• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Праз год “Новы мнр” запусціў у зорны лёт “Сотнікава”,
    116
    што паслужыла завязкай сюжэта, які я ўзнаўляю, з удзелам таго ж Прокшы...
    Факты для характарыстыкі Леаніда Януаравіча Прокшы раскладваю на два бакі. У адзін — тое, што было аб ім пры жыцці вядомае шырэй і стварыла яму адпаведную рэпутацыю. У другі — тое, што вядомае менш, можа, толькі тым, хто працаваў разам з ім у “ЛіМе”.
    Пераведзены ён быў на “ЛіМ” з пасады радактара “Голасу Радзімы”. Газета гэтая — для беларусаў у дыяспары, найперш для эмігрантаў ваеннай хвалі, уцекачоў ад пакарання за супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам (часта супрацоўніцтва, якое шкоды нікому не прынесла, вымушанае, дзеля хлеба). Як рэдактар той газеты, ён не мог не быць не звязаным з КДБ...
    Сістэме, якою быў узгадаваны, ён шчыра верыў, верна служыў. Але чалавекам прыстойным, шляхетным, інтэлігентным заставаўся і пры слабасцях сваіх. Дастаткова ў жыцці пабачыўшы, разумеў, што ўрэшце за гэта паплаціцца. Але ўсётакі шанаваў справядлівасць. Хаця між справядлівым і несправядлівым, здаралася, блытаўся...
    Чаму яго ўразіў “Сотнікаў”? Развярэджана было ў характары чуйнае на несправядлівасць,— у дадзеным выпадку на паказаную ў фабуле, створанай Быкавым, несправядлівасць лёсу да чыстага душой пакутніка? Павышанае ўражанне вынікла з таго, што ўсхваляванасць трагедыяй персанажа легла на пацуццё нязгоды з бушаваннем несправядлівасці вакол самаго пісьменніка?..
    Чым тое ні тлумачыць, заходзячы па службовым абавязку да яго ў кабінет (а знаходзіць даводзілася часта, я быў адказным сакратаром рэдакцыі) колькі тыдняў бачыў я галоўнага за адным заняткам: зазіраючы ў разгорнуты “Новый мнр”, ён нешта пісаў. Часопіс разгорнуты быў на старонках “Сотнікава”, і былі яны спрэс у алоўкавых падкрэсліваннях, адкрэсліваннях, клічніках, словахпаметах на палях.
    Чаму з новым творам беларускага пісьменніка рэдактар “ЛіМа” знаёміўся ў перакладзе? Пабеларуску “Сотнікаў” з’явіўся ў друку пазней.
    Прашу даравання ў даўно адлецелай у нябёсы душы Леаніда Януаравіча! Я адчуў сябе не лепшым чынам, калі ўбачыў
    14
    ягоны артыкул, поўны захаплення аповесцю. Няхай не ставала ў артыкуле глыбіні аналізу твора. Няхай не дужа вызначаўся ён выхадам думкі ў крутыя віражы. Але сам факт станоўчай ацэнкі новай рэчы пісьменніка, якога ўлада каторы год на дух не пераносіла, лёгка было прадбачыць, будзе ўспрыняты літаратурным, і не толькі літаратурным, асяроддзем жаданым выбухам, дадасць “ЛіМу” павагі.
    Твар выдаў маю ўзрушанасць. Леаніда Януаравіча гэта збянтэжыла — чалавек ён быў, паўтараю, далікатны і сціплы. За безагляднага смяляку выдаваць сябе не жадаючы, ён сказаў, як у апраўданне:
    — Ходзіць чутка, “Сотнікаў” спадабаўся Суславу. Суслаў быў тады галоўным у СССР ідэолагам.
    Пасакратарску я, натуральна, спытаў, калі артыкул паставім у нумар — у той, што макетую, ці ў наступны? Рэдактар паглядзеў, мне падалося, здзіўлена. Нібы тое, што напісаў, друкаваць не збіраўся: паддаўся эмацыйнаму парыву, арганізаваў у нешта стройнае сваё чытацкае ўражанне, і кропка.
    — Думаеце? — няўпэўнена пачаў ён, і не закончыў, сам сябе перабіў. — He, не, яшчэ папрацую. Падшліфую. Ды сямтам і паказаць варта, параіцца.
    Я сцепануў плячыма — гаспадарова воля. Леанід Януаравіч забраў машынапіс, прабег вачыма пару старонак. Няўпэўнена прамовіў зноў:
    — Можа, наогул не спяшацца? Пачакаць, што скажа Масква.
    Я не ўтрымаўся:
    — Капейка тады будзе цана і вашаму артыкулу, і “ЛіМу”! Ён уздыхнуў, згадзіўся:
    — Так, вядома, так...
