Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
26«
нейкі час высветлілася, што ленінская зона ні ў чым не саступае чарнобыльскай.
А тады, калі мы ехалі, тут быў рай зямны, які, праўда, застаўся і сёння, толькі — для смертнікаў. Тады ж ён быў для жывых. Такія дубы, што мясцовае начальства, хаваючыся пад іх шатамі ад людскога вока, называла кожны з іх рэстаранам “Палессе”. Дубы прысадзістыя, з вечнасці, і гнуткія яшчэ на вятры, маладыя, што толькі прымерваліся да той жа вечнасці, з асветленымі сонцам маладымі, без рабаціння нават, бярозамі, хвоямі, як свечкі, ляшчынаю, разамлелым на сонцы бруснічнікам ды чарнічнікам. I такім дурманным пахам задумлівай і злёгку туманнай ганарыстай ягадай буяк. Якую зза той жа ганарлівасці абзывалі то дурніцай, то галубкай. Каб пабачыць толькі яе — грэх было не спыніцца. Да таго ж спакусілі і прывабілі маленькія паляшукі і паляшучкі. Амаль на кожным кроку шашы — хлопчык ці дзяўчынка, малыя, але ўдалыя, гаспадары лесу, ягаднікаў. 3 пасінелымі ад чарніц вуснамі, такога ж колеру рукамі — пальцамі і пазногцямі. А ў каго дык і шчочкамі, адразу і не разабраць, ці то Палессе прыпала да іх твару ці то ў Палесся такі прыродны дзіцячы твар. Сядзяць, што бусляняткі, падкурчыўшы голыя, збітыя на карчах ногі, кожны каля свайго вядра, даёнкі, кораба з адборнымі, адна ў адну, чарніцамі. I, як заведзена на Палессі, непадалёку ад малах пахаджае бацька бусел. Мо таксама збірае ягады, a заадно пільнуе сваіх буслянят, што выцягваюць дапытлівыя галоўкі з кубла на дубе. Спелым вокам сялянскага паляшуцкага лета цікуе за ўсім, што адбываецца на ягонай зямлі.
Ну і як тут не спыніцца, мо гэта душа некага з іх? Мо гэты буселбацька ўжо не першы дзень чакае знакамітых пісьменнікаў, сталічных птушак? Мо некага з іх у свой час ён вучыў пісьму і чытанню? I гэтаму ж будзе навучаць і іх дзяцей. Спыніліся. Дзеці на дарозе, нібы іх гэта і не тычылася, толькі бліснулі вочкамі і знерухомелі. Дарослыя прыпадобіліся да дзяцей, што на пераменцы выпусцілі з класа. Быкаў — нейкі, прабачце, зусім не той Васіль Уладзіміравіч, якога ўсе дагэтуль добра ведалі. Нібыта толькі што выхапіўся з ягадніку разам з гэтымі палешучкамі пры ягадах. Знарок ці міжволі гэта ў яго атрымлівалася, пачаў крочыць тудысюды па шашы, як і бусел на поплаве
26!
непадалёку. Нібы пацвельваў таго бусла.
Бусел пакрыўдзіўся, пэўна, узняўся і паляцеў, сеў на кубло і дзеткам не дазволіў глядзець, што там вырабляе ўжо сталага веку чалавек. Залыгін схапіўся за блакнот. Жанчыны прыцаніліся да ягад, хаця ніхто купляць іх, пэўна, і не думаў — натура, а яшчэ чыста гарадское: навошта купляць ягады сярод ягад, самі назбіраем. He ўтрымаюся, каб не пацешыць душу, не сказаць: васьмідесяцілітровае вядро чарніц каштавала пяцьшэсць рублёў. I радасна, і горка. Цалюткі дзень марнавацца сярод камароў, машкарэчы, карпець мурашкай на купіне... I тады, і цяпер заходзіцца сэрца. Шматпакутныя вясковыя палескія деці. Азалаціць іх не спяшаліся. I яны нікому не надакучалі сваім таварам, ледзь чутна называлі цану і самі як бы саромеліся яе, апускалі вочкі да сваіх збітых ног.
Калі мае зямля сэрца, калі ёсць сэрца ў леса, на тую хвіліну яно было тут, на мяжы Брэстчыны і Гомельшчыны, на старажытным зубрыным шляху БелавежжаТураўшчына. Шляху, ходу, якога ў пасляваенным дзяцінстве так шукалі дзетдомаўцы некалі вялікага княства Тураўскага, а сёння і тады г. п. Турава. Бо моцна верылі, што дарога ім некуды ёсць, такі шлях ужо пракладзены, толькі падземны, і не да Белавежжа, а да самога Кіева. Памыляліся, вядома, у сваёй святой і галоднай надзеі і веры. Але ж ці так ужо і памыліліся? Адзін ужо, як бачыце, ёсць — ад старажытнасці і ў сёння, і ад сёння — туды, у будучню, пэўна. Толькі пакуль што ён у памяці звера, ходзядь па ім абуджаныя сваімі генамі раней чалавека зубры. Але прыдзе, прыдзе час — пойдзе і чалавек: рушаць беларусы ад той жа магілы Кірылы Тураўскага, ад магіл сваіх прарокаў і святынь — да скарбаў сваіх, да душы сваёй неспаганенай.
Як гэта адбываецца во зараз, як, пабраўшыся за рукі, што маладзёны, а хто і сам па сабе, які ў каго настрой і звычай, пайшлі яны ў лес. Па ягадусуніцу, па ягадучарніцу, прывабліва белым кветам, колькі ўжо вякоў дурманны пах багуну, пад аховай і вартай якога на высокіх купінах спеліцца някідкая і непрызнаная на радзіме ягадакаралева, а патубыльску дурніца. Гэта дурніца прыдасца Беларусі і беларусам праз два гады, таму што, як ніякая іншая, выводзіць з чалавека радыяцыю, пазбаўляе наступстваў ад
270
прыёму антыбіётыкаў. Ягада будучыні, але — без будучыні, як усё на нашай Бацькаўшчыне. Скораскора кінецца чалавек за ёй у балота, а яе ўжо там не будзе, бо знікне і само балота.
А пакуль што палескі лес яшчэ поўны самых розных ягад. I бяруць іх, і нясуць да роту, як галодны — хлеб, а хтосьці чарку, а пчолка — нектар. I не толькі каб насыціцца цяпер, але і ў запас. Запасціся яшчэ чыстым і гаючым Палессем. A лес, падобна, нешта ўжо чуў і бачыў, таму так шчыра і шчодра адорваў чалавека. Толькі разпораз нешта стагнаў, без павеваў ветру ўздыхаў. Вецер неспакойны быў у галаве, у макаўках дрэў, адкуль далей відно. Лес як аб нечым прасіў чалавека, чакаў ад яго заступніцтва і абароны. Усё ж гэта былі не простыя людзі — гарадскія, вучоныя, пісьменнікі.
Але і яны яшчэ не здагадваюцда, што гэтае іх баляванне — славянская трызна, што ласуюцца ягадай яны з чарапоў ненароджавых дзяцей сваіх, дыхаюць водарам, топчуць верас і чабор будучага, мо самага найвялікшага і першага ў Еўропе і самага прыгожага ў свеце — будучага атамнага магільніка. А сэрца кожнага з іх шчыміць і радуецца, бо яны думаюць, што нарэшце трапілі ў дзяцінства. Салодкі і вечны падман. I няварта папракаць сябе ў тым, што было. Было, як было і будзе яшчэ з кожным жывым. Ёсць вялікае, неад’емнае і сапраўднае шчасце імгнення. Будзем жа радыя яму: збіраць ягады, пакуль стаіць лета, а вочы бачаць сонца. Хто ведае, колькі нам веку на гэтым свеце дадзена.
— He, Гранін, у цябе не ўсе дома, — сказаў зноў Лазар Ільіч Лазараў, калі ўсе ўжо спатолілі вясковай ягадай гарадскую сталічную прагу. Падраўняліся колерам вуснаў і рук з вясковай дзятвой, што прапаноўвала ім лёгка, не вярэдзячы ног і спіны, насыпаць у жмені чарніц.
“He, Гранін, у цябе не ўсе дома” — ікалася яму ці не ў Ленінградзе, але гэта стала, можна лічыць, дэвізам той нядоўгай бесклапотна дзіцячай паездкі па Палессі. Слоўцы гэтыя прыгаворвалі і на ледавіковым возеры Белае, і на Прыпяці, сёрбаючы рыбацкую юшку на сенажаці каля ракі пад старажытным Туравам, і ў вёсцы Вільча.
А там, на шашы, усё ж купілі вядро чарніц. Пашкадавалі самую маленькую дзяўчынку: ну, такая яна ўжо маленькая, а што ўжо паляшучка, то калі і захоча Палессе выракціся
27
яе, — дудкі. 3 ластаўчыным рабаціннем на зняможаным ад дзённай напругі і паляшуцкай зацятасці тварыкам, яна, здаецца, не вельмі і ўзрадавалася сваёй удачы. А мо не хацела выстаўляцца перад сяброўкамі, з годнасцю падзякавала, атрымаўшы гарадскія лёгкія рублікі, нехапатліва ўзяла даёначку, павярнулася — і пакрочыла ў лес, пэўна, па новую ягаду, падаросламу шчыльна захутаўшы твар матчынай хусткай.
