• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Гомел. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Гомел. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 382с.
    Мінск 2006
    86.74 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    5.	Нарматыўныя задачы і спосабы іх вырашэння
    Нарматыўныя задачы даведніка зводзяцца да ўстанаўлення нацыянальнай формы беларускіх назваў паселішчаў шляхам выпраўлення памылак і скажэнняў. Іншымі словамі, да адшукання формы, у якой назва ўвайшла ў нацыянальную мову.
    18 • ПРАДМОВА	________________________
    Праграма пераводу беларускай айканіміі на нацыянальную аснову прадугледжвае:
    \}збор айконімаў. Пры зборы айконімаў запіс вядзецца непасрэдна на месцы іх бытавання, атаксама шляхам распісвання беларускіх старапісьмовых помнікаў і сучасных найбольш аўтарытэтных публікацый па адзінай праграме і адзінай методыцы. Важна правільна пачуць вымаўленне і націск, вызначыць граматычны род назвы ў яе натуральным маўленчым кантэксце, зафіксаваць варыянты айконіма.
    2)	апрацоўку сабраных матэрыялаў. На гэтай стадыі айконімы сістэматызуюцца і каталагізуюцца.
    3)	вызначэнне нормы. У працэсе аналізу ўстанаўліваецца нарматыўная форма кожнай назвы. За эталон прымаецца мясцовая форма (пры наяўнасці двух і болей варыянтаў — адна з формаў) геаграфічнай назвы, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца жыхарамі паселішча і найбольш праўдзіва адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнай мовы і айканіміі.
    У адрозненне ад агульных слоў, якія строга арганізаваны ў класы, тыпы, мадэлі, парадыгмы і функцыянуюць пераважнаў адной літаратурнай форме, уласныя геаграфічныя назвы вар’іруюцца ў залежнасці ад асаблівасцяў іх вымаўлення ўтыхці іншыхтэрытарыяльных дыялектах. Напрыклад, у розных мясцовасцях вымаўляюцца і пішуцца Водруб і Отруб, Адрубак і Атрубак. Адна і тая ж па сваёй семантычнай сутнасці назва ўжываецца то з прыстаўным гукам, то без яго (Гальшаны і Альшаны, Востраў і Остраў, Воступ і Оступ, Амховая і Мховая), з розным націскам (Баркі і Бдркі, Кўдзеркі і Кудзёркі, Забалдцце і Забалацце, Зайцы і Зайцы). Наяўнасць варыянтаў абумоўлена самой прыродай уласных геаграфічных назваў, а менавіта тым, што яны ўзніклі і сфармаваліся па законах мясцовых дыялектаў задоўгадатаго, якпачалі складвацца нормы беларускай літаратурнай мовы. Таму мы запісваем іх па правілах сучаснай арфаграфіі, але з абавязковым захаваннем іх мясцовага фанетычнага і структурнага вобраза: Абалднь і Балднь, Абвдрак і Абдрак, Сіродзяніца і Студзяніца, Карчдмнае і Карчэмнае, Кругдвіна і Круглдвіна.
    Некалькі іншы падыходу адносінах да правапісу прыстаўногав , паколькі ў гэтым выпадку мы маем справу з характэрнай асаблівасцю беларускай мовы ў цэлым.
    Уласныя найменні з ініцыяльнымі літарамі о,у вельмі неаднародныя. Ёсць назвы зусім празрыстыя паводле сваёй структуры і пахо
    ПРАДМОВА • 19
    джання (Вбзера, Вўгал) і назвы, сэнс і моўная прыналежнасць якіх пакуль што з’яўляюцца загадкай (Олтуш, Ордань, Ўрведзь, Устрбнь, Уць). Некаторая частка назваў населеных пунктаў паўтарае назвы рэк, якія па ўсіх адзнаках з’яўляюцца неславянскімі па паходжанні (Олксна, Опса, Опліса, Ужа, Уза, Узда, Ула, Уса, Усяжа, Ўшаў Таму падвесці напісанне гэтай катэгорыі назваў пад агульнамоўнае правіла фактычна немагчыма. У даведніку прынятая наступная правапісная схема.
    Прыстаўное в пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах з пачатковымі націскнымі о, у, якія маюць прамыя лексічныя адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове (Вбзера, Вбстраў, Вўгал, Вўсце, Вўсы, Вўткі, Вбпытны, Вўзкаеў a таксама ў аднакарэнных з імі назвах з пачатковымі націскнымі і ненаціскнымі о, у (Вбстрава, Вўгальнікі, Вўсаўшчына, Вугалбк, Вуглы, Вугляны, Вугалёцў
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у, якія не маюць прамых лексічных адпаведнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (Вббчае, Вдсава, Вбступ, Вўшлава);
    3)	у сярэдзіне геаграфічных назваў перад націскнымі о, у (Завдзер ’е, Завбзерцы, Павўссе — р. Уса).
