• Газеты, часопісы і г.д.
  • Наш дом  Маргарыта Латышкевіч

    Наш дом

    Маргарыта Латышкевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 355с.
    Мінск 2018
    58.55 МБ
    Таму рабіце так: кіньце нататнікі і акуляры для чытання, свае і жончыны. Выходзьце, горда ўскінуўшы падбароддзе, як некалі французскія арыстакраты ішлі ў апошні свой шлях да гільяціны. Sacre dieu1! Хай адзін ваш выгляд, адзіны выраз вашага высакароднага твару пакажа нікчэмным слухачам іхняе месца (нават у тых вьшадках, калі месцы ў аўдыторыі пранумараваныя і на іх прададзеныя білеты).
    Ідзіце, прамы і свабодны, горда гледзячы ўверх, кудысь па-над слухацкімі галовамі. Апошняе,
    1 Чорт пабяры! (фр.)
    вядома, варта выконваць з доляй перасцярогі, каб не запнуцца за што-небудзь нагою і не сапсаваць усё ўражанне.
    Станьце, ленаватым выкшталцоным жэстам развёўшы рукі. He вітайцеся — лішняе. Вы — носьбіт мудрасці, які з уласнай ласкі вырашыў гэтаю мудрасцю падзяліцца з істотамі ніжэйшага рангу. Каб нагадаць апошнім пра іхнюю нікчэмнасць, варта пачаць так:
    — Вядома, у настолькі пустыя галовы, як вашыя, ніколі не прыходзіла такая думка...
    Або:
    — Нават дзіўна, што вы, ёлупні, усе не ў курсе пра...
    Ці: ‘
    — Кожны ідыёт, апроч, можа быць, толысі вас, ужо знаёмы з...
    Усё гэта вельмі добра і запамінальна, усё гэта вельмі ярка і крэатыўна, усё гэта — сапраўдная вяршыня рытарычнага майстэрства.
    Аднак, выступаючы ў такой манеры, трэба ўважліва сачыць, як рэагуе аўдыторыя. I калі пабачыце, што сям-там асобныя індывіды падымаюцца з месцаў, размінаючы кулакі, абрывайце гаворку. I выходзьце — гэтаксама велічна, як і ўваходзілі, але з большай паспешлівасцю.
    Няма прарока ў Айчыне сваёй. Parbleu1!
    1 Безумоўна! (фр.)
    Рассінхрон
    Навукоўцы кажуць, быццам нервовыя імпульсы лётаюць у нашым мозгу на хуткасці пад трыста кіламетраў у гадзіну. Някепска, калі падумаць. Удвая хутчэй за, скажам, электрацягнік «Ластаўка».
    Аднак часцяком высвятляецца, што з некаторымі часткамі цела гэтая нервовая сувязь зусім не такая імклівая.
    Калі што, я зараз пра язык.
    Галава звьгчайна ведае, што сказаць, а што не казаць, і — калі. Бо часам варта змоўчаць, а часам, наадварот, маўчанне — гэта прысуд. I калі галава і язык працуюць разам, то і сам вы шчаслівы, і вакол вас усе шчаслівыя, траўка зелянее, сонейка блішчыць.
    Але не бывае так, каб усё і заўжды было добра. Таму маем страшэнны і поўны рассінхрон на кожным кроку: то галава не паспявае за языком, то наадварот. Наступствы ў любым выпадку не дужа прыемныя.
    Адна мілая бабуля, частуючы мяне печывам, ласкава прыгаворвала:
    — Ты еш, дзетачка, еш. Усё роўна хутка сапсуецца.
    I шчыра здзіўлялася, чаму печыва станавілася колам у маім горле.
    He падумайце, калі ласка, што я тут з'едліва ганю іншых, пакідаючы сябе ўбаку. Au contraire1! Менавіта ўласны вопыт дазваляе казаць пра глыбіню і жудаснасць гэтай праблемы.
    Неяк, уважліва выслухаўшы сумную гісторыю пра каляжанку і яе зламаную нагу (абедзве — нага і каляжанка,— натуральна, апынуліся ў шпіталі), я з самай спагадлівай усмешкай выгукнула:
    — Спадзяюся, пералом адкрыты?..
    Толькі пахмурныя позіркі субяседнікаў і зацягнутая цішыня змусілі мяне зразумець, што я недзе згубіла часцінку «не». Відаць, вывалілася з майго ўнутранага электрацягніка.
    I калі ў сапраўдным цягніку за згублены багаж можна пасварыцца з правадніком (хоць бы і з машыністам, хто вам забараняе), то тут вінаватых, апроч сябе, не знойдзеш.
