• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    Васіль Уладзіміравіч выбраў чатырохпакаёўку на чацвёртым паверсе, мне дасталася такая ж двумя паверхамі вышэй. Дакладна ведаю, што кватэру ён ні ў кога не прасіў, заяву напісаў для праформы заднім чыслом па просьбе гаспадарнікаў, калі ордэр на засяленне і ключы ад кватэры былі ў ягонай кішэні. Ён быў рады атрымаць прасторнае жыллё, і перш за ўсё таму, што вырашаліся ўсе праблемы з ягонай вялізнай бібліятэкай, бо невялічкая кватэра па вуліцы Свярдлова ўжо стала нагадваць кніжны склад. I канечне ж, хто не хоча пажыць палюдску, калі ёсць такая магчымасць і калі па вялікім рахунку ты гэта заслужыў? Будаўнічыя недаробкі былі звычайнай і натуральнай з’явай нават на абкамаўскіх аб’ектах. Гэта сёння, маючы грошы, можна наняць любую рамонтнабудаўнічую брыгаду, якая зробіць хутка і якасна ўсё, што твая душа пажадае. Грошы ў Быкава тады былі, але не было будматэрыялаў і людзей, якія ўзяліся б усё зрабіць палюдску. Даводзілася бегаць па магазінах, даставаць фарбы, лак, клей, нават крэйду і замазку. Як знаёмыя і блізкія суседзі мы па колькі раз на дні сыходзіліся, раіліся, кааперыраваліся. Засведчу толькі, што абсталёўваў сваё новае жытло ён з любоўю, вялікім імпэтам, разважлівай сялянскай самавітасцю. У адрозненне ад сваёй гродзенскай дачы, якую цярпець не мог. Ды і да мінскай, здаецца, не меў вялікай любові...
    Але не наканавана было яму пажыцьпарадавацца ў тых шыкоўных апартаментах (як і мне таксама) — праз нейкіх пару гадоў мы адзін за адным па розных прычынах з’ехалі ў Мінск. I ўвогуле гэтая кватэра для ягонай сям’і аказалася нешчаслівай. Сын Васіль знайшоў сваю палавінку зусім побач — злюбілісяпажаніліся з дачкой генерала, што жыла ў суседняй трохпакаёўцы. Толькі сышліся, як наваліліся беды — адно за другім сталі паміраць маці, цесць, цешча. Спрытныя чыноўнікі палічылі, што дзве кватэры для маладой сям’і гэта ўжо занадта, праўдаміняпраўдамі выжылі з абодвух у дом па Свярдлова, дзе раней жыў Быкаў, прыхапіўшы шыкоўныя кватэры сабе.
    У людзей, хто мала ведаў Васіля Уладзіміравіча, меркаваў пра ягоную асобу па фотакартках, відэазапісах, складвалася ўражанне, што пісьменнік быў заўсёды строгі, сур’ёзны, пануры, пахмурны, нават злы. Нейк здаралася, што не апыналася побач добрых фатографаў, калі Быкаў быў у гуморы, вясёлы, лагодны, сыпаў жартамі, расказваў розныя смешныя гісторыі і здарэнні, у якія трапляў сам ці нехта з блізкіх знаёмых. Асабліва — Карпюк, якога пры ягоным экстравагантным характары заўсёды падпільноўвалі розныя камічныя сітуацыі. Некалькі гэткіх карпюкоўскіх гісторый — як той пісаў ліст маршалу Жукаву, ездзіў у Маскву да генерала Гарбатава ствараць таварыства цвярозасці, насіў здаваць знойдзеныя карабіны — Васіль Уладзіміравіч уключыў у “Доўгую дарогу дадому”, але пададзеныя ў іншым жанры, яны гучаць тут даволі прэсна ў параўнанні з тым, як ён вусна апавядаў гэтыя і іншыя шматлікія карпюкоўскія гісторыі. Карпюк ведаў, што Быкаў расказвае пра ягоныя прыгоды, але ніколі не крыўдзіўся, нават быў задаволены, часам нешта ўдакладняў на поўным сур’ёзе — і тое было яшчэ смяшнейшым. Шкада, што нікому ў галаву не прыйшло запісаць гэтыя аповяды на магнітафонную стужку — была б арыгінальная, вельмі смешная кніжка, мо яшчэ смяшнейшая, чым знакаміты ананімны лысагорскі сказ. Памятаю, неяк па дарозе на Воранава, куды мы ехалі з мінскімі гасцямі, зайшла гаворка пра набыццё машын і Васіль Уладзіміравіч пачаў расказваць, як Карпюк абзаводзіўся асабістым транспартам — спачатку “Масквічом”, потым веласіпедам, каб быць падобным на Льва Талстога. Мы ўсе аж поўзалі ад смеху, a вадзіцель спыніў машыну: “He магуу...” А калі трохі суняліся.
