Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Віцеб. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 669с.
Мінск 2009
Віцебская вобласць
БРАСЛАЎ
ГАРАДОК
Шаркаўшчына
Шуміліна'
ГЛЫБОКА!
Ушачы
ВІЦЕІ
'ПАСТАВЫ
Бешанковічы
ПЁПЕЛЬ,
ДОКШЫЦЫ
,нянро
ІУБРОЎНА;
АШМЯНЫ
ГОРКІ
nha\
<РЫСАЎ,
ІШКЛОЎ
Ірыбін,
ЮЖЬІН
МСЦІСЛАЎ
ІАПЛЕЎ;
ЙНА
КРЙЧАЎ'
ДЗЯРЖЫНСК
ШЧУ}
НАВАГРУДАК
)ЧЭРВЕНЬ
ЧЭРЫКАЎ
КЛІМАВІЧЫ
ХА&
СЛАЎГАРАД
'КЛІЧАЎ
КАСЦЮКОВІЧЫ
КІР/
Краснаполле
ІЯСВІЖ
ЖіПОВІЧЫ
КАПЫЛЬ
ІАРА1
ВАЎКАВЫСК
СТАРЬІЯДАРШТ
БАБРУЙСК
;лоніі
:луцю
ІХАВІЧЫГ
/ Глуск
ІВАЦЭВІЧЫ
;аліг
'АНЦАВІЧЫ
іКЦЯбра
РЭЧЫЦ/
:абінка
КОБРЬІН
ЖЫТКАВІЧЫ
лікск'
урыпяць
КАЛІНКАВІ’
’ЫКА^
МАЗЫР
Лоеў
ХОЙНІКІ
іаларытаХ
Лельчі^
Брагін'
ЕЛЬІ
НАРОЎІ
МІНСК
ВІЦЕБСК
БАБРУЙСК
Астравец
ПОЛАЦІ
|Астравец! (
Вял. I
Бе^аставіца
СВЕТЛАГОРСЖ
МАРШ горка^
ДАЛАЧЫН
Снуды \ 0 РМЁРЫ
^^МАЛЯВІЧЫ МІНСК
ІАШНІКІ
.. ©сянно
Расоны^?
ВЕРХНЯДЗВІНСК Й^і^'
■CMAPPOHbv ІВІГШЙКА 7
/ бдсх.
'^&™СІГДЗЯТЛАВАО
" ' пружаны^ БЯРОЗД: ДКАМЯНЕЦ \
ДРАГІЧЫН
ІВАНАВА
А Карма^ РАГАЧОУЖ
РЭСПУБЛІКА
БЕЛАРУСЬ
Сталіца Рэспублікі Беларусь
Цэнтры абласцей
Цэнтры раёнаў
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
JL мазвы населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
^ 3ifr
Нарматыўны даведнік
Мінск
«Тэхналогія»
2009
лшзвы
населеных пунктаў
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Віцебская вобласць
Мінск
«Тэхналогія»
2009
УДК 811.161.3’373.211.1(476.5)(035.5)
ББК81.2Бел3
Н19
Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Зацверджана Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі
і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
А ў т а р ы :
У. М. Генкін, I. Л. Капылоў. В. П. Лемцюгова
Пад агульнай рэдакцыяй
доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай
Кансультацыйная г р у п a :
Н. Р. Аўраменка. Г'. М. Мезенка, I. В. Сцепановіч
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцеб. вобл.: нарН19 мат. давед./У. М.Генкін, І.Л. Капылоў, В. ГІ. Лемцюгова; пад рэд.
В. П. Лемцюговай. — Мінск : Тэхналогія, 2009. — 669 с.
ISBN 9789854581927.
Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на 1 студзеня 2008 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў(раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
Для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнагакіравання.юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
УДК 811.161.3’373.211.1 (476.5)(035.5)
ББК81.2Бел3
ISBN 9789854581927
© Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2009
© Макетаванне. Афармленне. “Тэхналогія”, 2009
АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Віцебская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры ўдзеле работнікаў раённых выканаўчых камітэтаў і сельсаветаў, школьных настаўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў Віцебскагадзяржаўнагауніверсітэта імя П. М. Машэрава. У даведнік уключаны матэрыялы, сабраныя ў палявых умовах дацэнтам кафедры рускага і тэарэтычнага мовазнаўства філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта У. М. Генкіным, сааўтарам даведніка 1. Л. Капыловым.
Пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстоўваліся паказанні гістарычных і сучасных пісьмовых крыніц, такіх, як “Нсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные мз актовых кннг губерннй Внтебской іі Могнлёвской” (Внтебск, 18711906, тт. 132), “Спнсок населенных мест Внтебской губерннн” // Под ред. А. П. Сапунова (Внтебск, 1906), “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці” Я. Н. Рапановіча, “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (Мінск, 19931998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты.
Рукапіс даведніка звераны са спісамі назваў населеных пунктаў раённых выканаўчых камітэтаў, абмеркаваны на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Аўтарскія заданні размяркоўваліся наступным чынам: I. Л. Капылоў і В. П. Лемцюговапрацавалі над тэкстамдаведніка. I. Л. Капылоў ажыццявіў транслітарацыю назваў на лацінку і набор тэксту на камп’ютары. В. ГІ. Лемцюгова напісала Прадмову і Преднсловне. У. М. Генкін выканаў асноўны аб’ём працы, звязаны з выяўленнем варыянтаў назваў населеных пунктаў.
Каардынавала працу над даведнікам Н. Р. Аўраменка кансультант упраўлення картаграфіі і геаграфічных інфармацыйных сістэм Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Кантрольны прагляд даведніка праведзены ў аддзеле геаграфічных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографагеадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных матэрыялах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Р. М. Лопух, I. В. Сцепановіч, Т. I. Смагінай.
Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Г. 1. Кузняцову за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Іястытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.
ПРАДМОВА
1. Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы(тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную тапанімію.
Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазе тапанімную спадчыну, нямецкі філолаг Вільгельм Грым пісаў: “Ёсць больш жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археалагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г. зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечагадуху і чалавечых рук. Кожны зніклы тапонім — непапраўная страта, збядненне нашагатапанімнагаландшафту. Скажоныя назвы нетолькі ўступаюць у супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або прысутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звязаны з культурай народа,з’яўляюццаяепрадуктам і параджэннем, практычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены тыповыя
1 Тапонім —уласная назва любога геаграфічнага аб’екта (ад грэц. topos ‘месца’ + опута ‘імя, найменне’). Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў — назва населенага пункта (ад грэц. oikos 'жыллё’ + опута ‘імя, найменне’). Тапанімія — сукупнасць уласных геаграфічных назваў. Айкані.мія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
8^ ПРАДМОВА____________________________________________
рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяцца да гістарычнакультурных помнікаў.
Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
2. Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы якдзяржаўнай і такім чынам адкрыў шляхдататальнай паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запісвалісятолькі графічнымісродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная).
Калі Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра дакладнасць перадачы беларускіхайконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтымбылананесенашкода ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы запанавалі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя: Азярыска, Ацячызна, Бжэгі, Вўлька, Гўрка, Дамбрдва, Ддўбізна, Забрэззе, Калядзізна, Стаўпдвіскі, Туржэц, Хдйна, Хдйнікі і інш. У гэты ж спіс трапілі і назвы нашых шырокавядомых гарадоў Брэст, Грддна, Навагрўдак, Драгічын, якія згадваюцца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы: Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Новгородок, Дорогйчйн. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гука
________________________________ ________ ___ ПРАДМОВА • 9 вым