• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    204
    Адкрываецца кніжка выступленьнем Быкава на Пятым зьезьдзе пісьменьнікаў Беларусі. Гэта лета 1966 году. Партыйную арганізацыю Беларусі ўзначальвае, увасабляе, а значыць, шмат у чым вызначае напрамак яе ідэалагічнай і гаспадарчай дзейнасьці, як галоўная кіруючая асоба рэспублікі, кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС Пётр Машэраў — энэргічны, інтэлігентны, выйгрышна малады ў параўнаньні з дружна старэючым Палітбюро.
    Увасабляў ён партыйную ўладу і на гэтым пісьменьніцкім зьезьдзе, сядзеў, як было ўзаконена, у першым радзе прэзідыума побач са старшынёй Саюза пісьменьнікаў Петрусём Броўкам.
    Як сёньня памятаецца момант, калі за трыбуну выйшаў Васіль Быкаў і пачаў гаварыць. Простыя, строга вывераныя словы, глухаватанапружаны голас.
    Гаварыў ён пра літаратуру, але і ня тодькі пра яе.
    На той час і ў Беларусі, і ў Савецкім Саюзе, ды і ў Еўропе добра ведалі Быкавапісьменьніка — аўтара аповесьцяў “Жураўліны крык”, “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”. Але нават у Беларусі мала хто ведаў Быкавапубліцыста, Быкавапрамоўцу, мала хто ведаў пра яго яшчэ адзін талент — уменьне выступаць, уменьне валодаць аўдыторыяй.
    I пасьля першых некалькіх фразаў пісьменьніка, можна сказаць, у самым пачатку яго выступленьня ў прэзідыуме сходу раптам адбыўся непрадугледжаны рытуалам рух: Машэраў дэманстрацыйна ўстаў, хуткім крокам перасек сцэну і зьнік за кулісамі. Папросту — уцёк...
    Усе зразумелі: “гаспадар” злуецца, “гаспадару” штосьці не даспадобы. . <■
    Што ж не спадабалася адзначанаму баявой, заслужанай зоркай Героя партыйнаму фаварыту ў выступленьні былога франтавікаартылерыста, зьнішчальніка нямецкіх танкаў? Ці, можа, былы партызан не зразумеў былога франтавіка?
    Зразумеў, але не хацеў разумець!
    Улада любіць фіміям. А яшчэ ўлада ня любіць праўды, якая сячэ па вачах. Простай, грубай праўды жыцьця, калі яна не славасловіць, а крытыкуе, калі гэта праўда ня ўпісваецца ў ідэю “ўзыходжаньня да вяршыняў камунізму”, у ідэю неіснуючых “перамог”... “пад мудрым кіраўніцтвам” і г. д.
    А выступоўца, акрамя ўсяго іншага, сказаў такое:
    “Па ўсім відаць, наша літаратура перажывае крызіс. I гэта, магчыма, камусьці здасца дзіўным: колькі пра яе гавораць, праяўляюць такія клопаты. Чаму ж гэта дзіця такое хілае?
    Мне здаецца, што прычыны гэтага заняпаду ляжаць якраз там, дзе планаваліся посьпехі. Адбылася вельмі простая зьява: у адносінах да літаратуры дзесьці згубілі меру, яе закіравалі, яе заняньчылі.
    Калі ў гаспадарцы валюнтарызм неяк асуджаны, то ў літаратуры ён дасюль квітнее пышным цьветам. У народнай гаспадарцы ўжо ня так камандуюць, як у літаратуры. Вытворчыя адносіны там прымушаюць лічыцца з нейкай натуральнасьцю і заканамернасьцю. Літаратура ж застаецца тым, чым была сельская гаспадарка ў нядаўнім мінулым, — кожны мае да яе адносіны і пры выпадку не праміне патаптаць яе і без таго ня вельмі ўраджайны агарод”.
    Па сёньняшніх мерках як быццам нічога “страшнага” і не было сказана. Гэта па сёньняшніх. Хаця б таму, што сёньня пытаньні літаратуры ўладу мала цікавяць або цікавяць настолькі, наколькі яна пяе асанну яе палітыцы і не перашкаджае ўладзе тварыць сваё. Але — тады быў яшчэ той час. Час, калі вышэйшыя партыйныя кіраўнікі ўсіх “свабодных і роўных” са скуры вылузваліся, каб высьвеціць посьпехі сваіх рэспублік ва ўсіх сферах жыцьця, а адначасова засьведчыць вернаадданасьць “малодшых братоў” вялікаму “старэйшаму брату”. Беларусь не была выключэньнем. Па ўсіх “паказчыках” яна ішла, як модна было казаць, “у ліку першых” (апошніх не было ніколі).