    “Сямтам” — што значыла, зразумела, у ЦК, — напісанае ён паказаў, на далёка не адкладаючы. Перад тым у машынапісе, што даваў мне чытаць, нешта выкрасліў, нешта ў яго дадаў. Вярнуўся з “паказу” настроены бадзёра.
    — Адпраўляйце, Уладзімір Львовіч, у набор. Два чалавекі прагледзелі — не забаранілі. Ты, сказалі, рэдактар, ты і мазгуй.
    Я хуценька тое, на што атрымаў дабро, выканаў.
    28 жніўня 1970 года “ЛіМ” выйшаў з сенсацыйным артыкулам Леаніда Прокшы “Праўда партызана Сотнікава”, пер
    148
    шым друкаваным водгукам на твор, якому наканавана было абляцець свет.
    Вакол нашага шэфа не замарудзіла загрымець блізкая навальніца.
    На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, членам якой Прокша мусіў быць па пасадзе — “ЛіМ” тады быў органам і гэтага міністэрства, — порсткі малады намеснік міністра, прачуўшы, трэба думаць, што над пышнакучаравай галавой лімаўскага галоўнага збіраюцца хмары, дазволіў сабе яго, чалавека ўдвая старэйшага, падкалоць:
    — Пакуль вы яшчэ галоўны рэдактар...
    Леанід Януаравіч не заўсёды бываў хуткі ў рэакцыях, але тут адпарыраваў уміг:
    — Мы ўсе, шаноўны, на сваіх пасадах пакуль яшчэ. I ўвогуле на гэтым свеце...
    Пачырванеўшы, падколшчык папрасіў прабачэння.
    Урэшце Прокша выкліканы быў на размову ў ЦК, да загадчыка аддзела культуры, пры якой яму сказана было, што ў Цэнтральным Камітэце мацнее сумнеў, ці ён той, хто партыі патрэбен на чале найважнай у ідэалагічнай рабоце газеты “Літаратура і мастацтва”...
    А рэха ад выбуху “бомбы” кацілася. Ва ўніверсітэце (БДУ, цяпер жа ўсе былыя інстытуты — універсітэты ці акадэміі) студэнтыфілолагі перадавалі газету з артыкулам з рук у рукі. У рэдакцыю з дня ў дзень хтонебудзь прыходзіу з просьбай: “У вас, кажуць, надрукавана было добрае пра Быкава. Дайце, калі ласка, прачытаць”. Быкаў і сам (Леанід Януаравіч мне адразу пра тое расказаў) ці то пазваніў яму, ці то зайшоў да яго з падзякай. Але ўсё гэта як не радавала аўтара артыкула. Нават трошкі як бы палохала.
    “Некіруемы” Прокша не быў тады, увосень 1970га, памяняны ў “ЛіМе” на рэдактара “кіруемага” — гэта здарылася пазней. А тады, тыдні праз тры, прыйшоўшы з работы дамоў, я выняў з паштовай скрынкі “Лнтературную Россню”. Тады гэта была нармальная газета, не чарнасоценнашавіністычная, як цяпер. Разгарнуўі... кінуўся тэлефанаваць Леаніду Януаравічу, бо ўбачыў у “Лнтературной Росснн” вялікую, сур’езную, вельмі зычлівую рэцэнзію на “Сотнікава” вядомага крытыка У.Піскунова. Масква нібы пацвярджала: пра Быкава можна пісаць і станоўча.
    Узрушаны Леанід Януаравіч, падалося, нават усхліпнуў:
    1IJ]
    — Уладзімір Львовіч, дарагі! Гэта... He знаходжу слова сказаць, што гэта такое!..
    У “Сотнікава” пачалося шчаслівае шэсце па свеце. Паводле бібліяграфічнага даведніка, аповесць перакладзена на англійскую, балгарскую, іспанскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, польскую, урду, французскую, хіндзі мовы. Праз паўгода пасля таго, як яна надрукавана была паруску ў “Новом мнре”, з’явілася і пабеларуску ў “Полымі”. Героі кнігі выйшлі — ды не ў адной інсцэніроўцы — на тэатральныя падмосткі. Ва ўяўленні Ларысы Шапіцькі яны зажылі на экране — праз нядоўгія гады задума стала выдатным фільмам “Узыходжанне”.
    Але на першым часе пасля з’яўлення “Сотнікава” незычліўцамі Быкава — а іх у яго ўга як хапала! — “карэкціроўка” адносін да таго, што ім пісалася, была ўспрынята як непаразуменне, часовае адступленне ў ідэалагічнай барацьбе.
