• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Мін. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Мін. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 605с.
    Мінск 2003
    140.74 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Віцеб. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гродзен. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    БЕЛАРУСЬ
    РЭСПУБЛІКА
    МЁРЫ
    БРАСЛАЎ
    ПОЛАЦК
    ГАРАДОК
    Шаркаўшчына
    Шуміліна'
    ГЛЫБОКАЕ
    Ушачы
    ПАСТАВЫ
    Лёзна.
    Бешанковічы
    ЛЕПЕЛЬ,
    МЯДЗЕЛ
    ДОКШЫЦЫ
    Астравец
    СМАРГОНЫ ВІЛЕЙКА
    .ТАЛАЧЫН
    АШМЯНЬі\
    МАЛАДЗЕЧНА
    ШКЛОЎ
    ЛАГОЙСК
    ІОЖЫН
    МСЦІСЛАЎ
    Бялынічы
    ЛІДА
    МАГІЛЁЎ;
    'ГРОДНА
    .ЕРАЗІНО
    ДЗЯРЖЫНСК
    ШЧУЧЬЯ
    НАВАГРУДАК
    ІЧЭРВЕНЬ
    КЛІМАВІЧЫ
    БЫХАЎ;
    Карэлічы
    МАСТЫ'
    СЛАЎГАРАД
    [ЗЯТЛАВА®
    КЛІЧАЎ
    КАСЦЮКОВІЧЫ
    Хоцімс
    МАР'ІНА ГОІ
    УЗДА
    Краснаполле
    КІРАЎСК
    ІЯСВІЖ
    |ОВІЧЫ
    КАПЫЛЬ
    ^ ЁАРі
    БАБРУЙСК
    СТАРЫЯ
    СЛУЦК/
    ЛЯХАВІЧЫГКЛЕЦК
    ЧЭРСК
    ЖЛОБІН
    г Глуск
    ІВАЦЭВІЧЫ
    А САЛІП
    ЛЮБАНЬ
    ГАНЦАВІЧЫ
    ІАКАШУ
    РЭЧЫЦА
    ЖАБІНКА
    ЛУНІНЕЦ
    КОБРЫН
    ) ЖЫТКАВІЧЫ
    КАЛІНКАВІЧЫ
    тнс?
    ГРЫКАЎ МАЗЫР'
    Лоеў
    ХОЙНІКІ
    Брагін'
    МАЛАРЫТД
    Лельчыцы
    ЕЛЬСК'
    НАРОЎІ
    4 Воранава
    Вял.
    Бе^аставіца
    ДУБРОЎНА X, ^гм^УГ r X ГОРКІ
    АкцябрсКІ СВЕТЛАГОРСК
    КРЫЧАЎ'
    ЧЭРЫКАЎ
    ^—^КРУПКІ A БАРЫСАЎ
    ^>АЛ«ІЧЫ МІНСК
    ДРАГІЧЫН
    ІВАНАВА
    ) СЛОНІМ
    .ЧАШНІКІ
    < ©СЯННО
    Расоны
    'ХНЯДЗВІНСК
    ! Д Карма РАГАЧОУ \
    ПРУЖАНЫ0 БЯр03А
    КАМЯНЕЦ
    ^ВАЎКАВЫСК ХСВІСЛА^ ж
    ВІЦЕБСК
    БАБРУЙСК Астравец
    Сталіца рэспублікі
    Цэнтры абласцей
    Цэнтры раёнаў
    M I Н С К А Я
    ВОБЛАСЦЬ
    3g МІНСК
    ® КРУПКІ Гарады, цэнтры раёнаў
    Сталіца рэспублікі, цэнтр вобласці
    о Нарач Пасёлкі гарадскога тыпу
    о ЗАСЛАЎЕ Іншыя гарады
    о Мсціж Населеныя пункты сельскага тыпу
    Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
    Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    м лшзвы населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Нарматыўны даведнік
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2003
    лшзвы
    населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Мінская вобласць
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2003
    УДК 342.26:801.311(476.1)(035.5)
    ББК 67.401Я2
    Н 19
    Узгоднена
    з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
    Зацверджана Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
    А ў т а р ы :
    І.А.Гапоненка, І.Л.Капылоў, В.П.Лемцюгова, Г.М. Прышчэпчык,
    З.В.Рубцова, Г.К.Усціновіч, Н.А.Чабатар
    Пад агульнай рэдакцыяй
    доктара філалагічных навук, прафесара В.П.Лемцюговай
    Кансультацыйная група:
    Н.Р.Аўраменка, І.Л.Капылоў, З.В.Рубцова
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мін. вобл.: НарН 19 мат. давед. /І.А.Гапоненка, І.Л.Капылоў, В.П.Лемцюгова і інш.; Пад рэд. В.П.Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 605 с.
