• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    На маю рэцэнзію ў “Маладосці” Васіль Уладзіміравіч адгукнуўся, паставіўся да яе прыхільна. Потым у нас пачаліся і прамыя кантакты. У 1962 годзе выйшаў “беларускі нумар” часопіса “Савецкая літаратура”, які выдаваўся ў Маскве для замежжа на нямецкам, англійскай, іспанскай і польскай мовах. Там былі змешчаны творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Васіля Быкава, хоць ён тады, калі казаць высокім стылем, яшчэ толькі пачынаў разгортваць свае арліныя крылы. Я напісаў для гэтага нумара агляд нашай літаратуры ад старажытнасці да пачатку 60х гадоў XX стагодзя. Пра тагачасных маладых у мяне быў усяго адзін абзац. Але пачынаўся з імёнаў Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна. Цяпер такая паслядоўнасць уяўляецца бясспрэчна слушнай. A ў 1962 годзе яна не толькі не была ўзаконенай, але і ўспрымалася як пэўны выклік афіцыйным устаноўкам. Зразумела, што мой падыход Васіль Быкаў падтрымліваў. I не хаваў гэтага.
    Маскоўскія выдаўцы прыслалі аўтарам “беларускага нумара” па адным экземпляры. Мне ж выпаў паасобнік на нямецкай мове, Быкаву — на польскай. Ён сказаў, што лепш ведае нямецкую, я ў аспірантуры вывучаў польскую. Дык мы да агульнага
    181
    задавальнення зрабілі абмен. I цяпер у мяне захоўваецца экземпляр, які пабываў у руках Васіля Быкава. Гэтая акалічнасць падахвочвае берагчы памятнае выданне.
    У “Маладосці” мне прапанавалі напісаць рэцэнзію і на наступную быкаўскую кнігу — аповесці “Здрада” (1960) і “Трэцяя ракета” (1961), выдадзеныя ў 1962 годзе пад адной вокладкай. Я ахвотна пагадзіўся. Але рэцэнзіі не напісаў, бо падаспелі прыемныя клопаты, звязаныя з атрыманнем кватэры, якую пасля няпростых баталій (з жыллём было нялёгка і тады!) мне даваў інстытут літаратуры АН БССР. Радаваўся я бязмерна, бо да гэтага ў Мінску свайго жылля не меў і мусіў некалькі разоў з адной прыватнай кватэры пераходзіць на другую (зза складанасцей з прапіскай). Васілю Быкаву пра такі паварот справы сказалі. He памятаю ўжо, ці я сам, ці супрацоўнікі “Маладосці”. Ён сітуацыю зразумеў і крыўдзіцца не стаў, перадаў добрыя пажаданні.
    Хачу гэта падкрэсліць, бо сутыкаўся і з такімі пісьменнікамі, якія вельмі напрошваліся, каб я пахваліў іх у друку, проста лістам слаліся некаторыя, пакуль збіраўся пісаць пра іх. А як па нейкайдрычыне зрабіць гэта не выпадала, глядзелі ўжо як на кроўнага ворага і стараліся даймаць нават па дробязях, не грэбуючы і падтасоўкамі ў публічных нападках.
    Прычын жа, зза якіх не заўсёды ўдавалася зрабіць абяцанае, хапала. Галоўная — загружанасць абавязковай навуковай ці выкладчыцкай працай, якая давала сродкі для жыцця. Крытыка ж і для мяне, і для многіх маіх калег была заняткам дадатковым.
    Васіль Быкаў усё гэта добра ведаў, бо і сам амаль да канца 70х гадоў мусіў цягнуць журналісцкую лямку. Толькі пасля пераезду ў Мінск ён цалкам засяродіўся на пісьменніцкай працы. Але тады ягоная слава ўжо грымела ў вялікім свеце.
    Быкаўскае высакародства, яго душэўная далікатнасць асабліва ўразілі мяне пасля вельмі цёплай асабістай сустрэчы ў Гародні ў 1964 годзе. Туды я прыехаў чытаць лекцыі пагранічнікам яшчэ як супрацоўнік АН БССР, хаця з восені пераходзіў ужо ў БДУ. Гэтыя лекцыі наладжваліся ў рамках шэфскіх сувязей з пагранічнікамі. Было ў тых сувязях нямала паказушніцтва, параднай шуміхі. Аднак і нешта жывое ў іх існавала. Пасылалі на граніцу маладых даследчыкаў рознай спецыялізацыі, якія не баяліся выступаць перад
    самымі разнастайнымі слухачамі. Нас вазілі ад заставы да заставы. На кожнай з іх я расказваў пра беларускую літаратуру. He скажу, што пагранічнікі раскрывалі многія сакрэты сваёй службы. Але сёетое цікавае можна было даведацца.