    У Магілёве ў абласным тэатры я глядзеў прэм’еру па “Сотнікаву” — потым рэцэнзаваў яе у “ЛіМе”. I сядзеў у глядзельнай зале побач з начальнікам абласнога ўпраўлення КДБ. Ужо не скажу — ці то выпадкова так пасадзіў нас адміністратар тэатра, ці то таму, што павіталіся, заўсміхаліся адзін аднаму, сутыкнуўшыся ў прыкасавай бакоўцы адміністратара. Да кадэбоўства чалавек, локаць да локця з якім я быу пасаджаны, сакратарыў у Мінску ў ЦК камсамола, а я ў тыя гады працаваў у “Чырвонай змене”. Дык, мабыць ён, як даўняга знаёмага, палічыўшы мяне аднадумцам, гэты нянізкага становішча службовец, калі здрайца Рыбак на сцене, вызмойваючыся, спрычыньваў сваё здрадніцтва акалічнасцямі, прасіпеў мне на вуха:
    — Навучанне будучых здраднікаў!..
    * * *
    Седзячы ў зале адабранага ў пісьменнікаў Дома літаратара, калі на сцэне патанала ў вянках і букетах труна з нежывым Васілём Уладзіміравічам, а паўз яе ішоў і ішоў бясконцы людскі паток, стоячы некалькі хвілін у ганаровай варце і каўтаючы цяжкі камяк у горле, было і мне што ўспомніць...
    г. Мінск
    Вітаўтас ПЯТКЯВІЧУС
    ВЕЧНЫ САЛДАТ
    Я задужа малы літаратар, каб пісаць пра Васіля Быкава і ацэньваць творчасць гэтага незвычайнага чалавека. Стаць побач з ім, як роўны з роўным, мне ніколі не хопіць ні смеласці, ні кампетэнцыі. Гэта волат духу, варты глыбокіх і аргументаваных штудыяў, таму гэтую вялізную працу я пакідаю вам, дарагія беларусы, а я паспрабую даць толькі некалькі фрагментаў нашых з ім сустрэч і сяброўства. Магчыма, яны і не вельмі яркія, аднак для мяне асабіста вельмі дарагія і павучальныя...
    Быў самы разгар лета, дзевятнаццатага чэрвеня. Сонца кацілася па зямлі. Па абодва бакі дарогі мільгалі маладыя стройныя хвойнікі, касыя праменні сонца выстройвалі іх у палкі і батальёны, шчабятаў птушыны аркестр, здавалася, што ўся прырода чакала нейкага асаблівага загаду Усявышняга.. .Настрой быў такі прыўзняты, што я на момант забыў, куды і чаго еду.
    Ну і пасваволім! — падумаў сам сабе. Пакупаемся ў Нёмане, затопім лазню, а я гэтага беларуса пацягаю па такіх месцах, пра якія яму і не снілася.
    Але шлях быў доўгі, таму мой сябар растлумачыў мне, што Васіль Быкаў у Друскінінкаі не адпачывае, не лечыцца, а піша, што ён канфліктуе са сваёй уладай і часцей за ўсё
    друкуецца не ў Мінску, а ў Маскве. Па ўсім відаць паўстала новая зорка літаратуры, пра якую паэт Твардоўскі сказаў: Быкаў гэта сумленне салдата, які не вярнуўся з бітвы.
    Паколькі і я даволі доўга і стабільна канфліктаваў са сваёй уладай, гэта мяне зацікавіла, таму я пачаў больш дэталёва распытваць пра свайго госця, але і мой сябар не ведаў нічога надзвычайнага: ваяваў, працаваў у газеце, а цяпер піша.
    Нарэшце мы сустрэліся. Яго далонь была сухая, мужчынская. Знаёмячыся, ён не абдымаўся, як большасць славянаў. За сціплым сталом паводзіў сябе стрымана, гаварыў мала, не вельмі любіў узняць чарку і ўсё пытаўся, як мой раман дасягнуў такога высокага ўзроўню, якія ў мяне адносіны з уладай і чаму нам у творчасці дазволена больш, чым у іншых рэспубліках?
    — Традыцыі, — паспрабаваў я выкруціцца, але Васіль гэтага адказу быццам не пачуў.
    Прызнаюся, я адчуваў сябе вельмі няёмка, быццам я быў за яго на ступень старэйшы або вымушаны выконваць якійсьці тайны загад. Нейкая падазронасць, асцярожнасць, а магчыма, субардынацыя блукала паміж намі. Я — пісьменніцкая ўлада ў Літве, а ён — нейкі ўцякач, які знайшоў прытулак сярод нас. Аднак чалавек не дарэмна вынайшаў акавітую. Чарка за чаркай, слова за словам, і я спытаў: