Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Пасьля абеду ў лётнай сталовай Васіль Уладзіміравіч узяў
слова:
21
— Уражаньняў шмат. Азнаёміўся з вашай найскладанай службай. I атрымаў зарад бадзёрасьці — цэлы дзень сярод лётчыкаў. Дзякуй!
11 жніўня 1978 года
Вечарам з Валодзем Шарпаевым заехалі да В.Быкава. Там былі Іван Чыгрынаў, Генадзь Бураўкін, Мікалай Матукоўскі. Апошні расказваў пра паездку на востраў Мадагаскар. Васіль Уладзіміравіч — пра кнігу амэрыканскага лекара, які гутарыў зь людзьмі, што вярнуліся да жыцьця пасьля клінічнай сьмерці. Хтосьці, здаецца, Чыгрынаў ці Бураўкін, успомнілі апублікаванае ў “Маладосьці” апавяданьне Івана Мележа пра маладое парасё, якое вельмі нагадвала вядомага пісьменьніка.
Успомнілі пра ліст 54х у абарону Быкава, ініцыятарам якога быў Генадзь Бураўкін.
— Ліст 54х у ЦК Іван Пятровіч не падпісаў... — сумна ўсміхнуўся Васіль Уладзіміравіч. — У той час некаторыя мае “сябры” ад мяне адвярнуліся...
Я расказаў, як будучы нампалітам палка, у сваіх выступленьнях аб ваеннапатрыятычным выхаваньні асабовага складу спасылаўся і хваліў аповесьці В.Быкава. На нарадзе ў палітаддзеле дывізіі мяне папракнулі за гэта. .•
— Вам таксама за мяне ўляцела, — уздыхнуў Васіль Уладзіміравіч.
8 кастрычніка 1978 года
Учора віншавалі камсамольскіх актывістаў у сувязі з 60годзьдзем ВЛКСМ. Запрасілі франтавікоў, сакратароў ЦК ЛКСМБ. Быў член ЦК ВЛКСМ Ігар Лучанок. Быў і Васіль Быкаў. Пасля канцэрта завёз Васіля Уладзімеравіча на Танкавую. Больш як тры гадзіны слухаў яго ўспаміны пра вайну, роздум пра літаратурную працу.
— Так, план рукапісу патрэбен. Яшчэ Пушкін пра гэта пісаў. Галоўнае пачатак і канец. Добра дапамагаюць прагулкі пры абдумваньні. Лепей працуецца не тады, калі шмат часу, а калі ёсьць іншыя клопаты. Творчасьць — прадукт падсьвядомай работы. Хворы Дастаеўскі пісаў шэдэўры!.. Льва Талстога рэзка крытыкавалі за... “Вайну і мір”. Адны — за тое, што расійская знаць паказана зь недахопамі, другія — што не паказаны многія генэралы. Ня бойцеся, Анатоль Канстанцінавіч, крытыкі! Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Пішыце сьмялей!
Размова зайшла пра дзяцей, пра іх цяжкасьці.
— Сяргей служыць у Баранавічах. Пакуль што ў яго няма кватэры, наймае прыватную. Ные... Я служыў на Курылах, жылі ў зямлянцы. Здарылася, што ў жонкі давялося роды прымаць. Шторм — забаронена выходзіць з зямлянак і дамоў, вядома, фэльчар ня мог прыйсьці на дапамогу. Гэта шасьцідзясятыя гады. Я кажу сыну: “Мы цярпелі, пакутавалі. Мусіць, кожнаму пакаленьню трэба прайсьці праз цяжкасьці і пакуты”.
23 кастрычніка 1978 года
Васіль Уладзіміравіч і Мікалай Ягоравіч Матукоўскі, зь якім у мяне склаліся вельмі цёплыя адносіны, зьбіраюцца ляцець на Кубу. Сёньня сабраліся ў Васіля — Генадзь Мікалаевіч Бураўкін, які нядаўна ўзначаліў тэлерадыёкамітэт рэспублікі, Карпаў Аляксандр Якаўлевіч — кінарэжысэр, ён ставіць фільм па аповесьцях Б.Быкава, Глебаў Яўген Аляксандравіч — кампазытар, Валянцін Уладзіміравіч Блакіт — работнік ЦК КПБ... Размова перарасла ў спрэчку: Карпаў назваў фільмы Бандарчука “Лёс чалавека” і Салтыкова “Старшыня” няўдалымі. Зь ім не пагадзіліся амаль усе. Я — таксама.
Увесь вечар горача спрачаліся пра кнігі, кінафільмы, п’есы. Васіль Уладзіміравіч у спрэчках амаль не ўдзельнічаў. Толькі ён зьбіраўся штосьці сказаць, як Карпаў яго перабіваў, і таму ён звычайна прапаноўваў: “Праўду ня знойдзем. Давайце лепей вып’ем”. I спрэчка сьціхала...