    Прыстаўное в не пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах славянскага і неславянскага паходжання з пачатковым у, у якіх націск падае не на першы склад (Улавіна, Уласы, Упірава, Ушкавіца, Узда, Уза, Уса, Усвёя, Усвяць, Уснар, Усбмля, Усяжа, Ушаў
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з прыставачным пачатковым у незалежна ад месца націску (Ўзбалаць, Ўзбераж, Узбярэжжа);
    3)	у геаграфічных назвах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у (Олтуш, Ордань, Орля, Орпа, Орша, Оршаль, Ўрач, Ўтра, Ўхлясць, Уць, Ўшаў
    У вытворных прыметніках ініцыяльныя літары з пераходам націску на іншыя склады не мяняюцца (Узда — ўздзенскі).
    Самая ідэальная сітуацыя, калі мясцовая форма без якіхнебудзь зменаў (апрача фанетыкаарфаграфічных) замацоўваецца на пісьме. Але тапанімная практыка ніяк не ўкладваецца ў гэтую адзіную схему. Мясцовая форма даволі часта не супадае з пісьмовай па той прычыне,
    20 • ПРЛДМО^А _____________________________________
    што апошняя аказваецца асіміляванай рускай або польскай мовамі, a часам проста памылковай. Нягледзячы на непапулярнасць у народзе, апошняя праз шырокае выкарыстанне ў афіцыйных крыніцах нярэдка трывала ўваходзіць у свядомасць грамадзян і ўспрымаецца імі як асноўная, абавязковая форма. Пасля гэтага ажыццявіць яе замену на сапраўдную (вуснамоўную) бывае не так проста. Праблему ствараюць традыцыйнасць, якая пры выбары варыянта з’яўляецца даволі ўплывовым аргументам, і, не ў меншай ступені, псіхалагічны бар’ер. Апрача таго, вяртанне кожнай былой назвы звязана з прававой працэдурай, фінансавымі выдаткамі.
    Ёсць выпадкі, калі жыхары называюць свае паселішчы Амсціслаў,Полацак, Слуцак, аўстарабеларускіх пісьмовых помніках гэтыя назвы зафіксаваны ў форме Мстйслав (Мстнславль), Полоцк, Полоцькь, Полотскь, Полотескь, Полтескь, Плтескь, Полческь, Случескь.
    Форма Амсціслаў адлюстроўвае адну з характэрных фанетыкаарфаграфічных асаблівасцяў беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), атаму цалкам можа прэтэндаваць на нарматыўную. Але ж ёсць і іншая форма (Мсціслаўў якая з’яўляецца традыцыйнапісьмовай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстйславльў Трэба мець на ўвазе, што гэта адна з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі (упамінаецца пад 1156 г.), якая сваім з’яўленнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе. Каб засведчыць факт валодання князем горадам або сялом, да яго імя дадаваўся старажытны суфікс прыналежнасці j (ёт), перад якім пасля губных зычных з’яўляўся л (Мстйслав +j+ Мстйславль). Да нас дайшлі толькі адзінкі назваў з такім паходжаннем і адносяцца яны да катэгорыі рэліктавых. А таму вельмі непажадана любое (нават нязначнае) іх структурнае пераафармленне. Дастаткова прыгадаць у гэтай сувязі незайздросны лёс беларускай старажытнай назвы Нзяславль, якая спачатку дэфармавалася ў Заслаў, а пасля — у Заслаўе. Нзяславль (пазней Жеславль, Жаславль) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі (першае ўпамінанне —1127 г.) —звязаны з канкрэтнай гістарычнай падзеяй. Горадпабудаваў князь Уладзімір, падараваў яго свайму сыну Ізяславу, адкуль і пайшла назва Нзяславль. Адступіўшы ад гістарычнай праўды, мы тым самым у значнай ступені пазбавілі назву яе старадаўняга зместу і формы.
    Варыянты тыпу Полацак, Слуцак на працягу многіх стагоддзяў
    ПРАДМОВА • 21
    практычна не выходзілі за межы вуснага ўжытку. Пачатак іх пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту на цк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце “Наша Ніва” (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той часякСлуі/к—54 разы. Форматыпу Лолш/ж, Слуг/акдаволіактыўна выкарыстоўвалася пазней, у 20х гадах мінулага стагоддзя, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А.І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР. Ужываецца яна ў асобных выданнях і цяпер. Але паранейшаму дамінуе форма на і/к (Полацк, Слуцк, Клецк і інш.).
