• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Гомел. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Гомел. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 382с.
    Мінск 2006
    86.74 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    Калі Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымірысамі. Гэтым была нанесенашкода ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы запанавалі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сённяпрызнаюцца за афіцыйныя: Азярьіска, Ацячызна, Бжэгі, Вўлька, Гўрка, Дамбрбва, Дбўбізна, Забрэззе, Калядзізна, Стаўпбвіскі, Туржэц, Хбйна, Хбйнікі і інш. У гэты ж спіс трапілі і назвы нашых шырокавядомых гарадоў Брэст, Грбдна, Навагрўдак, Драгічын, якія згадваюцца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы: Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Новгородок, Дорогйчйн. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гука
    ПРАДМОВА • 9
    вымі відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах (Бэрэсць, Бэрысць, Бэрэсце, Бёрасце, Гдрадня, Дарагічын, Навагарадак). Іншыя краіны (напрыклад, Польшча, Літва, Расія) тэрміноваадаптавалібеларускуюайканіміюнадалучаныхда іхтэрыторыях, а беларусам і 85 гадоў не хапіла для таго, каб пазбавіць сваю нацыянальную айканімію ад чужамоўнага налёту.
    У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яшчэ больш аддалілася ад свайго арыгінала. Напрыклад, беларускія Чарэмушнікі ў рускай перадачы перайначаны на Черёмушкн, адпаведна Чамярыцы — Чемерйсы, Сухавёжа—Суховержй, Шьіцікі—БЦйтнкй, Галавачьі — Головнчй, Пўкшына— Пушкнно, Ндвыя Зелянькі— Новые Зелёнкй, Іванічы—Нвановпчп, Смагардўка—Сморговка і г. д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечнабеларускія назвы сельскіх паселішчаў на аў, оў (ёў), еў, ін (ын) зусім свядома былі заменены назвыклыя для расіян формы на ава, ова (ёва), ева, іна (ына). Такім чынам, кажам Барбардў, Галачэў, Палдеў, Хбнаў, Шапярэў (на Магілёўшчыне), Брылёў, Віндраў, Вдсаў, Людвікдў, Пбкрашаў, Хдрастаў (на Міншчыне), a пішам Барбардва, Галачэва, Палдева, Хбнава, Шапярэва, Брылёва, Віндрава, Вдсава, Людвікдва, Пдкрашава, Хдрастава.
    У савецкі перыяд якіхнебудзь пазітыўных зрухаў у дачыненні да нацыянальнай айканіміі не адбылося. Паранейшаму заставаліся ва ўжытку паланізаваныя і русіфікаваныя формы. Паступова ўвесь корпус беларускіх айконімаў, у тым ліку і картатэка назваў населеных пунктаў Беларусі пры былым Вярхоўным Савеце БССР, быў пераведзены на рускую арфаграфію. Пасля гэтага беларускамоўныя формы айконімаў выводзіліся выключна з рускамоўных, што дадало неразбярыхі, памылак і скажэнняў.
    Працяглая афіцыйная фіксацыя беларускіх айконімаў у адаптаваных рускіх формах і адвольная перадача іх на беларускую мову спарадзілі масу варыянтаў (фанетычных і марфалагічных мадыфікацый), далёкіх ад арыгінала. Прыкметна павялічыўся разрыў паміж пісьмовай формай і вуснай. Вось як гэта выглядае на канкрэтных прыкладах. У розных раёнах Гродзенскай вобласці мясцовая форма Дзітва, Падзітва, Бальчьіцы, Варанбва, Кармілкі, Няцёча, Бяліца, афіцыйная — Дзітва, Падзітва, Бдльчыцы, Вдранава, Карнілкі, Няцёч, Бёліца.
    1а Зак. 1464
    10 • ПРАДМОВА
    Разнабой трывала ўсталяваўся і ў пісьмовай практыцы. Навату досыць аўтарытэтных сучасных выданнях адна і тая ж назва пішацца парознаму: Альбін і Альбінск, Старадўмка і Старадўбка, Мяхёдавічы і Міхёдавічы, Зашчэб ’е і Зашчбб ’е, Сйядзін і Снёдзін, Качан і Качандва, Гарўсты і Гарьісты, Кабішча і Ксібішы, Ціхднавічы і Ціхандвічы,Дынараўка іДзінараўка, Станькава і Станькаў, Грабёнь і Грэбень, Скрьільская Слабада і СкрыльСлабада, Гарбанаўка і Урбанаўка, Сялёц і Сялыіы, Кдрсынь і Карсьінь, Гпачьіхі і Грычыхі, Бялавічы і Бялдвічы, Клаўсўці і Клаўсюці.