А на самой мяжы Брэстчыны і Гомельшчыны, пазначанай сэрцападобнай глыбай граніту з Мікашэвіцкага кар’еру, нас ужо чакалі. Чакалі, вядома, найперш Васіля Уладзіміравіча. I, па ўсім, зачакаліся. “Сустракальнікі”, як касары, толькі без кос, у стракатай святочнай апратцы сядзелі пад чырванню граніта з разасланымі перад імі абрусамі, рушнікамі, выстаўленымі на іх хлебамсоллю. Нібы самі добра папалуднавалі ўжо, разамлелыя на сонцапёку. I тут атрымалася першая маленькая, а мо і не такая ўжо маленькая няўвязка, нестыкоўка. Пра яе можна было б і не гаварыць, але справа ў тым, што нене ды яна ўвесь час будзе ўзнікаць зноў і зноў. Быў у ёй свой колкі і мулкі вузельчык. I сёння я нават не магу з пэўнасцю сказаць, у чым ён. У часе і ладзе, сярод якіх мы жывем ці, у характары і нораве Васіля Уладзіміравіча.
Увогуле, на маю думку, гэта адно з самых складаных і вечных пытанняў аб магчымасці, а хутчэй, немагчымасці захавання свайго я, ступені гатоўнасці творца аддацца ці прадацца, “легчы” пад фаварытадачасніка. Адказваць тут на гэтае пытанне не мае сэнсу, калі нават Маякоўскі з Фадзеевым не здолелі адказаць — а мо, наадварот, адказалі? Але наша жыццё такое з’едлівае, што на кожным кроку высока і нізка, мярзотна і велічна выпрабоўвае нас. Нехта не зводзіць з нас вачэй, цікуе, куды і як мы ступім. Мо гэта і ёсць вымярянне таленту і не толькі творцы, але ўвогуле чалавека, яго прыстойнасці і вартасці — як у яго з гнуткасцю душы і сумлення.
У адносінах да Васіля Уладзіміравіча адзіны толькі прыклад. Так, дробязь, а як на нейчую думку, дык мо і прыхамаць.
Амаль у кожнага з нас на памяці наш ненадакучлівы савецкі сервіс, асабліва аўтамабільны. Дык вось Васіль
272
Уладзіміравіч, каб быць незалежным ад яго, пачаў самастойна і грунтоўна вывучаць аўтамабіль і яго рухавік. I гэта мо быў адзіны пісьменнік у нашым творчым саюзе, які нешта ведаў не толькі пра тое, што колы машыны павінны круціцца. Хаця ездзіў, па сведчанню Ірыны Міхайлаўны, вельмі своеасабліва. Неяк на трасе, седзячы побач з мужам у салоне аўтамабіля, яна здзівілася:
— Васіль, нешта дарога вельмі свабодная. Ніхто нас не даганяе, не абганяе. Усе толькі насустрач, насустрач і такія ўсе чыстыя, але чорныя, чорныя, як з таго свету. I равуць, равуць чамусьці...
Прыгледзеліся — аказалася, Васіль Уладзіміравіч ступіў на ўрадавую трасу з аднабаковым і толькі сустрэчным рухам. He ведаю, каму як, а мне гэта дык сімвалічна: Быкаў на забароненай для руху паласе ўрадавай трасы. I лоб у лоб — насустрач урадавым лімузінам. А тыя равуць, равуць...
Але гэта я, здаецца, далёка ўжо адбегся ад нашай дарогі на Палессе. Хаця і тут усё аднаго накірунку і ўзаемазвязана, як гэта бывае ў жыцці выбітных, цэльных людзей.
Сустракалі Васіля Уладзіміравіча яшчэ на трасе па завядзёнцы таго часу. Трохі напышліва ўрачыста. Мо крыху і з пераборам. Іван Фёдаравіч Карповіч, рэдактар раёнкі, былы франтавік, чалавек, бязмежна адданы творчасці Быкава, хацеў як лепей. Каб былі і музыка, і тыя ж рушнікі з хлебамсоллю, і прамовы. Але ён не ведаў Быкава, які паламаў ужо не адну такую ўрачыстасць. I тут да слова будзе такі выпадак.