    На лекцыях пагранічнікі вялі сябе вельмі карэктна, слухалі ўважліва. Цікавасць прыкметна ўзрастала, калі я пачынаў гаварыць пра Васіля Быкава, падкрэсліваючы пры гэтым, што ён жыве ў Гародні. Праўда, некаторыя слухачы часам ціха драмалі. Гэта былі тыя, якім загадалі пашыраць свой літаратурнагуманітарны кругагляд пасля начнога дзяжурства. Дык я найбольш непакоіўся ў такіх выпадках, каб знячэўку іх не разбудзіць. Здаецца, гэта ўдавалася, бо за крыклівага парушальнігка граніцы мяне ніводны ператомлены ахоўнік рубяжоў краіны спрасонку ні разу не прыняў.
    Пасля лекцыйнага турнэ па заставах вярталіся ў Гародню. Там наладжваўся шыкоўны прыём з добрай закуссю і шчодрым падвясельваннем да яе. 3 гэтага я зразумеў, што пагранічнікі, калі не радавыя, дык іхні кіраўнічы склад (ён і быў на прыёмах), жылі прыстойна. Кажу так, бо ў нас ішла пагалоска (не публічная!), што для юбілейнай сустрэчы з адным пісьменніцкім кіраўніком, якая праходзіла ў бедным калгасе, прадалі ўжо непатрэбныя ў гаспадарцы хамуты (коней паздавалі на мяса раней). Усё ж шырокая натура ў нашага начальства, асабліва калі яно плаціць не са сваёй уласнай кішэні!
    Пагранічнікі ні ручных кулямётаў, ні гранат ці яшчэ якога вайсковага рыштунку не прадавалі. Таму нашы лектары ездзілі да іх ахвотна.
    Перад паездкай у Гародню я дамовіўся з Васілём Уладзіміравічам, што зайду да яго пасля ўсіх афіцыйных сустрэч. Была ў мяне і адна канкрэтная задумка — папрасіць, каб ён дапамог надрукаваць у газеце ‘Тродзенская праўда”, дзе пісьменнік тады працаваў, рэцэнзію на ягоную аповесць ‘“Альпійская балада”. Мне здавалася, што ён гэта ахвотна зробіць. А ён адмовіўся, патлумачыўшы, што лічыць неэтычным пісаць пра твор у выданні, дзе працуе аўтар. Я ведаў, што гэтак жа рабілі Пімен Панчанка ў “Маладосці”, Максім Танк у “Полымі”. Але ж яны былі галоўнымі рэдактарамі а Быкаў у “Гродзенскай праўдзе” быў самы што ні ёсць радавік...
    Такая сціпласць трохі падзівіла, бо была нязвыклай. Але бедаваць я не стаў і трошкі пазней змясціў артыкулы пра
    “Альпійскую баладу” ў “Мінскай праўдзе” і ў “ЛіМе”. Васіль Быкаў іх сустрэў зноў жа прыхільна, хоць і напісаў і пра тое, што гераіня гэтай аповесці Джулія выратавана пісьменнікам насуперак логіцы абставін, узноўленых у творы.
    Прыняў тады мяне Васіль Уладзіміравіч у сваёй гарадзенскай кватэры вельмі цёпла, гасцінна, з поўнай даверлівасцю. Ён расказваў шмат такога, пра што я зусім не ведаў, пазнаёміў з неапублікаванымі ў нас матэрыяламі, якія лічыліся крамольнымі. Вельмі глыбокае разуменне таго, што адбывалася тады ў жыцці краіны і ў літаратуры, вялікая сіла інтэлекту, поўная натуральнасць неардынарнай асобы, сярдэчная чуласць, адкрытасць мужнага чалавека, які разважаў пра ўсё без палахлівай аглядкі, былі ў Васіля Быкава відавочнымі і проста зачаравалі. 3 тых пор я стаў ягоным безумоўным прыхільнікам, бо адчуў, што такі чалавек не схібіць ні ўчым. Ніякім нагаворам на яго я ніколі не верыў і ў часы самых дзікіх нападак на пісьменніка публічна казаў, што разносяць яго за праўду. Вядома, мяне не раз білі за гэта, пагражалі і звальненнем з працы. Ды я не мог далучыцца да хору афіцыйных ганіцеляў, крывадушна крычаць разам з імі, бо гэта было б усё роўна, што наплявадь самому сабе ў душу.
