Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Мін. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 605с.
Мінск 2003
сійскай імперыі, ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтым была нанесена шкода ўсёй айканімнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы запанавалі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя: Азярьіска, Ацячьізна, Бжэгі, Вўлька, Гўрка, Дамбрбва, Дбўбізна, Забрэззе, Калядзізна, Стаўпдвіскі, Туржэц, Хдйна, Хдйнікі і інш. У гэты ж спіс трапілі і назвы нашых шырокавядомых гарадоў Брэст, Грддна, Навагрўдак, Драгічын, якія згадваюцца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах ў сваім усходнеславянскім абліччы: Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Новгородок, Дорогйчйн. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі
ПРАДМОВА • 9 фанетычнымі відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах (Бэрэсць, Бэрэсце, Бёрасце, Гбрадня, Навагарадак, Дарагічын).
У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яшчэ больш аддалілася ад свайго арыгінала. Напрыклад, беларускія Чарэмушнікі ў рускім варыянце перайначаны на Черёмушкй, адпаведна Чамярьіцы — Чемерйсы, Сухавёжа— Суховержй, Казялўжа— Козелужье, Бабінка — Бабёнка, Гдсміра — Госмйрово, Шьіцікі — ІДйтйкй, Стралічаў — Стрелйчево, Лдўжа — Ловша, Звёсніца — Двеснйца, Глўшынцы—Глушнйцы, Ддшнава —Дошмово, Каршавіца — Крашевйца, Баўцічы — Балтйчй, Галавачы — Головйчй, Пўкшына — Пушкйно, Харкі — Харькй, Вбжыкі — Ожйкй, Нбвыя Зелянькі — Новые Зелёнкй, Іванічы — Мвановйчй, Смагарбўка — Сморговка і г.д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечна беларускія формы сельскіх паселішчаў на аў, оў(ёў), еў, ін(ын) зусім свядома былі заменены на звыклыя для расіян формы на ава, ова(ёва), ева, іна(ына). Такім чынам, кажам Барбарбў, Галачэў, Палбеў, Хбнаў, Шапярэў (на Магілёўшчыне), Брылёў, Вінбраў, Вбсаў, Людвікбў, Пдкаршаў, Хдрастаў (на Міншчыне), а пішам Барбардва, Галачэва, Палдева, Хднава, Шапярэва, Брылёва, Віндрава, Вдсава, Людвікдва, Пдкрашава, Хдрастава.
У савецкі перыяд якіхнебудзь пазітыўных зрухаў у дачыненні да нацыянальнай айканіміі не адбылося. Паранейшаму заставаліся ва ўжытку паланізаваныя і русіфікаваныя формы. Паступова ўвесь корпус беларускіх айконімаў, у тым ліку і картатэка назваў населеных пунктаў Беларусі пры былым Вярхоўным Савеце БССР, быў пераведзены на рускую арфаграфію. Пасля гэтага беларускамоўныя формы айконімаў выводзіліся выключна з рускамоўных, што дадало неразбярыхі, памылак і скажэнняў.
Працяглая афіцыйная фіксацыя беларускіх айконімаў у адаптаваных рускіх формах і адвольная перадача іх на беларускую мову спарадзілі масу варыянтаў (фанетычных і марфалагічных мадыфікацый), далёкіх ад арыгінала. Прыкметна павялічыўся разрыў паміж пісьмовай формай і вуснай. Вось як гэта выглядае на канкрэтных прыкладах. У Лідскім раёне Гродзенскай вобласці мясцовыя формы Дзітва, Падзітва, Вўлька Даргўнская, Бдльчыцы, Прудзяны, Ва
10 • ПРАДМОВА
рандва, Кармілкі, Няцёча, Бяліца, Цвёрмы, Місўры, афіцыйныя — Дзітва, Падзітва, Вўлька Драгўнская, Бальчыцы, Прўдна, Вдранава, Каршлкі, Няцёч, Бёліца, Цвёрма, Місюры. Гэткая з’ява назіраецца паўсюдна: мясцовая форма Бёгамля — афіцыйная Бягдмль, аналагічна Клява — Клёва, Радашкавічы — Радашкдвічы, Пдставы — Паставы, Скідаль — Скідзель і інш.
Разнабой трывалаўсталяваўся і ўпісьмовай практыцы. Навату досыць аўтарытэтных сучасных выданнях адна і тая ж назва пішацца парознаму: Альбін і Альбінск, Старадўмка і Старадўбка, Мяхёдавічы і Міхёдавічы, Зашчэб’е і Зашчдб’е, Снядзін і Снёдзін, Качан і Качанбва, Гарўсты і Гарьісты, Кабішча і Кабішы, Прўсін і Прўсіна, Рыскаў і Рыскдва, Сіцькава і Сіцькдва, Ціхднавічы і Ціхандвічы, Дынараўка іДзінараўка, Станькава і Станькаў, Грабёнь і Грэбень, Забачаны і Забічаны, Скрыльская Слабада і СкрыльСлабада, Гарбанаўка і Урбанаўка, Забаённе і Забаённе, Студзёнка і Сцюдзёнка, Вўзбераж і Ўзбераж, Міраны і Мірдны, Сялёц і Сяльцы, Кдрсынь і Карсьінь, Бўхавічы і Бухдвічы, Грачьіхі і Грычыхі, Бялавічы і Бялдвічы, Більцавічы і Більі{эвічы, Калаўсўці і Клаўсюці.
Нямала шкоды нанесла нацыянальнай айканіміі кампанія па перайменаванні, якая дасягнула сваёй вяршыні ў 1960я гады. Толькі ў 1964—1968 гг. свае спрадвечныя назвы страцілі звыш трохсот населеных пунктаў Беларусі. А ўвогуле сёння тысячы нашых вёсак жывуць пад чужымі імёнамі. Найболей пацярпеў старажытны айканімны фонд. 3 яго складу выдалена ўсё, што здавалася зняважлівым, грубым, ідэалагічна неадпаведным ці проста незразумелым. Побач з сапраўды абразлівымі і немілагучнымі назвамі тыпу Сабакінцы, Неўмывакі, Халуі, Боўдзілавічы, Балванаўка, Бязбожнік, Дурынічы, Гнойны Рак нярэдка адыходзяць у нябыт і зусім прыстойныя, арыгінальныя (часам адзінкавыя ў сваім родзе) назвы, такія, як Ліхтэрня, Стары Майдан, Суднікі, Гарадок, Манастыр, Божадары, Вобчае, Вулька Жандовая, Засценак Дубрава, Данілаўская Буда, Гаспода, Маёнтак, Фальварак, Бераставіца, ІванБор, Аўгустберг, Радацэнь і інш.
Разам з імі зніклі важныя гістарычныя і моўныя звесткі, якія тычацца мінулага нашага краю. Напрыклад, словаліхтэрня ў старажытнасці азначала ‘прадпрыемства, на якім выраблялі ліхтэры — невялікія грузавыя судны тыпу баржы’; словамайдан — ‘печ, у якой абпальвалі цэглу’; буда — ‘прадпрыемства па перапрацоўцы драў
ПРАДМОВА • 11 ніны; паташны завод’; гарадок — ‘старажытнае ўмацаванае паселішча; крэпасць’; вулька (волька) — ‘новае ільготнае паселішча, жыхары якога на пэўны час вызваляліся ад падаткаў’, а польскі прыметнік жандовы (rzqdowy) ‘урадавы, дзяржаўны, казённы’ ўказвае на тое, што гэтае паселішча належала дзяржаве, а не прыватнай асобе; засценак — ‘паселішча або шнур зямлі за межамі (сцяною) асноўных надзелаў’; словы гаспода, маёнтак, фальварак— ‘сядзібазаможнага гаспадара, пана’;вобчае—‘зямля, якая знаходзілася не ў прыватным, а ў агульным (абшчынным) карыстанні’.
Між іншым, большасць скасаваных назваў не ўтрымлівала ніякага зняважлівага сэнсу. Нехта не ўпадабаў назву Супаросная Слабада, у якой, відаць, пачулася штосьці сугучнае са словам паросная (‘жывёліна, якая носіць у сабе плод’ — пра свінню). На самой справе вёска гэтак названа за тое, што ў даўніну, будучы тады яшчэ слабадою, яна размяшчалася на беразе ракі Супаросль. Дарэмна абвінавацілі ў нечым непрыстойным і назву Загаліха. Сэнс яе ў тым, што для заснавання свайго паселішча людзі абралі месца за бязлесным балотам, у народзеяно завеццаголае (голаё) балота, або простагала, галіха, галіца (аналагічналысуха,лысіца ‘гарабезрасліннасці’) Назву Чарцеж, напэўна, параднілі са словам чорт і перайменавалі ў Сонечнае. У сапраўднасці ж паміж імі няма нічога агульнага. Ды і ці мог старажытны чалавекувасобіць у назве свайго паселішчад’ябальскі сэнс? Чарцеж, як іЧарцёж, Чарцяж, Чэрці, тэматычна звязаны з падсечнаагнявым земляробствам, якое з глыбокай даўніны было тыповым заняткам беларусаў. Каб адваяваць у леса мізэрны астравок ворнай або сенажатнай зямлі, трэба было найперш засушыць дрэвы. 