28 кастрычніка 1978 года
25 кастрычніка з Генадзем Бураўкіным правялі В.Быкава і М.Матукоўскага, якія ад’яжджалі на Кубу. Васіль Уладзіміравіч быў ня вельмі ахвочы да гэтай далёкай паездкі, але Мікалай Ягоравіч яго “прымусіў”. Жартавалі пра Бэрмудзкі трохкутнік. У вагоне выпілі па чарачцы каньяку, пацалаваліся...
25 лістапада 1978 года
У мінулы чацьвер заехаў па В.Быкава, М.Матукоўскага і Г. Бураўкіна на тэлебачаньне і паехалі да нас дамоў. Васіль падарыў мне мачэтэ з надпісам на скураных ножнах: “Зброя справядлівасьці. Анатолю Канстанцінавічу Сульянаву супраць ворагаў Айчыны. В.Быкаў, М.Матукоўскі. CUBA”. Васіль Уладзіміравіч вельмі цікава расказваў пра Кубу, дзе яны пра
21!
былі дваццаць дзён. Дэлегацыю сустракалі цёпла, пасяброўску, з рэвалюцыйным энтузіязмам... Кубінцы любяць мітынгі, шмат будуюць школ, дзіцячых садкоў, інтэрнатаў...
2 студзеня 1979 года
8 сьнежня адбыўся ўрачысты сход у Оперным тэатры, прысьвечаны 60годзьдзю БССР і Кампартыі Беларусі. На ўрачыстасьць прыбылі прадстаўнікі саюзных рэспублік, сярод іншых Грышын, Рашыдаў, Шэварднадзэ, Аліеў, Воос, Грышкявічус, Вейна, Бодзюл. Сход працягваўся з 11 да 17 гадзін. Другую частку ўрачыстага сходу правёў з В.Быкавым на балконе. Тое, што я пакінуў 14ы рад, было заўважана, давялося даваць тлумачэньні...
Былі зь ім на “прагоне” спэктакля па яго аповесьці “Пайсьці і не вярнуцца”. 3 намі былі Алесь Адамовіч, Андрэй Макаёнак.
В.Быкаў — надзіва сьціплы чалавек, саромеўся нават заўвагі выказаць рэжысэру і артыстам.
30 сьнежня была прэм’ера. Я заехаў да Васіля Уладзіміравіча, а ў яго госьці: сястра з мужам і Ірына Міхайлаўна — даўнейшая сяброўка Васіля Уладзіміравіча. Сустракаючы іх, ён вельмі зьмёрз і вымушаны быў перад заканчэньнем спэктакля паехаць дамоў, каб сагрэцца. Гледачы доўга апладзіравалі, выклікаючы аўтара, але ён не зьявіўся.
Я пазваніў яму.
— Зьмёрз жудасна! Ледзьве сагрэўся.
22 студзеня 1979 года
У камандзіроўцы, у корпусе ПВА генэрала Іванова Дзьмітрыя Аляксеевіча, вечарам па маёй прапанове паглядзелі фільм па аповесьці В.Быкава “Воўчая зграя”. Камандуючы Г.П.Скарнякоў і генэрал Грыгор’еў з галоўнага штаба выказаліся пра фільм прыкладна аднолькава:
— Быкаў паказвае вайну, акцэнтуючы ўвагу на цяжкасьцях яе, стратах, і адначасова падкрэсьлівае нязломнасьць партызана Леўчука, яго вернасьць справе, мужнасьць — усё, што ўласьціва нашым людзям, якія перамаглі фашызм...
1 лютага
У пярэдадзень армейскага сьвята — дня Савецкай Арміі — у Доме афіцэраў творчы вечар Васіля Уладзіміравіча. Яшчэ
на падыходзе пыталіся “лішні” білет. Вёў вечар Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў. Выступалі Іван Пятровіч Шамякін, Генадзь Мікалаевіч Бураўкін... Каля двух дзясяткаў пытаньняў. Васіль Уладзіміравіч быў у настроі — адказваў коратка, дасьціпна, бліскуча, стрымана. Былі і такія:
— Мы лічым вас, Васіль Уладзіміравіч, сумленьнем народа, а вы ў “Нзвестнях” расхвалілі мастака Савіцкага! Ці трэба гэта рабіць, Савіцкі ж ня той чалавек, якога трэба хваліць!
— Чаму ж? Міхаіл Савіцкі ваяваў, абараняў Севастопаль, паранены, трапіў у палон, дзе праявіў нязломную мужнасьць...
Запрошаныя Іванам Чыгрынавым, пайшлі да яго дамоў: Пімен Панчанка, Алесь Асіпенка, Васіль Быкаў...