    Быкаў пачаў у тым жа тоне апавядаць пра свае шафёрскія прыгоды — ён толькі што атрымаў правы і аб’язджаў купленага “Жыгуля”. Асаблівыя праблемы ў яго былі з левым паваротам: як ужо ні стараецца, а матор, як на якое ліха глухне ўпоперак дарогі, перагарадзіўшы рух. Утвараецца затор, вадзіцелі грузавікоў крыюць мацюкамі, махаюць кулакамі, сёйтой нецярплівы выскоквае з манціроўкай. I падаваў пра свае шафёрскія прыгодынягоды Васіль Уладзіміравіч з гэтакім гумарам, што каб і хацеў утрымацца ад смеху — не зможаш. Як і пра тое, як грузіны раз і назаўсёды яго ад радыкуліту вылечылі, кінуўшы спаралізаванага ад болю ў сцюдзёную рэчку, а потым адпаіўшы і расцёршы каньяком.
    Ён вельмі любіў дасціпныя сяброўскія жарты, розыгрышы. Неяк дамовіліся збегчыся ў Генадзя Бураўкіна ў ягоных “Сівых конях”. На здзіўленне Быкаў прыйшоў, калі ўсе ўжо былі ў зборы. Даруйце, хлопчыкі, кажа, прыпазніўся — у чарзе прастаяў, новую ж гарэлку выпусцілі. 3 найвялікшай цікаўнасцю чакалі, пакуль ён няспешна адчыняў партфель, вымаў пляшку з раскошнай каляровай этыкеткай. Во, палюбуйцеся, кажа, пляшку з рук не выпускае, толькі каб бачылі назву. Недаўменна лыпаем вачамі — “Сівыя коні”! Пляшка пайшла па руках — на этыкетцы пад назваю драбнейшым шрыфтам: “Ушацкая самаробная” і на медалях, як у “Сталічнай” — у кружочкі акуратна ўклеены нашы фізіяноміі, ягоная — таксама... Гэта быў вышэйшы пілатаж. Канечне ж, не адну гадзіну патраціў мастак Быкаў на выраб дасціпнай этыкеткі, каб парадаваць сяброў вясёлым жартам.
    Ну і яшчэ адна амаль неверагодная вясёлая гісторыя, як мы “адпомсцілі” Карпюку — у літаральным сэнсе напаілі найвялікшага і найпрынцыповейшага цвярозніка. Было гэта на Днях украінскай культуры ў Беларусі, у рамках якіх да нас на Гродзеншчыну прыехала вялікая група ўкраінскіх і беларускіх дзеячоў культуры — пісьменнікаў, кампазітараў, артыстаў. Карпюк яшчэ не выйшаў з апалы ў сувязі з выключэннем з партыі і Васіль Уладзіміравіч прапанаваў: давай возьмем яго з сабой — то будзе для яго вялікай маральнай падтрымкай. Дамовіліся, што я нічога не буду казаць начальству, бо не дазволяць, а ён пагаворыць з Карпюком, каб той не надта высоўваўся. Выступалі ў Мастоўскім раёне. Усё ішло як мае быць, а вечарам наладзілі пачостку па вышэйшым класе
    106
    пад дубамі на беразе Нёмана. Сталы ломяцца ад адборнай закусі і пітва на любы густ, на кастры варыцца архірэйская юшка. Надвор’е — як па заказу, цёплае і ні камарыка, цішыня такая, што чутно, як плёскаюцца рыбы ў Нёмане ды патрэскваюць кастры. Настрой ва ўсіх мінорны, у перапынку хорам зацягнулі “Ой, бярозы ды сосны”, тут жа аўтар Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў, расчулены, хоць намагаецца хаваць гэта. Няймецца толькі Карпюку — затэрарызаваў Быкава, a затым і мяне: паехалі дадому, досыць гэтай п’янкі.
    — Давай яго напоім, — па змоўніцку прапанаваў Быкаў. — Ты яго пахвалі і дай слова пасля перапынку, а я яму ў фужэр набухаю...
    Карпюк сядзеў з краю, сярод бандурыстак, падтрымліваў тосты фужэрам вады. Васіль Уладзіміравіч падміргнуў: усё зроблена. Звычайна на пачостках рэй вядзе гаспадар, але, паколькі мастоўскі першы мала каго з гасцей ведаў, не настолькі валодаў беларускай мовай, каб на ёй весці рэй, а сам адчуваў, што паруску ў такой сітуацыі не зусім будзе правільна, упрасіў кіраваць парадам мяне, як прадстаўніка абкама...
