Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў
Генадзь Бураўкін
Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
Памер: 496с.
Мінск 2004
Пацьвярджаю кожнае ягонае слова...
г. Мінск
9 3ак. 1229
Віктар КАЗЬКО
ГАЮЧАЯ ВАДА БЕЛЫ ПАРАХОД
(слова, не моўленае дзесяць гадоў таму)
Так, дзесяць гадоў прайшло. Проста жахліва, як яны хутка бягуць. I як марудна цягнуцца дні. Якія пустыя мінаюць гады. I як напоўненыя імгненні.
Усяго толькі дзесяць гадоў. А колькі ўжо страт!
Чэрвень восемдзесят чацвёртага года. Няўжо ён быў, няўжо я некалі ў ім жыў? Мо ўсё ж прыдумаў ці сасніў у яшчэ вясёлым і здаровым сне?
Яшчэ жывая ўся Беларусь. Яшчэ амаль два гады да 26га красавіка 1986 года — да таго, як прагоркне вада Прыпяці — да Чарнобыля, ядзернай вясны Беларусі, атамнай будучыні Бацькаўшчыны.
Яшчэ жывы Зміцер Рыгоравіч Цаленка, дырэктар рыбгаса “Белае”. Яшчэ жывы Пётр Савельевіч Канапацкі, брыгадзір калгаса імя Дваццатага партз’езда. Яшчэ аж сем з гакам гадоў да таго, як сканае Савецкі Саюз. Хаця ўжо і тады каля хаты лесніка на беразе возера Белае — горы, штабелі рассохлых і спарахнелых бочак:
— Брусніцы раней замочвалі, баравікі салілі, — адказвае
25»
на пытанні гасцей з маленькай і вялікай сталіц ляснік.
— А цяпер?
— А цяпер...
Леснік замаўкае. Ён стары чалавек, некалі менавіта тут праходзіла граніца з панскай Польшай, і ён ведае цану і небяспеку кожнага моўленага ўслых слова. Хаця, канечне, не здагадваецца, што праз год ягоная хата загарыцца і згарыць разам з нікому не патрэбнымі цяпер бочкамі.
Але наша свядомасць яшчэ не зведала значных разрываў у прасторы і часе. Гэта ўсё яшчэ будзе. Гэта ўсё яшчэ, як і пажар на возеры Белым, як і шматлікія незразумелыя, амаль штодзённыя пажары на Гомельшчыне ў чарнобыльская зоне — наперадзе, як і сённяшні смутнай пары сумны дзень.
А тады раскашавала лета. Прыпадала долу голле садовых дрэў, нікла пад цяжарам маладога яшчэ плоду. Толькітолькі ўваходзілі ў берагі паводкавыя воды Прыпяці. I белчырвонабелы бусел адсвечваў пятамі, палюючы за маладымі жабкамі для сваіх малых буслянят. I госці Палесся — ўсе таксама маладыя і дужыя, хуткія на нагу, скорыя на смех і жарты. Васілю Уладзіміравічу Быкаву толькі другі ці трэці дзень на сёмы дзесятак. Само неба яму зычыць доўгія гады, таму што недзе на Украіне ён пахаваны ў час вайны — у народзе кажуць, добрая прыкмета.
Алесь Міхайлавіч Адамовіч — зусім падлетак часоў свайго юнацкага партызанства. Як пайшоў у лес за бацькамі ў чатырнаццаць, узяў зброю, так і працягвае партызаніць, змагацца. Толькі вось парадокс савецкага часу і ладу: змагаецца ён з вайной. Змагарпацыфіст. Ці не з гэтага зараз смяецца? Прыгожа, шчыра, пасялянску, што наравісты конь перад тым, як пазбавіцца збруі ці, наадварот, напяцца і пацягнуць воз, ускідваючы ўгару без адзінага сівога валаска галаву.
Смяецца вачыма, вуснамі, усім тварам. Так, што мімаволі хочацца падтрымаць і самому сказаць нешта смешнае. Зайздросная рыса чалавека, пісьменніка, здольнага не толькі гаварыць, але і слухаць, чуць сябе, але і адгукацца на чужое слова.
Сарамліва ўсміхаецца, стоячы крыху збоку, захапленню гасцей ягонай гаспадаркай Зміцер Рыгораіч Цаленка, нібы нічога тут яго не тычыцца: ні гэтыя дагледжаныя, яшчэ за польскім часам выкананыя сажалкі, дзе жыруюць карпы,
260
ні хараство і прыгажосць магутнай і велічнай дубровы якая, здаецца, завісла паміж небам і водамі сапраўды мо самага белага на Беларусі возера. Ну, чым тут захапляцца яму, мясцоваму, а раней прыезджаму з Украіны? Дубы як дубы. Ен іх не садзіў, высякчы, праўда, не дазволіў. Вось яны і растуць. Самі растуць. I возера як возера. Зямля яго парадзіла. Калі не памыляюцца і не хлусяць, Пярун для супакаення і асалоды душы і вока свайго стварыў яшчэ ў ледавіковы час.
