• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Назад з Гомлі мы вярталіся ноччу. Стаяў сьветлы зімовы змрок, калі месяц за шэрымі хмарамі, і сьветлаватае неба адбіваецца на бялюткім сьвежым сьнезе, і цішыня, як бывае толькі на Беларусі. Сярод соннага сасновага лесу мы зьехалі на бочную лясную дарожку, выехалі на белую паляну і спыніліся павячэраць. Галіна Палачаніна разгарнула абрусы і ручнікі беларускія, і зьявіліся на іх хлеб, і рыба, і кілбасы,
    188
    і шынка, і сыр да гарбаты, і добрае віно. Мы павячэралі, размаўляючы і Галю хвалячы.
    Неўзабаве ад’ехалі. Гудзела печка ў салёне, і гаварылі ўсе. А тая палянка і сёньня стаіць мне ў ваччу.
    У 1996 годзе, вясной, калі я ўжо быў ад’ехаўшы за мяжу, Быкаў склаў Галіне Палачанінай (значыцца, маёй жонцы) “дэдыкацыю” на шостым томе сваіх твораў наступнага зьместу: “Мілай Галіне Фёдараўне, высакароднай пакутніцы за Беларушчыну. Са спадзяваньнем на лепшую (шчасьлівую!) долю. Ад аўтарабэнээфаўца Васіля Быкава. 24 красавіка 1996 года”.
    У гэтым надпісе ўвесь чалавек Быкаў: сьціплы, моцны, упэўнены і зразумелы. Увогуле, крыху прадоўжу гэтую размову, бо тут ёсьць адзнакі лёсу, а лёс трэба шанаваць.
    У 1982 годзе маладая супрацоўніца Менскага Навуковадасьледчага інстытуту педагогікі Галіна Палачаніна скончыла асьпірантуру і атрымала заданьне зрабіць дыдактычны і наглядны матэрыял (дыяфільм, слайды, фота) аб жыцьці і творчасьці Васіля Быкава. “Спачуваем табе, — казалі калегі. — Цяжка будзе штонебудзь зрабіць.” У Інстытуце ведалі, што Быкаў ня любіць гаварыць шмат пра сябе, пра сваю асобу, пазьбягае залішняй цікаўнасьці. Гэта мелі на ўвазе супрацоўнікі НДІ, калі гаварылі пра “цяжкасьці”.
    Справа была аднак у іншым. Быкаў тонка разьбіраўся ў людзях і не раскрываўся перад асобамі абыякавымі і чужымі па духу. Пагаварыўшы коратка з Галінай, Васіль Уладзімеравіч пагадзіўся яе прыняць, і неўзабаве, моцна хвалюючыся, яна сядзела ў творчым пакоі Быкава на Танкавай і праглядала фатаграфіі.
    Да яе зьдзіўленьня вялікі пісьменьнік аказаўся надзвычай простым і сардэчным чалавекам. Ён выклаў ёй усе фатаграфіі, ся.мейныя альбомы, здымкі, якія ня кожнаму і паказваць можна, шмат што расказаў, а потым, калі Галіна адабрала патрэбнае (цэлы стос), кажа: “Таак. Ну што. Ведаеце, бярыце гэта ўсё з сабой, а потым вернеце”.
    Галіна была ўражаная гэтакім даверам і павагай да яе. Гэта ж арыгіналы, рэдкія фота, адзінкавыя экзэмпляры. Яна ішла па вуліцы і прыціскала здымкі Быкава да грудзей. I калі б хто тут напаў і сказаў: “Аддай, a то сьмерць!”, — то і памерла б, але не аддала б.
    Ів»
    Нашыя думкі пра чалавечую сутнасьць Быкава сходзяцца. Галоўныя рысы Васіля Ўладзімеравіча — сьціпласьць і высакародства. Гэта асабліва разумеў той, хто ўмеў чытаць (бачыць) тонкія колеры. Галіна цяпер з сорамам успамінае свае (як яна лічыць) глупствы, якія яна па маладосьці казала перад Васілём Уладзімеравічам. Візіт па фатаграфіі быў у лістападзе, ішоў дождж, была слата, мокрыя чорныя дрэвы за вакном. “Ну якая ж гэта “унылая пора, очей очарованье”, як пісаў Пушкін, — характарызуе надвор’е былая студэнткапяцёрачніца, — адна шэрасьць ды імжа”.
    Быкаў паглядзеў у вакно і кажа гэтак спакойна і сур’ёзна, думаючы: “Я мяркую, што тады, калі ён пісаў, выглядала інакш”. I ні ценю іроніі, ні ценю схаванай паблажлівасьці старэйшага, разумнейшага і г.д.