25 красавіка 1979 года
Учора адбылося адкрыцьцё офіса “Нзвестнй”. Мікалай Ягоравіч Матукоўскі і Міхаіл Шыманскі запрасілі В.Быкава, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, М.Савіцкага, А.Кудраўца. Якая цікавая сустрэча! Гаварылі пра літаратуру, пра газэту (Васіль Уладзіміравіч расказаў пра сваю працу ў газэце), пра вершы. Я упершыню апынуўся побач з М.Савіцкім. Ён шмат гаварыў пра свае карціны і асабліва пра апошнюю сэрыю з дзесяці палотнаў, прысвечаную вязням фашызму.
— Да іх я ішоў доўга... Палон, уцёкі, лагеры... Усё гэта прайшло праз сэрца...
Да нас падсеў В.Быкаў.
— Вы разам? Гэта вельмі добра...
Праз некалькі дзён разам з В.Быкавым і М.Матукоўскім мы пабывалі ў майстэрні Міхаіла Андрэевіча, слухалі яго, разглядалі палотны. Мяне ўзрушыла новая праца “Форарбайт” — “Наглядчык”. Распластанае на зямлі цела, на яго горле — чаранок рыдлёўкі, на рыдлёўцы стаіць наглядчык, побач гітлеравец...
— Гэта было?
— Даволі часта. Немцам падабалася, калі вязьні зьнішчалі адзін аднаго.
У майстзрні прабылі гадзіны дзьве; я ўзяў на памяць чатыры старыя, выцертыя пэндзлі, пусты цюбік для хатняга музэя. Васіль Уладзіміравіч гаварыў пра гуманізм, хрысьціянства. Ён вельмі добра ведае мінулае народа, гісторыю рэлігіі, лёсы мастакоў.
25
— Нядаўна быў на выставе аднаго маладога мастака, — падзяліўся Васіль Уладзіміравіч. — Усё на палатне быццам бы ёсьць, а чалавека — няма...
12 лютага 1980 года
Васіль Уладзіміравіч купіў “Волгу”.
— Якасьць нікуды ня вартая, — абураўся ён. — Замест болціка з гаечкай засунуты звычайны шуруп. He падымаецца левае шкло, працякае масла. За што ні вазьміся — брак!
— Ня мела баба клопатаў —купіла парася...
— Восьвось! — падтрымала Ірына Міхайлаўна. — Я яго гэтыя дні ня бачу — з ранку да вечара ў гаражы. Прастыў, пачаў кашляць.
П’ючы чай, Васіль Уладзіміравіч расказаў пра канфлікт на пошце.
— Прыйшоў у 12.50 даць тэлеграму, але там ужо зачынена. Я пастукаў, паказаў на гадзіньнік. Убачыўшы маю настойлівасьць, працаўніца адчыніла дзьверы, вырвала ў мяне бланк з тэкстам, прачытала і ўзьвілася: “Я думала, што ў вас нехта памёр, а ў вас віншаваньне!” I кінула мне паперку назад. Уяўляеце, паўдня ня мог супакоіцца... Адкуль гэтыя грубасьць і чэрствасьць?..
Супакоіўшыся, запытаўся пра мой раман.
— He пашанцавала — адказваю. — Прыехаў чыноўнік з Дзяржкамвыдату, торкнуў пальцам у два рукапісы — адзін зь іх мой. Цяпер пашлюць у Маскву на рэцэнзію.
— Так, так, — сумна пагадзіўся Васіль Уладзіміравіч, — гэта знаёмая карціна. Ня раз са мной бывала. Будзьце мужным, цярпіце — такая сыстэма.
— А што з опэрай “Сьцежкаю грому”?
— Я вельмі баяўся, што нічога ня выйдзе. Я ў музыцы ня вельмі, ацаніць не магу, але лірычныя матывы слухаў з задавальненьнем. Асобныя мясьціны цудоўныя. Людзі апладзіравалі...
27 мая 1980 года
Некалькі дзён таму патэлефанаваў Васіль Уладзіміравіч:
— Прыехала жонка Канстанціна Сіманава з архітэктарам, каб устанавіць памятны знак — камень ля Буйніцкага поля, дзе разьвеяны прах Сіманава. Патрэбен транспарт, каб завезьці
камень зпад Валожына пад Магілёў.
Я расказаў, як гэта зрабіць. На наступны дзень зайшоў да генэраллейтэнанта Семірэнкі — ён раніцай атрымаў ліст жонкі Сіманава.
— Паможам. Заўтра патэлефануюць з Валожына, прасачы за рухам танкавага цягача з каменем... Я буду ў Берасьці. Сустрэнеш цягач на ўездзе ў горад і правядзеш да магілёўскай шашы.
Пазваніў В.Быкаву, расказаў пра транспарціроўку каменя.
Праз двое сутак дванаццацітоньнік стаяў на ўзбочыне шашы каля Буйніцкага поля.
27 ліпеня 1980 года