Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
— He спяшайся. Яшчэ паедзем да мяне.
Пасля гэтага мы доўга не бачыліся. Часам звязваліся па тэлефоне. У Беларусі адбыўся сімпозіум на тэму ‘Тлабалізацыя і родная мова” . ЮНЭСКА паслала і мяне зрабіць невялікае паведамленне. Рыхтаваўся я як ніколі.Не хацелася ўзысці на трыбуну з пустымі рукамі, тым больш што мяне мелі пачуць старыя сябры. Як я здзівіўся, калі ад Ніла Гілевіча і Янкі Брыля пачуў, што Вася ў Нямеччыне!
— I зноў ссыльны! — нечакана вырвалася ў мяне.
— Ён ніколі такім не быў, яго нашыя людзі вельмі любяць,
— быццам вінаваты, пачаў апраўдвацца Ніл.
— Прабачце, сябры, я паспяшаўся. Пісьменнік сусветнага значэння нідзе не з’яўляецца ссыльным, нават дома. Ён — прыналежнасць усіх літаратуру любячых і чытаючых яе людзей, а ўнутранае сутыкненне яшчэ раз паказвае, што ў вашай уладзе хтосьці ўсё яшчэ партызаніць, хаця лесу не бачыў, як сваіх вушэй...
г. Вільнюс
Зянон ПАЗЬНЯК
ДАРАГІ ВАСІЛЬ УЛАДЗІМЕРАВІЧ...
Калі адышоў Быкаў, стала пуста і няўтульна. Так заўсёды бывае, калі пакідаюць нас сябры і блізкія людзі. Пакутліва мне было перажыць трагічную сьмерць Вячаслава Чарнавола. I праз чатыры гады не сьціхае, шчыміць душа. А цяпер вось — Васіль Быкаў. Немагчыма зьмірыцца, што яго няма. Цяжка раставацца назаўсёды. Пайшоў ад нас маўклівы разумны беларус, волат сусьветнай літаратуры. Хаця, як я ўважаю, шмат у чым сьвет (сучасны сьвет) не дарос да Быкава. Але ў гэтым драма шмат якіх выдатных пісьменьнікаў. На паверхні бывае найбольш тандэт, пакуль ня прыдзе час, і не паглыне яго гісторыя. Застаецца — вялікае.
Быкаўская літаратура — гэта (як я яе ацэньваю) экзыстэнцыяльная сістэма вобразаў і экзыстэнцыяльны прынцып вобразнага думаньня. Тым часам, калі пачнеш параўноўваць (скажам, з Сартрам), не ўдаючыся ў чужыя і навязаныя меркаваньні, то на фоне раптам рэзка і выразна заўважаеш вялікую дыстанцыю — глыбіню, простасьць і веліч Быкава, і тупіковую рацыянальнасьць Сартра.
He хаваю — гэта ўражвае. Нас прывучылі раней чужыя
15»
“розназнаўцы” глядзець на Захад, як на ўсяго ўзор. I гэта перашкаджала часам заўважаць свае ўзоры.
Жан Поль Сартр, Альбэр Камю і г.д. ня сталі тым часам для нашай літаратуры ні ўзорамі, ні нават вялікімі цікавасьцямі (і дзякуй Богу), бо мы думаем, ацэньваем і ўспрымаем сьвет ня так, як яны. Ня толькі рацыянальна. Мы — іншыя. (Літаратура ж існуе ня толькі ў творах, але і ў чытачах.)
Тым часам Быкаў нам зразумелы, блізкі і цікавы. Мы адчуваем і ўспрымаем глыбокасьць ягонай літаратуры.
Мне здаецца, што там, дзе вялікія беларускія таленты выходзілі на скрыжаваньне Ўсходу і Захаду (гэта значыць, на той грунт, на якім абаснаваная беларуская мэнтальнасьць), там адбываўся плённы сінтэз, адлюстраваньне гармоніі ідэі і вобразу, асэнсаваньня — і духу. Беларуская літаратура здаровая. У ёй здаровае думаньне і здаровыя вобразы, падпарадкаваныя законам хараства.
Там, дзе зьяўляецца хваравітасьць, надлом, інтэрас да нізкага і пачварнага (зацемнены ўяўнай глыбокадумнасьцю), там зьнікае і эстэтыка. Адпаведна мастацтва (літаратура) перараджаецца ў дэманстрацыю паскудзтва. Узьдзеяньне на чытача (гледача) адбываецца тады не па прынцыпах эстэтыкі, а па заканамернасьцях псіхалёгіі (псіхалягічнае ўзьдзеяньне і псіхалягічнае адчуваньне), што і сталася з заходнім экзыстэнцыялізмам і з іншымі “ізмамі”, якія перарадзіліся ў дэманстрацыю абсурду. Абсурд апраўдваецца псэўдафілясофіяй нібыта абсурднасьці сьвету.
