Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
10«
нацыю, дапаможа беларусам зьберагчы сябе, выстаяць у жорнах імпэрыі. Так яно і адбылося...
А цяпер некалькі эпізодаў з нашых сустрэч з Васілём.
1987 год. У часопісе “Дружба народов” выходзіць у перакладзе на рускую мову мой чарнобыльскі раман “Марыя з палыном у канцы стагодзьдзя”. Намесьнік галоўнага рэдактара, украінец (цяпер, дарэчы, узначальвае украінскае аб’яднаньне ў Расеі) Сашко РудэнкаДэсьняк выклікае мяне для ўдзелу ў прамым тэлевізійным эфіры, прысьвечаным часопісу. Прамы эфір тады ўжо калінікалі дазваляўся, аднак карысталіся ім вельмі асьцярожна. Еду. У рэдакцыі, што тулілася ў аднапавярховым флігельку, які прыкрываўся ад вуліцы пышным асабняком Саюза пісьменьнікаў СССР, сустракаю грузіна Чабуа Амэрыджыбі, нядаўняга палітвязьня, бліскучага грузінскага празаіка, прыгожага, гордага чалавека з шляхетнымі манэрамі і хітрым, калі не памыляюся, мінгрэльскім гумарам. Васіль Быкаў перазваніў, што затрымліваецца ў выдавецтве і прыедзе прама на тэлестудыю ў Астанкіна.
Да эфіру застаецца некалькі хвілін. Нэрвуюцца вядучая, рэжысэр, апэратары. Горача. Грымёрка падпудрывае Васілёвы шчокі, бо “блішчаць”, і ён жартуе: “Рэстаўрацыі не падлягае”.
Пайшлі ў эфір. Нас глядзяць мільёны. Пагутарылі пра літаратуру, пра “Дружбу народов”, а потым, вядома ж, пра “перестройку”, пра тое, як “процесс пошел”. Мы з Васілём дамовіліся, што абавязкова закранём тэму Чарнобыля, які сваім ядзерным крылом накрыў і частку Беларусі. Па магчымасьці, скажам праўду. Прынамсі, ня тое, што гаворыць афіцыёз праз год пасьля трагедыі. Гэтая праўда была яшчэ за ста замкамі, а камуністычны рэжым хацеў аб гэтым забыць раз і назаўсёды.
Васіль расказаў пра наведваньне ім некалькіх вёсак на Гомельшчыне, пра радзільны дом у зоне абавязковага адсяленьня, які перапоўнены парадзіхамі; дактары паўцякалі, засталіся адны мэдсёстры. У некалькіх пруткіх фразах Васіля паўстала маштабная трагедыя. Вядучая спалохалася гэтай праўды і, каб ня даць Быкаву паглыбіць яе, перавяла чарнобыльскую тэму на мяне.
— Ну, как там нашн украннцы после Чернобыля?
I»»
I я адказаў, што ў нас, ва Ўкраіне, як заўсёды, усё цудоўна. А пасьля Чарнобыля стала яшчэ лепей, чым было. У гэтым нас штодзень пераконвае ўлада вуснамі міністра аховы здароўя Раманенкі. Усё цудоўна, толькі, выяўляецца, трэба рэгулярна мыць рукі і ногі ды выціраць падэшвы абутку аб мокрую анучу. I шчыльна зачыняць форткі. А так... “усё харашо, прыўкрасная маркіза, усё харашо...”
Вядучая перапыніла мяне і перадала слова РудэнкуДэсьняку, каб той “выраўняў” размову і вывеў нас на тэму, пра якую, нарэшце, трошкі дазвалялася пагаварыць — нацыянальнае пытаньне. Найбольш пра гэта дазвалялася гаварыць “маленькім”, не славянскім нацыям: прыбалтам, грузінам, армянам, народам поўначы СССР. Здаецца, тады ішлі ці завяршаліся здымкі знакавага фільма “Пакаяньне”, і вядучая перавяла стрэлкі на Чабуа Амэрыджыбі. Чубук (так мы яго звалі з падачы Сашкі РудэнкаДэсьняка), які трывалы час жыў у доме Чабуа, пішучы кніжку пра яго) расказаў гісторыю пра тое, як Брэжнеў дазволіў Шэварнадзэ, тадышняму першаму сакратару ЦК Грузіі, упісаць у Канстытуцыю Грузінскай ССР артыкул, які дэкляруе дзяржаўнасьць грузінскай мовы на тэрыторыі рэспублікі. На гэтым настойлівала ўся грузінскай інтэлігенцыя, не запярэчваў і сам Шэварнадзэ, але баяліся, што скажа Масква. На вачах дэлегацыі ад мітынгуючых на майдане інтэлігентаў Шэварнадзэ дрыжачаю рукою набраў нумар тэлефона ўрадавай сувязі, каб зьвязацца з Брэжневым. Леанід Ільліч быў, мабыць, у добрым пасьляабедзенным настроі, бо, нават не даслухаўшы Эдуарда Абросьевіча, адказаў:
— Да запнсывай, как хочеш. Ведь все равно будет, как мы скажем.
Чубук хітра пасьміхнуўся і дадаў: гэтую блазьненскую фразу генсека назаўтра ведала ўся Грузія і ціха абуралася. А цяпер трэба выконваць артыкул нашай канстытуцыі.
— А как на Укранне с нацнональным вопросом? — зьвярнулася да мяне вядучая.
— Буржуазный нацноналнзм не подннмает голову?
— Нет, не подннмает. Его нет у нас по нсторнческой прнчнне: нет буржуазнн. Наш драматург Мнкола Кулнш устамн героннн его п'ьесы сказал: “Лучше быть нзнаснлованной, чем укранннзнрованной”. Мнколу Кулнша расстрелялн в трндцать седьмом, а лозунг нз с его пгесы актуален н сегодня.
200
Васіль сядзеў поруч са мной на канапцы — і я адчуў, як ён мякка крануўся сваім плячом майго пляча. На гэтым праграма і скончылася. Здаеца, нават дачасна...
Мы доўга чакалі Сашку ў двары Астанкіна, бо яго паклікала студыйнае начальства. Ён выйшаў не раней чым праз гадзіну. Выціраў хустачкай сваю лысіну:
— Літаратурнадраматычная рэдакцыя ЦТ ужо прамога эфіру ня мае. Мы былі другімі і... айошнімі прамаэфіршчыкамі. Пайшлі абедаць...
Мы з Васілём ды Чубуком правялі яшчэ два дні ў Маскве. Хадзілі на базар, гатавалі абед у Сашкавай халасьцяцкай кватэры на самым Арбаце. Абед з грузінскімі прыправамі, з першакласным украінскім салам маёй хатняй рэцэптуры, з Васілёвай “Белавежскай”. Вячэралі ў цэдээлаўскім шынку, перапоўненым маскоўскай намэнклятурай ды літаратурнай багемай. Правялі “Круглы стол” у “Літгазеце”, але ні радка з той размовы не было надрукавана. Нават дэмакратычная, як на тыя часы, “Літаратурка” не рызыкнула даць чарнобыльскі зрэз праўды.
Было яшчэ некалькі дзён судакрананьня з Васілём Быкавым у Менску. У тым жа складзе — Сашка РудэнкаДэсьняк, Чубук і я — мы былі гасьцямі Васіля пад нейкай выдуманай Сашкам нагодай пад крылом “Дружбы народов”. А потым... Нас закруцілі вялікія палітычныя праблемы нашых нацый. Васіль таксама найактыўнейшым чынам удзельнічаў у змаганьні за вольную і дэмакратычную Беларусь, мне перадавалі зь Менска пра яго палымяныя выступленьні на мітынгах Беларускага Народнага Фронту, я з трывогаю сачыў за яго мужнасьцю ў супрацьстаяньні з рэжымам, за яго пакутлівай эміграцыяй.
Як старшыня журы міжнароднай прэміі імя Піліпа Орліка, я настаяў, каб гэтая прэмія, якая прысуджваецца і замежным грамадзянам за выдатны ўнёсак у дэмакратызацыю ўкраінскага грамадзтва, была аддадзена Станіславу Шушкевічу з фармуляваньнем: “За ўдзел у цывілізаваным дэмантажы расейскасавецкай імпэрыі”. Тады ж атрымаў прэмію і Віктар Юшчанка — “За ўвядзеньне ўкраінскай нацыянальнай валюты”.
Шушкевіч прыехаў у Кіеў на ўручэньне прэміі. Мы з Віктарам Юшчанкам два дні “не выпускалі са сваіх рук”
201
сябра Шушкевіча. Віктар дзеля яго адчыніў і паказаў запасьнік Нацыянальнага банка ды найкаштоўнейшыя нацыянальныя рарытэты банкавага сховішча. Нам было прыемна, што Шушкевіч нам зайздросьціць, што ва Украіне ўсётакі крыху вальней, чым у Беларусі. Шушкевіч шмат апавядаў нам пра жыцьцё Васіля Быкава.
Праз некалькі дзён мы з Віктарам Юшчанкам перадалі праз журналіста, які ехаў браць інтэрвію ў Быкава, трохі грошай, ведаючы, у якой нястачы ён жыве...
I апошняе.