    Нямала шкоды нанесла нацыянальнай айканіміі кампанія па перайменаванні, якая дасягнула сваёй вяршыні ў 1960я гады. Толькі ў 1964—1968 гг. свае спрадвечныя назвы страцілі звыш трохсот населеных пунктаў Беларусі. А ўвогуле сёння тысячы нашых вёсак жывуць пад чужымі імёнамі. Найболей пацярпеў старажытны айканімны фонд. 3 яго складу выдалена ўсё, што здавалася зняважлівым, грубым, ідэалагічна неадпаведным ці проста незразумелым. Побач з сапраўды абразлівымі і немілагучнымі назвамі тыпу Сабакінцы, Неўмывакі, Халуі, Боўдзілавічы, Балванаўка, Бязбожнік, Дурынічы, Гнойны Рак нярэдка адыходзяць у нябыт і зусім прыстойныя, арыгінал ьныя (часам адзінкавыя ў сваім родзе) назвы, такія, як Ліхтэрня, Стары Майдан, Суднікі, Гарадок, Манастыр, Божадары, Вобчае, Вулька Жандовая, Засценак Дубрава, Данілаўская Буда, Гаспода, Маёнтак, Фальварак, Бераставіца, ІванБор, Аўгустберг, Радацэнь і інш.
    Разам з імі зніклі важныя гістарычныя і моўныя звесткі, якія тычацца мінулага нашага краю. Напрыклад, словаліхтэрня ў старажытнасці азначала ‘прадпрыемства, на якім выраблялі ліхтэры — невялікія грузавыя судны тыпу баржы’;словалшйан — ‘печ, у якой абпальвалі цэглу’, буда — ‘прадпрыемства па перапрацоўцы драўніны; паташны завод’; гарадок — ‘старажытнае ўмацаванае паселішча; крэпасць’; вулька (волька)— ‘новае паселішча, жыхары якога напэўны час вызваляліся ад падаткаў’, польскі прыметнікжандовы (rzadowy) ‘урадавы, дзяржаўны, казённы’ ўказвае натое, што паселішча належала дзяржаве, а не прыватнай асобе; засі/енак — ‘паселішча або шнур зямлі за межамі (сцяною) асноўных надзелаў’; словы гаспода, маёнтак, фальварак— ‘сядзіба маёмнага гаспадара, пана’; вобчае — ‘зямля, якая знаходзілася не ў прыватным, а ў агульным (абшчынным) карыстанні’.
    ПРАДМОВА • 11
    Між іншым, большасць скасаваных назваў не ўтрымлівае ніякага зняважлівага сэнсу. Нехта не ўпадабаў назву Супаросная Слабада, у якой, відаць, пачулася штосьці сугучнае са словам паросная (‘жывёліна, якая носіцьусабе плод’— прасвінню). Насамойсправевёска гэтак названа за тое, што ў даўніну, будучы яшчэ слабадою, яна размяшчалася на беразе ракі Супаросль. Дарэмна абвінавацілі ў нечым непрыстойным і назву Загаліха. Сэнс яе ў тым, што для заснавання свайго паселішчалюдзі абралі месца за бязлесным балотам, у народзе яно завецца галае (голае) балота, або проста гала, галіха, галіца (аналагічна лысуха, лысіца ‘гара без расліннасці’). Назву Чарцеж, напэўна, параднілі са словам чорт і перайменавалі ў Сонечнае. У сапраўднасці ж паміж імі няма нічога агульнага. Ды і ці мог старажытны набожны чалавек увасобіць у назве свайго паселішча д’ябальскі сэнс? Чарцеж, які Чарцёж, Чарцяж, Чэ/?г//тэматычназвязанызпадсечнаагнявым земляробствам, якое з глыбокай даўніны было тыповым заняткам беларусаў. Каб адваяваць у леса мізэрны астравок ворнай або сенажатнай зямлі, трэба было найперш засушыць дрэвы. 3 гэтай мэтай на іх у пэўную пару года рабілі засечкі (чертй, чертяжйў Адсюль і пайшлі назвы лясных дзялянак, а таксама тых паселішчаў, што на іх засноўваліся. Словы гэтыя і іх сэнс вельмі даўнія, яны зрэдку згадваюцца толькі ў тэкстах старабеларускіх пісьмовых помнікаў XVI—XVII стст. He змяшчаюць у сабе негатыву і такія назвы, якГапоны, Пецюлі, Мартышкі. У іх знайшлі ўвасабленне размоўнабытавыя формы афіцыйных праваслаўных імёнаў (Гапон ад Гапей, Пяцюль ад Пётр, Мартышок, Мартышко ад Марцін). У мінулым беларусы надзвычай творча папрацавалі над чужым, незразумелым ім іменасловам, што прыйшоў у X ст. з Візантыі разам з прыняццем хрысціянства на Русі. Напрыклад, афіцыйнае імя Евфймйй у вуснах народа пераўтворана ў Яхім, Аўхім, Ахім, Аўхута, Юх, Юхо, Юхно, Юш, Юша, Юшко, Юць, Ютко, Юцко, Яхно, імя Константйн — у Косця, Касцюк, Касцюшка, Кастыка, Касцян, Касцяш, Касцяй, Касі)ялей, Касцяга. Менавітаяны ізасведчыліся ўтакіхназвах нашыхпаселішчаў, як Аўхімкі, Аўхуты, Юхавічы, Юхнава, Юхнавічы, Юшкі, Юшкавічы, Юцішкі; Касцюковічы, Касцюшкава, Касцюкі, Касцяны, Касцянкі, Касцяшы, Кастыкі, Касцягаўка.
    Тысячы назваў вядуць свой пачатак ад родавых празванняў і мянушак тыпу Бальдзюкі, Блізнюкі, Брухачы, Быкі, Ваўкі, Каты, Рагачы, Матыкі, Ласі, Сабалі, Баранавічы, Калацілы, Петухоўка, Рылаў1а*
    12 • ПРАДМОВА __________________________________________
    шчына. Як правіла, мы з разуменнем ставімся да прозвішчаў Быкаў, Воўк, Кот, Собаль, Баранаў, Петухоў, Рылаў, Шылаў, Слюнькоў, а ў складзе назваў паселішчаў яны нас чамусьці раздражняюць. Каты замянілі на Сасновую, Слюнькоўшчыну — на Красную Паляну, Бізюкі — на Майскую і г. д. У немцаў і англічан, напрыклад, назвы Оксенфурт і Оксфард у перакладзе абазначаюць Бычыны Брод, але ўспрымаюцца зусім натуральна і ніхто не збіраецца іх пераймяноўваць.
    На дзіва лёгка мы расстаемся з гістарычна матываванымі найменнямі і замяняем іх на штучна прыдуманыя. Вёска Засііенкі пасля перайменавання стала называцца Кастрычнік, Драхча Буглацкая — Праўда, Катрогі — Красны Маяк, Шпалзавод — Брацкая, п. Пакроўскі—Пражэктар, Амерыка—Савецкая, Падсавін—Ляшчэўнік, Заграбелле — Сцяг, Рачча — Пралетарыя. Значны культурны пласт геаграфічных назваў пацярпеў у выніку ідэалагічнай мадэрнізацыі. Вёска Божы Дар перааформілася ў КрасныДар, ГорыГоркі — у Беларускія Горкі, Алёс — у Чырвоны Алёс, Лясны Востраў—у Чырвоны Востраў, Германава Слабада—у Чырвоную Слабаду і г. д. Перайменаванні, як правіла, праводзіліся стыхійна, некампетэнтна. Таму ў адным і тым жа раёне можа быць дзве і болей аднолькавых назвы. A краіну ў цэлым літаральна запаланілі назвы з рэвалюцыйнай (чырвонай)сімволікайнакшталт ЧырвоныЗ.магар, ЧырвоныГруд, Чырвоны Кут, Чырвоная Кветка, Красны Мост, Красны Курган, Красны Пахар, Красны Багатыр, Красная Ніва. Толькі ў адной Гомельскай вобласці іх больш за семдзесят. Падобна. што над сэнсам гэтых назваў ніхто ўсур’ёз не задумваўся. Інакш не з’явіліся б на свет такія кур’ёзныя наватворы, як Чырвоны Алёс (алёс азначае ‘альховае балота’), СавецкаяМорач^морачазначае ‘цёмнае балота’), або гібрыды тыпу Чырвоны Пахар.
    У 1960—1980я гадыасаблівавыразна пазначылася тэндэнцыя да вымывання з айканіміі нацыянальнай лексікі. Паўсюдна пры перайменаванні і найменаванні новых паселішчаў пачалі ўводзіцца рускамоўныя назвы тыпу Восток, Луч, Лучезарная, Отрадное, Первое Мая, Победйтель, Победа, Пятнлетка, Заря Коммунйзма, Роднна, Сйреневка, Трудовая. Пабеларуску яны перадаюцца або транслітарацыяй (Красны Акцябр, Васход, Васток), або перакладам (Чырвоны Кастрычнік, Vexed). Нярэдка нават мясцовы жыхар не ў стане разабрацца, як жа завецца яго вёска — Пераможац ці Пабядзіцель, Прамень ці Луч, Кастрычнік ці АкцябрЗ Здараецца, пераклад выцясняе