Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Віцеб. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 669с.
Мінск 2009
відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах (Бэрэсць, Бэрысць, Бэрэсце, Бёрасце, Гдрадня, Дарагічын, Навагарадак). Іншыя краіны (напрыклад, Польшча, Літва, Расія) тэрміноваадаптавалібеларускуюайканіміюнадалучаныхда іхтэрыторыях, а беларусам і 85 гадоў не хапіла для таго, каб пазбавіць сваю нацыянальную айканімію ад чужамоўнага налёту.
У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яшчэ больш аддалілася ад свайго арыгінала. Напрыклад, беларускія Чарэмушнікі ў рускай перадачы перайначаны на Черёмушкй, адпаведна Чамярыцы — Чемернсы, Сухавёжа—Суховержн. Шыцікі—БЦйтйкй, Галавачы — Головйчй, Пўкшына — Пушкнно, Ндвыя Зелянькі — Новые Зелёнкй, Іванічы—Нвановнчй, Смагардўка—Сморговка іг.д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечнабеларускія назвы сельскіх паселішчаў нааў, оў (ёў), еў, ін (ын) зусім свядомабылі заменены назвыклыя для расіян формы на ава, ова (ёва), ева, іна (ына). Такім чынам, кажам Барбардў, Галачэў, Палбеў, Хбнаў, Шапярэў (на Магілёўшчыне), Брылёў, Віндраў, Вдсаў, Людвікдў, Пдкрашаў, Хдрастаў (на Міншчыне), a пішам Барбардва, Галачэва, Палдева, Хднава, Шапярэва, Брылёва, Віндрава, Вдсава, Людвікдва, Пдкрашава, Хдрастава.
У савецкі перыяд якіхнебудзь пазітыўных зрухаў у дачыненні да нацыянальнай айканіміі не адбылося. Паранейшаму заставаліся ва ўжытку паланізаваныя і русіфікаваныя формы. Паступова ўвесь корпус беларускіх айконімаў, у тым ліку і картатэка назваў населеных пунктаў Беларусі пры былым Вярхоўным Савеце БССР, быў пераведзены на рускую арфаграфію. Пасля гэтага беларускамоўныя формы айконімаў выводзіліся выключна з рускамоўных, што дадало неразбярыхі, памылак і скажэнняў.
Працяглая афіцыйная фіксацыя беларускіх айконімаў у адаптаваных рускіх формах і адвольная перадача іх на беларускую мову спарадзілі масу варыянтаў (фанетычных і марфалагічных мадыфікацый), далёкіх ад арыгінала. Прыкметна павялічыўся разрыў паміж пісьмовай формай і вуснай. Вось як гэта выглядае на канкрэтных прыкладах. У розных раёнах Гродзенскай вобласці мясцовая форма Дзітва, Падзітва, Бальчыцы, Варандва, Кармілкі, Няцёча, Бяліца, афіцыйная —Дзітва, Падзітва, Бдльчыцы, Вдранава, Карнілкі, Няцёч, Бёліца.
1а Зак. 2792
10 • ПРАДМОВЛ ______________________________________
Разнабой трывала ўсталяваўся і ў пісьмовай практыцы. Нават у досыць аўтарытэтных сучасных выданнях адна і тая ж назва пішацца парознаму: Альбів і Альбінск, Старадўмка і Старадўбка, Мяхёдавічы і Міхёдавічы, Зашчэб 'е і Зашчдб 'е, Снядзін і Снёдзін, Качан і Качандва, Гарўсты і Гарысты, Кабішча і Кабішы, Ціхднавічы і Ціхандвічы,Дынёіраўка \Дзінараўка, Станькава і Станькаў, Грабёнь і Грэбеяь, Скрыльская Слабада і СкрыльСлабада, Гарбанаўка і Урбанаўка, Сялёц і Сяльцы, Кдрсынь і Карсынь, Грачьіхі і Грычыхі, Бялавічы і Бялдвічы, Клаўсўці і Клаўсюці.
Нямала шкоды нанесла нацыянальнай айканіміі кампанія па перайменаванні, якая дасягнула сваёй вяршыні ў 1960я гады. Толькі ў 1964—1968 гг. свае спрадвечныя назвы страцілі звыш трохсот населеных пунктаў Беларусі. А ўвогуле сёння тысячы нашых вёсак жывуць пад чужымі імёнамі. Найболей пацярпеў старажытны айканімны фонд. 3 яго складу выдалена ўсё, што здавалася зняважлівым, грубым, ідэалагічна неадпаведным ці проста незразумелым. Побач з сапраўды абразлівымі і немілагучнымі назвамі тыпу Сабакінцы, Неўмывакі, Халуі, Боўдзілавічы, Балванаўка, Бязбожнік, Дурынічы, Гнойны Рак нярэдка адыходзяць у нябыт і зусім прыстойныя, арыгінальныя(часам адзінкавыя ўсваім родзе)назвы,такія, як Ліхтэрня, Стары Майдан, Суднікі, Гарадок. Манастыр, Божадары, Вобчае, Вулька Жандовая, Засценак Дубрава, Данілаўская Буда, Гаспода, Маёнтак, Фальварак, Бераставіца, ІванБор, Аўгустберг, Радацэнь і інш.