Заходняя літаратура і мастацтва ў цэлым (як зрэшты і ўся заходняя цывілізацыя) стаяць цяпер у духоўным тупіку. I справа ня ў тым, што мастацтва патанае ў звыродлівасьці, драбнаце і дрэні, справа ў тым, што на гэтым фоне там ужо не ўзьнікае нічога вялікага.
Быкаў узвышаўся над паверхняй гэтага перапоўненага мора, як сьветлы, вялікі акіянскі карабель, што прыплыў зь мінулага часу пад белымі ветразямі.
I вось ён адплыў у адкрыты акіян вечнасьці, апошні вялікі пісьменьнік Эўропы ХХга стагоддзя. Скончыўся цэлы пэрыяд у беларускай літаратуры. Што далей? Дзе наш адраджэнскі беларускі флёт? Дзе караблі пад нацыянальным сьцягам? Пэўна ж, рана яшчэ будаваць Каўчэг?
Пра гэтыя пытаньні мне не прыходзілася размаўляць з
160
Быкавым. Ды й нязручна было. Пра сябе Быкаў гаварыць не любіў. Але мы ня раз размаўлялі пра пэсымізм. У гаворцы пра будучыню, народ, Беларусь, грамадзтва, расейскі імпэрыялізм і г.д. Быкаў часта дэманстраваў гэтакі, як я называў, “правакацыйны пэсымізм”, бо тут жа ён чуў контраргумэнты. Будучы чалавекам мудрым, ён шмат бачыў, аналізаваў і разумеў, не выказваючыся. Я адчуваў, што ягоны пэсымізм — гэта зза трывогі пра будучыню Беларусі. Ён жыў надзеяй і — баяўся яе страціць. Таму, нібы выпрабоўваў яе моц, маўляў, нічога добрага ня стане. Але хацеў, спадзяваўся, чакаў, што станецца добра.
Адзінае, пра што я яго прасіў, каб ён сваіх пэсымістычных дапушчэньняў не выказваў публічна. Тут — табу. Бо шмат хто верыць яму ў апошняй інстанцыі, аўтарытарна паважае яго асобу, прыслухваецца і чакае ягонага слова. Ягоныя пэсымістычныя развагі (нібыта пэсымістычныя), калі б яны былі публічна выказаныя, маглі б ня ўзьняць людзей (псіхалёгія адваротнага дзеяньня), а дрэнна падзейнічаць на беларусаў, якіх і так хочуць загнаць у магілу.
Вялікі чалавек павінен падтрымліваць народ у цяжкую часіну сваім словам і духам.
Тым часам вялікі чалавек, аказваецца, не такі ўжо й свабодны. Ён абмежаваны сваёй вялікасьцю, бо маральны абавязак перад іншымі вышэй за асабістую свабоду (а часам — і за асабістае жыцьцё).
☆ * ☆
Я пазнаёміўся з Васілём Уладзімеравічам Быкавым у траўні 1988 года. Гэта быў актыўны год у маім жыцьці: Курапаты, Мартыралёг Беларусі, Народны Фронт. У траўні я зрабіў першыя археалягічныя раскопкі ў Курапатах, запісаў разам зь Яўгенам Шмыгалёвым сьведкаў расстрэлаў і, абагуліўшы матэрыял, выклаў яго ў вялікім артыкуле “Курапаты — дарога сьмерці”, які аднёс у газэту “Літаратура і Мастацтва”. Нельга гэта было зрабіць раней і нельга пазьней. Быў самы час. Савецкі Саюз рыхтаваўся да 19й партканфэрэнцыі КПСС, дзе Гарбачоў хацеў укараніць сваю новую палітыку “перабудовы”. Чакалі новага “нечага”, меркавалі, што ў Маскве “шахнуць” па “старых мэтадах”,
1GI
па “рэцыдывах бюракратызму”, асудзяць у чарговы раз сталінскія рэпрэсіі 30х гадоў і г.д.
У такія перадзьездаўскія пэрыяды, калі чакалі “вялікіх пераменаў” (невядома якіх), партыйная бюракратыя была паралізаваная. Баяліся праяўляць ініцыятыву і ўвогуле — нешта рабіць (каб не зрабіць “ня тое”), баяліся шуму, скандалу, канфліктаў і г.д. У гэты пэрыяд я і пастараўся прапанаваць артыкул рэдакцыі.
Матэр’ял прынялі добра, але параілі заручыцца ўступным словам Васіля Быкава, каб мець больш сілы для змаганьня. (Нагадаю, што кожны нумар ЛІМа праходзіў праз трайную цэнзуру — ЦК КПБ, Міністэрства культуры і Галоўліт.)
Я пазваніў Васілю Ўладзімеравічу, мы спаткаліся і пазнаёміліся. Гаварылі мала. Я коратка абмаляваў сітуацыю і выклаў сваю просьбу. Мне здалося, што Быкаў быў крыху насьцярожаны. “Апінію” ў афіцыйных колах я меў нядобрую, мяне ўважалі за нацыяналіста і антысаветчыка, зза чаго савецкая ўлада пастаянна мяне ў чымнебудзь перасьледвала. Быкаў моўчкі кідаў на мяне ўважлівыя позіркі і, відаць, хацеў зразумець, ці сур’ёзны я ёсьць чалавек, ці варта са мной займацца. Артыкул ён узяў і хутка напісаў вельмі добрую і прыхільную прадмову. Яна сыграла станоўчую ролю, выбівала ў партыйных цэнзурыстаў аргумант тыпу “да кто он такой” (гэта пра мяне), бо побач быў Быкаў.
3 гэтага часу неяк так здарылася, што Быкаў заўсёды быў побач. Ці збоку, ці наводдаль, але заўсёды побач, назіраў за маім рухам. Я ніколі не злоўжываў ягонай прыхільнасьцяй.
Быкаў зрабіў рашучы крок да адраджэнскай палітыкі, аддаў ёй свой аўтарытэт і зрабіў выбар на карысьць вольнай, незалежнай Беларусі. Такі выбар, акрамя Васіля Быкава ды Рыгора Барадуліна (і, магчыма, яшчэ некалькіх асобаў), не прадэманстраваў ніхто з пісьменьнікаў іхняга старэйшага пакаленьня, бо так і засталіся адной нагой у савецкіх уяўленьнях.
А ўсё пачыналася з Курапатаў. 6 ліпеня 1988 года павінны былі пачацца эксгумацыйныя археалягічныя раскопкі ў Курапатах, прызначаныя Пракуратурай БССР у выніку ўзбуджэньня крымінальнай справы. Правільнае, але адначасна і зьдзіўляючае рашэньне. Бо камуністы і КДБ ведалі, хто расстраляны ў Курапатах, і тым ня менш, пагадзіліся на
6 Зак. 1229
162
эксгумацыю і археалягічныя раскопкі пад маім кіраўніцтвам. Значыць, падумаў я, стаўку зробяць на фальсіфікацыю і дэзінфармацыю, будуць спадзявацца на сілу КПСС і на сваю сістэму ўлады. (Потым, пасьля раскопак і адкрыцьцяў, што былі зробленыя, я зразумеў, чаму КДБ і КПСС пагадзіліся на раскопкі. Яны былі ўпэўненыя, што раней, у 1940х, яны добра замялі сьляды, і ў магілах ужо нічога няма.)
Мяне апанаваў азарт. Я адчуваў, што сатанінская ўлада тут пралічылася, яна прайграе, а мы выйграем. Бог нам дапаможа.
6 ліпеня нараніцы я прыехаў у Курапаты разам з калегаміархеолягамі на паўгадзіны раней. Там ужо былі Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і мноства людзей, гэбістаў, журналістаў. Усе былі ўзбуджаныя. Адамовіч адразу прыцягнуў да мяне нейкую маскоўскую тэлегрупу, і мне пачалі задаваць пытаньні. Потым Васіль Быкаў адвёў мяне ўбок і завёў гаворку пра тое, што можа здарыцца, пра тое, што трэба, каб усе ведалі, што робіцца, што трэба ўсё правільна паставіць і г.д. Быкаў гаварыў нязвыкла энэргічна, і я зразумеў, што ён унутрана хвалюецца.
— Васіль Уладзімеравіч, — сказаў я, — ім канец. Яны думаюць закапаць мяне і ня ведаюць, што ўжо сваімі рукамі выкапалі сабе гроб — ім магіла. Даказаць адваротнае ў іх ня хопіць сьліны, а мазгоў яны й так ня маюць. — Я гаварыў рашуча і лапідарна, каб ня доўжыць быкаўскія сумненьні. — Ужо сёньня ў іх настрой пагоршыцца, вось пабачыце.
— Тое, што вы ім дакажаце, я не сумняваюся, — кажа Быкаў. — Але ўлічыце, што яны будуць казаць адваротнае, a ў іх — сіла і магчымасьці.
— Я думаю гэтаксама, — кажу я, — што трэба задзейнічаць у інфармацыі пабольш людзей. Каб усюды ўсё ведалі. Тады хай хлусяць.
Падышоў якраз Адамовіч і падтрымаў.
— Цяпер ня той час, — кажа, — я буду гаварыць з Кароцічам*. Галоўнае — не маўчаць.
Пачалі раскопкі адразу ў трох месцах, і неўзабаве Быкаў з Адамовічам ад’ехалі. Усе абступілі якраз мой раскоп: пракурор БССР Тарнаўскі, ягоныя намесьнікі, гэбісты, цэкісты, “народный художнік СССР” Міхаіл Савіцкі і іншыя.