А карпывытворцы па паўпуда, а то і болей, што не ў час, як разумнікідэльфіны, расхадзіліся, штукараць перад гасцямі — ён ім не пастух і не бацька, і нават не сваяк. Ён толькі дырэктар рыбгаса. А ў рыбгасе ўсё ідзе, як належыць ісці. У свой час адбіваюцца гэтыя ж карпы, нерастуе лешч і шчупак, нараджаецца бесцер — помесь бялугі і сцерлядзі, і амерыканская рыба буфало. Усё ў свой час, прадпісаны прыродай і творцам, а ім толькі падтрымліваемы, бо на тое ён і існуе — чалавек.
I ніхто яшчэ не ведае, не здагадваецца, што можа быць інакці. Што нечае нядобрае і хіжае вока легла ўжо на лес, воды і рыб. I нядоўга ўжо чакаць таго часу, калі пачнуць зводзіць са свету пракаветныя вслатыдубы, маркотныя неабдымныя хвоі. Карп, звыклы, каб яго кармілі, аднаго лета не ўбачыць рукі з хлебам. Цана за камбікорм дасягне амаль касмічных вышынь. I баль пачне правіць браканьер. Пачнецца паляванне на рыбіну. Маленькую і вялікую. А больш, зразумела, на вялікую, на вытворцаў. I ацалелыя з іх страцяць інстынкт да размнажэння, закапаюцца ў твань і носа з яе не пакажуць.
Неверагодна...
Неверагодна, што пісьменнік з сусветным імем, сусветнай славай будзе зведзены да становішча селькора ці рабкора: атрымаў ганарар за кніжкі — хапіла аж на бак бензіну. Неверагодна, бацькідэмакраты, што ў посткамуністычны час прыйшлі на змену камуністам, як сцвярджаюць на кожным кроку, дзеля шчасця родных дуброў, свабоды і шчасця таго пісьменніка, на творчасці якога, самі казалі, выхаваны. Ці ж не з маны вы пачынаеце, ці ж сапраўды вы дэмакраты? Хутчэй за ўсё, посткамуністычны час — гэта час, калі камуніст на пасту...
Але вернемся на дзесяць гадоў назад, у другую палову
2G1
чэрвеня перадапошняга бясхмарнага лета. Быкаву — шэсцьдзесят. Святкуе Мінск, святкуе Беларусь. Толькі што адгуло застолле ў сталіцы. Франтавікоў было, што на першым ці якім там Беларускім. Толькі тады яны ўсе амаль былі салдацікі, у лепшым выпадку — старлеі, а цяпер, лічы, — поўныя генералы. Ад літаратуры, зразумела.
Раніца наступнага дня. Сонечная, усмешлівая. 3 тыдзень ці два таму Васіль Уладзіміравіч звярнуўся да мяне, каб дапамог наладзіць гасцям паездку на Палессе, дзе я ў той час амаль што жыў. Спасылаючыся на імя Васіля Уладзіміравіча, арганізаваць такую паездку было зусім няцяжка. Хутчэй ганарова з усіх бакоў — хоць такім чынам быць далучаным да яго. За гонар для сябе палічылі і мясцовыя ўлады. Мая роля была маленькая: прапанаваць і ўзгадніць маршрут — дзе праехаць, дзе прайсці, спыніцца пераначаваць. Я думаю, што гэта добра разумеў і Васіль Уладзіміравіч. I толькі нежаданне некага турбаваць і каму б там ні было кланяцца, далікатнасць, уласцівая наогул беларусу, а ў Быкава як у чалавека сціплага і сумленнага, узведзеная нават у нешта гіпертрафіраванае, не дазволілі звярнуцца да раённых улад напрамую. Хаця, гэта трэба адзначыць адразу, пра гэта пойдзе гаворка і далей, разам з такой вось сціпласцю і як бы сцішанасцю Васілю Уладзіміравічу ў вышэйшай меры ўласцівы і велічнасць, нават пэўная дзяржаўнасць. Без залішняй ганарыстасці, зразумела, мітусні — усё ж справядліва: “служенье муз не терпнт суеты”. Таму што гэта і ёсць сама дзяржава. Хоць і самая незалежная, але і вельмі тыранічная дзяржава аднаго, але якога чалавека. Што ёсць, тое ўжо ёсць. I я пішу пра гэта не без радасці. Калі мы гаворым, што Быкаў — сумленне нашай літаратуры, то вось такім, на маю думку, гэта сумленне (і не толькі літаратурнае) і павінна быць.
