Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Гомел. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 382с.
Мінск 2006
омодьская воолясць
о
РЭСПУБЛІКА
МЁРЫ
БРАСЛАЎ'
ГАРАДОК
ІЛаркаўшчына
ГЛЬІБОКАІ
ВІЦЕІ
ПАСТАВЫ
Бешанковічы
Лёзна
ЛЁПЕЛЬ,
докшыцы
ДУБРОЎНА <
іньС ВІЛЕЙКА
СМАРІ
ДАЛАЧЫН
ГОРКІ
•ЧНА
Ірыб/Н(
ЛАГОЙСК
ЮЖЫЙ'Л
МСЦІСЛАЎ
ІАГІЛЁЎ;
КР^ДНА
КРЫЧАЎ'
ДЗЯРЖЫНСК
ЧЭРЫКАЎ
НАВАГРУДАК
КЛІМ^1Ч/і
ХАЎ;
ІАСТЫ'
СЛАЎГАРАД
[ЗЯТЛАВА®
'КЛІЧАЎ
КАСЦЮКОВІЧЫ
ІА ГОРЮ£
Краснаполле
э^аставіца
ІСВІЖ
|ОВІЧЫ
КАПЫДБ
'КАВЫСК
СТАРЬ
;лоніі
ІХВІСЛА'
•£луцю
МЭРСК
ЛОБІН
ірвічы
;аліг
ГАНЦАВІЧЫ
1AKAUJAJ
й<цябрсю
БЯРОЗА
СВЕТЛАГОРСК
РЭЧЫЦ/
ІАБІНКА
КОБРЫІ
ЖЫТКАВІЧІ
урыпяць
КАЛІНКАВІЧЫ
^Угскг' кам^
Лоеў
ХОЙНІКІ
Брагін'
іаларытах
ЕЛЬСК'
НАЯОЙ
' МЯДЗЕЛ
’ЫКАУ МАЗЫІ
^МАЛЯВІЧЫ
Н(
Расоны >ХгІЯД38ІНСК .
ЗАШЙІКІ
\ еСЯННО
—/ТіРУПКІ Ь^ ібруглае іРЫсХў, V /
Т V** А Карма' РАГАЧОУ \
ДАРОГІ^ БАБРУЙСК
\ пру:
/\КАМЯНЕір ■
ДРАГІЧЫН ^2^^ ІВАНАВА
БЕЛАРУСЬ
Сталіца Рэспублікі Беларусь
Цэнтры абласцей
Цэнтры раёнаў
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Пасёлкі гарадскога тыпу Сельскія населеныя пункты
Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
^
Нарматыўны даведнік
Мінск
«Тэхналогія»
2006
населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
^
Гомельская вобласць
Мінск
«Тэхналогія»
2006
УДК 342.26:811.161.3’373.211’1(476.2)(035.5)
ББК 67.401(4 Бел)+81.2 Бел3
Н 19
Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Зацверджана Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
А ў т а р ы :
Н.А. Багамольнікава, І.А. Гапоненка, В.П. Лемцюгова, А.А. Станкевіч
Пад агульнай рэдакцыяй
доктара філалагічных навук, прафесара В.П. Лемцюговай
Кансультацыйная група:
Н.Р Аўраменка, В.П. Лемцюгова, І.В. Новікава
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомел. Н 19 вобл.: нармат. давед. / Н.А. Багамольнікава [і інш.]; пад агул. рэд.
В.П. Лемцюговай. — Мінск.: Тэхналогія, 2006. — 3 82 с.
ISBN 9854581314.
Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на 6 студзеня 2006 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
Для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
УДК 342.26:811.161.3’373.211’1(476.2)(035.5)
ББК 67.401(4 Бел)+81.2 Бел3
© Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2006
ISBN 9854581314 © Афармленне. НВК «Тэхналогія», 2006
АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Гомельская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі прафесара В.П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры шырокім удзеле грамадскасці Рэспублікі Беларусь — работнікаў сельсаветаў і раённых выканаўчых камітэтаў, школьных настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ і студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.
Асабліва карысную дапамогу аказалі С.І. Герцаў (БудаКашалёўскі раённы выканаўчы камітэт), Н.М. Мігай (былы сакратар Чырвонабярэжскага сельсавета Жлобінскага раёна), Н.С. Ларчык (г.Добруш), С.М. Пятрова (настаўніца беларускай мовы вёскі Зарэчча Рагачоўскага раёна), М.М. Хмяльніцкая (выкладчык педкаледжа г. Рэчыца), Н.М. Бондарава (Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт), А.Ф. Ермаловіч (Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт), В.М. Гаўрылавец (Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт), А.А. Уласёнкаў (Гомельскі раённы выканаўчы камітэт), жыхар горада Светлагорска А.І. Бусел і іншыя.
Пры падрыхтоўцы даведніка праводзілася зверка тапонімаў па гістарычных і сучасных пісьмовых крыніцах, такіх, як “Акты, нздаваемые Внленскою археографнческою комнсснею” (Внльна, 1865—1915, т. 1—39), “Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich” (Warszawa, 1880—1904, т. 1—15), “Збор помнікаў гісторыі i культуры Беларусі. Гомельская вобласць”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці кнігах) Я.Н. Рапановіча, “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 TaMax (Мінск, 1993—1998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя, якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.
Рукапіс даведніка ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
6; АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
Над тэкстам даведніка працавалі: Н.А. Багамольнікава, В.П. Лемцюгова, А.А. Станкевіч. Імі ж прачытаны першая і другая карэктуры даведніка. І.А. Гапоненка выканала ўвесь аб’ём працы па транслітарацыі беларускіх назваў на лацінку і прачытала карэктуру.
Набор на камп’ютары зрабілі Я.У. Асцюк (тэкст кірыліцай), І.А. Гапоненка (тэкст лацінкай).
Каардынацыю працы над даведнікам ажыццяўляла Н.Р. Аўраменка — галоўны спецыяліст аддзела геадэзіі і картаграфіі Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Кантрольны прагляд даведніка праведзены Р.М. Лопух, А.А. Мікіцкай, І.В. Новікавай, Т.І. Смагінай — супрацоўнікамі аддзела геаграфічных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографагеадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных матэрыялах Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцову і яго намесніку Т.В. Пыка за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.
ПРАДМОВА
1. Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы (тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную тапанімію.
Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазе тапанімную спадчыну, нямецкі філолаг Вільгельм Грым пісаў: “Ёсць болый жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археалагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г. зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечага духу і чалавечых рук. Кожны зніклы тапонім—непапраўная страта, збядненне нашага тапанімнага ландшафту. Скажоныя назвы не толькі ўступаюць у супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або прысутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звязаны з культурай народа, з’яўляюцца яе прадуктам і параджэннем, практычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены ты
1 Тапонім — уласная назва любога геаграфічнага аб’екта (ад грэц. topos ‘месца’ + опута ‘імя, найменне’) Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў—назва населенага пункта (ад грэц. oikos ‘жыллё’ + опута ‘імя, найменне’). Тапанімія — сукупнасць уласных геаграфічных назваў. Айканімія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
8 «^ТРАДМОВА __________________________________________
повыя рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяццада гістарычнакультурныхпомнікаў.
Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
2. Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай ітакім чынам адкрыўшляхдататальнай паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запісвалісятолькіграфічнымісродкамі польскай мовы ўхарактэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная).