Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Гродзен. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 471с.
Мінск 2004
ДКАМЯНЕІ
РЭСПУБЛІКА
А Расоны. .ЯДЗВІНСК
1U
% воз.
ІАСТЫ'
ІЗЯТЛАВА®
МЁРЫ
ПОЛДЦІ
ГАРАДОК
'Шаркаўшчьіна
ГЛЫБОКАІ
'ПАСТАВЫ
докшыцы
«ЕЛЬ.
Шумілін^
ІКОВІЧЫ
іШНІКІ
оСЯІ
Астравец]
/ ашм:
CM API
НАВАГРУДАК
ДЗЯРЖЫНСК
•ЧНА
ЛАГОЙСК
^СМАПЯВІЧЫ
WCK
Ц^ ,)ЧЭРВЕНЬ
мар'іна горка;
Вял. '
Бе^аставіца
Іэльва
ІЯСВІЖ
КАПЫДЬ
Хсіповічы
. Д^/ВАЎКАВЫеК ІСВІСЛАД , (
ІВАЦЭВІЧЫ
ПРУЖАНЫА 6ЯРОЗА
ІАБІНКА
КОБРЫН
ДРАГІЧЫН
ІВАНАВА
^^"^ск/ к^ал
ІХАВІ
'СЛУЦЮ
ІАЛАРЫТАХ
’АНЦАВІЧЫ
:аліг
ірыпяць
СТАРДІЯ ДАРОП
БАБРУЙСК
Любаяікае ^j /
G г Глўск
іань
Акцябр(
ЖЫТКАВІЧЫ
Лельчыцы
БЕЛАРУСЬ
5АЛАЧЫН
тынічі
'КЛІЧАЎ
няпро
ІУБРОЎНАГЧ;
ГОРКІ
ірыбін
МСЦІСЛАЎ
ІАГІЛЕЎ;
ЧАВУСЫ
КРЫЧАЎ'
ЧЭРЫКАЎ
КЛІМ/
|ХАЎ;
СЛАЎГАРАД
КАСЦЮКОВІЧЫ
Краснаполле
(ЛОБІ
’ЛАГОРСК
^ЫКАЎ МАЗыЖКАЛ'НКАВІ'
ЕЛЫ
Ч Карма' РАГАЧОЎ \
РЭЧЫЦ/
ХОЙНІКІ
Брагін'
МЭРСК
ВЕТКА Ч.
Лоеў
^ МІНСК Сталіца рэспублікі
• ВІЦЕБСК Цэнтры абласцей
о БАБРУЙСК Цэнтрь| раёнаў
Астравец
ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
• ГРОДНА Цэнтр вобласці
СКІДАЛЬ Гарады
@ ЛІДА Карэлічы
Цэнтры раёнаў
о Рось
Парэчча
Пасёлкі гарадскога тыпу
Сельскія населеныя пункты
Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
=LL ЛШЗвЫ
населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
^ 3ft
Нарматыўны даведнік
Мінск
«Тэхналогія»
2004
2± лшзвы населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
#*
3fr
Гродзенская вобласць
Мінск
«Тэхналогія»
2004
УДК 342.26:811.161.3’373.211’1 (476.6)(035.5)
ББК67.401я2
Н 19
Узгоднена
з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Зацверджана Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
А ў т а р ы :
І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, Л.Л. Янушкевіч, С.А. Янушкевіч
Пад агульнай рэдакцыяй
доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Лемцюговай Кансультацыйная група:
Н.Р. Аўраменка, І.А. Гапоненка, І.Л. Капылоў,
М.Ф. Пашкевіч, Т.В. Пыка, С.А. Янушкевіч
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзен. вобл.: Н 19 Нармат. давед. / І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, Л.Л. Янушкевіч і інш.;Падрэд.В.П. Лемцюговай.—Мн.:Тэхналогія, 2004. — 471 с.
ISBN 9854580989.
Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на 1 сакавіка 2004 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
Для выкарыстаннярэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
УДК 342.26:811.161.3’373.211’1 (476.6)(035.5) ББК 67.401 я2
© Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2004 © Макетаванне. Афармленне.
ISBN 9854580989 “Тэхналогія”, 2004
АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гродзенская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі В.П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры шырокім удзеле грамадскасці Рэспублікі Беларусь — супрацоўнікаў краязнаўчых музеяў, работнікаў сельскіх саветаў і раённых выканаўчых камітэтаў, школьных настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў. Каштоўныя звесткі паведамілі нам спецыялісту галіне тапаграфіі В.С. Канцавы (г. Мінск), загадчык аддзела па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама І.С. Грынь, загадчык Радунскага народнага гісторыкакраязнаўчага музея І.І. Фясенка, ураджэнцы Гродзенскай вобласці В.П. Дубовік (г. п. Жалудок), В. А. Сарока (Лідскі раён) і іншыя. Пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстоўваліся таксама паказанні гістарычных і сучасных пісьмовых крыніц, такіх, як “Акты, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею” (Внльна, 1865—1915, т. 1—39), “Указатель населенным местам Гродненской губерннн” (Гродно, 1905), “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці кнігах) Я.Н. Рапановіча, “Siownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich” (Warszawa, 1880—1904, t. 1—15), “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (Мінск, 1993—1998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя, якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.
Рукапіс даведніка два разы ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аўтарскія заданні размяркоўваліся наступным чынам. І.А. Гапоненка — Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі раёны. Ёй жа выкананы ўвесь аб’ём працы, звязаны з транслітарацыяй назваў на лацінку, камп’ютарным наборам тэксту даведніка, з рэдактарскімі і выда
6 ■ АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
вецкімі праўкамі. В.П. Лемцюгова — Прадмова. Гродзенская вобласць; Гродзенскі, Шчучынскі раёны. С.А. Янушкевіч і Л.Л. Янушкевіч падрыхтавалі варыянты назваў населеных пунктаў.
Каардынацыю працы над даведнікам ажыццяўляла Н.Р. Аўраменка—галоўны спецыяліст аддзела картаграфіі Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Кантрольны прагляд даведніка праведзены Р.М. Лопух, А.А. Мікіцкай, І.В. Новікавай, Т.І. Смагінай — супрацоўнікамі аддзела геаграфічных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографагеадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных матэрыялах Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцову і яго намесніку Т.В. Пыка за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імяЯкуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.
ПРАДМОВА
1. Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы (тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную тапанімію.
Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазе тапанімную спадчыну, нямецкі філолаг Вільгельм Грьш пісаў: “Ёсць больш жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археалагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г. зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечага духу і чалавечых рук. Кожны зніклы тапонім—непапраўная страта, збядненне нашага тапанімнага ландшафту. Скажоныя назвы не толькі ўступаюць у супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або прысутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звязаны з культурай народа, з’яўляюцца яе прадуктам і параджэннем, практычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены ты
1 Тапонім — уласная назва любога геаграфічнага аб’екта (ад грэц. topos ‘месца’ + опута ‘імя, найменне’). Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў — назва населенага пункта (ад грэц. oikos ‘жыллё’ + опута ‘імя, найменне’). Тапанімія — сукупнасць уласных геаграфічных назваў. Айканімія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
8 • ПРАДМОВА
повыя рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяцца да гістарычнакультурных помнікаў.
Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
2. Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная).
Калі Беларусь апынулася ў складзе Расій