Разамзімі зніклі важныя гістарычныя і моўныя звесткі, якія тычацца мінулага нашага краю. Напрыклад, слоааліхтэрня ў старажытнасці азначала ‘прадпрыемства, на якім выраблялі ліхтэры — невялікія грузавыя суднытыпу баржы’; словамайдан—‘печ, у якой абпальвалі цэглу’, буда — 'прадпрыемства па перапрацоўцы драўніны; паташны завод’; гарадок — ‘старажытнае ўмацаванае паселішча; крэпасць’; вулька(волька)—‘новае паселішча, жыхары якога на пэўны час вызваляліся ад падаткаў’, польскі прыметнік жандовы (rzpdowy) ‘урадавы, дзяржаўны, казённы’ ўказвае натое, што паселішча належала дзяржаве, а не прыватнай асобе; засценак — ‘паселішча або шнур зямлі за межамі (сцяною) асноўных надзелаў’; словы гаспода, маёнтак, фальварак — ‘сядзіба маёмнага гаспадара, пана’; вобчае — ‘зямля, якая знаходзілася не ў прыватным, а ў агульным (абшчынным) карыстанні’.
____________________________________________ПРАДМОВА • 11
Між іншым, большасць скасаваных назваў не ўтрымлівае ніякага зняважлівага сэнсу. Нехта не ўпадабаў назву Супаросная Слабада, у якой, відаць, пачулася штосьці сугучнае са словам паросная (‘жывёліна, якая носіцьу сабе плод’ — прасвінню). Насамойсправевёска гэтак названа за тое, што ў даўніну, будучы яшчэ слабадою, яна размяшчалася на беразе ракі Супаросль. Дарэмна абвінавацілі ў нечым непрыстойным і назву Загаліха. Сэнс яе ў тым, што для заснавання свайго паселішчалюдзіабралі месцазабязлеснымбалотам,у народзе яно завецца галае (голае) балота, або проста гала, галіха, галіца (аналагічна лысуха, лысіца ‘гара без расліннасці’). Назву Чарцеж, напэўна, параднілі са словам чорт і перайменавалі ў Сонечнае. У сапраўднасці ж паміж ім і няма нічога агульнага. Ды і ці мог старажытны набожны чалавек увасобіць у назве свайго паселішча д’ябальскі сэнс? Чарцеж, як і Чарцёж, Чарцяж, Чэ/лдтэматычназвязаныз падсечнаагнявым земляробствам, якое з глыбокай даўніны было тыповым заняткам беларусаў. Каб адваяваць у леса мізэрны астравок ворнай або сенажатнай зямлі, трэба было найперш засушыць дрэвы. 3 гэтай мэтай на іх у пэўную пару года рабілі засечкі (чертй, чертяжй). Адсюль і пайшлі назвы лясных дзялянак, а таксама тых паселішчаў, што на іхзасноўваліся. Словы гэтыя і іхсэнс вельмі даўнія, яны зрэдку згадваюцца толькі ў тэкстах старабеларускіх пісьмовых помнікаў XVI—XVII стст. He змяшчаюць у сабе негатыву і такія назвы, якГапоны, Пецюлі, Мартышкі. У іх знайшлі ўвасабленне размоўнабытавыя формы афіцыйных праваслаўных імёнаў (Гапон ад Гапей, Пяцюль ад Пётр, Мартышок, Мартышко ад Марцін). У мінулым беларусы надзвычай творча папрацавалі над чужым, незразумелым ім іменасловам, што прыйшоў у X ст. з Візантыі разам з прыняццем хрысціянства на Русі. Напрыклад, афіцыйнае імя Евфнмйй у вуснах народа пераўтворана ў Яхім, Аўхім, Ахім, Аўхута, Юх, Юхо, Юхно, Юш, Юша, Юшко, Юць, Ютко, Юцко, Яхно, імя Константйн — у Косця, Касцюк, Касцюшка, Кастыка, Касцян, Касцяш, Касцяй, Касцялей, Касцяга. Менавітаяны ізасведчылісяўтакіхназвах нашых паселішчаў, як Аўхімкі, Аўхуты, Юхавічы, Юхнава, Юхнавічы, Юшкі, Юшкавічы, Юцішкі; Касцюковічы, Касцюшкава, Касцюкі, Касцяны, Касцянкі, Касцяшы, Кастыкі, Касцягаўка.
