Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Нечым падобны да яго быў і Сяргей Паўлавіч Залыгін. Толькі вельмі заняты, руплівы, што пчала зранку. Адзінока стыў сярод рухомай плыні натоўпу і, разпораз ускідваючы, затрымліваючы вока на тых, хто вымушаны быў абмінаць яго, чапляў іх вокам, не прапускаў жыццё , што ўвесь час было ў руху і, пэўна, крыху злавала на яго. А ён ніколькі не зважаў на гэтую злосць і хуценька нешта пісаў і пісаў сабе, ні на хвілінку не разлучаючыся з ручкай і блакнотам. Нават пасля і на Палессі ўжо. Здаецца, быў адзіны толькі момант за ўвесь час паездкі, калі ён надоўга адклаў іх. Гэта калі ў маёй роднай па дзіцячаму дому вёсцы Вільча ён сказаў, што даўно не еў вясковага сала. Яно, вядома, не звадзілася з нашага стала, але ўсё нешта было не да спадобы Сяргею Паўлавічу. Наразалася культурна, пагарадскому, а яму хацелася кавалкам, лустай. I кавалак сала з кілаграм, а мо і болей подбегам прынесла яму Марыя Герасімаўна Канапацкая, што вучыла мяне матэматыцы ў Вільчанскай школе. Толькітолькі з кубла, з неабсыпанымі соллю і кменам бакавінамі, з ружовай маладзенькай пралысінай там, дзе прайшоўся нож. Вось тады і схаваў у кішэню блакнот і ручку Сяргей Паўлавіч. Сеў на высокім ганку перад калодзежам і чарэшняй, ягада якой ужо назбірвала красак. Схіліўся тварам, адначасова падобным колерам на чарэшанак, што навісалі над ім, і ружовасць кубельнага сала. Панюхаў тое сала, узяў нож, акраец хлеба і пачаў есці. Сівы, праставалосы пад чэрвеньскім ласкавым ветрыкам з боку Кіева. У гарадскім, даволі шыкоўным гарнітуры. Сядзеў на ганку вясковай хаты і еў вясковае сала. Як ядуць яго касцы, што могуць за дзень зваліць гектар і дваццаць пяць сотак сенажаці. He, зусім недарэмна ён рабіў
264
у маладосці каморнікам. Зусім надарэмна на тое яго палуднаванне завітала зайздрослівая і руплівая пчала, і камар з’явіўся. Усім хапіла, яшчэ і засталося трошкі. Толькі трошкі. Мо ядок чакаў, калі хтонебудзь папросіць. Але ніхто не папрасіў, хаця тойсёй і меў ахвоту і ў памяці нешта натой дзень, 22га чэрвеня, захоўваў, але так і не наважыўся прызнацца, памужчынску мужна прамаўчаў, цікуючы за тым, як хутка знікае сала. Інтарэс агульны быў, салідарны: адужае ці не градскі інтэлігент кіло вясковага сала. I амаль кожны прыкідваў, а як бы ён, а колькі б гэта ён? I па ўсім, ні ў кога столькі не атрымлівалася. Слабакі былі беларусы, слабакі яўрэі і русакі — слабакі.
А жанчыны пачалі перажываць і баяцца: усё ж каморнік — то каморнік, няхай і геадэзіст, але калі тое было, што ні кажыце, добрага веку чалавек. Пачалі прыгадваць, выходзіла — на восьмы дзесятак. Як бы не зрабілася блага. Так яно ўсё і было, толькі ад беларускага вясковага сала ніхто яшчэ не памёр. Марнеюць людзі, калі яго няма... Але гэта я надта ўжо забег наперад — да вясковага сала нам яшчэ было дзвесце пяцьдесят кіламетраў...
He магу ўтрымацца, даруйце мне, — ужо ў гэтым годзе, якраз пад Ражство, давялося адведаць у вёсцы адну з тых жанчын, што частавалі маскоўскіх, мінскіх пісьменнікаў салам. Я паспеў у яе хату якраз на сняданак, які ў гэты дзень па народным звычаі павінен складацца з дванаццаці страў. На стале перад жанчынай пасірочы чарнеў чыгунок з пустой таптанкай, ляжалі салены гурочак і цыбуліна. Той пустой таптанкай на Ражство і душылася старая. Душылася ў хаце, у якой сала спрадвеку не зводзілася. Якое ў вёсцы раней і не вельмі прызнавалі: ну што з таго сала — напрэшся з бульбай ды з кіслым малаком... Мімаволі сёння скажаш: было сала — былі пісьменнікі. А цяпер прыходзіцца толькі гадаць, што раней знікла — ці то сала, ці то пісьменнікі? I хто з’еў тое сала? He думаю, што маскалі. Сяргей Паўлавіч Залыгін, у прыватнасці. Ён жа толькі кілагарам. A астатняе?..