Дзевяць гадзін раніцы. Гасцініца “Юбілейная” — месца збора. На дзіва, пасля ўчарашняга позняга застолля госці дысцыплінаваныя, як салдатынавабранцы, і свежанькія: паголеныя, прыхарошаныя. I ўсе ў поўнай наяўнасці. Сяргей Пятровіч Залыгін. Лазар Ільіч Лазараў з жонкай. Алесь Міхайлавіч Адамовіч таксама з жонкай. Васіль Уладзіміравіч з Ірынай Міхайлаўнай. Усе мо крыху нават знарочыста падцягнутыя, бадзёрыя, як кадравыя афіцэры. А да ўсяго, вось ужо і ўзабылася, ці то сёння ўжо 22га чэрвеня, ці мы яшчэ
262
толькі напярэдадні сумнай даты пачатку вайны з фашысцкай Германіяй. Пра гэта не гаворыцца, але адгалосак мінуўшчыны адчуваецца ў паветры. Нене, дый павее нечым трывожным.
Можна адчаліваць, але няма Данііла Граніна. Высвятляецца, што ў апошнюю хвіліну ён адмовіўся ад паездкі: пільная патрэба быць дома, у Ленінградзе. Пашкадавалі, але калі трэба, то трэба. А з дарогі пасля Старобіна, Леценца, ступіўшы адной нагой у Палессе, велічны спакой яго белых выспаў пяску, ухапіўшы за бараду, здаецца, само сонца, дубы, прагныя да вады і багны вольхі каля рэчкі Морач, дамовіліся адбіць тэлеграму: Гранін, у цябе не ўсе дома.
Яшчэ адна акалічнасць ад’езду: у апошні момант убачылі, што “Рафік” наш кульгавы на адну нагу — спусціла кола. I запаскі няма. Разулі маю машыну. Жорсткі, але звыклы рэалізм літаратурнага жыцця. Жанчыны напаўжартам, a больш сур’ёзна накінуліся на літфондаўскага вадзіцеля:
— Трэба ж думаць каго, вязеш — красу і гонар літаратуры...
Краса і гонар паблажліва пасміхаўся, вызвалены на пэўны час ад той жа літаратуры. Вадзіцель, разбітны цыганісты хлопец, рагатаў уголас: дзяржаўнай машыне ўсё роўна каго і куды везці.
Пад час гэтай амаль што сяброўскай гаманы застаўся ўбаку адзін толькі Сяргей Паўлавіч Залыгін. Ён адразу ж дастаў з кішэні блакноцік і пачаў нешта занатоўваць. Вакол віравала гарадское жыццё з яго побытам, укладам і норавам. Пачалі прачынацца і вылазіць на свет адроджаныя дэмакратыяй прастытуткі, праўда, яшчэ не такія публічна шыкоўныя і нахабныя, як сёння, мо якраз недаспеласцю, правінцыйнай сарамлівасцю і прыкметныя ў натоўпе. Здалёку вылучаліся замежнікі, следам за якімі крочылі ні то фарца, ні то службоўцы з усім нам вядомай установы.
Мінск быў, хаця і вялікім, але амаль што сялянскім горадам. I усё ў ім было на відавоку. А тае раніцы і аблашчаным вусцішнай усмешкай сонца, параднёнасці чалавека, вуліцы і вады. Гэта быў яшчэ свойскі, родны горад. Яго яшчэ не захапілі ні “Марс”, ні “Снікерс” з “Макдональдамі”. Нашы дзеці яшчэ не ўслугоўвалі замежнікам, не мылі ім за маркі і долары машыны. I сам Мінск яшчэ не страціў вартасці беларускага працоўнага горад. Жабрацтва і прыніжанасць былі яшчэ наперадзе.
263
Кожны хоць крышачку ды чамусьці хваляваўся — жанчыны моўчкі, Алесь Адамовіч гучна і жартамі, Лазар Ільіч паглядаў то на сонца, то на гадзіннік на руцэ. Толькі Быкава як бы нічога не тычылася. He, гэта была зусім не абыякавасць. Такі стан душы ўвогуле быў яму невядомы, але і аказваць тую сваю душу нават цудоўнама дню ён, падобна, не меў схільнасці, хаця настроены да ўсяго і ўсіх быў больш чым проста прыязна. Але і неяк адлучона, адрынута, як чалавек, што сапраўды толькітолькі з’явіўся на свет, назаўсёды ўжо з ім параднёны, але, але... I сам па сабе. Так ён стаяў і сярод сяброў на плошчы.