    I кожны зьезд — ці то калгасны, ці прафсаюзны, ня кажучы ўжо пра партыйны, быў зьездам “пераможцаў” — гэта дасягненьні, гэта фанфары...
    Меркавалася, што і той пісьменьніцкі зьезд пойдзе па загадзя пракладзеных рэйках, і даклад старшыні Саюза даў яму добры разьбег у гэтым накірунку, і раптам...
    I раптам “літаратура перажывае крызіс...”. Болей за тое, “яе закіравалі, яе заняньчылі...”. Яшчэ болей: “кожны... пры выпадку не праміне патаптаць яе і без таго ня вельмі ўраджайны агарод”.
    I гэта сказана нягледзячы на прэзідыум... А, можа, якраз і гледзячы на прэзідыум?..
    206
    А ў прэзідыуме ня толькі свае, мясцовыя. Сядзелі там і госьці з іншых рэспублік. Сядзелі там і строгія “куратары” з белакаменнай. А яны ўжо даложаць, яны расьпішуць, як у Беларусіпартызанцы “заняньчылі”, “затапталі”... I бяда ня ў нейкай там літаратуры, літаратура хай сабе. А вось як такое публічнае выступленьне стала магчыма, чаму дапусьцілі, чаму не спынілі?.. Значыць, дрэнна працуюць, значыць, аслаблены гужы, значыць... Шмат розных “значыць” можна знайсьці ў такім выступленьні!
    Словам, былі прычыны ў Першага сакратара кампартыі рэспублікі пакінуць пісьменьніцкі прэзідыум.
    Дык вось: 1966 год. Да так званай гарбачоўскай перабудовы яшчэ добрых дваццаць гадоў!
    Кожны сапраўдны мастак — без усялякай на тое самазадачы, хоча ён таго ці ня хоча, — прагназуючы лёс сваіх герояў, прагназуе і свой лёс. I тут няма нічога незвычайнага. Расказваючы пра сваіх герояў, колькі б іх ні было і якія б яны ні былі, пісьменьнік заўсёды расказвае пра сябе.
    Калі гаварыць пра лёс пісьменьніка Васіля Быкава — ня ў нейкім канкрэтным вузка фактаграфічным плане, а ў плане гіпатэтычным, прадказальным, то мне здаецца, што больш чым у якім іншым творы ён закадзіраваны ў аповесьці “Жураўліны крык”. У такім тлумачэньні “Жураўліны крык” мне ўяўляецца адным з самых аўтабіяграфічных твораў празаіка.
    Маленькі чыгуначны пераезд. Жменька амаль бяззбройных савецкіх салдатаўсьмяротнікаў, пакінутых абараняць пераезд ад машыннажалезнай варожай навалы. Ідзе бой. Сілы няроўныя. Адзін за адным гінуць абаронцы. Застаўся апошні з адзінай гранатай. Ззаду заместа брані — слабенькая земляная сьценка акопа, сьпераду насоўваюцца крыжастыя сталёвыя страшыдлы. У небе, як знаменьне да таго, што павінна адбыцца, — тужлівы жураўліны крык. Ён прадказвае хутчэй блізкую сьмерць, чым безнадзейную веру ў перамогу.
    Аповесьць напісаная ў 1959 годзе. 3 адлегласьці пройдзенага часу вельмі добра відаць, як блізка яе трагічныя перыпетыі праецыруюцца на карту жыцьця аўтара.
    Пасьля аповесьці “Мёртвым не баліць” па акопе франтавікапісьменьніка быў адкрыты агонь з усіх відаў зброі — аж да артылерыі “рэзерву галоўнага камандаваньня”. На зьмену шальмаваньню ў друку, прымітыўнаму шантажу і
    201
    маральнаму тэрору прыйшла недвухсэнсоўная пагроза фізічнай расправы.
    Наколькі гэта было сур’ёзна, сведчыць хоць бы такое: сам старшыня Камітэту дзяржбясьпекі СССР і заўтрашні кіраўнік трохсотмільённай атамнай звышдзяржавы дакладваў сваім аднадумцам у ЦК КПСС:
    “Камітэт дзяржаўнай бясьпекі мае зьвесткі аб нездаровых настроях беларускіх пісьменьнікаў — члена КПСС Карпюка і Быкава... Карпюк нелегальна распаўсюджвае сярод сваіх знаёмых усялякія пасквілі ў выглядзе кнігі ГінзбургАксёнавай “Круты маршрут” і іншыя. Адмоўна ўзьдзейнічае на моладзь. Пад яго ўплывам студэнт Гродзенскага педінстытуту Малашэнка піша вершы, прасякнутыя песімізмам і ўпадніцтвам, некаторыя з іх утрымліваюць шкодны палітычны сэнс... Погляды Карпюка ў пэўнай ступені падзяляе Быкаў, аўтар тэндэнцыйнай аповесьці “Мёртвым не баліць”... У цяперашні час да Быкава выказваюць інтарэс ідэалагічныя цэнтры ворага. Гэта відно, прынамсі, з перапіскі з ім супрацоўніка закрытага сектару “Народнапрацоўнага саюза” (НПС), якая вядзе яго антысавецкую апрацоўку. 3 Быкавым устанавіў кантакт італьянец Поджы, які падазраецца ў прыналежнасьці да сьпецорганаў ворага. Камітэт дзяржбясьпекі Беларусі з санкцыі ЦК кампартыі рэспублікі рыхтуе мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленьне магчымых варожых акцыяў з боку названых асобаў”.
