• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Бараўляны — гэта сымвал, які выклікае трывогу. Усе гэта ведаюць. Інтуітыўна я адчуў, што размаўляю апошні раз, і што Быкаў, відаць, гэта таксама ведае.
    Я пачаў яго роблена падбадзёрваць і гаварыць банальнасьці. Атрымлівалася фальшыва. Быкаў уздыхаў, хмыкаў і сьціпла цярпеў, пакуль я ня змоўк. Гэтага маўчаньня мне хапіла, каб вярнуцца ў рэальнасьць. I я сказаў яму тое, што думаю і кажу заўсёды: “Што б ні было, Васіль Уладзімеравіч, і што б хто ні рабіў, я ведаю адно — жыве Беларусь і будзе жыць. Ніхто ўжо нас не пераможа, ніякая гэбоўская Расея і ніякая лібэралЭўропа. Наша будучыня з намі. Гэта станецца. Верце мне. Яна ўжо йдзе, толькі ніхто ня бачыць”.
    Голас Быкава пацяплеў, і я зразумеў, што ён заўсьміхаўся і нават узрадваўся. Ён заўсёды ўсьміхаўся і радваўся, калі я яму такое казаў, лагодна адмаўляючы мой аптымізм. “Ну, дай жа Боожа, як кажуць, дай жа Боожа”, — паўтараў з таго боку прыхільны голас. Ён і цяпер гучыць мне ў вушах.
    * * *
    Пра сьмерць Быкава я даведаўся днём, 22 чэрвеня, дзесьці каля 16й гадзіны (23й у Менску) у машыне па дарозе зь НьюЁрка ў НьюДжэрзі. Уключылі радыё. Гаварылі пра творчасьць Быкава, называючы яго ў мінулым часе. Мне аж кальнула. Я зразумеў, што Быкава з намі ўжо няма. Мы ехалі моўчкі. Дома ў тэлефоне было запісана паведамленьне Сяргея Навумчыка з Чэхіі аб тым, што памёр Быкаў. Я тут жа патэлефанаваў яму ў Прагу, потым у Менск сябрам у Народны Фронт, выказаў свае прапановы па арганізацыі пахаваньня,
    178
    папрасіў, каб быў таксама вянок ад мяне, потым пісаў слова разьвітаньня — усё, як на аўтапілёце.
    На пахаваньне Васіля Быкава ў Менску прышла моц народу, людзі пад БелЧырвонаБелымі сьцягамі ў жалобе, узрушэньні і цішыні, людзі сьветлай Беларусі. Гэта быў сьвет Быкава. Ён хацеў, каб было так, каб апошняя дарога была яго — дарога беларуса пад роднымі сымваламі ў суправаджэньні духоўна родных людзей.
    У беларускай царкве ў ГайлендПарку каля НьюЁрка адслужылі паніхіду па Васілю Быкаву. Потым беларусы сабраліся ў залі фундацыі Крэчэўскага ў Квінсе на сход, пасьвечаны памяці вялікага пісьменьніка. Выступоўцы гаварылі пра ягоную творчасьць і ейнае месца ў беларускай і сусьветнай літаратуры, пра беларускую ягоную асобу, пра веліч ягонай душы. У канцы вышла Галя Навумчыкава, каб расказаць пра апошнія дні Васіля Ўладзімеравіча. Пасярэдзіне апавяданьня яна спынілася і пачала ціха плакаць. Астатнія сядзелі ў цішыні.
    ^ W *
    Васіль Быкаў сваёй творчасьцю высока ўзьняў у сьвеце асобу беларуса, ягоны характар, спосаб думаньня, ягоную прысутнасьць у жыцьці на Зямлі. Гэтым ён вялікі пісьменьнік для беларусаў і для ўсяго сьвету.
    Але Быкаў значны яшчэ іншым. Ён знакавая (я б сказаў, сакральная) фігура для ўсёй Беларусі. Яшчэ пры жыцьці Быкава называлі сумленьнем беларускай нацыі, і гэтак яго ўспрымалі.
    Васіль Быкаў сапраўды быў сумленьнем нацыі. Ён — ваяр з гітлераўскім фашызмам — не служыў ні камуністам, ні мамоне, а толькі Беларускай літаратуры і Беларусі. Ён ніколі нікому не прадаваў свайго сумленьня. Рабіў так, як думаў.
    Васіль Быкаў — адзін зь нямногіх старэйшых пісьменьнікаў і творцаў, які на вырашальным павароце нацыянальнай гісторыі зрабіў рашучы выбар — не вагаючыся і не азіраючыся, стаў на бок беларускага нацыянальнага Адраджэньня, прыняў ідэалы 25 Сакавіка, стаў у шэрагі Беларускага Народнага Фронту і застаўся верным Беларусі да канца.
    Вось дзе гістарычная веліч асобы Быкава. Былі таленты
    ў іншых літаратурах, што пісалі вялікае, а рабілі — нікчэмнае. Быкаў не такі. Гэта глыба, скала, моц таленту, розуму, добрасьць душы і веліч, высакароднасьць асобы.
    Як добра, што ў нас, беларусаў, ёсьць такі дух, такі выдатны пісьменьнік. I колькі нам Бог такіх даў у ХХм стагоддзі, каб мы ня згінулі. Купала, Колас, Быкаў, Багдановіч, Гарун, Геніюш, Арсеньнева. Шануйма ж, ня страцьма.
    г. Варшава
    Дзьмітры БУГАЕЎ
    МУЖНАСЦЬ БАНЦА
    I ДУШЭУНАЯ ДЭЛІКАТНАСЦЬ
    Мільёны людзей успрымалі Васіля Быкава найперш як йепахісна мужнага барацьбіта за праўду і чалавечнасць. Ён і быў барацьбітом, які займаў актыўную пазіцыю і цвёрда адстойваў яе ў самых складаных сітуацыях. Але разам з тым ён вызначаўся вельмі тонкай, чулай душэўнай далікатнасцю, якая станавілася відавочнай пры блізкім знаёмстве.
    Яго магутная пісьменніцкая постаць з цягам часу стала ў шэрагі нашых самых славутых класікаўадраджэнцаў, якія ў пачатку XX стагоддзя абвясцілі свету, што беларусы не толькі жывыя, але і прагнуць выхаду на шырокія гістарычныя прасцягі. Гаворка ідзе пра Янку Купалу і Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Максіма Гарацкага. А былі ж яшчэ Алесь Гарун, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка... А ўжо за імі прыходзілі ў літаратуру Аркадзь Куляшоў і Максім Танк,
    18
    Пімен Панчанка і Янка Брыль, Іван Мележ і Уладзімір Караткевіч, мой добры сябра Іван Чыгрынаў. Ды ці толькі яны?..
    Аднак і на такім зіхоткім фоне Васіль Быкаў глядзіцца, як фігура асабліва значная. Дастаткова сказаць, што ніводны з нашых выдатных майстроў мастацкага слова не атрымаў такога шырокага розгаласу ў свеце, як Васіль Быкаў. Ён урэшце заняў трывалае месца сярод самых выдатных мастакоў чалавецтва.
    А між тым і Васіль Быкаў не адразу стаў пісаць выдатныя творы. На пачатку сваёй вялікай творчай дарогі і ён апублікаваў некалькі даволі ардынарных апавяданняў і адну аповесць, у якой яшчэ няма быкаўскай глыбіннасці. Я маю на ўвазе ў нечым нават пераймальную аповесць “Апошні баец” (1957), якая па асноўнай сюжэтнай калізіі пераклікаецца з куляшоўскім “Сцягам брыгады”. Яна ў сакавіку і красавіку 1958 года друкавалася ў газеце “Чырвоная змена”. Пісьменнік лічыў аповесць недасканалай і ніколі не перадрукоўваў яе.
    He зрабіў моцнага ўражання і невялічкі зборнік гумарыстычных апавяданнаў “Ход канём”, выдадзены ў 1960 годзе ў бібліятэцы “Вожыка”.
    У 1960 годзе выйшаў першы зборнік “сур’ёзнай” быкаўскай прозы “Жураўліны крык”, куды ўвайшла створаная годам раней сапраўды быкаўская аднайменная аповесць, што дала назву ўсяму зборніку.
    3 гэтага зборніка (ды яшчэ з вожыкаўскага “Ходу канём”) і пачалося маё даследніцкае знаёмства з творчасцю Быкава.
    У пісьменніцкім асяроддзі тады хадзіла няхітрая хохмачка, нібыта Бугаёў хацеў напісаць рэцэнзію на першую кнігу Васіля Быкава, стаў дамаўляцца з часопісам, а яму адказалі: “Сваякам рэцэнзій не заказваем”. Так абыгрывалася сэнсавая сугучнасць прозвішчаў пісьменніка і крытыка. На самой справе я быў у ліку першых рэцэнзентаў быкаўскіх кніг. Рэцэнзію на “Жураўліны крык”, да якога я далучыў і “Ход канём”, мне заказала Вера Палтаран, якая тады працавала ў “Маладосці” і ведала мяне па педінстытуцкай аспірантуры.
