• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Са шчырасцю В. Быкаў.
    19.	II. 1987 г.”
    У тым жа годзе надрукавана асобнае беларускае выданне рамана “Кар’ер” з кароткім пасляслоўем вельмі добрага рускага крытыка Ігара Дзядкова. Я не прымаў у гэтым выданні ніякага ўдзелу, але падрабязна аналізаваў раман у беларускай перыёдыцы. Дык Васіль Быкаў прэзентаваў яго з вельмі цёплымі словамі: “Міламу Змітраку Бугаёву, даўняму сябру і сумленнаму крытыку, з пажаданнем удачы і добрага здароўя.
    193
    В. Быкаў. 10.IV.87.”
    Увогуле ж, дарчыя надпісы — жанр вельмі спецыфічны. Перабольшанні тут бываюць амаль заўсёды. Іншая справа, што даюцца яны не кожнаму стрэчнамупапярэчнаму, а найперш сябрам, добра знаёмым людзям ці прыхільнікам. Ды нават калі і незнаёмы чалавек набывае кнігу, а потым просіць аўтограф, дык і ў такім выпадку ён ужо выказвае павагу да нашай працы, прыхільнасць да яе.
    Ёсць у мяне і шэраг быкаўскіх фотаздымкаў. Пяць з іх пазначаны ягоным подпісам, але ўжо без дадатковага тэксту. Ды я ўсё роўна берагу іх як дарагія памяткі. Яны, падпісаныя і непадпісаныя, і пакідаліся мне на памяць.
    Здымкі адносяцца да рознага часу. Адзін, як сведчьіць подпіс, зроблены ў Магілёве ў 1973 годзе. Ёсць і ранейшыя, і яўна пазнейшыя. 3 пазнейшых вылучу фатаграфію, дзе Васіль зняты сярод вайскоўцаў. Я на той ягонай сустрэчы з вайскоўцамі рабіў даклад, але на здымак не трапіў, бо хацеў, каб у кадры было больш чытачоў, якія падрыхтавалі быкаўскія кніжкі для подпісу. Рукою пісьменніка на гэтай фатаграфіі пастаўлена: “Аўтограф В. Быкава. 1982 г.”
    Некалькі варыянтаў мае фотаздымак, зроблены на адным з пісьменніцкіх з’ездаў. Там хораша глядзяцца вялікія дружбакіземлякі Рыгор Барадулін і Васіль Быкаў. Яны яшчэ адносна маладыя. Вядома, не стары і, здаецца, прадстаўнічы там і я, побач з Васілём Уладзіміравічам... Ах, калі гэта было! I дзе яно ўсё падзелася? 3 якой вадою сплыло?..
    Заінтрыгавала мяне ўжо цяпер і фотакартка, на якой бачу Васіля Быкава са значком дэпутата Вярхроўнага Савета БССР у прэзідыўме нейкага сходу ў нас на філфаку. Гэта ўстанаўліваецца адназначна па тым, што поруч з ім з аднаго боку зноў я, грэшны, а з другога — A. А. Волк, наш колішні дэкан...
    Калі Быкаў вымушаны быў з’ехаць за мяжу, нейкія сродкі (вельмі сціплыя) на пражыццё давалі яму фінскі, нямецкі і чэшскі ПЭНцэнтры. Mae сустрэчы з Васілём Уладзіміравічам у тую пару спыніліся. Але пэўныя кантакты захоўваліся і тады. Я пасылаў яму віншаванні да кожнага чарговага дня нараджэння, перадаваў свае новыя кнігі, дзе пісаў пра ягоную творчасць. Апошняй з іх была выдадзеная ў “Мастацкай літаратуры” кніга “Спавядальнае слова”, дзе Васілю Быкаву
    7 Зак. 1229
    І»1
    прысвечана пядь артыкулаў, у якіх разглядаліся самыя новыя творы пісьменніка. Гэтая кніга да Васіля Уладзіміравіча дайшла. I ён, як мне казала яго жонка Ірына Міхайлаўна, паставіўся да кнігі прыхільна. I зза мяжы Васіль Быкаў колькі разоў званіў мне, перадаючы цёплыя словы віншаванняў. Асабліва расчуліла ягоная прыгожая паштоўка з залацістай лічбай 70, прысланая з Фінляндыі ў пачатку 1999 года да майго юбілею. Да гэтай паштоўкі прыкладзены і тэкст, набраны на камп’ютэры:
    “Дарагі Дзмітры Якаўлевіч,
    Мілы Дзіма!