А мы ўжо едзем. Масквічы, мінчане, рускія, беларусы, яўрэі і няпэўнай нацыянальнасці вадзіцель “Рафіка”. А дарога... Божа ж ты мой! Калі па сённяшнім дні, то лепей і пешкі. Бо сёння ад маёй вёскі аўтобусам чатырнаццаць тысяч
26»
рублёў. Колькі будзе заўтра, трэба спытаць таго, хто не ведае цаны білета на аўтобус і ўсё роўна схлусіць. Даярка ж да нядаўняга часу атрымлівала ў калгасе за месяц трыццаць тысяч рублёў. I тое з вялікай ласкі: хацелі — плацілі, а не хацелі — і не плацілі.
Неяк не вельмі даўно “Комсомольская правда” пераказала гаворку Віктара Пятровіча Астаф’ева па тэлефоне з Васілём Уладзіміравічам Быкавым. Яны сышліся на тым, што абодва вельмі радыя, што ім хутка паміраць. Ведаю, што “Молодая гвардня” не можа выдаць збор твораў таго ж Астаф’ева, Шукшына, не кажучы пра Быкава. Ён жа сёння беларус. Заўсёды, між іншым, ім быў. Яго, не ў прыклад небеларусец, не заўсёды маглі пасяліць у гасцініцу “Россня” ці “Москва” — адсылалі ў “Цёнтральную” з яе пэўнай Славай і нумарамі амаль што на цэлы калгас.
Але гэта не бяды, мы, беларусы, цярплівыя. Толькі на вялікі жаль, нешта падобнае адбываецца ўжо з усёй культурай, адкінутай на задворкі цывілізацыі. Няма магчымасці выдаць тых, хто з’яўляецца гонарам нашай і сусветнай літаратуры, затое паспяхова выдаюцца шматлікія іншыя, хто больш “па фені ботае” ці будзе ў свой час ботаць, “боталы”, адным словам.
Рана, рана, Васіль Уладзіміравіч і Віктар Пятровіч, пачалі вы гаворку пра смерць. А хто ж нас разбудзіць? Сённяшнія прэтэндэнты ў інжынеры чалавечых душ толькі вучацца гаварыць: “пап” ды “мам”, ны “нямням”. He цямяць нават, на якой мове гэта ў іх атрымліваецца. Так што пісаць навучацца, калі яшчэ навучацца, ой няскора. Хай спачатку паспрабуюць выплакаць хоць адно матчына слова.
А вы, Васіль Уладзіміравіч, каб не было так сумна і прыкра, вярніцеся ў той дзень калі вам пайшоў толькі другі ці трэці дзень на сёмы дзесятак. На Палессе. Успомніце. На раздарожжы спыніліся, пастаялі хвілінку каля помнікамемарыяла тым, хто загінуў за вечнасць гэтага краю ў Айчыннай вайне. Сяргей Паўлавіч працягваў весці свой дарожны дзённік, углядаючыся ў надпіс на помніку. Адамовіч з Лазаравым адышліся крыху ўбок, нібы нешта жывое і пакутнае было перад імі. Вы таксама стаялі збоку, ні жэстам, ні гукам не парушаючы спакой тых, пад каменем. Пакусвалі хваёвую голку — паляшуцкая лясная звычка, калі
266
ён сярод вады і лесу жыве і думае. Калі яму ёсць пра што думаць (праз два гады шмат каго з палешукоў Чарнобыль адвучыць ад гэтай звычкі).
Тады, двацдаць другога чэрвеня 1984 года, лесу тут можна было не баяцца. Хаця клічнікі магільных помнікаў амаль што на кожным кіламетры. I тое, што ні пад адным з іх не было нікога з вас, можна патлумачыць, пэўна, толькі тым, што ведаў, прадчуваў кожны трэці беларус менавіта ў вас, Васіль Уладзіміравіч, і “Альпійскую баладу”, і “Мёртвым не баліць”, і “Сотнікава”, і “Сцюжу”. Прадчувалі радасць нязлічонага мноства людзей ад таго, што вы ёсць, вы выжылі. Вось адзіны толькі прыклад той радасці.