    Талстоўскі Ваняў які «костачку кінуў у акенца», таксама трапіў у гэтую падступную пастку.
    1 Наадварот (фр.).
    2 3 апавядання «Костачка».
    Але яму яшчэ можна выбачыць: па-першае, дзіцёнак, па-другое, усё-такі літаратурны персанаж.
    3 людзьмі рэальнымі і дарослымі — цяжэй. Значна.
    Мой знаёмы, малады чалавек з той катэгорыі «маладых людзей», якім выхаваныя чацверакласнікі ўжо саступаюць месца ў трамваі, размаўляючы з жанчынамі, зусім губляў імпульсную сувязь паміж галавой і языком. Таму кожны раз ягоныя цягнікі бездапаможна і катастрафічна сходзілі з рэек.
    — Вы так усміхаецеся, — улюблёна казаў мой знаёмы чарговай пасіі. — Я так усміхаўся, мусіць, толькі тады, калі набыў кватэру.
    Пасія рэзка кідала ўсміхацца, бо не ведала, як рэагаваць на падобныя кампліменты. I ці ўвогуле сапраўды гэта — камплімент, а не што-небудзь такое іншае.
    — У мяне быў падобны выпадак,— з самым радасным смехам адказваў ён на які-небудзь вымучаны жарт пасіі, якая адчайна спрабавала перавесці тэму.— Вось, напрыклад, калі я набыў кватэру...
    Набытая кватэра так і круцілася ў яго на языку, незалежна ад дэкарацый і тэмы размовы. На пахаваннях і вяселлях, на кінасеансах і ў парках, за марозівам і супам — усё адно.
    — Якія мілыя ў іх тут шпалеркі,— скажа пасія, аглядаючыся ў рэстарацыі.
    Кажа так не таму, што неймаверна захапілася колерам ці малюнкам, а проста каб размову падтрымаць. Лёгкую, нязмушаную размову паміж салаткай і гарачым. Таму што няма нічога горшага за маўчанне паміж стравамі, асабліва на нібыта рамантычнай вячэры.
    А ён, замест таго каб падхапіць нітачку размовы, упарта ўстае на вядомую лыжню:
    — Гэта што. Я вось, калі кватэру набываў, такія самыя праглядаў, а выбраў, калі кватэру набыў, іншыя, зялёненькія такія.
    Язык мянціць, не атрымліваючы ад галавы электрычак з трывожнымі папярэджаннямі: вось вусны суразмоўцы падціснуліся, вось вочы зрабіліся калючымі, вось пальцы раздражнёна застукалі па стале.
    — He магу, — са слязьмі скардзілася мне адна ягоная пасія. — He магу. У оперу вунь пайшлі, усе людзі як людзі, мужчынка ў трыко так хораша пяе, а ў мяне ўражанне, быццам ён мяне ў агенцтва нерухомасці завёў!..
    Мой знаёмы так і не ажаніўся.
    А дзвюх лепшых сябровак пракляты рассінхрон, што раптам здарыўся ў адной з іх, ледзь не давёў да бойкі.
    Апавядаю пра трагедыю з іхніх словаў: пайшлі купіць адной сукенку. He абы-якую, а на вяселле трэцяй сяброўкі. Быбіралі доўга, і тая, што шукала сукенку, круцілася перад люстрам у розных строях. Ажно пакуль другая не сказала — з самым непадробным захапленнем, між іншым:
    — Ах, Светка, ну вось з такім тварам, як у цябе, трэба толькі ўсміхацца!..
    Светка пераварвала фразу хвілін з пяць, a пасля ўсё-такі пакрыўдзілася.
    — Не,— абуралася, пераказваючы выпадак мне.— Ну ты падумай! Я да яе па-добраму, a яна мне — з тваім, маўляў, тварам, калі не ўсміхацца, то... Ну, нармальна гэта?!
    He менш пакрыўджаная Светкіна сяброўка, хвалюючыся і часта прыкладаючы насоўку да вачэй, сам-насам скардзілася:
    — У самой бровы кусцістыя, быццам у Брэжнева, я яшчэ хвалю яе, а яна — што? Ты разумееш?
    О, я выдатна разумею. Абедзвюх. Бо ніхто з іх, па вялікім рахунку, не вінаваты — гэта ўсё перабоі на чыгунцы паміж мозгам і ротам. Нервовы імпульс прайшоў не ў належны час. Фізіялогія, так яе растак.
    Іншая крайнасць — калі язык не паспявае за галавой. Прыедзе такі чалавек да знаёмых у
    адведзіны пасля доўгага расстання, а там, вядома, пачынаюцца пытанні, цэлай абоймаю:
    — Ну, як маецеся? Як на працы? Як жонка, стрыечны брат, суседчын кот? Як здароўе бабулі? Калі з Іванам Пятровічам апошні раз бачыліся?