Пасьля той маскоўскай тэлепэрадачы я патэлефанаваў сваёй жонцы. Яна цалкам сур’ёзна сказала: можа, з Масквы цябе і выпусьцяць, але на “хутары Шаўчэнкаўскім” такі возьмуць.
Калі я вярнуўся дамоў, адзін мой знаёмы расказаў:
— Тэлефануе мне таварыш з Крыму і кажа: “Твой Яварыўскі толькі што тааакое сказаў па тэлевізары, што страшна стала...”
А мне не было страшна, бо я памятаў сяброўскі дотык пляча Васіля...
г. Кіеў
Анатоль КУДРАВЕЦ
НА КРЫЖЫ
ЧАСУ
I прыляцеў агонь да самага жытла майго. Загарэлася пунька ля дому. Гукаў я семядолю сваю і парасткаў сваіх — дарагія рэчы хапаць, дарагія рэчы вынасіць...
I страшныя думкі былі ў мяне ў галаве, што ўсё жывое загарыцца, задыміцца і дым задушыць усё жывое...
Максім Гарэцкі
Здавалася, зносу не будзе гэтаму чалавеку, само імя якога з’яўлялася гарантам, што Беларусь Жыве. Здавалася, жывая прысутнасць яго сярод нас будзе заўсёднай. Але на ўсе людскія прадумовы жыццё мае сваё рашэнне.
Пасля гадоў вымушанага блукання па Чужыне ён вярнуўся ў Мінск. Каб паставіць апошнюю кропку ў жыцці, а з ёй і падбіць сумны рахунак: “Прывёз свае косьці дамоў.” Па крайняй меры так ён сказаў пад час нашай нядоўгай пасляпражскай тэлефоннай гаворкі. Сказана гэта было спакойна, як ён умеў гаварыць заўсёды, хаця, акрамя нібыта жартаўлівага, словы хавалі страшны канкрэтны сэнс. Ён падзякаваў яшчэ за артыкул, напісаны пра яго і надрукаваны ў “Народнай волі”, які ён паспеў прачытаць па інтэрнэце яшчэ ў Празе.
203
Артыкул яму спадабаўся. Я пастараўся гаворку не зацягваць. Я ведаў, што ў Празе яму была зроблена цяжкая аперацыя, без якой ужо было немагчыма жыць. Як паказала далейшае, і пасля аперацыі жыць было немагчыма.
Яго не стала. На чорную дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны — 22 чэрвеня — жалобным штрыхом лёг чорны цень дня яго смерці. Вайна, ад якой ён ніколі не ўцякаў, нарэшце дагнала яго.
Ён яшчэ паспеў патрымаць у руках, панянчыць сваё апошняе дзіцятка — кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому” — справаздачны рэквіем па сваім жыцці. I ці толькі па сваім?..
Выдавецтва Уладзіміра Лапцёнка зрабіла вельмі своечасовы падарунак пісьменніку ў канцы яго зямной дарогі. Дарога была доўгая — праз усё жыццё. А жыццё было — Беларусь.
Як салдат, які прайшоў вайну і застаўся жывы, ён не любіў урачыстых барабанных маршаў. Ен любіў цішыню. Як чалавек і мастак, ён шанаваў усе колеры жыцця. Як патрыёт, аддаў сэрца двум: белчырвонабеламу. Белы — колер жыцця, чырвоны — колер змагання.
“Пайсці і не вярнуцца” — так назваў ён адну з самых трагічных сваіх аповесцяў. Пайсці і не вярнуцца дакляраваў яму яго вайсковы лёс. А ён пайшоў і вярнуўся. Каб прайсці свой жыццёвы шлях да канца, а потым пайсці туды, адкуль не вяртаецца ніхто — у Вечнасць.
Вечнасць не выдае ні грантаў, ні медалёў. У яе ёсць толькі адна ўзнагарода — Памяць. Яна выдаецца пасмяротна.
...Яна так і называлася: “На крыжах” — тая невялікая аб’ёмам, у строгацёмнай вокладцы кніжка Васіля Быкава, выдадзеная ў 1992 годзе. Назва наколькі лаканічная, настолькі трывожная. Як і ўсё ў ягоным лёсе. Як і ўсё ў ягонай творчасьці.
Гэтую назву можна было б перанесьці і на ўсё яго жыцьцё, калі даваць назву жыцьцю, і ў гэтай назве не было б ніякага перабольшаньня.
У скупой анатацыі да кніжкі напісана, што ў ёй “сабраны выступленьні, артыкулы, інтэрв’ю часоў перабудовы”. Усё так і трошкі ня так. Ёсьць недакладнасьць, на якую можна было б і не зьвярнуць увагі, але ў дадзеным выпадку яна мае сваё значэньне. Недакладнасьць гэтая схаваная ў словах “часоў перабудовы”.