Вы яшчэ не Быкаў. Толькі чалавек, які напісаў “Альпійскую баладу”. Па крайней меры для Сібіру і сібіракоў. Больш таго не кніжка, а кінакарціна з такой назвай дайшла да Сібіру. Кузбас, маладзёжная газета “Комсомолец Кузбасса”, Кемерава. Тут мае адбыцца Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Газетчыкі даведаліся, што павінен быць і Васіль Быкаў. У верных малодшых падручных партыі, крыху дысідэнтаў — маладая Сібір тых часоў уся такая — толькі і гаворкі пра вас. I вялікае расчараванне: Васіль Быкаў не прыехаў. Але Сібір маладая ўжо далучылася да вас, паверыла вам. Ваш голас гучыць ёй з зацёртых, сляпых старонак пад капірку — гэта ваша прамова на з’ездзе беларускіх пісьменнікаў. Hi ў адной газеце не надрукаваная, але самы чытаючы ў свеце народ мала каго так чытаў...
Адскочыў, адбегся мемарыяльны помнік салдатам, і сама ўжо зямля, якой яны ахвяравалі сябе, набягае на колы машын. Пустая, бедная — жоўты пясочак з рудымі вочкамі ацалелых балот, лес ды пералесак, хвойкі з бярозамі, вольхі з дубамі. I зноў пясочак, голы , сыпкі — рукатворны, меліяратыўны, як костка сярод стагоддзяў. Палессе. Ціхае, някідкае. Як многа ў гэтай зямлі ад вас, Васіль Уладзіміравіч, хаця вы і не паляшук. Але маці ва ўсіх нас адна, і яна зберагаецца ў сваіх сынах.
Вось яшчэ адзін напамінак дрымотнай нашай сціплай бацькаўшчыны і былой вайны. Некалі вы сказалі, што ў Беларусі ўсё ёсць, толькі мы не ведаем, мы — дзікуны ў сваёй роднай хаце. А на свеце не так ужо і багата краін з такой вячыста славутаю памяццю. Тут жылі і сусветна
267
вядомыя асветнікі, першадрукары, філосафы, мысляры. A што тычыцца майстроў прыгожага пісьменства — не разумею, чаму свет пра гэта маўчыць, — прыгледзьцеся, дзе іх яшчэ столькі было! Адна з гіпотэз сёння: аўтар “Слова аб палку Ігаравым” — Кірыла Тураўскі. “Слова” ведае кожны, хто агораў праграму сярэдняй школы, а колькі з іх хоць нешта чулі пра Кірылу Тураўскага? Хай ён нават і не аўтар “Слова”, але ж чалавек здольны ўзняцца да яго вышынь.
Як яшчэ адно сцвярджэнне і сведчанне нашай нематы і бязлікасці перад светам, каля павароту на Хорастаў з белай квецені язміну выглядваюць дзве сівыя галавы. Гэта згублены сярод дарогі і лесу помнік беларускім Сусаніным. Спрэчка ці быў той Сусанін ці не ў Расіі. А тут жылі два браты. Памяць пра іх увекавечана сціплым помнікам са звычайнага бетону. Што зробіш — яны беларускія Сусаніны і ціха леглі, адзін у белы пясочак роднай зямлі, калі адмовіўся паказаць дарогу карнікам да партызанскага лагеру, другі, — каторы павёў іх і завёў у дрыгву і багну, з якіх адна толькі дарога на той свет, — у балота. Беларускім дзецям, і не толькі дзецям, імя іх амаль невядомае. Хто хоча блытацца сярод нейкіх Цупрыкаў, Цэбрыкаў. Сусанін адзін на ўсіх. I хопіць...
Але, нібыта ў дакор людзям, пра іх добра ведае звер. Мо нават і адчувае нейкую параднёнасць з гэтымі паляшукамібратамі. Гады са дватры таму я бачыў, як сюды прыйшоў зубр. Пазней даведаўся, тут .пракаветна праходзіла зубрыная дарога з Белавежжа ў Тураўшчыну. Вось той зубр, прыведзены абуджанаю памяццю, ступіў на сваю старажытную сцежку. I памяць яго вывела да скамянелых двух дзядоўпаляшукоў. Удзячны зубр, што ўцёк ад кармушкі ў Белай вежы, пераступіў праз агарожу помніка, падышоў да дзядоў, аблізаў сівыя голавы і грудзі, як слёзы, навесіў ім на бароды сваю жамчужную сліну.
Апошні прыпынак перад Жыткаўшчынай, дзе нас павінны былі ўжо сустракаць і весці далей. Перад Леніна. Спыніліся — мясціны ягадныя і запаветныя. А мо... Мо і ў нейкім прадчуванні: праз два гады за тыдзень да вербнай нядзелі і да Чарнобыля адсюль, з ракі Случ, пачнецца сыход ракаў. Сышлі з палескай ракі ракі. А праз тыдзень быў ужо і Чарнобыль. I гэта яшчэ не ўсё. Сюды, у Леніна і пад Леніна, пачалі перасяляць людзей з чарнобыльскай зоны. А праз