    Гаспадынькі ў нацыянальных касцюмах абвясцілі, што перапынак закончыўся, паклікалі ўсіх за стол, дзе паставілі міскі з пахучай юшкай. Я падняўся і пачаў прачула, унёсла нешта кшталту: во толькі што мы праспявалі цудоўную партызанскую песню Алоўнікава, а тут, сярод нас прысутнічае чалавек, які ў гады вайны са зброяй у руках бараніў гэтыя мясціны — камандзір партызанскага атрада, а зараз выдатны беларускі пісьменнік Аляксей Нічыпаравіч Карпюк. Я прадастаўляю яму слова і прапаную выпіць за тост Аляксея Нічыпаравіча стоячы і па партызанскай звычцы да дна...
    Карпюк так расчуліўся, так разгубіўся, што стоячы, з ледзь ці не поўным бакалам знайшоўся сказаць усяго толькі: “За вас і да дна!” — і двумя глыткамі хлыбуснуў “ваду”. Ад узрушэння ён, здаецца, адразу і не зразумеў, што глытнуў, толькі, сеўшы на месца, злосна бліскаў вачыма на суседак злева і справа. Мы пераглядваліся з Васілём Уладзіміравічам і аж кіслі ад смеху. Неўзабаве, па ўсім відно было, яго пачало разбіраць — расчырванеўся, завёў ажыўленую, смяшлівую гамонку з суседкамі, а калі і насамрэч настаў час ехаць, заўпарціўся: яшчэ рана, гуляем!
    — Аляксей, ты што, ўзяў!? — “здзівіўся” Васіль
    10’
    Уладзіміравіч. — Згубіў сваю антыалкагольную цноту?
    — Ат, думаеш, толькі табе можна! — агрызнуўся незласліва Карпюк. — Дзеўкі, сучкі, наплюхалі ў фужэр, а я, не разабраўшы, глыкнуў...
    Васіль Уладзіміравіч, як і я, упершыню бачыў Карпюка такім. I ў гэтым нязвыклым стане той быў вельмі харошы і вясёлы — аж да самага Гродна даводзіў нас да колікаў яўрэйскімі анекдотамі, якіх, аказваецца, ведаў процьму, але я ніколі не чуў, каб расказваў. Гэта быў першы і апошні выпадак, калі ўдалося ашукаць яго — апёкшыся аднойчы, ён перш, чым выпіць свой фужэр з вадою, заўсёды вынюхваў яго, спрабаваў на язык, нават калі сам адкаркоўваў і наліваў з бутэлькі. А мы былі адзінымі ў Гродне, хто бачыў вялікага цвярозніка на падпітку...
    I ад вясёлага да самага сумнага — колькі слоў аб праводзінах у апошні шлях Васіля Уладзіміравіча. Улады больш за ўсё непакоіла, каб і ў Саюзе пісьменнікаў, дзе была ўстаноўлена труна з целам нябожчыка, і на вуліцах, і на Усходніх могілках не з’явіліся белчырвонабелыя колеры. Аднак на развітанні з самым знакамітым Беларусам яны проста не маглі не з’явіцца. I калі, выконваючы волю нябожчыка, старэйшы сын Сяргей Васільевіч пакрыў бацькаву труну нацыянальным белчырвонабелым палотнішчам, урадавая камісія на чале з міністрам культуры Гулякам панічна збегла. Можна толькі дзіву давацца, але сёйтой у нас ужо стаў шарахацца ад гістарычных нацыянальных колераў, як чорт ад крыжа ці ладана, не ўспрымаць іх ледзь не на астральнаірацыянальным узроўні...
    Бог ім суддя, але ніхто з кіраўнікоў, афіцыйных асоб, апроч групы дэпутатаў, сярод якіх былі Машэрава і Малафееў, ці то не палічыў патрэбным развітацца з народным пісьменнікам, ці то пабаяўся наблізіцца да небяспечных колераў. Прыйшоў народ. Такога, бадай, пасля пахавання Машэрава ў Мінску яшчэ не было. Дзесяткі тысяч людзей прайшлі ў жалобным маўчанні ля труны Быкава, а потым неслі яе на руках ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа, запрудзіўшы амаль на ўсю шырыню праспект Скарыны. I ў гэтым таксама была сімволіка — шлях ад абаронца Радзімы да класіка літаратуры. Там, на плошчы, чакаў катафалк і аўтобус (замест дзесяці дамоўленых) — і шматтысячная працэсія пад нацыянальнымі колерамі пайшла па