    3 далёкага балтыйскага берагу хачу павіншаваць цябе з тваім дачаканым юбілеем і пажадаць табе добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
    Я даўно і вельмі люблю цябе за твой глыбока чалавечны розум, за тваё гарачае сэрца беларуса, якое не прымае варажнечы і фальшу, поўнае хрысціянскай міласэрнасці да меншых і слабых. Я памятаю і шаную ўсё добрае, што ты напісаў у свой час пра мяне і мае кнігі і дапамог мне застацца чалавекам у наш бесчалавечны час. Дзякуй табе, дарагі, мілы мой сябра!
    Прымі таксама шчырыя пажаданні ад маёй Ірыны, якай цябе гэтаксама любіць.
    I сардэчны паклон тваёй мілай Ніне.
    Будзь заўсёды!
    Абдымаю, твой Васіль Быкаў.
    Снежань 1999 г.
    Хельсінкі.
    В. Быкаў.”
    Апошні подпіс зроблены ўжо ад рукі. А потым яшчэ намаляваны вельмі тонкім пяром маленькі, але дужа прыгожы букет кветак, падобных на палявыя. Пад кветкамі, зноў рукою Васіля Уладзіміравіча, пастаўлена дата: 12 студзеня 1999 г. Гэта мой юбілейны дзень. Тонкі мастацкі густ Васіля Быкава і ў тым букеціку праглядвае праз кожны штрышок.
    А што да самога тэксту віншавання, дык Васіль Уладзіміравіч і тут праявіў надзвычайную шчодрасць. Калі ён напісаў, што я дапамог яму “застацца чалавекам у наш бесчалавечны час”, дык ён тут перадаваў мне сваю заслугу, тое, што зроблена ім у дачыненні не толькі да мяне, але і да мноства людзей. Гэта ж ён сам і ягоныя мужныя, праўдзівыя творы дапамагалі мне “заставацца чалавекам” і проста выжываць у
    I »5
    цэлым шэрагу канкрэтных сітуацый. He буду іх усе пералічаць, а толькі прыгадаю, што аднойчы Васіль Уладзіміравіч напрамую дапамог майму ратунку.
    У канцы 1994 года я трапіў у Бараўляны са злаякасным (ракавым) захворванем страўніка. Мая жонка Ніна Корань, якую так хораша згадваў пісьменнік, з адчаю пазваніла Васілю Уладзіміравічу і папрасіла ягонай дапамогі. Быкаў звычайна пазбягаў штонебудзь прасіць для сабе. А за іншых, калі была патрэба, хадайнічаў. У той крытычны для мяне час ён аператыўна выйшаў на бараўлянскую лякарню. Там загадчыкам аддзялення і самым лепшым хірургам у ім быў (ёсць і цяпер) A. А. Буднік. Дык Васіль Уладзіміравіч папрасіў, каб ён сам зрабіў мне аперацыю. Буднік, на маё шчасце, з вялікай павагай ставіўся да быкаўскай творчасці і самога пісьменніка. Таму ён без ваганняў адгукнуўся на просьбу Васіля Уладзіміравіча — і “рэзаў” мяне сам. Аперацыю ён правеў, як казалі медыкі, філігранна. 3 той пары прайшло ўжо дзевяць гадоў, а я, дзякуючы Богу, Анатолю Будніку і Васілю Быкаву, усё яшчэ трымаюся на гэтым свеце.
    Тут можна было б і кропку паставіць. Але, здаецца, трэба зрабіць яшчэ некалькі агаворак. Для тых, хто ўбачыць нясціпласць у цытаванні пахвальных быкаўскіх слоў, адрасаваных мне, паўтару яшчэ раз: пахвала ў многіх выпадках, канечне ж, была перабольшанай. Але праз гэтую перабольшанасць бачыцца высакароднасць Васіля Быкава, яго чалавечая шчодрасць. I я хачу, каб людзі пра гэта ведалі.
    А яшчэ дадам вось што. Калі Васіль Быкаў вярнуўся зза мяжы на радзіму, я не адразу зразумеў, што ён не лячьшца прыехаў (наступствы паказалі, што гэта было ўжо запозна). Ён фактычна прыехаў дадому паміраць, каб назаўсёды застацца ў зямельцы сваёй Радзімы, хоць яна, Радзіма, няласкава абыходзілася з ім многа гадоў...
    Быкаўскі адыход з жыодя я ўспрымаю як найвялікшую бяду асабістую і, вядома, бяду народную. Такое адчуванне, думаецца, было і ў мноства жыхароў беларускай сталіцы, якія не па загаду зверху, а па спантаннаму душэўнаму парыву выйшлі на мінскія вуліцы развітацца з вялікім пісьменнікам, вялікім грамадзянінам, вялікім змагаром за праўду і чалавечнасць.