3 гэтай мэтай на іх у пэўную пару годарабілізасечкі ^чертй, чертяжй’ў Адсюль і пайшлі назвы лясных дзялянак, а таксама тых паселішчаў, што на іх засноўваліся. Словы гэтыя і іх сэнс вельмі даўнія, яны зрэдку згадваюцца толькі ў тэкстах старабеларускіх пісьмовых помнікаў XVI — XVII стст. He змяшчаюць у сабе негатыву і такія назвы, якГапоны, Пецюлі, Мартышкі. У іх знайшлі ўвасабленне размоўнабытавыя формы праваслаўных імёнаў (Гапон ад Гапей, Пяцюль ад Пётр, Мартыійок, Мартышко ад Марфн). У мінулым беларусы надзвычай творча папрацавалі над чужым, незразумелым ім іменасловам, што прыйшоў у X ст. з Візантыі праз стараславянскую мову разам з прыняццем хрысціянства. Напрыклад, афіцыйнае імя Евфймйй у вуснах народа пераўтворана ў Яхім, Аўхім, Ахім, Аўхута, Юх, Юхо, Юхно, Юш,
12 • ПРАДМОВА
Юша, Юшко, Юць, Ютко, Юцко, Яхно, імя Константйн— у Косця, Касцюк, Касцюшка, Кастыка, Касцян, Касцяш, Касцяіі, Касцялей, Касцяга. Менавіта яны і засведчыліся ў такіх назвах нашых паселішчаў, як Аўхімкі, Аўхуты, Юхавічы, Юхнава, Юхнавічы, Юшкі, Юшкавічы, Юцішкі; Касцюковічы, Касцюшкава, Касірокі, Касцяны, Касцянкі, Касцяшы, Кастыкі, Касцягаўка.
Тысячы назваў вядуць свой пачатак ад родавых празванняў і мянушак тыпу Бальдзюкі, Блізнюкі, Брухачы, Быкі, Ваўкі, Каты, Рагачы, Матыкі, Ласі, Сабалі, Баранавічы, Калацілы, Петухоўка, Рылаўшчына. Як правіла, мы з разуменнем ставімся да прозвішчаў Быкаў, Воўк, Кот, Собаль, Баранаў, Петухоў, Рылаў, Шылаў, Слюнькоў, а ў складзе назваў паселішчаў яны нас чамусьці раздражняюць. Каты замянілі на Сасновую, Слюнькоўшчыну—кяКрасную Паляну, Бізюкі— на Майскую і г.д. У немцаў і англічан, напрыклад, назвы Оксенфурт і Оксфард у перакладзе абазначаюць Бычыны Брод, але ўспрымаюцца зусім натуральна і ніхто не збіраецца іх пераймяноўваць.
На дзіва лёгка мы расстаемся з гістарычна матываванымі найменнямі і замяняем іх на штучна прыдуманыя. Вёска Засгіенкі пасля перайменавання стала называцца Кастрычнік, Драхча Буглацкая — Праўда, Капцюгі — Красны Маяк, Шпалзавод — Брацкая, п. Пакроўскі — Пражэктар, Амерыка — Савецкая, Падсавін—Ляшчэўнік, Заграбелле — Сцяг, Рачча — Пралетарыя. Значны культурны пласт геаграфічных назваў пацярпеў у выніку ідэалагічнай мадэрнізацыі. Вёска Божы Дар перааформлена ў Красны Дар, ГорыГоркі — у Беларускія Горкі, Алёс—у Чырвоны Алёс, Лясны Востраў—у Чырвоны Востраў, Германава Слабада— у Чырвоную Слабаду і г. д. Перайменаванні, якправіла, праводзіліся стыхійна, некампетэнтна. Таму у адным і тым жа раёне могуць быць дзве і болей аднолькавыя назвы. A рэспубліку ў цэлым літаральна запаланілі назвы з рэвалюцыйнай (чырвонай) сімволікай накшталт Чырвдны Змагар, Чырвбны Партызан, Чырвдны Пілынчык, ЧырвдныГруд, Чырвдны Кут, Чырвбны Ручай, Чырвднае Пдле, Чырвднае Сёлішча, Чырвдная Квётка, Красны Мост, Красны Курган, Красны Пахар, Красны Багатыр, Красны Свет, Краснае Сялд, Красная Ніва, Красная Карма. Толькі ў адной Гомельскай вобласці іх больш за семдзесят. Падобна, што над сэнсам гэтых назваў ніхто ўсур’ёз не задумваўся. Інакш не з’явіліся б на свет такія кур’ёзныя наватворы, як Чырвоны Алёс (алёс азначае
ПРАДМОВА • 13
‘альховае балота’), Савецкая Морач (морач азначае ‘цёмнае балота’),