Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Мін. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 605с.
Мінск 2003
фавіта. Усё болей беларускіх геаграфічных назваў трапляе ў замежныя лацінапісныя тэксты. 3 улікам гэтага ў даведніку ўпершыню ўвесь рэестр беларускіх назваў населеных пунктаў пададзены таксама лацінскім шрыфтам.
У даведніку свядома абыдзены адтапонімныя прыметнікі. Гэтая катэгорыя назваў фармуецца і функцыянуе пераважна ў вуснамоўным асяроддзі і, у адрозненне ад агульных слоў, мае вузкарэгіянальную прывязку. Працэс іх утварэння далёка не заўсёды падпарадкоўваецца законам граматыкі (камунарскі ад Каліуна, драгоцкі
18 • ПРАДМОВА ________
ад Драхча, вугольскі ад Вуглы, бегамскі ад Бегамля, бярвіскі ад Бярвішчаў Ад адной і той жа назвы ў сістэмах розных дыялектных зонаў прыметнікі могуць быць утвораны па розных мадэлях (будзянскі, будняцкі, будніцкі, будлянскі алБуда,рудзінскі'\рудлянскі адРудня,рошчаўскі ірошчынскі арРошча). Значыць, перш чым ставіць пытанне пра шырокае ўключэнне ў даведнік адтапонімных дэрыватаў, іх неабходна сабраць у поўным аб’ёме і дасканала вывучыць. Па некалькіх раёнах Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей такая праца ўжо вядзецца. А пакуль у даведнік уключаны толькі прыметнікі, утвораныя ад назваў цэнтраў раёнаў, пасялковых і сельскіх саветаў.
5. Нарматыўныя задачы і спосабы іх вырашэння
Нарматыўныя задачы даведніка зводзяцца да ўстанаўлення нацыянальнай формы беларускіх назваў паселішчаў шляхам выпраўлення памылак і скажэнняў. Іншымі словамі, да адшукання формы, у якой назва ўвайшла ў нацыянальную мову.
Праграма пераводу беларускай айканіміі на нацыянальную аснову прадугледжвае:
1) збор айконімаў. Пры зборы айконімаў запіс вядзецца непасрэдна на месцы іх бытавання, а таксама шляхам распісвання беларускіх старапісьмовых помнікаў і сучасных найбольш аўтарытэтных публікацый па адзінай праграме і адзінай методыцы. Важна правільна пачуць вымаўленне і націск, вызначыць граматычны род назвы ў яе натуральным маўленчым кантэксце, зафіксаваць варыянты тапоніма;
2) апрацоўку сабраных матэрыялаў. На гэтай стадыі айконімы сістэматызуюцца і каталагізуюцца;
3) вызначэнне нормы. У працэсе аналізу ўстанаўліваецца нарматыўная форма кожнай назвы. За эталон прымаецца мясцовая форма (пры наяўнасці двух і болей варыянтаў—адна з формаў) назвы, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца жыхарамі паселішча і найбольш праўдзіва адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнай мовы і айканіміі.
У адрозненне ад агульных слоў, якія функцыянуюць пераважна ў адной літаратурнай форме, уласныя геаграфічныя назвы вар’іруюцца ў залежнасці ад асаблівасцяў іх вымаўлення ў тых ці іншых тэрытарыяльных дыялектах. Напрыклад, у розных мясцовасцях вымаўляюцца і пішуцца Водруб і Вотруб, Адрубак і Атрубак. Адна і тая ж па сваёй семантычнай сутнасці назва ўжываецца то з прыстаўнымі гукамі, то
ПРАДМОВА • 19
без іх (Галыйаны іАльшаны, Востраў і Остраў, Воступ і Оступ,Амховая і Мховая), з розным націскам (Баркі і Бдркі, Кўдзеркі і Кудзёркі, Забалдцце і Забалацце, Зайцы і Зайцьі). Наяўнасць варыянтаў абумоўлена самой прыродай уласных геаграфічных назваў, а менавіта тым, што яны ўзніклі і сфармаваліся па законах мясцовых дыялектаў задоўга да таго, як пачалі складвацца нормы беларускай літаратурнай мовы. Таму мы запісваем іх па правілах сучаснай арфаграфіі, але з абавязковым захаваннем іх мясцовага фанетычнага і структурнага вобраза: Абалднь і Балднь, Абвдрак і Абдрак, Сцюдзяніца і Студзяніца, Ліцвяны іЛітвінкі, Карчдмнае і Карчэмнае, Кругдвіна і Круглдвіна.
Некалькі іншы падыход у адносінах да правапісу прыстаўнога в, паколькі ў гэтым выпадку мы маем справу з характэрнай асаблівасцю беларускай мовы ў цэлым.
Уласныя найменні з ініцыяльнымі літарамі о,у вельмі неаднародныя. Ёсць назвы зусім празрыстыя паводле сваёй структуры і паходжання (Вўгал, Вдзера) і назвы, сэнс і моўная прыналежнасць якіх пакуль што з’яўляюцца загадкай {Олтуш, Ордапь, Ўрведзь, Устрднь, Уць). Некаторая частка назваў населеных пунктаў паўтарае назвы рэк, якія па ўсіх адзнаках з’яўляюцца неславянскімі па паходжанні (Злксна, Опса, Опліса, Ужа, Уза, Узда, Ула, Уса, Усяжа, Ўша). Таму падвесці напісанне гэтай катэгорыі назваў пад агульнамоўнае правіла практычна немагчыма. У даведніку прынята наступная правапісная схема.
Прыстаўное в пішацца:
1) у геаграфічных назвах з пачатковымі націскнымі о, у, якія маюць прамыя лексічныя адпаведнікі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове (Вдзера, Вдстраў, Вўгал, Вўсце, Вўсы, Вўткі, Вдпытны, Вўзкаеў а таксама ў аднакарэнных з імі назвах з пачатковымі націскнымі і ненаціскнымі о, у (Вдстрава, Вўгальнікі, Вўсаўшчына, Вугалдк, Вуглы, Вугляны, Вугалёцў,
2) у геаграфічных назвах славянскага паходжання з пачатковымі націскнымі о,у, якія не маюць прамых лексічных адпаведнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (Вдбчае, Вдсава, Вдступ, Вўшлава);
3) у сярэдзіне геаграфічных назваў перад націскнымі о, у (Завдзер ’е, Завдзерцы, Павўссе — р. Уса).
Прыстаўное в не пішацца:
20 • ПРАДМОВА __
1) у геаграфічных назвах славянскага і неславянскага паходжання з пачатковым у, у якіх націск падае не на першы склад (Уладава, Уласы, Упірава, Ушкавіца, Узда, Уза, Уса, Усвёя, Усвяць, Уснар, Усдмля, Усяжа, Уша);
2) у геаграфічных назвах славянскага паходжання з прыставачным пачатковыму незалежна ад месца націску (Ўзбалаць, Узбераж, Узбярэжжа);
3) у геаграфічных назвах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у (блтуш, брдань, брля, Орпа, брша, бршаль, Урач, Урведзь, Устрань, Утра, Ухлясць, Уць, Уша).
У вытворных прыметніках ініцыяльныя літары з пераходам націску на іншыя склады не мяняюцца (Узда —~ ўздзенскіў
Самая ідэальная сітуацыя, калі мясцовая форма без якіхнебудзь зменаў (апрача фанетыкаарфаграфічных) замацоўваецца ў пісьмовай мове. Але тапанімная практыка ніяк не ўкладваецца ў гэтую адзіную схему. Мясцовая форма даволі часта не супадае з пісьмовай з той прычыны, што пісьмовая аказваецца асіміляванай рускай або польскай мовамі, ачасам проста памылковай. Нягледзячы на непапулярнасць у народзе, апошняя праз шырокае выкарыстанне ў афіцыйных крыніцах нярэдка трывала ўваходзіць у свядомасць грамадзян і ўспрымаецца імі як асноўная, абавязковая форма. Пасля гэтага ажыццявіць яе замену на сапраўдную (вуснамоўную) бывае не так проста. Праблему ствараюць традыцыйнасць, якая пры выбары варыянта з’яўляецца даволі ўплывовым аргументам, і, не ў меншай ступені, псіхалагічны бар’ер. Апрача таго, вяртанне кожнай былой назвы звязана з прававой працэдурай, фінансавымі выдаткамі.
Ёсць выпадкі, калі назва мае некалькі мясцовых варыянтаў. Тады даводзіцца кіравацца прынцыпам так званага “актуальнага гістарызму”, г. зн. аддаваць перавагу варыянту, які супадае са старажытнай пісьмовай формай. Да прыкладу, адна і тая ж назва вёскі на месцы мае форму Мелішаў, на дарожных указальніках пішацца Малешев, Малйшев (у Тураве), Малйшев, Малышев (у Жыткавічах), Малеійево, Малйшево (у Лельчыцах), а ў старабеларускіх пісьмовых дакументах XVIII ст. — Мелешевь. Значыць, за агульнаўжывальную прымаем форму Мелешаў.
Або такая сітуацыя. Жыхары называюць свае паселішчы Амсціслаў, Полацак, Слуцак, а ў старабеларускіх пісьмовых помніках гэ
ПРАДМОВА • 21
тыя назвы зафіксаваны ў форме Мстйслав (Мстйславль), Полоцк, Полоцькь, Полотскь, Полотескь, Полтескь, Плтескь, Полческь, Случескь.
Форма Амсціслаў адлюстроўвае адну з характэрных фанетыкаарфаграфічных асаблівасцяў беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), а таму цалкам можа прэтэндаваць на нарматыўную. Але ж ёсць і іншая форма (Мсціслау), якая з’яўляецца традыцыйнапісьмовай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстйславль). Трэба мець на ўвазе, што гэта адна з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі (упамінаецца пад 1156 г.), якая сваім з’яўленнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе. Каб засведчыць факт валодання князем горадам або сялом, даяго імя дадаваўся старажытны суфікс прыналежнасці j (ёт), перад якім пасля губных зычных з’яўляўся л (Мстйслав +j —> Мстйславль). Да нас дайшлі толькі адзінкі назваў з такім паходжаннем і адносяццаяны да катэгорыі рэліктавых. А таму вельмі непажадана любое (нават нязначнае) іх структурнае пераафармленне. Дастаткова згадаць у гэтай сувязі незайздросны лёс беларускай старажытнай назвы Нзяславль, якая спачатку дэфармавалася ў Заслаў, а пасля—уЗаслаўе. Нзяславль (пазнейЖеславль, Жаславль) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі (першае ўпамінанне — 1127 г.) звязаны з канкрэтнай гістарычнай падзеяй. Горад пабудаваў князь Уладзімір, падараваў яго свайму сыну Ізяславу, адкуль і пайшла назва Нзяславль. Адступіўшы ад гістарычнай праўды, мы тым самым у значнай ступені пазбавілі назву яе старадаўняга зместу і формы.
Варыянты тыпу Полацак, Слуцак на працягу многіх стагоддзяў практычна не выходзілі за межы вуснага ўжытку. Пачатак іх пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту на цк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце “Наша Ніва” (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк — 54 разы. Форма тыпу Полацак, Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 20х гадах мінулага стагоддзя, у БССР (гл., напр., Кайгарадаў А.І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР. Ужываецца яна ў асобных выданнях і цяпер. Але паранейшаму дамінуе форма на цк (Полацк, Слуцк, Клецк і інш.).
У айканіміі беларускіх зямель суфікс ск(цк) адзначаецца з IX —
22 • ПРАДМОВА _________________
X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў “Спнсок русскнх городов” канца XIV ст., заканчваецца на ск (цк).
Такім чынам, зноў мы маем справу з глыбока традыцыйнай, рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць нашага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. У першую чаргу гэта адносіцца да назваў, якія ўтвораны па самай старажытнай мадэлі: уласная назваракі+ск: р. Бабруя + ск^ Бабруйск, р. Піна + ск—> Пінск, р. Палата + ск—>Полацк,р. Случ + ск—> Слуцк. Наіншыхславянскіхтэрыторыях іх адзінкі, і, як правіла, яны больш познія (напрыклад, натэрыторыі Расіі).
Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, мы аддаем перавагу традыцыйным пісьмовым формам на ск (цк), тым больш што формы Полацак, Слуцак не вытлумачваюцца фанетычнымі законамі беларуск