    г. Мінск
    Уладзімір ЯВАРЫЎСКІ
    ДОТЫК ПЛЯЧА
    Нацыя, якая мае такога духоўнага волата, як Васіль Быкаў, ня мае права быць на абочыне гісторыі. Больш таго: нацыянальная літаратура, якая мае творы, напісаныя Васілём Быкавым, міжвольна становіцца ў шэраг сусьветных літаратур. Мова, на якой напісаныя аповесьці Васіля Быкава, ня мае права на забыцьцё ці на статус не дзяржаўнай мовы.
    Гэтым я, уласна, сказаў амаль усё, што думаю пра Васіля Быкава нават пасьля яго сьмерці. Я змушаны зьвярнуцца да гэтых высокіх ацэнаксымбаляў, бо само жыцьцё Васіля Быкава было пранізана дзівоснай, а часам і жудаснай сымболікай. На Кіраваградчыне (на трынаццатым годзе незалежнасьці абласны цэнтар Украіны яшчэ носіць імя гэтага бальшавіцкага актывіста!), якая акурат у пэрыяд барацьбы за незалежнасьць двойчы абірала мяне дэпутатам украінскага парлямэнту — дык вось у сьпісе імён над брацкай магілаю паўшых воінаў ёсьць імя і... Васіля Быкава. Паводле ўкраінскага павер’я той, каго выпадкова прылічылі да мёртвых, слаўна і доўга будзе жыць сярод жывых.
    Чалавек, які ўсёй сваёй істотай змагаўся за беларускую дзяржаўнасьць, за беларускую мову і культуру, за дэмакратыю ў Беларусі — стаў выгнаньнікам з роднага дома, з
    197
    бацькоўскай зямлі, і легендарны чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл падаў яму руку падтрымкі і духоўны прытулак, а беларускі прэзыдэнт нават не прыйшоў на пахаваньне Васіля.
    Але хачу прызнацца: я, ня маючы магчымасьці прыехаць на пахаваньне, бо знаходзіўся ў Канадзе, вельмі баяўся, што беларусы пад націскам улады пабаяцца ці ня здолеюць годна правесьці ў вечнасьць свайго духоўнага бацьку другой паловы дваццатага стагодзьдзя. Дзякуй Богу, я памыліўся. Зразумеў гэта, калі ўбачыў на экранах канадзкіх тэлевізараў многія тысячы прыбітых горам беларусаў, якія ішлі праз увесь Менск за яго труною...
    На вялікі жаль, наша ўкраінская проза аб другой сусьветнай вайне пайшла, мякка кажучы, спрошчаным, зарамантызаваным шляхам даьследаваньня чалавека на вайне, у гіпэрэкстрэмальных умовах быцьця. Тое мастацкае бачаньне, што яго запрапанаваў у сваіх клясычных “Сьцяганосцах” (некалькі пакаленьняў украінцаў на іх выхоўваліся) Алесь Ганчар, было вельмі дарэчным, бо трылёгія паявілася адразу ж пасьля вайны, калі трыюмф пераможцаў быў яшчэ запальнаэмацыйным, узьнёслым, нават эйфарычным. Але беды ў тым, што менавіта гэты кірунак, як адзіна правільны, нават культавы, запанаваў ва ўкраінскай прозе на некалькі дзесяцігодзьдзяў.
    Васіль Быкаў падышоў да гэтай жа тэмы зь іншага боку, запрапанаваў іншы погляд — узбуйнены — бачаньня чалавека на вайне ў адным узбуйненым эпізодзе, дзе права выбару заўсёды трагічнае, дзе героі вымушаны гэты выбар рабіць, бо абмінуць яго няма магчымасьці. Як на мяне, дык нават руская проза пра вайну (Ю.Бондараў, В.Астаф’еў, Ф.Абрамаў, В.Гросман...) не дасягала такога псыхалягічнага напружаньня, такога “градуса кіпеньня” страсьцяў у змаганьні за жыцьцё, а то й проста за звычайнае біялягічнае выжываньне, як гэта бачым у “Трэцяй ракеце” ці ў “Абеліску”, у “Сотнікаве” ці ў “Дажыць да сьвітання”, ці ў “Яго батальёне”.
    Дык вось, дазвольце мне быць упэўненым у тым, што сам Лёс, сам Гасподзь Бог выхапіў простага, ня вельмі прыкметнага беларускага хлопца з пякельнага катла вайны, адхіліліў ад яго сьмерць для таго, каб ён расказаў сьвету пра пакуты чалавека на вайне. Яны, мабыць, ужо ведалі, што ён зробіць гэта, што ён выканае гэты заказ і праславіць беларускую