Тысячы назваў вядуць свой пачатак ад родавых празванняў і мянушак тыпу Бальдзюкі, Блізнюкі, Брухачы, Быкі, Ваўкі, Каты, Рагачы, Матыкі, Ласі, Сабалі, Баранавічы, Калацілы, Петухоўка, РылаўІа*
12 • ПРАДМОВА _________________
шчына. Як правіла, мы з разуменнем ставімся да прозвішчаў Быкаў, Воўк, Кот, Собаль, Баранаў, Петухоў, Рылаў, Шылаў, Слюнькоў, а ў складзе назваў паселішчаў яны нас чамусьці раздражняюць. Каты замянілі на Сасновую, Слюнькоўшчыну—на Красную Паляну, Бізюкі — на Майскую і г. д. У немцаў і англічан, напрыклад, назвы Оксенфурт і Оксфард у перакладзе абазначаюць Бычыны Брод, але ўспрымаюцца зусім натуральна і ніхто не збіраецца іх пераймяноўваць.
На дзівалёгка мы расстаемся з гістарычна матываванымі найменнямі і замяняем іх на штучна прыдуманыя. Вёска Засценкі пасля перайменавання стала называцца Кастрычнік, Драхча Буглацкая — Праўда, Капцюгі — Красны Маяк, Шпалзавод — Брацкая, п. Пакроўскі—Пражэктар, Амерыка—Савецкая, Падсавін—Ляшчэўнік, Заграбелле— Сцяг, Рачча — Пралетарыя. Значны культурны пласт геаграфічных назваў пацярпеў у выніку ідэалагічнай мадэрнізацыі. Вёска Божы Дар перааформілася ў Красны Дар, ГорыГоркі — у Беларускія Горкі, Алёс — у Чырвоны Алёс, Лясны Востраў — у Чырвоны Востраў, Германава Слабада—у Чырвоную Слабаду і г. д. Перайменаванні, як правіла, праводзіліся стыхійна, некампетэнтна. Таму ў адным і тым жа раёне можа быць дзве і болей аднолькавых назвы. А краіну ў цэлым літаральна запаланілі назвы з рэвалюцыйнай (чырвонай)сімволікайнакшталт Чырвоны Змагар, ЧырвоныГруд, Чырвоны Кут, Чырвоная Кветка, Красны Мост, Красны Курган, Красны Пахар, Красны Багатыр, Красная Ніва. Толькі ў адной Гомельскай вобласці іх больш за семдзесят. Падобна, што над сэнсам гэтых назваў ніхто ўсур'ёз не задумваўся. Інакш не з’явіліся б на свет такія кур’ёзныя наватворы, як Чырвоны Алёс (алёс азначае ‘альховае балота’),Савецкая Морач (морач азначае ‘цёмнаебалота’), абогібрыды тыпу Чырвоны Пахар.
У 1960—1980ягады асаблівавыразна пазначыласятэндэнцыя да вымывання з айканіміі нацыянальнай лексікі. Паўсюдна пры перайменаванні і найменаванні новых паселішчаў пачалі ўводзіцца рускамоўныя назвы тыпу Восток, Луч, Лучезарная, Отрадное. ІІервое Мая, Победнтель, Победа, Пятйлетка, Заря Коммунйзма, Родйна, Сйреневка, Трудовая. Пабеларуску яны перадаюцца або транслітарацыяй (Красны Акцябр, Васход, Васток), або перакладам (Чырвоны Кастрычнік, Усход). Нярэдка нават мясцовы жыхар не ў стане разабрацца, як жа завецца яго вёска — Пераможац ці Пабядзіцель, Прамень ці Луч, Кастрычнік ці АкцябрЗ Здараецца, пераклад выцясняе
_____________________________^ПРАДМОВА • 13
арыгінал і атрымлівае афіцыйнае прызнанне. Тады для таго, каб правільна напісаць назву, трэба абавязкова высветліць на якой мове яна ўпершыню была зафіксавана — на рускай ці беларускай. Калі на рускай, то згодна з міжнароднымі правіламі, назву трэба не перакладаць, а запісваць літарамі беларускага алфавіта: Акцябр, Вазражджэнне, Дзвігацель, Луч, Лучазарная. Родзіна.Відаць, нетрэба нікога пераконваць у тым, што гэтыя назвы ў нацыянальным тапанімным кантэксце (і без кантэксту) успрымаюцца як чужародныя, штучныя ўтварэнні. А што, калі ад іх спатрэбіцца ўтварыць прыметнік? Як мы назавем краму, школу, бальніцу ці дзіцячы садок у вёсках Залог Пяцілеткі, Пабедная, Родзіна, Трудаваяі
Бывае і так, што зусім нармальная беларуская назва, але для населенага пункта не падыходзіц