    Я, грэшны, паставіў сябе на месца Быкава і шчыра прызнаюся, што я, відаць, хоць бы і ўстрымаўся ад іроніі, але ўсё ж бы мог усьміхнуцца, і гэтага было б дастаткова, каб выглядаць банальна і ў хрысьціянскім сэнсе нядобра.
    Быкаў, будучы потым у Народным Фронце сябрам Сойму, вельмі паважаў Галіну і надзвычай цёпла і сардэчна ставіўся да яе. Калі мы з Галінай пажаніліся, ён падышоў да мяне на Сойме БНФ, твар ягоны сьвяціўся радасьцю, ён шырока ўсьміхаўся, вочы напоўненыя гэтакай дабрынёй: “Як я рады, віншую, як я рады, Зяноне Станіслававічу, як гэта добра, дай Божа шчасьця і радасьці вам абодвум”.
    Неўзабаве ў кінатэатры “Зьмена” была прэм’ера фільма В. Панамарова па быкаўскім творы “На Чорных лядах”. Васілю Быкаву паднесьлі велізарны букет раскошных чырвоных ружаў. Быкаў падыходзіць да Галіны і, усьміхаючыся ласкава, на ўвесь твар, кажа, як ён шчасьлівы павіншаваць яе са шлюбам і перадаць гэты букет...
    У 1994 годзе мы зьбіраліся сьвяткаваць 70гадовы юбілей Быкава. Былі розныя прапановы, у тым ліку і афіцыйныя. Але Быкаў (які пазьбягаў юбілеяў) сказаў, што ён пагодзіцца адзначыць урачыстасьць толькі ў сядзібе БНФ. I я разумеў, чаму. Усё адпаведна. Ён цаніў сяброўства, шчырасьць і цяпло. Афіцыёзу Быкаў ужо нагледзеўся, хвалебных словаў зьверху (пасьля якіх чакай паскудства) наслухаўся. У Фронце ёй адчуваў сябе, як у вялікай дружнай сям’і, як у агульнай сябрыне. Тут яго глыбока паважалі і шчыра любілі, шанавалі,
    170
    як дзеці дарагога бацьку.
    Увогуле, мы вельмі аберагалі Быкава і сьцераглі яго ад цяжкасьцяў палітыкі, ад правакатараў, ад зьняваг, ад бязглуздых людзей. Мы ніколі не забываліся, што ён вялікі пісьменьнік. Мы бераглі ягоны аўтарытэт. Нам дастаткова было, што ён побач.
    Ягонае 70годдзе адбылося ў Фронце як радаснае сьвята, з выступамі, ганараваньнем і падарункамі, з гумарам і жартамі, танцамі і сьпевамі, з добрым пачастункам і ўспамінамі. Гэта (як звычайна тады ў сядзібе БНФ) было сьвята дружных сяброў, дзе ніколі не было п’яных, нездаволеных ці невясёлых. I Васіль Уладзімеравіч быў тады з усімі намі радасны, нязмушаны і ўрачысты.
    Гледзечы тады на ўсіх і на гэта ўсё, я думаў: “Вось яна, сфэра ўсёпранікаючага дабра. Вось яны, нашыя, свае адносіны і нашыя беларускія дачыненьні. Вось яна, новая будучая Беларусь, выходзіць зь нізінаў, з забыцьця, на шырокі беларускі шлях”. А было гэта 19га чэрвеня 1994 года, ужо на парозе прышлай антыбеларускай улады.
    * * *
    У канцы сакавіка 1996 года, пасьля магутнай антыінтэграцыйнай дэманстрацыі, арганізаванай Фронтам, якая папсавала Маскве лёгкі шлях да інкарпарацыі Беларусі, мне прышлося разам з Сяргеем Навумчыкам тэрмінова выехаць за мяжу на неакрэсьлены час (Украіна, Чэхія, Польшча). Праз месяц я без папярэджаньня вярнуўся на Чарнобыльскі Шлях. КДБ плянавала схапіць мяне ў Менску (таму ўдалося пераехаць мяжу). У Менску цудам пашанцавала выскачыць з усіх пастак. Але толькі праз два тыдні туляньня я змог зноў вярнуцца ў Польшчу праз Украіну. Летам мяне і Сяргея Навумчыка запрасілі ў ЗША, і там стала вядома, што небясьпечна ўжо было вяртацца нават у Варшаву. Доўга вагацца не выпадала, і, пасьля кансультацыяў зь беларускай дыяспарай, было прынята рашэньне прасіць палітычны азыль у Амэрыцы.
