвядомасці людзей, як ламала і ўсё ламае людскія лёсы і іх характары. Я адчуваю, што ты можаш.
    Другі раз мне тлумачыць не спатрэбілася.
    Прыгадваю наша наведванне Вільні, варотаў Зары і ўпрыгожанай выявы Марыі, карону якой падараваў цар Мікалай.
    — Падараванае царом мацярынства, — сказаў Васіль, — у мяне выклікае падазрэнне. Гэта якраз тое самае, што забітаму салдату пасля смерці надаць імя героя. Гэтая залатая карона знішчыла яе як святую.
    Пра гэта я таксама неаднаразова думаў, таму няўдала зноў прыгадау Твардоўскага, што пісьменнік павінен быць чыстым і сумленным, як свядомасць салдата, які не вярнуўся з бою.
    — Навошта так гучна? — усміхнуўся ён. — Паэты ёсць паэты...Усе мы нараджаемся аднолькава, толькі паміраем кожны пасвойму, як былі звыклі паводзіць сябе ўсё жыццё. Я думаю, што мы вымушаныя пісаць так, што нам з гэтымі творамі паміж людзьмі трэба жыць не менш як сто гадоў, хаця мы цудоўна ведаем, што заўтра прыйдзе апошні... Але ўсё адразу не выкажаш.
    Бег час.Аўтарытэт Васіля Быкава як пісьменніка рос штодзень. Яго пачалі перакладаць на многія мовы. Мне давялося ўдзельнічаць у адным сімпозіуме пісьменнікаў Нямеччыны.Тады на доўгія прамовы не было часу, бо людзі заўсёды вельмі спяшаюцца. Калі трэба штонебудзь сур’ёзнае пастанавіць, усё не хапае часу, хаця штодзённа яно траціцца на ўсялякія дробязі.Прыгадваю толькі прызнанне Отта Пройслера, калі ён сказаў, што, чытаючы аповесці Васіля Быкава, ён адчуў сябе такім самым няўдачнікам, як і рускі воін, які тырчыць супраць яго ў акопах. Гэта не было супрацьстаяннем рускага і немца, гэта было няшчасцем усяго чалавецтва, і ён са сваімі сябрамі прыняў прысягу ніколі не брацца зброяй вырашаць праблемы чалавечага існавання.
    Сапраўды, час нікому нічога не даруе і нічога не дае дарма. Як літаратар Васіль Быкаў дасягнуў сусветнай вышыні, але як чалавек застаўся такім жа сціплым і простым. Аднойчы мы сустрэліся ў Цэнтральным доме літаратараў у Маскве. Павіталіся, перакінуліся аднымдругім словам, пасля чаго ён спытаў:
    — Чуў, што і цябе за творчасць пабілі?
    — Здарылася. Ад цябе навучыўся.
    — He перажывай, мастак заўсёды павінен быць на баку пакрыўджаных. Слабых, — удакладніў ён і пачакаў, што я адкажу.
    — Так, Васілю, — адказаў я. — I толькі так.
    — Каму такая ўрачыстая прысяга? Мне?
    154
    — Так, табе.
    — He трэба. Я і так табе веру. Чым болей чалавек дае непатрэбных прысяг, тым часцей іх трэба ламаць.
    Чым далей, тым часцей нашыя сутрэчы рабіліся эпізадычнымі. Мы спяшаліся жыць і працаваць. Пасля перакладу “Сотнікава” на літоўскую мову мы сустрэліся і прабылі разам як найдаўжэй. Гэта была сапраўды дзелавая пісьменніцкая сустрэча. Мяне ўжо не здзіўляла непахісная ўпэўненасць гэтага чалавека ў тым, што ён піша. Пералом незвычайна настойлівага і смелага апісваемага ім чалавека ад героя да ката быў ашаламляльным. Усё псіхалагічна абгрунтавана, апраўдана, усё падагнана, быццам у сцяне амерыканскіх інкаў без ніякага раствору, дзе паміж вялікімі, адшліфаванымі глыбамі каменю не ўваткнеш нават ляза ножыкаскладанчыка.
    — Як табе ўдалося? — спытаў я яго.
    — He ведаю, — адказаў ён.
    — Але адкуль узялася сама задума?
    — Задумана было інакш.
    — Штонебудзь падобнае бачыў, чуў?
    — Чуў, але не гэта важна. Вайна з чалавека можа зрабіць усё, хаця ў энцыклапедыях напісана, што я паказваю гераізм савецкіх воінаў, люблю ўскладняць сітуацыі, моцныя характары і псіхалагічную напружанасць. Гэта толькі прыгожыя словы крытыкаў. Калі пішу, я не належу сабе...
    — Вось табе і маеш! Быццам які Талстой: я не ведаю, што мае героі ўчыняць заўтра. Я магу ім падсунуць якуюнебудзь складаную сітуацыю, чалавечыя звычкі і падзеі, якія ламаюць жыццёвы досвед, бяду, аднак яны жывуць і дзейнічаюць самі незалежна ад маёй волі і таленту?
    — Вось у такіх рэчах у мяне ніколі не было недахопу.