    ISBN 9854580547.
    Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на 31 снежня 2002 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў (раён, пасялковы, сельскі савет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ваўсіхназвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
    Для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
    УДК 342.26:801.311(476.1)(035.5)
    ББК 67.401Я2
    ISBN 9854580547
    © Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, 2003.
    © Макетаванне. Афармленне.
    Тэхналогія, 2003.
    АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
    Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Мінская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі В.П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры шырокім удзеле грамадскасці Рэспублікі Беларусь—школьных настаўнікаў, выкладчыкаўВНУ і студэнтаў, супрацоўнікаў краязнаўчых музеяў, работнікаў сельскіх саветаў і раённых выканаўчых камітэтаў. 3 дазволу супрацоўніцы Цэнтральнага навуковадаследчага інстытута геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі З.В. Рубцовай у даведнік уключаны варыянтныя формы беларускіх назваў паселішчаў, сабраныя ёю праз анкетаванне ў школах рэспублікі. Значна паспрыялі ўнармаванню назваў звесткі, дасланыя ў Рэспубліканскую тапанімічную камісію і газету “Звязда” старшым навуковым супрацоўнікам Вілейскага гісторыкакраязнаўчага музея В.А. Коласавай, спецыялістам у галіне тапаграфіі В.С. Канцавым (г. Мінск), М. Тонкавічам (з Лагойшчыны) і іншымі. Пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстоўваліся таксама паказанні гістарычных і сучасных пісьмовых крыніц, сярод якіх “Акты, нздаваемые Внленской археографнческою комнсснею”, “йсторнкоюрнднческне матерналы, нзвлеченные нз актовых кннг губерннй Внтебской н Могнлевской”, “Спнскн населенных мест Внленской, Внтебской, Мннской губерннй”, “Указатель по населенным местам Гродненской губерннн”, “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці тамах) Я.Н. Рапановіча, “Siownik geograficzny Krolestwa Polskiego”, “Дыялекталагічны атлас беларускіх народных гаворак”, энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя, якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.
    Рукапіс даведніка чатыры разы ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, неаднаразова абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі БелаРУСь.
    6 • АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
    Аўтарскія заданні размяркоўваліся наступным чынам: І.А. Гапоненка — Валожынскі, Дзяржынскі, Маладзечанскі, Мінскі, Салігорскі раёны; І.Л. Капылоў—Барысаўскі, Клецкі, Лагойскі, Мядзельскі; В.П. Лемцюгова —прадмова, Мінская вобласць, Вілейскі раён; Г.М. Прышчэпчык і В.П. Лемцюгова — Нясвіжскі, Смалявіцкі, Стаўбцоўскі, Чэрвеньскі; Г.К. Усціновіч—Бярэзінскі, Капыльскі, Крупскі, Пухавіцкі; Н.А. Чабатар — Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Уздзенскі раёны. З.В. Рубцова падрыхтавала варыянты назваў населеных пунктаў. Кантрольны прагляд даведніка выкананы Дзяржаўным цэнтрам картографагеадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных і даведкавых матэрыялах Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Камп’ютарны набор тэксту ажыццявіў І.Л. Капылоў.
    Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Камзема і старшыні Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцову, намесніку старшыні Камзема Т.В. Пыка, сакратару Тапанімічнай камісіі Н.Р. Аўраменка за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
    Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імяЯку’ба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.
    ПРАДМОВА
    1.	Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
    Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы (тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную тапанімію.
    Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазе тапанімную спадчыну, нямецкі філолагВільгельм Грым пісаў: “Есць больш жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археалагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
    Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г.зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечага духу і чалавечых рук. Кожны зніклы тапонім—непапраўная страта, збядненне нашагатапанімнагаландшафту. Скажоныяназвынетолькі ўступаюцьу супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
    Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або прысутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звязаны з культурай народа, з’яўляюцца яе прадуктам і параджэннем, практычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены ты
    1 Тапонім—уласная назва любога геаграфічнага аб’екта (ад грэц. топас1 месца’ + оніма ‘імя, найменне’). Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў — назва населенага пункта (ад грэц. ойкас ‘жыллё’ +оніма ‘імя, найменне’). Тапанімія—сукупнасць уласных геаграфічных назваў. Айканімія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
    8 • ПРАДМОВА
    повыя рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяцца да катэгорыі гістарычнакультурных помнікаў.
    Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
    2.	Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
    Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г. сойм Рэчы Паспалітай скасаваў афіцыйны статус беларускай мовы і такім чынам адкрыў шлях да татальнай паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запісваліся толькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрных для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі—афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная).
    Калі Беларусь апынулася ў складзе Р