    Пра адно з такіх “мерапрыемстваў”, а было іх шмат і самых розных, Васіль Быкаў расказваў у час нашай сумеснай паездкі ў Германію ў 1990 годзе.
    ‘Тродна. Кватэра наша была на першым паверсе. Вечарэе. Я сяджу за сталом, стол каля акна. На процілеглым баку вуліцы спыняецца “газік”, прыадчыняюцца дзьверцы. Ніхто з машыны не выходзіць, але я раптам чую, як па маім целе разьліваецца млявасьць, няма чым дыхаць... Разумею: яшчэ трохі — і ўсё, сканаю... Неяк спаўзаю з крэсла і як магу, дабіраюся да “хуткай”... Там мне зрабілі некалькі ўколаў, трохі адышоў, супакоіўся... Вярнуўся дамоў. Машыны няма. Відаць, узьдзейнічалі токамі высокай частаты, каб вось так, адразу перакрыць дыханьне...”
    Чалавечая парода мала чым розьніцца ад пароды зьвярынай. Варта гаўкнуць аднаму, як тут жа адклікнуцца блізкія
    208
    суродзічы. Болей: чалавечая парода ў параўнаньні з іншымі мае выйгрыш: яна ня толькі ўмее самаарганізавацца, але і лёгка паддаецца арганізацыі. Асабліва, калі за “арганізацыю” бярэцца дзяржаўны апарат.
    Пісьменьніка абвінавачваюць у “ачарненьні” вялікай перамогі над фашызмам, у “абстрактным гуманізме”, у жаданьні выдаць “акопную праўду” за вышэйшую праўду вайны. На барацьбу мабілізаваны ня толькі “дзяжурныя” партыйныя крытыкі, а і былыя франтавікігенералы і партызаныпадпольшчыкі. He шукай ворагаў сярод ворагаў, бо яны здалёк відны, шукай ворагаў сярод сваіх, бо яны схаваныя. Вось у гэты найцяжэйшы для пісьменьніка час прыйшлі скупыя мужныя словы падтрымкі ад Аляксандра Твардоўскага: “Усё мінецца, а праўда застанецца”. Вялікі рускі паэт і галоўны рэдактар самага саліднага літаратурнапубліцыстычнага часопіса на савецкай інтэлектуальнай прасторы не здымаў аблогу, але мудра сьведчыў, што аблога ня вечная.
    Так яно і сталася. “Саюз непарушны рэспублік свабодных” распаўся, як распадаюцца клёпкі дзежкі, калі лопаюцца абручы. Адчуўшы волю, народы кінуліся будаваць сваё жытло — кожны для сябе, кожны пасвойму. I над Беларусьсю падзьмулі вятры пераменаў, уваскрэсла надзея на самастойнасьць і суверэнітэт.
    Усякая надзея, каб стаць рэальнасьцю, патрабуе дзейснага напаўненьня. Менавіта клопат пра канкрэтыку барацьбы за незалежнасьць прымушаіе пісьменьніка адкладваць пачатыя і задуманыя мастацкія творы і брацца за публіцыстыку. Лёс беларуса і яго Бацькаўшчыны робіцца дамінантай усяго далейшага жыцьця, а яго слова набывае характар філасофскага прадбачаньня.
    “Беларусы, мабыць, адна з самых няшчасных нацыяў Еўропы. He зважаючы на ўсе нашыя зусім неблагія, Богам дадзеныя чалавечыя якасьці, мы дагэтуль нямаем таго, чаго варта мець кожная нацыя сьвету, для чаго, па сутнасьці, яна і існуе пад небам. I ўсё таму, што з нейкага капрызу гісторыі мы ўпусьцілі свой нацыянцльны цягнік і апынуліся ў ролі вечных паязджанаў, пазбаўленых прыстойнага лёсу, здатнага прытулку дзяржаўнасьці. Можа, толькі цяпер гісторыя дае нам пэўны і надта сумніцельны шйнец, і ўсё залежыць ад таго, ці пакарыстаемся мы ім. Ці ён у каторы раз высьлізьне