    Яго спакойны тон, нейкі ўнутраны голас, які быццам чуецца за кадрам, паказвае, што ён не прыкідваецца, не хлусіць і не збіраецца дагадзіць ні мне, ні сабе. Я не ведаю, якім словам можна вызначыць такі стан чалавека. Прарок? He. Празарлівец? Таксама не. У рэшце рэшт зразумеў, што гэта з’ява, якую няможна ўявіць, што гэта дабраахвотная самаадданасць камікадзэ ўзваліць на свае плечы яшчэ нікім не разгаданую загадку: людзі, чаму мы такія?Людзі, мы ўжо ўсім пабылі — малпамі, пітэкантрапамі, дзікунамі, неандэртальцамі, але карацей за ўсё — людзьмі.
    155
    Мне трэба нешта сказаць, таму я пачаў філасофстваваць: бяда многіх класікаў літаратуры ў тым, што, праслаўляючыся, яны пачынаюць уяўляць сябе месіямі, пачынаючы ад Л.Талстога і канчаючы Салжаніцыным. Гэты месіянізм так і цягнецца нейкімі чырвонымі путамі праз усю рускую літаратуру.
    Ён пачаў гучна смяяцца:
    — Мне гэта не пагражае. Я — Быкаў з вёскі Бычкі. Хаця чорт ведае... Трапна заўважыў. Так мы былі выхаваныя. У цёмнай Расіі пісьменнік — ужо напаўпрарок. Але і ад гэтага ёсць лякарства.
    — Якое?
    — Трэба застацца самім сабой.
    — А калі гэта ў генах?
    — Тады трэба араць.
    — Талстой таксама араў.
    — Каб цябе чэрці! Тады патрэбна вайна...
    — Вася, што ты вярзеш?
    — Дай закончыць: вайна з самім сабой.
    Ваяваць з самім сабой ён умеў. Магчыма, зза гэтага так шмат і дасягнуў. Гэта быў валявы чалавек. Дай Бог такой волі кожнаму пісьменніку!
    Больш ярчэйшых успамінаў у маёй памяці не засталося. Усё побыт, будні, карэктуры, цэнзура. Толькі прыгадваю, як на адным семінары маладых паэтаў Твардоўскі сказаў нам, што кацянят трэба тапіць, пакуль яны сляпыя і нічога вакол сябе не бачаць. Але пры чым тут Васіль Быкаў? Я доўга корпаўся ў памяці, пакуль знайшоў адказ.Выслухваючы пра гэты, амаль анекдатычны выпадак, Васіль не засмяяўся:
    —Азарэнне! Гэта асноўны рухавік творцы і асноўная яго бяда.
    — А можа і яго вялікасць?
    — Будзь добры, на гэтым і спынімся.
    Спыніліся. Але яшчэ было і шасцідзесяцігоддзе Васіля. У адпаведнасці з яго воляй і жаданнем я прыехаў у Мінск.Тады першым партыйным сакратаром у Беларусі быў Слюнькоў, з гасціннасцю якога я пазнаёміўся, калі ён яшчэ працаваў дырэктарам трактарнага завода. Эканаміст, даволі сяброўскі і гаваркі чалавек, які мяне неяк прыкмеціў між гасцей, таму і зараз вельмі пасяброўску падаў руку:
    — Прывітанне пісьменніку!
    15«
    Васіль так уважліва на мяне зірнуў, быццам бы я быў нейкім Джэймсам Бондам, аднак тлумачыць яму ўсё было няёмка.Праходзілі ўрачыстасці. Быкава віншавалі прадстаўнікі грамадскасці, пісьменнікі, сябры. Удалося і мне сказаць некалькі слоў. Як прынята ў Літве, пасля некалькіх сур’ёзных фраз я пачаў жартаваць:
    — Лепш доўгая каўбаса, чым доўгая прамова, або, — ад пахвал чалавек хутчэй псуецца, чым ад крытыкі, — і так далей, і так далей.
    Маё віншаванне на тэлебачанні было скарочана і я быў паказаны на экране сыходзячым з трыбуны, амаль нічога не сказаўшы.
    Назаўтра сабраліся асвяжыцца. Я не вытрымаў і паскардзіўся Слюнькову. Увечары было паказана ўсё маё віншаванне. Васіль быў уражаны:
    — Ну, ты даеш!
    — Нармальна, гасцей трэба паважаць.
    — Як ты з ім пазнаёміўся?
    — Ёсць падазрэнне, што я не таго лесу птушка?
    — He, хлапечая дапытлівасць.
    Я яму ўсё расказаў, і мы весела пасмяяліся. Аднак не гэта важна. На сканчэнні вячэры я заўважыў, як Васіль з усіх кішэняў і жончынай сумачкі дастае грошы, каб разлічыцца з рэстаранам. Гэта мяне ашаламіла. Такі чалавек, такая велічыня, столькі вялікіх і ўплывовых людзей сабралася яго павіншаваць, а ён лічыць уласныя грошыкі. Няўжо ўлада не магла наскрэбсці некалькі тысячаў рублёў так праславіўшаму яе чалавеку? Мне стала сорамна, я ўстаў і хацеў падысці да яго. Васіль усё зразумеў, спыніў мяне злосным позіркам і сярдзіта сказаў: