Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Мін. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 605с.
Мінск 2003
або гібрыды тыпу Чырвоны Пахар.
У 1960—1980я гады асабліва выразна пазначылася тэндэнцыя да вымывання з айканіміі нацыянальнай лексікі. Паўсюдна пры перайменаванні і найменаванні новых паселішчаў пачалі ўводзіцца рускамоўныя назвы тыпу Возрождёнйе, Восхдд, Востдк, Красный Октябрь, Красная Звезда, Луч, Лучезарная, Отрадное, Пёрвое Мая, Победйтель, Побёда, Пятйлётка, Заря Коммунйзма, Сйрёневка. Пабеларуску яны перадаюцца або транслітарацыяй (Красны Акцябр, Васхдд, BacmoK), або перакладам (Чырвдны Кастрычнік, Усхдд). Нярэдка нават мясцовы жыхар не ў стане разабрацца, як жа называецца яго вёска—Перамджац ці Пабядзіцель, Прамёнь ціЛуч, Пяцігддка ці Пяцілётка! Здараецца, што пераклад выцясняе арыгінал і атрымлівае афіцыйнае прызнанне. Тады для таго, каб правільна напісаць назву, трэба абавязкова высветліць, на якой мове яна ўпершыню была зафіксавана — на рускай ці беларускай. Калі на рускай, то, згодна з міжнароднымі правіламі, назву трэба не перакладаць, а запісваць літарамі беларускага алфавіта: Акг^ябр, Вазражджэнне, Дзвігацель, Луч, Лучазарйая, Родзіна. Відаць, не трэба нікога пераконваць у тым, што гэтыя назвы ў нацыянальным тапанімным кантэксце (ды нават і без кантэксту) успрымаюцца як чужародныя, штучныя ўтварэнні. A што, калі ад іх спатрэбіцца ўтварыць прыметнік? Як мы назавем краму, школу, бальніцу ці дзіцячы садок у вёсках Залог Пяцілеткі, Пабедная, Родзіна, ТрудаваяЗ
Бывае і так, што зусім нармальная беларуская назва, але для населенага пункта не падыходзіць. Напрыклад, у назоўным склоне вёска Янка Купала гучыць як быццам няблага, а ў іншых склонах—не зусім (ворагразбіты падЯнкамКупалам', жывуўЯнкуКупалеў У такіх выпадках даводзіцца адмаўляць назве ў скланенні і пры гэтым суправаджаць яе словамі, якія абазначаюць тып паселішча — вёска, пасёлак і іншыя (пад вёскай Янка Купалауу вёсцы Янка Купала). Таму перш чым прысвоіць назву населенаму пункту, трэба прадумаць усе дэталі, усе магчымыя сітуацыі. Справа гэта сур’ёзная, адказная і далікатная.
Перайменаванне — жывы, натуральны працэс. Развіццё грамадства, змены ў яго сацыяльнай, палітычнай арганізацыі, гаспадарчым укладзе непазбежна прыводзяць да абнаўлення ў сістэме геаграфічных назваў. Але дрэнна, калі працэс гэты ператвараецца ў стыхію, не бярэцца пад разумны кантроль. Тады ў першую чаргу церпіць ста
14 • ПРАДМОВА
ражытны фонд. А гэта — адчувальная страта для гісторыі і культуры народа, бо з дапамогай штучных імёнаў з айканіміі выдаляюцца назвы, што нясуць у сабе найкаштоўнейшую інфармацыю і ствараюць своеасаблівае гістарычнакультурнае асяроддзе.
Пры перайменаванні і найменаванні новая назва павінна:
а) давацца толькі на нацыянальнай мове;
б) адлюстроўваць нацыянальны каларыт (своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры);
в) быць семантычна матываванай, г. зн. мець сэнс і заключаць у сабе пэўны аб’ём тапанімнай інфармацыі;
г) арганічна ўпісвацца ў нацыянальную тапанімную сістэму. Любая замена назвы ў межах тапанімнай сістэмы, што склалася гістарычна, патрабуе ўліку гукавой, словаўтваральнай і семантычнай структур новага наймення, каб не парушыць цэласнасці сістэмы і геаграфічнага фону;
д) утварацца па правілах граматыкі і семантыкі беларускай мовы і падпарадкоўвацца ўсім яе правілам словазмянення і словаўтварэння;
е) адлюстроўваць найбольш істотныя характарыстыкі аб’екта наймення і не паўтарацца хоць бы ў межах такіх адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў, як раён, сельсавет.