    Мая рэцэнзія надрукавана ў часопісе (“Маладосць”, 1960, № 12) пад загалоўкам “Пачатак шляху”. Меўся на ўвазе пачатак вялікай дарогі ў літаратуры. Захапіўшыся аповесцю “Жураўліны крык”, я без ваганняў напісаў, што “у асобе Васіля Быкава ў беларускую літаратуру прыйшоў надзвычай таленавіты, удумлівы, арыгінальны і шматабяцаючы празаік,
    I »2
    якому суджана вялікая будучыня... Ён можа вельмі многае зрабіць у мастацкім асэнсаванні нашага жыцця, асабліва ў адлюстраванні велічнага подзвігу савецкіх людзей у іх барацьбе з фашызмам”.
    Узнёсласць фразеалогіі пра велічнасць подзвігу належыць таму часу, як і слова “шматабяцаючы” дастасавальна да характарыстыкі быкаўскага таленту ўжо ў пачатковым перыядзе творчасці мастака. Цяпер гэтае слова я даў бы ў іншым напісанні, ужыўшы варыянт “шматабяцальны”. Але сэнс выказвання не бянтэжыць мяне і сёння.
    Напісаў я тады некалькі пахвальных абзацаў і пра творы, прысведчаныя пасляваеянай пары, адзначыў іх псіхалагічную змястоўнасць, скіраванасць на складаныя жыццёвыя праблемы, падкрэсліў уменне пісьменніка прачула маляваць вобразы жанчын. I асабліва вылучыў сапраўды выдатнае апавяданне “На сцяжыне жыцця”, вядомае цяпер і пад назвай “Фруза”...
    Васіль Быкаў не належаў да пісьменнікаў, якія радуюцца любому пахвальнаму слову. Тое, што пісалася пра яго, калі гэта не быў тэндэнцыйны разнос па заказу ідэалагічных наглядчыкаў, ён ўспрымаў спакойна, разважліва, без “охаў” ды “ахаў”. I без хваравітай крыўдлівасці за крытычныя закіды.
    Васіль Буран, аўтар першай кнігі пра пісьменніка, выдадзенай у Мінску ў 1976 годзе, скардзіўся мне, што Васіль Быкаў ніяк не зрэагаваў на яе выхад. Але дзіўнага тут нічога не было, бо тая кніга напісана на аснове кандыдацкай дысертацыі, якую Буран абараніў у 1968 годзе. Дысертацыю ж пісьменнік добра ведаў да таго, як яна стала кнігай.
    Справа ў тым, што Буран ішоў на абарону пасля афіцыйнага разносу быкаўскіх аповесцей “Мёртвым не баліць” (1965) і “Праклятая вышыня” (1968). Трохі пазней сталі жорстка бэсціць і “Круглянскі мост”. Пісаць сваю працу даследчык пачаў яшчэ да нападак на пісьменніка, якога спярша дружна хвалілі ў розных выданнях.
    I Буран перад абаронай дысертацыі моцна напалохаўся. Ён палічыў, што дысертацыю могуць затрымаць. Але ягоныя хваляванні і страхі былі перабольшанымі, а ў многім і беспадстаўнымі. Разносную афіцыйную крытыку тады яшчэ толькі дзвюх быкаўскіх аповесцей не ўзялі ў разлік у Мінскім педінстытуце імя Максіма Горкага (цяперашні БДПУ імя
    Максіма Танка), дзе вырашаўся лёс дысертанта. Навуковае кіраўніцтва ў яго ажыццяўляў В. У. Івашын, які творчасць Быкава ацэньваў высока і быў ужо не толькі доктарам філалогіі, але і правадзейным членам (цяпер бы сказалі сябрам) Акадэміі педагагічных навук СССР. “Знешні водзыў” давала кафедра беларускай літаратуры БДУ. Пісаў яго я, а падпісваў Міхась Ларчанка. I мы, канешне ж, ухвалілі дысертацыю. Абараняўся Буран у АН БССР. А там Васіля Быкава шанавалі як выдатнага пісьменніка. I Васіля Івашына ніхто зачапіць не мог, бо ён каля дваццаці гадоў працаваў у акадэмічным інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, пайшоў адтуль на павышэнне. Правал дысертацыі азначаў бы скандал і для навуковага кіраўніка.
    Словам, толькі зусім недасведчаны чалавек мог падумаць, што ў Бурана будуць нейкія асаблівыя цяжкасці з абаронай. Але сам ён, паўтару, напалохаўся. I паехаў у Гародню да Васіля Уладзіміравіча за паратункам. Быкаў цэлы вечар дапамагаў “рабіць фармулёўкі ўласных творчых хібаў”, якія потым перайшлі і ў кнігу, якую Буран выдаваў ужо з кандыдацкім дыпломам і атэстатам дацэнта ў кішэні. Як такое назваць, я не ведаю. Далікатны Васіль Быкаў проста прамаўчаў...