    Справа гэтая была ў беларускай палітыцы новая, а рашэньне для ўсіх нечаканым. Пачаўся інфармацыйны вэрхал. Непрыяцелі і агентура сьпешна кляпалі розныя свае вэрсіі, стараючыся ўбрыкнуць. Было шмат тэлефонных інтэрэсантаў і размоваў. У гэтым часе я патэлефанаваў Васілю Ўла
    171
    дзімеравічу, коратка расказаў пра становішча ды сутнасьць справы. Голас Быкава быў прыхільны. Ён задаў некалькі пытаньняў, а потым і кажа: “А ці маеце вы з Сяргеем (Навумчыкам) за што жыць, ці ёсьць грошы?”
    За ўсе гэтыя суматошныя дні і месяцы з усіх цікаўнікаў і сяброў Быкаў быў першым і адзіным, хто задаў такое, бадай што, найважнейшае пытаньне на палітычнай эміграцыі. Астатніх цікавіла больш палітыка ды сэнсацыя.
    Наўрад ці думаў ён тады, што неўзабаве і яму прыдзецца паспытаць доўгай чужыны. Праўда, становішча ў яго было іншым, бо ён мог у любы час свабодна прыехаць на Беларусь. Але ўсё ж па тых гаворках, якія мы вялі па тэлефоне, калі ён быў у Гэльсінках, і асабліва ў Нямеччыне, я зразумеў, што яму шмат што адчынілася за мяжой.
    Палітыкам, якія не жылі ў азылі і не працягвалі змаганьне ў палітычным уцякацтве, бяссэнсава нешта расказваць, і тым больш — тлумачыць. Ім гэта зразумець цяжка. Гэта трэба перажыць самому, каб трызьніць пылам Бацькаўшчыны. I шмат што трэба было паспытаць яшчэ, чаго не адкінеш, не пераможаш і ад чаго не ўцячэш. Але Быкаў пільнавокі, шмат што разглядзеў, адчуў і востра перажыў.
    Пасьля майго ад’езду, і асабліва пасьля лістападаўскага перавароту на Беларусі (1996 г.), пачалася апэрацыя па разбурэньні БНФ. Рабілася гэта дастаткова прафэсійна, і людзям без палітычнага вопыту было цяжка арыентавацца, што адбываецца. Я Быкаву шмат што расказваў па тэлефоне, асьцерагаючыся, каб яго не ўцягнулі ў якіянебудзь “заявы” ды “звароты”. (А яго ўцягнулітакі ў падпісаньне Хартыі97, дасканала выраблены на той час міжнародны праект спэцслужбаў.) Я адразу папярэджваў Быкава пра будучае выкарыстаньне ў сувязі з гэтым асобы былога лукашэнкаўскага прэм’ерміністра М. Чыгіра (пра якога на той час ужо ніхто не ўспамінаў) і пра тое, у чым сутнасьць будзе ягонай ролі. Удалося нават у 1998 г. пра гэта трохі надрукаваць у так званым “афіцыйнанезалежным” друку, што, як звычайна, выклікала зубашчэрства агентуры ад палітыкі і ёрніцтва розных пісак (якія заўсёды нічога “не разумеюць”, калі падыме хто заслону чарговай маскоўскай афёры).
    Праз годпаўтара, у 1999м, калі пачаўся “Праект Чыгір” (так званыя “альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта”),
    172
    неверагоднымі высілкамі мы здолелі заваліць гэтую “апэрацыю” і ўратаваць Фронт ад зьнішчэньня, але БНФ раскалолі. Гэтага пазьбегнуць не ўдалося. Антынацыянальныя сілы (асабліва ў так званым “незалежным” друку) паднялі моцны прапагандысцкі шум. Дарога для антыбеларускіх (антыадраджэнскіх) груповак на першыя пазыцыі беларускай апазыцыйнай палітыкі была адчынена.
    Буду шчырым, Васілю Быкаву ў гэтым клубку і “тэхналёгіях” было разабрацца цяжка. Асабліва, калі раскалолі Фронт, і людзі, якія напачатку былі разам і стваралі вобраз нацыянальнага адраджэнцкага адзінства, апынуліся ў розных канцах палітычнай лінейкі.
    Для мяне было зразумела, што Быкаў ад фронтаўскай палітыкі адыйдзе. Ён ня мог прыняць нейкі адзін бок, зрабіць гэтым самым сваё імя аб’ектам маніпуляцыяў і спрыяць расхістваньню канфліктаў.
    Тым часам мне здавалася бясплённым і непатрэбным пра гэта зь ім гаварыць, ён сам павінен быў зрабіць высновы. Акрамя таго, раскол Фронту фармальна пазбавіў мяне становішча аб’яднаўчай фігуры БНФ, і не было сэнсу абапірацца на свой аўтарытэт (які, да слова, вось ужо 10 гадоў усімі спосабамі абплёўвалі ворагі беларушчыны).