Наш дом  Маргарыта Латышкевіч

Наш дом

Маргарыта Латышкевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 355с.
Мінск 2018
58.55 МБ
У гэтай сумятні Ільга паспрабавала выбрацца — падцягнулася на руках, намацала нейкае апірышча для ног. Пліта, за якую яна трымалася, раскалолася напалам і папаўзла ўніз. Ільга адчула спінаю бездань, паспрабавала ўтрымацца за іншую пліту, але не дастала, адно вырвала колькі высахлых былінак, што прараслі ў шчыліне.
Аднак не ўпала — Ільгу цвёрда ўхапілі за руку. Боўтаючы нагамі над далёкай — усё яшчэ далёкай — вадой, Ільга падумала з палёгкаю: тры дні таму наўрад ці магла ўявіць, што настолькі рада будзе бачыць не-людзя.
Йурай выцягнуў яе — і ў час: мост хіліўся набок усё мацней і мацней, калоны пад ім крышыліся ад бязладнага тупату і ўдараў цмокава хваста. Давялося бегчы па плітах, якія ад першага ж дотыку падалі, сыпаліся, бегчы наперагон з расколінамі, з праваламі, што расходзіліся ўсё далей і далей, аплятаючы старыя камяні шчыльнай сеткай. Цмок, адчуваючы пад сабою зыбанне, закрычаў успуджана, працяжна. Паспрабаваў расправіць крылы, ударыў імі.
беручы разгон,— і камнем паваліўся ў халодныя імклівыя хвалі. Упаў разам з абломкамі калон, расколатымі плітамі ды дробным друзам і знік у агромністым слупе іскрыстых пырскаў. Звер з пакутаю закрьгчаў ізноў, і разам з ягоным крыкам ад вады паднялося воблака густой шызай пары, затапіла бераг, быццам ранішні туман.
Ілыу прабіў халодны пот, ад лёгкага павеву ветру яна задрыжэла, дробна застукала зубамі. 3-пад яе ног сарваўся туды, ў вусцішную густую пару каменьчык — і ў Ільгі валасы заварушыліся на галаве.
— А цмок... ён жа ўсё яшчэ там, так? — з цяжкасцю выціснула яна, дарма спрабуючы хоць нешта разгледзець унізе.
— Там,— пацвердзіў Йурай.
Ільга паківала, зноў паглядзела ўніз і пругкім крокам пайшла да пярэстай, што схавалася ў алешніку. Зняла калчан са стрэламі, па-гаспадарску пералічыўшы, колькі засталося, прымацавала калчан да паса. Зняла лук, праверыла пальцам цеціву.
3 кустоўя паказаліся чырвоныя плашчы вугеркаўцаў. Тамаш Дубыніч, вынырнуўшы з-пад ніцай вярбы, паклікаў Ільгу па імені, замахаў рукою. Пасля падбег, з асцярогаю касавурачыся на абрушаны мост.
— Дзеўка,— мовіў уражана.— Ты... ну ты, аднача, і штука! Сапраўды ж, бач, цмока... таго...
— Кон гэта! — гукнуў хтось з вояў. — Як прарочана было: дзева-вой!
I другі ўскрычаў з падобным захапленнем:
— Блаславенне багоў!
Ільга тольгі пагардліва чмыхнула. Ведала, што гэта ніякія не багі толькі што рызыкавалі ўласнымі каркамі.
— Ды яшчэ, бач, — працягваў Дубыніч, звонка пляснуўшы сябе па сцягну. — Трасца цябе вазьмі, адна!..
— Я была не адна,— суха выправіла яго Ільга, таропка папраўляючы наплечны шчыток.
I рушыла — далей ад іхніх позіркаў ды перашэптванняў — да высокага берага Вугеры. Агледзелася, прыкідваючы, як лепей было б спусціцца да вады — і ці атрымаецца гэта ўвогуле зрабіць, не скруціўшы шыю. Бераг быў досыць стромкі, камяністы, густа парослы бадзяком і дзядоўнікам.
3 пахмурнага нізкага неба зарадзіў дождж — лагодны, ціхі, дабратворны. Прыбіваў пыл і попел да зямлі, суцішваў палкае полымя, змінаў змееў смурод, шчодра рассыпаючы сярэбраную свежасць.
