• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў  Генадзь Бураўкін

    Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў

    Генадзь Бураўкін

    Выдавец: Беларуское таварыства «Кніга»
    Памер: 496с.
    Мінск 2004
    16.03 МБ
    — Ну, зьнялі нарэшце гіпс? — пацікавіўся на зыходзе другога месяца.
    — Ды не яшчэ. Але абяцаюць, што хутка.
    — Слухай, скажы, нарэшце, праўду. Хто там на цябе наехаў у Варшаве — вэласыпэдыст ці грузавік?
    Зламаная нага сарвала нашу магчымую сустрэчу ў Германіі. Ужо бяз мыліц, але яшчэ з кіем, я павінен быў ляцець на канфэрэнцыю Міжнароднага таварыства правоў чалавека ў ФранкфуртнаМайне. Званю адтуль у Бэрлін Васілю: па нашых расейскіх адлегласьцях знаходжуся зусім блізка ад цябе, прыехаць хачу ды не змагу: без суправаджэньня пакуль што не атрымліваецца, а суправаджаць няма каму.
    — Шкада, што не пабачымся. Магчымасьць рэдкая... Але наагул, калі ўжо закульгаў, дык лепей кульгаць дома. Вяртайся... I пазвані , як прыляціш. ..
    Званок праз год:
    — Ты што, кажуць, у Ізраіль навастрыўся?
    — Ага, хачу пабываць каля Труны Гасподняй у дзень свайго 70годзьдзя.
    — Цябе не адгаворыш. Але прымі хоць параду. Пастарайся не хадзіць па шматлюдных мясьцінах і менш езьдзі ў аўтобусах.
    Абяцаў, але не выканаў. Дзе, як не на ерусалімскім рынку, пабачыш такі маляўнічы калярыт народнага побыту? I куды ў Ізраілі без аўтобусаў?..
    Варта было прагаварыцца ў лісьце: прабач, што доўга не пісаў, — прыхварэў крышку, тут жа званок: што было і як цяпер. Калі не заставаў мяне дома, распытваў у жонкі.
    А, між тым, у далёкім сваім зарубежжы сам жыў зусім не прыпяваючы. Без пастаяннага жытла, пры мізэрных сродках (“даядаю прэмію “Трыумф”), блізкага кола сяброў. Хварэў. Дапякалі чуткі і плёткі, што кружылі вакол яго. На ілжывую інфармацыю безадказнага аўтара “Нзвестнй”,
    130
    быццам прэзыдэнт Вацлаў Гавэл даў яму палітычны прытулак і нават чэскае грамадзянства, адказаў рэзка: эмігрантам сябе ня лічыць, ні палітычнага прытулку, ні грамадзянства не прасіў і прасіць ні ў кога, нідзе і ніколі не зьбіраецца. Пакутаваў душою, перажываў, сумаваў. Засмучалі весткі з Беларусі і Расеі. Аднойчы вырвалася зусім горкае: зайздрошчу нябожчыку Сашу Адамовічу, ён пайшоў своечасова і ня бачыць, што зараз творыцца з усім тым, у што ён пераканана верыў і за што так высакародна змагаўся...
    Лёс усьміхнуўся мне, калі рэдакцыя “Посева” прапанавала правесьці дыялёггутарку крытыка і пісьменьніка. Ён надрукаваны (2002, №8), і няма патрэбы пераказваць тут. Дадам толькі, што тэкст, напісаны па неастылых сьлядах сустрэчы, Васіль вычытваў прыдзірліва, уносіў істотныя праўкі і аўтарызаваў толькі пасьля гэтага. А пераклад на беларускую мову, урыўкамі зьмешчаны пасьля яго сьмерці ў “Нашай Ніве”, наагул затрымаў надоўга, тлумачачы, што аўдыторыі чытачоў “Посева” і беларускай прэсы розныя і гэта абавязвае адкарэктаваць інтанацыю, пераакцэнтаваць камэнтар да шэрагу фактаў.