    У айканіміі беларускіх зямель суфікс ск(цк) адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаныхлетапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў “Спнсок русскнх городов” канца XIV ст., заканчваецца на ск (цк). Такім чынам, зноў мы маем справу з глыбокатрадыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць нашага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. У першую чаргу гэта адносіцца да назваў, якія ўтвораны па самай старажытнай мадэлі: уласная назваракі + ск: р. Бабруя + ск > Бабруйск, р. Піна + ск » Пінск, р. Палата + ск » Полацк, р. Случ + ск > Слуцк.
    Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, мы аддаем перавагу традыцыйным пісьмовым формам на ск (цк), тым больш, што формы Полацак, Слуцак не вытлумачваюцца фанетычнымі законамі беларускай мовы.
    6.	Спосабы і правілы перадачы беларускіх айконімаў паруску
    У даведніку цалкам выключаецца перадача беларускіх айконімаў паруску шляхам літаральнага перакладу (Кастрычнік — Октябрь, Чырвоная Зорка—Красяая Звезда) як спосаб, які не знаходзіць падтрымкі ў міжнароднай практыцы. Выкарыстоўваецца камбінацыя з двух агульнапрынятых спосабаў: транслітарацыя або палітарная перадача (Алёксы —Алёксы, Савішкі—Савйшкй) і трансл ітарацыя з заменай асобных элементаў марфем: у корані слова (Жалуддк — Желуддк), у прыстаўках, суфіксах, канчатках {Падліпкі — Подлйпкн,
    22 • ПРАДМОВА	__________.________________________
    Мднькавічы — Мдньковйчй, Крўглае — Крўглоеў Пры перадачы паруску беларускія назвы запісваюцца згодна з арфаграфічнымі правіламі рускай мовы, але з захаваннем характэрных беларускіх рысаў (Мікалаеўшчына — Мйколаевіцгша, Хралдўка — Хролдвка, Піліпкі — Пйлйпкн)'.
    “Ннструкцня по передаче на русскнй язык нанменованнй географмческнх обьектов Республнкн Беларусь”, складзена з улікам змен, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў у міжнароднай практыцы стандартызацыі ўласных геаграфічных найменняў, і паводле рэкамендацый Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах. Рэспубліка Беларусь як член ААН і член “Аддзела Усходняя Еўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах” абавязана прытрымлівацца міжнародных правілаў стандартызацыі. Усім нам трэба ўсвядоміць, што ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў не перакладаюцца, а транслітаруюцца. Напрыклад, беларуская назва Вялікае Сяло перадаецца як Велнкое Село, а не Большое Село. Есць для гэтага і іншыя падставы. Сутнасць назваў, якімі мы карыстаемся сёння, раскрываецца толькі ў кантэксце рэалій той эпохі, якая іх спарадзіла. У Лаўрэнцьеўскім летапісе (1377 г.) паведамляецца, што вялікі князь Вячаслаў сядзеў у Кіеве “наВелнком дворе”. У княжацкі перыяд назвы ВелйкййДвор, Велйкое Село, Велйкая Слобода даваліся не за тое, што паселішчы вызначаліся сваімі памерамі, а за тое, што належалі вялікім князям. Таму пераклад назвы Вялікае Сяло якБольшое Село з’яўляецца скажэннем, адступленнем ад гістарычнай праўды. Крыху іншая сітуацыя ў назвах, што ўтвараюць процілеглыя пары: Вялікае Сяло—Малое Сяло, ВялікіяЛепі—МалыяЛепі. Але і ў гэтым выпадку не трэба спяшацца Вялікі замяняць на Большоіі, паколькі ў перыяд узнікнення назваў прыметнік Вялікі ў іх складзе ўжываўся не ў сэнсе ‘значны паводле сваіх памераў’, а ў сэнсе ‘галоўны, асноўны’. Добры прыклад падаюць нам расіяне і ўкраінцы. У расійскай айканіміі без перакладу функцыянуюць назвы з кампанентамі Велйкйй (Велйкнй Устюг, ВелнкйеЛукіі) і Большой (Большоіі Бор, Большое Селоў 1 гэта ўспрымаецца зусім натуральна, таму што яны маюць пад сабою розную гістарычную аснову. Украінскія назвы