Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Віцеб. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 669с.
Мінск 2009
. Напрыклад, у назоўным склоне вёска Янка Купала гучыць як быццам няблага, а ў іншых склонах — не зусім (вораг разбіты пад Янкам Куналам', жыву ў Янку Купале). У такіх выпадках даводзіцца адмаўляць назве ў скланенні і пры гэтым суправаджаць яе словамі, якія абазначаюць тып паселішча — вёска, пасёлак і іншыя (.пад вёскай Янка Купала,у вёсцы Янка Купалаў Таму перш чым прысвоіць назву населенаму пункту, трэба прадумаць усе дэталі, усе магчымыя сітуацыі. Справа гэтая сур’ёзная, адказная і далікатная.
Перайменаванне — жывы, натуральны працэс. Развіццё грамадства, змены ў яго сацыяльнай, палітычнай арганізацыі, гаспадарчым укладзе непазбежна прыводзяць да абнаўлення ў сістэме геаграфічных назваў. Але дрэнна, калі працэс гэты ператвараецца ў стыхію, не бярэцца пад разумны кантроль. Тады ў першую чаргу церпіць старажытны фонд. А гэта — адчувальная страта для гісторыі і культуры любога народа, бо з дапамогай штучных імёнаў з айканіміі выдаляюцца назвы, што нясуць у сабе найкаштоўнейшую інфармацыю і ствараюць своеасаблівае гістарычнакультурнае асяроддзе.
Пры перайменаванні і найменаванні новая назва павінна:
а) давацца толькі на нацыянальнай мове;
б) адлюстроўваць нацыянальны каларыт(своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры);
в) быць семантычна матываванай, г. зн. мець сэнс і заключаць у сабе пэўны аб’ём тапанімнай інфармацыі;
г) арганічна ўпісвацца ў нацыянальную тапанімную сістэму. Любая замена назвы ў межах тапанімнай сістэмы, што склалася гіста
!t*J^^___________________________________________________
рычна, патрабуе ўліку гукавой, словаўтваральнай і семантычнай структур новага наймення, каб не парушыць цэласнасці сістэмы і геаграфічнага фону;
д)утварацца па правілах граматыкі і семантыкі беларускай мовы і падпарадкоўваццаўсім яе правілам словазмянення і словаўтварэння;
е) адлюстроўваць найбольш істотныя характарыстыкі аб’екта наймення і не паўтарацца, хоцьбы ў межахтакіхадміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў, як раён, сельсавет.
3. Упарадкаванне правапісу ўласных назваў населеных пунктаў
Пытанні ўпарадкавання правапісу ўласных назваў паселішчаў Беларусі ніколі не былі прадметам спецыяльнага даследавання або шырокагаабмеркавання. Тым не менш пэўныя напрацоўкі ў гэтай галіне ёсць.У 1970хгадахЗ.В. Рубцованаасновезвестакзсельскіхсаветаў і школ, атрыманых шляхам анкетавання, склала даволі значны спіс беларускіх айконімаў з улікам іх мясцовага вымаўлення. Гэта была спроба вярнуць назвам беларускіх паселішчаў іх сапраўдныя нацыянальныя формы і пакласці іх у аснову перадачы на рускую мову. Вынікам гэтай працы з’явіўся “Словарь топоннмов Белорусснн”, які ў свой час не атрымаў належнай падтрымкі з боку беларускіх службовых асоб і не быў апублікаваны.
Важную ролю ва ўрэгуляванні правапісу назваў беларускіх паселішчаў адыграў “Слоўнік назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапановіча па шасці абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983) і Гомельскай (1986). Асноўная адметнасць слоўніка ў тым, што ўсе змешчаныяў ім назвы ўпершыню пададзеныз націскам і, пасведчаннісамога аўтара, “запісаны паводле арфаграфічных нормаў, прынятыху сучаснай літаратурнай мове (беларускай і рускай)”. Надзвычай важна, што частка беларускіх формаў набліжана да арыгінала або цалкам адноўлена, асобным паланізаваным назвам вернута іх сапраўднае фанетычнае аблічча(Лёзна, Мёры замест паланізаваныхЛ/ёзна, Міёры). Істотным з’яўляецца і тое, што аўтар слоўніка адмовіўся ад перакладу (калькавання) назваў і прыняў прынцып транслітарацыі (Чырвоны Араты — ЧйрвоныйАратыіі), які зараз з’яўляецца вядучым у міжнароднай практыцы пры перадачы геаграфічных назваў з адной мовы на іншую.