    Зноў прывяду вытрымкі з дзёньніка (2002 года), якія перададуць абставіны і атмасфэру нашай сустрэчы ў Германіі:
    “Пятніца. 17 мая. Раніцой выехаў з ФранкфуртанаМайне, у поўдзень перасадка ў Бэрліне. Затым кілямэтраў 80 да гораду Ютэрбог. Адтуль на таксі — іншага транспарту няма — у Шлос Выпэрсдорф. Дабраўся да месца а трэцяй гадзіне. Вася выйшаў, як толькі машына спынілася. Відаць што чакаў, выглядваючы ў акно.
    ПІлос Выпэрсдорф — вёска за некалькі кілямэтраў ад прыстанцыйнага гарадка Ютэрбог. Зусім невялічкая. У ёй старая сядзіба былых вяльможаў знатнага роду, што мелі адносіны да літаратуры. Таму, відаць, і перадалі яе спачатку пад Дом творчасьці пісьменьнікаў ГДР, цяпер — Дом творчасьці нямецкага філіялу Міжнароднага Пэнклуба. Як я зразумеў па фамільных помніках, апошні з роду памёр у Туле ў 1946 годзе. Зразумела, чаму ў Туле і якія шляхідарогі яго туды завялі... Вялікі трохпавярховы ня замак, a дом, але з гатычным чарапічным дахам. Трэці паверх, дзе жыве Вася, мансардавы. Пакойгасьцёуня, ён жа кабінэт, і невялікая спальня з двума ложкамі. Мне прыгатавана раскла
    131
    душка ў гасьцёўні. На першым паверсе сталовая: трохразовае харчаваньне са швэдзкім сталом.
    Цудоўны парк — вялізны, цяністы. Магутныя дубы ў некалькі абхватаў, высачэзныя каштаны. Чыстая, незапушчаная сажалка, над ёю лёгкі масток. Паважныя чаплі на беразе і ў вадзе. Цішыня, утульнасьць.
    Як прыехаў, пайшлі гуляць. Вёску абышлі за пяць хвілін. Пасядзелі за драўляным сталом на вуліцы каля сельскай кнайпы, Разьліўное мясцовае піва з бочкі — выпілі па пары кубкаў. Каб не перапыняць нясьпешную гаворку, якая тут жа і пачалася, не адцягваць ні сваю, ні Васеву ўвагу, запісваў для памяці ўрыўкамі і канспэктыўна — імёны, факты, дэталі. Потым аднаўлю у поўным аб’ёме. Гаварылі спакойна, не сьпяшаючыся. Пра вайну, пра старое і новае мышленьне, гістарычную памяць і ўрокі гісторыі, пра справы літаратурныя. Пра многае з Васевага мінулага я чуў ўпершыню. Пра тое, як, застаўшыся ў арміі і пасьля вайны, ён быў камсоргам. Як на яго настукалі і ён трапіў у няміласьць да камандзіра. А ён радаваўся, таму што болей за ўсё хацеў дэмабілізавацца. Таму і ў партыю не ўступаў, хоць і цягнулі.
    Але быў грэх — заяву пад націскам падаў. Ад уступленьня ўратавала дэмабілізацыя, якой упарта дабіваўся. Калі заява — грэх, то ня вельмі вялікі. Мой большы — асьпірант АГН пры ЦК КПСС, хоць і з плямай ідэйна няўстойлівага...
    Субота. 18 мая. Пачаўшы дыялёг учора ў кнайпе за півам, працягвалі сёньня. За агароджу Дома творчасьці не выходзілі. Сядзелі на лаўках у парку то ў цяні, то на сонцы...
    Да абеду як быццам усё абгаварылі. Пасьля абеду Вася пайшоў адпачыць, а я застаўся ў парку перабельваць гутарку начыста, пакуль сьвежыя ў паўмяці ня толькі сюжэты, але і моўныя звароты.
    Перад вячэрай нечаканка. Званок Васілю ад Іона Друцэ. Ён у Германіі, падарожнічае на машыне, хацеў бы па дарозе назад праз пару дзён заехаць пабачыцца. Шкада, ня выйдзе. Заўтра мы разьяжджаемся. Я ў Ольдэнбург пад Брэмэнам, Вася з Ірынай у Менск...