Дождж рассцяліў над Вугерай шырокае шэрае радно, замгліў далі, адмыў пяшчотную
маладую зеляніну, і тая ажно заззяла. Дождж змягчаў гукі і фарбы, горача шаптаўся з рачною вадой, дробна крочыў па густых зарасніках. Мусіць, недзе побач цвіў бэз, бо ад дотыку дажджу салодкі бэзавы водар зрабіўся больш акрэсленым, больш яўным, галавакружным, запаланіў усё вакол. Ільга стомлена прыкрыла вочы, падстаўляючы разгарачаны твар небу.
Добра было, што вось вакол бэз, і дождж, і засмужаная далячынь. Ільга адкінула валасы з твару і ўсміхнулася — дажджу.
Крокі Йурая, як звычайна, былі бязважкімі, але Ільга неяк адчула ягоную прысутнасць побач самай скураю, як адчуваюць цяпло. Праміргалася, слаба кіўнула.
— Цмок унізе, — сказаў Йурай. — Здранцвелы, зняможаны, заложнік сцюдзёнай вады, звонкай і злой, звязаны і зломлены.
У гэтых словах перакочвалася чароўная сталь, і Ільга насцярожылася. А паэт моўчкі глядзеў на зацягнутую парай раку — з непрыхаванай скрухаю, з жалем і шкадаваннем. А пасля пытальна зірнуў на Ільгу. Тая нахмурылася, бо прачытала ў ягоных вачах незададзенае пытанне. Дакладней — неагучаную просьбу.
— Ну не! — выгукнула Ільга сярдзіта. — Нават і не думай!
— Ты перамагла,— адчаканіў Йурай. — Гэ~ тыя дурні і так будуць насіць цябе на руках.
Чула? — і перадражніў, наўмысна гугнявячы: — «Воля багоў».
— Воля-шмоля! — злосна мовіла Ільга, нават прытупнула. — Думаеш, мне да іх увогуле ёсць справа? Цымус не ў гэтым, хіба не разумееш?
Йурай звузіў вочы.
— О, вядома. Цымус у тым, каб зусім знішчыць. Каб выпаліць карэнне. Каб не засталося і звання.
У голасе ягоным зноў бліснула тая небяспечная сталь, і Ільзе на імгненне зрабілася страшна — мусіць, нават страшней, чым тады, калі яна боўталася над безданню і ёю любаваўся крыважэрны вогненны змей.
Адчувалася, што размова ўжо не зусім пра цмока. А можа быць, нават і зусім не пра яго.
Ільга зябка павяла плячыма.
— Ты атрымала сваю помсту. Атрымаеш сваю славу,— гаварыў Йурай з горыччу. — Але гэтага недастаткова, праўда, чалавечае дзіця? Вам жа ніколі не бывае дастаткова.
Ільга задумліва пацерла лоб, размазваючы па ім сажу. Паглядзела з-пад сваёй рукі на Йураеў твар, надзіва змрочны, і адзначыла пра сябе: такім паэта ёй яшчэ не даводзілася бачыць.
Чужая скруха зноў адгукнулася ўнутры балючым рэхам, ажно знутры разанула вочы. I ўспомнілася з былой размовы: цмокаў даўно не было відаць. Гэты, мабыць, апошні.
Агніста-залаты, з каронаю з рагоў, з касцянымі грэбнямі, з магутнымі крыламі. Драпежны, злосны, крыважэрны. I, каб яго, прыгожы.
— Нельга яго пакідаць,— не здавалася Ільга. — А калі адляжыцца і зноў пачне паляваць на людзей?
— О, не пачне,— упэўнена адказаў Йурай.— Ажно пакуль рэкі не пераменяць сваіх рэчышчаў. Глядзі.
I махнуў рукою на раку пад разбураным мостам, быццам разводзячы ўбакі крылы шызай пары. Ільга ахнула.
Сцюдзёныя хвалі Вугеры амывалі чорную, гладкую, быццам шкло, скалу. У камні ледзьве згадваліся прытоеныя пад блішчастай паверхняй звівы агромністага змяінага цела, і золата лускі, і вострыя кажановыя крылы — застылыя, надзейна закаваныя ў камень.