    Калі б у госця язык апярэджваў галаву, ён адказаў бы на ўсе гэтыя пытанні — і на тузін яшчэ не зададзеных — да таго нават, як пачуў іх. I ад гэтага, вядома, таксама былі б праблемы.
    Але тут — выпадак адваротны.
    — Кот Пятровіч... — неразборліва мармыча госць, патанаючы ва ўласных адказах. — Па бабулях перавыканалі план... стрыечная жонка...
    Размова рухаецца прыблізна з такою ж лёгкасцю, як, кажучы на біблейскі манер, вярблюд праз вушка іголкі. Нядзіва, што недзе праз паўгадзіны гаспадары нечакана згадваюць пра самыя розныя справы, якія аніяк не церпяць адкладання: узяты талончык да стаматолага, малодшага дзіцёнка трэба забраць з садочка, аб'явілі зніжкі ў бліжэйшым супермаркеце. Што заўгодна, у прынцыпе, абы выратавацца.
    Адным словам, калі спяшаецца галава, гэта таксама нялёгка. Напрыклад, калега, палітэсам вымушаны размаўляць са мною на імпрэзе, пасля некалькіх пакутлівых «мнэ-э-э» назваў мяне Наталляй Юр'еўнай і некалькі скамячана
    абвясціў, што вельмі рады нарэшце пазнаёміцца.
    — Васіль,— сказала я вельмі роўным голасам. — Васіль, мы ж нібыта ўжо гады тры знаёмыя?
    Сказала — і прачытала ў ягоных вачах воплеск непадробнай панікі і адчайныя просьбы выратаваць. Ён сам не мог зразумець, што такое кажа, і відавочна жахаўся ад кожнага слова.
    А язык ягоны, між тым, спакойна дагаворваў:
    — ...так сказаць, пабачыцца жыўцом... жывымі...
    Уласна, меў рацыю: сапраўды, пабачыцца мёртвымі з шэрагу прычын досыць праблематычна.
    — Як настрой, моладзь? — мімаходзь спытала ў Васіля жвавая дырэктарка, дрэйфуючы да стала з канапэ. — Як жыццё? Падабаецца вам наша мерапрыемства?..
    Васіль дзіка паглядзеў на яе, схапіў за локаць і стаў гаварыць, ледзьве не плачучы, што мерапрыемства, вядома ж, яно, гэта самае, моладзева настроена на жыццё. Дырэктарка зрабіла мне вялікія вочы, кашлянула, адабрала ў Васіля свой локаць і няўпэўнена заўважыла, што ёй трэба нешта ўдакладніць. Тэрмінова. Лепей зараз жа.
    — Упадабаныя... ўдакладненні, — бездапаможна мармытаў Васіль, праводзячы яе позіркам.
    Пакутуючы такім чынам, ён у выніку такі збег з імпрэзы. Мудрае рашэнне, ды і абышлося малою крывёй: усяго толькі, прабіраючыся да дзвярэй, наступіў на нагу дырэктарцы, перакуліў вазон з ружамі і, не ўпісаўшыся адразу ў дзверы, да звону прыклаўся галавою аб касяк.
    Лепшы гулец — той, хто ў час выходзіць з гульні.
    Ведаючы, што перамагчы — немагчыма.
    Паштовая скрынка
    У кола абавязкаў супрацоўніка рэдакцыі, натуральна, таксама ўваходзіць і праца з поштай. Сярод аўтараў і чытачоў часта сустракаюцца досыць мілыя людзі, і тады рэдакцыйная перапіска становіцца не абавязкам, а маленькім святам.
    Але, як вядома, апрача святаў ёсць і суровыя будні.
    Суровыя, як маразы за палярным кругам.
    — А ганарары вы налічваеце?
    — Ну, як надрукуем, то налічым.
    — А ілюстрацыю зробіце?
    — Ну, як будзем друкаваць, то зробім.
    — А ганарары дакладна налічваеце?
    — А можна найперш усё-такі пазнаёміцца з вашымі творамі?..
    Паколькі падобныя размовы абываліся процьму разоў (прывітанне, Дзень сурка), мы ўсе ўжо дакладна ведаем, што пасля гэтай просьбы
    звычайна дасылаюцца «на пробу» тры-чатыры чатырохрадкоўі, дзе зарыфмаваныя «любоў» і «кроў» (варыянт «жылы» — «магілы» на гэтым фоне адначасова патыхае і чарназёмам, і свежасцю).