_____________________________________________ПРАДМОВА • 15
Зразумела, што з першага заходу немагчыма вырашыць усе тыя праблемы, што назапашваліся стагоддзямі. He змог рэалізаваць усе свае задумы і Я.Н. Рапановіч. He ўдалося сабраць поўны рэестр назваў населеных пунктаў Беларусі (гэта ён прызнаваў і сам), дамагчыся строгай рэгламентацыі ў іх напісанні. У шэрагу выпадкаў прапанаваная ім форма для ўжытку разыходзіцца з мясцовай, з формамі, якімі карыстаюцца сучасныя энцыклапедычныя выданні. Нарэшце, пасля выхаду ў свет “Слоўніка назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапановіча прайшло больш за дваццаць гадоў і шмат што змянілася ў палітычнаадміністрацыйным падзеле Рэспублікі Беларусь, у рэестры назваў населеных пунктаў. Датаго ж гэты слоўнік не мае нарматыўнага статусу. У Беларусі адзіным выданнем, якое надзелена такім статусам, з’яўляецца “Справочннк адмнннстратнвнотеррнторнального делення БССР" (1987) на рускай мове. Беларускамоўны друк і картаграфія мусяць пакуль што вырашаць пытанні правапісу геаграфічных назваў, зыходзячы з уласных меркаванняў і магчымасцяў.
Як бачым, усё сведчыць пра тое, што наспела вострая неабходнасць у выданні такога нарматыўнага даведніка, у які б увайшлі ўсе без выключэння назвы паселішчаў у іх сапраўдным беларускім гучанні і правільным напісанні. Яны ж павінны служыць зыходнай базай для перадачы на іншыя мовы (рускую, польскую і інш.). Сёння ў міжнароднай практыцы назапашаны багаты вопыт па ўнармаванні ўласных геаграфічных назваў, з якім наша краіна не можа не лічыцца як член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
4. Структура нарматыўнага даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
Даведнік захоўвае пераемнасць у агульных падыходах да ўнармавання беларускай айканіміі, ужытыху слоўніку Я.Н. Рапановіча. Тым не менш ён цалкам можа разглядацца як даведнік новага пакалення. У ім сабраны ўсе наяўныя на 1 студзеня 2008 г. назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, якія размяркоўваюцца ў межах чатырох рубрык.
У першай рубрыцы змешчана табліца адміністрацыйнатэрытарыяльныхадзінак і іх колькасныя паказчыкі ўабсягу вобласці, звесткі пра дату ўтварэння і плошчу. Аналагічная інфармацыя даецца па кожным раёне. Раён у сваю чаргу падзяляецца на больш дробныя адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі — сельсаветы з указаннем
16jJlPA4MOBA_________________________________________________
усіх населеных пунктаў, якія да іх адносяцца (на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, атаксама на рускай мове).
У беларускай частцы спісы назваў паселішчаў пададзены ў строгай алфавітнай паслядоўнасці. Пры кожнай загалоўнай беларускай назве рэгулярна паказваюцца: граматычны род (пры множналікавых — множны лік), канчаткі найбольш ужывальных у пісьмовай практыцы склонаў — роднага, творнага, меснага:
Вайнілава м. ва, вам, ве;
Згурск м. ка, кам, ку;
Астравьі мн. вбў, вамі, вах.
У родным і творным склонах паказаны варыянты канчаткаў:
Баярыж Баяр і раў, рамі, рах;
Карма ж. мьі, мбй і мбю, мё.
Пры супадзенні формаўтворнага і меснагасклонаў канчатак даецца толькі адзін раз:
Азёрныж. нага, ным;
Церабейнае н. нага, ным.