    Нядзеля. 19 мая. Наш разьезд пасьля сьнеданьня. Усталі а палове восьмай. Сабраліся. А 9й пасьнедалі. У 10 — таксі, якое Вася заказаў учора. Паўгадзіннае чаканьне цягніка на вакзале ў Ютэрбогу. Да Бэрліну ехалі разам, перакідваючыся словамі. Разьвіталіся ў тамбуры: Вася і Ірына выйшлі на
    132
    Заа, я паехаў далей на ўсходні вакзал. Так закончылася наша шчасьлівая сустрэча.”
    Больш мы ня бачыліся...
    Але пісаць і перазвоньвацца працягвалі часта. To у сувязі з аўтарызацыяй і публікацыяй дыялёгу, то па іншых пытаньнях. Перапіска затармазілася пасьля пераезду ў Прагу: Васіль доўга ня меў пастаяннага адрасу. А потым захварэў. Пра хваробу гаварыць не любіў. Коратка паведаміў, што кладзецца на апэрацыю. He гаварыў якую. Пазваніў пасьля выхаду з больніцы.
    — Большменш у парадку. Праходжу пасьляапэрацыйны курс лячэньня.
    — Які?
    — Хіміятэрапіяй.
    Усё стала зразумела...
    Неўзабаве прыйшоў ліст, які я прыняў за разьвітальны. Быў у ім і натужны жарт пра “гарэлачку”, якую “мы слаўна папілі на сваё задавальненьне”, і сур’ёзны роздум пра тое, што “тоесёе” пасьпелі зрабіць “у гэтым жыцьці , як маглі і ўмелі”. Я адказаў вялікім лістом, якім таксама разьвітваўся з ім. Пра гэты мой ліст ён напісаў Лазару Лазараву: “Валя Аскоцкі прыслаў мне вельмі грунтоўны (і суцяшальны) ліст, заклікаючы да бадзёрасьці і аптымізму. Вядома, дзякуй яму, але тут ніякія суцяшэньні не памогуць”. Але я, калі і суцяшаў, дык толькі інтуітыўна, у падтэксьце. У тэксьце ж без аптымістычных заклікаў і бадзёрых павучаньняў, але і не без налёту містыкі ў разважаньнях аб іншабыцьці думкі дзяліўся ўласным разуменьнем жыцця і смерці як нашага зямнога шляху зь яго натуральным ходам і зыходам, да якога асабіста я адношуся спакойна і прыму пахрысьціянску як належнае.
    Яшчэ адзін, апошні ліст ад яго, нават ня ліст, а кароткая пасьпешлівая запіска ў некалькі радкоў, якая суправаджала дзьве старонкі, напісаныя для кнігі нарысаў, артыкулаў, эсэ, што рыхтавалася да 80годзьдзя Аляксандра Мікалаевіча Якаўлева. Пра аўтарскі ўдзел у ёй я прасіў Васіля яшчэ да апэрацыі. Абяцаў ён цьвёрда, запэўніўшы, што юбіляра паважае і любіць, і абяцаньне, як заўсёды, стрымаў. У прысланым артыкуле, жадаючы А.М.Якаўлеву многіх гадоў у добрым здароўі, вітаў яго як салдата, які ў прыклад і напамін
    433
    іншым салдатам “адвергнуў сьмярдзючы туман вымарачных заблуджэньняў і адным з першых паказаў дарогу з цемры”. Адсюль і загаловак, які я, будучы складальнікам і рэдактарам кнігі, даў артыкулу “3 цемры”. У суправаджальнай запісцы Васіль паведамляў, што паранейшаму не выходзіць з дому і болей ляжыць, чым сядзіць за сталом. Значыць, і слова пра Аляксандра Мікалаевіча пісаў хутчэй за ўсё лежачы. Яно — апошняе, што выйша зпад пісьменьніцкага пяра Васіля Быкава. Мой ліст у адказ, дзе я, у прыватнасьці, дзякаваў за атрыманы артыкул, у Празе яго ўжо не застаў і пасьля сьмерці яго вярнуўся да мяне як незапатрабаваны...
    г. Масква
    15 Зак 1229
    Уладзімір НЯКЛЯЕЎ
    СТРЭМКІ
    He надта давяраючы чужым успамінам, я ніколі не пісаў сваіх, бо ім таксама не надта давяраю. Першапачаткова недакладнае ў іх тое, што, па часе пра нешта згадваючы, сябе тагачаснага ты падмяняеш сабой сённяшнім, і такая ж падмена адбываецца з усімі, пра каго пішаш. Здаецца, і людзі, і падзеі, і словы тыя самыя  і адчуваеш, што ўжо не... Як на сустрэчы аднакласнікаў праз гады пасля заканчэння школы.