Ільга злажылася і нават — на ўсякі выпадак — стрэліла ў вяршыню скалы, што высока ўзносілася над вадою. Пацэліла, але страла, звонка стукнуўшыся аб камень, бяссільна ўпала ў Вугеру, закружылася, затанчыла ў хвалях і апусцілася на дно.
— Ты! — абвінаваўча мовіла Ільга, апусціўшы лук. — Ты ж ад самага пачатку ведаў, што так адбудзецца. Што цмок не проста здранцвее, a скамянее. Так? Ведаў?
— Я не всдаў, чалавечае дзіця,— ускінуўшы голаў, завёў сваю любімую песню Йурай. — Я проста ба...
Але дагаварыць не дагаварыу, бо асёкся пад нядобрым позіркам Ільгі і, кашлянуўшы, прызнаўся:
—	...ведаў.
I адразу ж вохнуў, бо сярдзітая Ільга сунула яму кулаком у плячо. Нямоцна, збольшага дпя прыліку — бо няма чаго недагаворваць.
—	Даруй,— папрасіў Йурай.
I ўсміхнуўся квола, самым краёчкам вуснаў.
—	Ну ты й зараза, паэт, — сказала Ільга значна мякчэй, чым варта было б.
Акінула позіркам скалу з застылым у ёй цмокам і падумала: рэкі не зменяць сваіх шляхоў яшчэ доўга-доўга. Прынамсі, для чалавека. I калі крылатаму аскалёпку сівой даўніны няма месца ў свеце людзей, то, магчыма, будзе месца ў свеце пасля.
Маленькая, кволая надзея на будучыню — для даўніны.
А над Вугерай плыў сярэбраны звонкі дождж.
I гэта было добра.
ЗМЕСТ
Апавяданні
Дом	 9
Пачатак восені	 24
Два літры мора	 31
Доктар Ціханава	 38
Быць Каралевай	 47
Піястры	 55
У	 61
Яблыкі	 67
«Зямля» 	 74
Дар 	 81
Жыў сабе на свеце вожык	 88
Муза	 98
Шчасце	 106
Спорт	 114
Год Свінні	 121
Латарэя 	 127
Званіў	 136
Кайданы Гіменея	 143
Эквілібрыстыка	 151
Інструкцыя для хворых	 158
Рыторыку ў масы	 166
Рассінхрон	 179
Паштовая скрынка 	 187
Творчая асоба	 196
Раман з наёмнікам	 203
Аповесці
Вершнікі на дарозе	 216
Над Вугерай — дождж	 272
Літаратурна-мастацкае выданне
Час 21 ЛАТЫШКЕВІЧ Маргарыта Юр'еўна НАШ ДОМ Апавяданні, аповесці
Рэдактар С. В. Умец
Мастацкі рэдактар М. Ю. Дайлідаў
Тэхнічны рэдактар В. Ю. Серчанка Стылістычныя рэдактары Ю. В. Тыркіч, Н. В. Філіповіч
Падпісана да друку 03.05.2018. Фармат 60x84V16. , Папера афсетная. Гарнітура Antiqua. ('
Друк афсетны. Умоўн. друк. арк. 20,46.	\
Улік.-выд. арк. 10,51. Тыраж 1300 экз. Заказ 668.
Вьвдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр-т Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
ISBN 978-985-02-1828-5
9 789850218285

У кнізе пад адной вокладкай сабраныя самыя розныя творы як у гарадскіх піматпавярховых дамах пад адным дахам сабраныя самыя розныя людзі.
Тут ёсць і кароткія апавяданні, ад гумарыстычных і іранічных да сумных і кранальных.
Усё пільныя назіранні за рэальным жыццём.
Усё гісторыі жывых людзей.
Тут ёсць і аповесці-фэнтэзі, заснаваныя на беларускай міфалогіі, на ператрактоўцы народных казак.
Кожны з гэтых, падавалася б, такіх адрозных твораў расказвае гісторыю, смешную ці сумную.
Гісторыю пра нас. Пра наша жыццё, пра нашы карані і пра наш агульны дом.