Склонавыя формы назваў населеных пунктаў у даведніку звычайна даюцца ў скарачэнні, за выключэннем тых выпадкаў, калі скарачэнне па якіхнебудзь прычынах непажаданае. Напрыклад, калі ўзнікае патрэба паказаць нейкую фанетыкаправапісную асаблівасць беларускай мовы, якую не кожны карыстальнік зможа прыняць да ўвагі: пераход [в] у [ў], [д] у [дз], [т] у [ц], пераход націску на іншы склад, чаргаванне і інш.:
Асавёц .w. Асаўца, цбм, цы;
Брод м. Брбда, дам, дзе;
Перунбў Мост.м. нбвага Мбста, нбвым Мбстам, нбвым Мбсце;
Барок м Барка, кбм, кў;
Калюга ж. гі, гай і гаю, Калюзе.
У беларускай частцы даведніка ўсе назвы маюць націск як у зыходнай форме, так і ў парадыгме, за выключэннем назваў з літарай ё, якая ў беларускай мове заўсёды знаходзіцца пад націскам.
Пад асобнай рубрыкай (“Варыянты назваў населеных пунктаў”) змешчаны варыянтныя назвы і іх формы, якія сёння не рэкамендуюцца ў якасці афіцыйнай пісьмовай нормы, але пры жаданні мясцовых жыхароў і ўладаў могуць быць прызнаныя нарматыўнымі.
У рубрыцы “Страчаныя назвы населеных пунктаў” прыведзены спісы назваў, якія зараз па розных прычынах выйшлі з ужытку. Шмат
_______________________________________________ПРАДМОВА_^17 іхзнікла разам саспаленымі фашыстамі вёскам і. пры ўключэнні сельскіх паселішчаў у склад гарадоў, ліквідацыі хутароў і “неперспектыўных” вёсак, у працэсе перайменаванняў.
Для зручнасці карыстання даведнікам і забеспячэння большай яго інфарматыўнасці ў канцы асноўнага тэксту змешчаны тры алфавітныя паказальнікі назваў населеных пунктаў — набеларускай мове кірыліцай і лацінкай, а таксама на рускай мове. Яны маюць двайное прызначэнне: з’яўляюцца асобным агульнаалфавітным слоўнікам і адначасова выконваюць ролю адсылачнага звяна да асноўнай часткі даведніка.
Рэспубліка Беларусь паступова ўваходзіць у сусветную інфармацыйную прастору, дзе кантактаванне ажыццяўляецца з дапамогай лацінскагаалфавіта. Усёболей беларускіхгеаграфічныхназваў трапляе ў замежныя лацінапісныя тэксты. 3 улікам гэтага ў даведніку ўпершыню ўвесь рэестр беларускіх назваў населеных пунктаў пададзены лацінскім шрыфтам.
У даведніку свядома абыдзены адтапонімныя прыметнікі. Гэтая катэгорыя назваў фармуецца і функцыянуе пераважна ў вусным маўленні і, у адрозненне ад агульных слоў, мае вузкарэгіянальную прывязку. Працэс іх утварэння далёка не заўсёды падпарадкоўваецца законам граматыкі (камунарскі ад Камуна, дражанскі ад Дражня, драгоцкі ацДрахча, вугольскі ад Вуглы, бегамскі ад Бегамля, бярвіскі ад Бярвішча). Ад адной і той жа назвы ў сістэмах розных дыялектных зон прыметнікі могуць быць утвораны па розных мадэлях (будзянскі, будняцкі, будніцкі, будлянскі ад Буда, рудзінскі і рудлянскі ад Рудня, рошчаўскі ірошчынскіарРошча). Значыць, перш чым ставіць пытанне пра шырокае ўключэнне ў даведнік адтапонімных дэрыватаў, іх неабходна сабраць у поўным аб’ёме і дасканала вывучыць. Па некалькіх раёнах Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей такая праца ўжо вядзецца. Пакуль у даведнікуключаны толькі прыметнікі, утвораныя ад назваў цэнтраў раёнаў і сельсаветаў.
5. Нарматыўныя задачы і спосабы іх вырашэння
Нарматыўныя задачы даведніка зводзяцца да ўстанаўлення нацыянальнай формы беларускіх назваў паселішчаў шляхам выпраўлення памылак і скажэ