    Менавіта таму і ўспаміны пра Васіля Быкава мне ніяк не даваліся: некалькі разоў пачынаў  і ўсё не так. Я ўжо вырашыў калі не зусім ад іх адмовіцца, дык адкласці на потым, але тут пабачыў сон.
    Упершыню мне прысніўся Быкаў...
    ...Штосьці ў Менску дзеецца, узброеныя людзі ў нечым белым, падобным на зімовыя масхалаты, штурмуюць будынак КДБ, але гэта нейкія чужыя людзі, не Народны фронт, не апазіцыя і наогул не беларусы, і частка іх непадалёку ад КДБ, на рагу Скарынінскага праспекта з Камсамольскай вуліцай, там, дзе некалі было кафэ “Вясна”, хапаюць і катуюць прахожых, працінаючы іх высунутымі спіцамі штангельцыркуляў. Я іду па праспекце ад паштамта
    13»
    якраз да Камсамольскай, крочу па скрыжаванні, і адзін у белым ужо паглядвае на мяне, развёўшы штангельцыркуль, і я, каб зратавацца, кідаюся па вуліцы ў двор дома, у вежы якога мясціліся, помню, майстэрні мастакоў, дзе можна затаіцца. Залятаю ў пад’езд, узбягаю наверх, а на адной з лесвічных пляцовак  дзверы насцеж, нібыта наўмысна для мяне. Я ўскокваю ў іх, за імі  неабсяжная кватэра з шасцікутняй гасцёўняй, поўнай людзьмі, пераважна сярэдняй рукі літаратарамі, аніводнага сапраўднага, а пасярэдзіне  шырокі, белым засцелены, ложак, на якім труна, а ў труне  Быкаў. Я не надта здзіўляюся, бо ведаю, што ён памёр, дый не да таго мне, каб здзіўляцца, мне паратунку шукаць трэба, і я ладкуюся побач з труной, маскіруюся, накрываючыся белым, а Быкаў паварочваецца, прыпадымаецца, галавой на край труны, на локаць, твар ягоны наплывае  і вочы ў яго вялізныя, паглядам наскрозь пранізваюць, бяздонна светлыя, як у актора, які ў фільме па быкаўскай аповесці сыграў ролю Сотнікава. Я і з гэтага не дзіўлюся, ведаючы, што такое бывае: чалавек нібыта памёр, а насамрэч жывы, маглі ж закапаць жывога!  дзякуй Богу, не паспелі... Быкаў глядзіць на мяне і маўчыць, нічога не кажа, маўчыць і глядзіць пранізліва. Нехта з літаратараў да труны падскоквае: “Васіль Уладзіміравіч, вам, можа, гарбаткі?..”  і хоць гарбаты Быкаў не хоча, але і ад паслужлівасці такой адмахнуцца яму ніякавата, ён ківае згодна, яму адразу кубак прыносяць, заварку, наспех вадой залітую, неразмоклыя гарбацінкі зверху плаваюць, і тут я жахаюся: як ён гарбату піць будзе, калі дактары ў шпіталі пражскім, пераблытаўшы, зусім не пухліну, а страўнік яму выразалі увесь, цалкам  дык у што піць?.. Няхай вада ў целе і разліецца некуды, але гарбацінкі куды падзенуцца?.. Тыя гарбацінкі вострыя і цвёрдыя, як жалезныя, жылы парэжуць, вены праткнуць  і ў кроў, дык адразу ж смерць, і я выбіваю з рук Быкава кубак, з якога ён ужо адпіў, крычу, каб хуткую дапамогу выклікалі, нехта звоніць, выклікае, з’яўляюцца людзі ў белым, але гэта не дактары, бо нашто дактарам штангельцыркулі?.. Паперадзе ўсіх той, які мяне на вуліцы высачыў, ён набліжаецца, высоўваючы спіцу, зараз пранізае, і я прашу Быкава, каб ці ўстаў, ці пасунуўся, даў у труне схавацца, мёртвага калоць не стануць!  ды дарма спадзяюся,