    Справа ж была не толькі ў самай высокай павазе да Васіля Быкава, але і ў тым, што яго творчасць, пачынаючы з аповесці “Жураўліны крык”, стала для мяне ўзорам сумленнай, мужнай і гранічна праўдзівай літаратуры. 3 цягам часу я выказаў гэта загалоўкам артыкула “Праўда і мужнасць таленту”. Той загаловак я ўпершыню праціснуў у друк у 1971 годзе. Хацеў так назваць і кнігу пра Васіля Быкава, выдадзеную ў “Народнай асвеце” ў 1987 годзе дзякуючы падтрымцы Юліі Бураўкінай (жонка Генадзя Бураўкіна), тады галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Яна абараніла перад цэнзарамі цалкам станоўчы разгляд аповесцей “Мёртвым не баліць”, “Праклятая вышыня” і “Круглянскі мост”, за якія Быкаву даставалася найбольш, але мой загаловак адстаяць не змагла. На кнізе ён прайшоў толькі ў 1995 годзе, калі бальшавікі ўжо ляснуліся і іхняя цэнзура была нарэшце пахавана.
    Але тут я забег на тры дзесяцігоддзі наперад.
    Трэба вярнуцца ў савецкія часы. Пасля гасцявання ў Гародні адносіны з Васілём Быкавым станавіліся ўсё больш дружалюбнымі, набывалі сяброўскі характар. У пачатку 70х
    181
    гадоў ён узначаліў гродзенскае пісьменніцкае аддзяленне і мусіў прыязджаць на пасяджэнні праўлення Саюза пісьменнікаў у Мінск. Я тады таксама быў у складзе гэтага праўлення. Таму сустракацца выпадала часцей, у тым ліку на пісьменніцкіх з’ездах, а з пераездам Васіля Уладзіміравіча ў беларускую сталіцу кантакты з ім зрабіліся звыклымі. Ён запрашаў мяне (часам разам з жонкай) за бяседныя сталы, якія наладжваў, не скупячыся на затраты, з нагоды важных падзей у сваім жыцці. He адпускаў без пачастунку і тады, калі я заходзіў да яго па нейкай будзённай патрэбе.
    Ужо ў пачатку 70х гадоў мне не раз даводзілася ўдзельніцаць у быкаўскіх літаратурных вечарах, якія праводзіліся ў сувязі з юбілейнымі датамі краіны. Адна з гэтых дат — 50годдзе ўтварэння СССР. Недзе каля гэтага часу была і сумесная паездка ў Маскву з працяглымі даверлівымі размовамі пра многае. Цікавыя рэчы расказваў Васіль Быкаў, а я больш слухаў ды дзівіўся ўчэпістасці ягонай памяці, тонкасці яго назіранняў і дакладнасці ў бачанні дэталі. Гэта ўвогуле тыпалагічная для добрых пісьменнікаў рыса. Але ў Васіля Быкава яна выяўлялася асабліва выразна.
    Добра запомнілася паездка ў Магілёў летам ці ў пачатку восені 1973 года. Тады мы выступалі на камбінаце “Хімвалакно”, сустракаліся з магілёўскімі кіраўнікамі, начавалі ў Магілёве. I я ў гасцініцы нарваўся на дробную непрыемнасць, зза якой страшэнна перажываў. У Васіля Быкава непрыемнасці былі на многа большыя. Супраць яго ідэалагічныя службы з удзелам кэдэбістаў наладзілі правакацыю, разлічаную на кампраметаванне ў вачах сусветнай дэмакратычнай грамадскасці. Па тэлефоне з Мінска яму прапанавалі падпісацца пад лістом з асуджэннем Сахарава і Салжаніцына, якіх Васіль Быкаў глыбока паважаў як выдатных барацьбітаў супроць таталітарызму. Мужны пісьменнік, канечне ж, адмовіў. Але ягоны подпіс усё роўна паставілі і шырока растыражавалі той ліст у сродках масавай інфармацыі.
    Пасля тэлефоннай размовы з мінскімі цэкоўцамі наконт подпісу Васіль Быкаў вярнуўся ў залу, дзе пісьменнікі працягвалі сняданак, з сапсаваным настроем, абураўся зробленай яму прапановай і тым, што ніхто яго пярэчанняў слухаць не стаў, а проста паклалі тэлефонную трубку. Тады ж ён расказаў сваім сябрам, якія сядзелі з ім за адным сталом (я быў сярод