3. Упарадкаванне правапісу ўласных назваў населеных пунктаў
Пытанні ўпарадкавання правапісу ўласных назваў паселішчаў Беларусі ніколі не былі прадметам спецыяльнага даследавання або шырокага абмеркавання. Тым не менш пэўныя напрацоўкі ў гэтай галіне ёсць. У 1970х гадах З.В. Рубцова на аснове звестак з сельскіх саветаў і школаў, атрыманых шляхам анкетавання, склала даволі значны спіс беларускіх айконімаў з улікам іх мясцовага вымаўлення. Гэта была спроба вярнуць назвам беларускіх паселішчаў іх сапраўдныя нацыянальныя формы і пакласці іх у аснову перадачы на рускую мову. Вынікам гэтай працы з’явіўся “Словарь топоннмов Белорусснн”, які ў свой час не атрымаў належнай падтрымкі з боку беларускіх службовых асоб і не быў апублікаваны.
Важную ролю ва ўрэгуляванні правапісу назваў беларускіх паселішчаў адыграў “Слоўнік назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапановіча па шасці абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983) і Гомельскай (1986). Асноўная адметнасць слоўніка ў тым, што ўсе змешчаныя ў ім
ПРАДМОВА • 15 назвы ўпершыню пададзены з націскам і, па сведчанні самога аўтара, “запісаны паводле арфаграфічных нормаў, прынятых у сучаснай літаратурнай мове (беларускай і рускай)”. Надзвычай важна, што частка беларускіх формаў набліжана да арыгінала або цалкам адноўлена, асобным паланізаваным назвам вернута іх сапраўднае фанетычнае аблічча (Лёзна, Мёры замест Ліёзна, Міёры'). Істотным з’яўляецца і тое, што аўтар слоўніка адмовіўся ад перакладу (калькавання назваў) і прыняў прынцып транслітарацыі (Чырвоны Араты — Чйрвоный Аратый), які зараз прызнаны вядучым у міжнароднай практыцы пры перадачы геаграфічных назваў з адной мовы на іншую.
Зразумела, што з першага заходу немагчыма вырашыць усе тыя праблемы, якія назапашваліся стагоддзямі. He змог рэалізаваць усе свае задумы і Я.Н. Рапановіч. He ўдалося сабраць поўны рэестр назваў населеных пунктаў Беларусі (гэта ён прызнаваў і сам), дамагчыся строгай рэгламентацыі ў іх напісанні. У шэрагу выпадкаў прапанаваная ім форма для ўжытку разыходзіцца з мясцовай, з формамі, якімі карыстаюцца сучасныя энцыклапедычныя выданні. Нарэшце, пасля выхаду ў свет “Слоўніка назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапановіча прайшло больш за дваццаць гадоў і шмат што змянілася ў палітычнаадміністрацыйным падзеле Рэспублікі Беларусь, у рэестры назваў населеных пунктаў. Да таго ж гэты слоўнік не мае нарматыўнага статусу. У Беларусі адзіным выданнем, якое надзелена такім статусам, з’яўляецца “Справочннк адмнннстратнвнотеррнторнального делення БССР” (1987) на рускай мове. Беларускамоўны друк і картаграфія мусяць пакуль што вырашаць пытанні правапісу геаграфічных назваў зыходзячы з уласных меркаванняў і магчымасцяў.
Як бачым, усё сведчыць пра тое, што наспела вострая неабходнасць у выданні такога нарматыўнага даведніка, у які б увайшлі ўсе без выключэння назвы паселішчаў у іх сапраўдным беларускім гучанні і напісанні. Яны ж павінны служыць зыходнай базай для перадачы найменняў на іншыя мовы (рускую, польскую і інш.).
Сёння ў міжнароднай практыцы назапашаны багаты вопыт па ўнармаванні ўласных геаграфічных назваў, з якім наша краіна не можа не лічыцца як член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
16 • ПРАДМОВА
4. Структура нарматыўнага даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
Даведнік захоўвае пераемнасць у агульных падыходах да ўнармавання беларускай айканіміі, ужытых у слоўніку Я.Н. Рапановіча. Тым не менш ён цалкам можа разглядацца як даведнік новага пакалення. У ім сабраны ўсе наяўныя на 31 снежня 2002 г. назвы населеных пунктаў Беларусі, якія размяркоўваюцца ў межах чатырох рубрык1.
У першай рубрыцы змешчана табліца адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінак і іх колькасныя паказчыкі ў абсягу вобласці, звесткі прадату ўтварэння і плошчу. Аналагічная інфармацыя даецца пакожным раёне. Раён у сваю чаргу падзяляецца на больш дробныя адміністрацыйнатэрытарыяльныя адзінкі: пасялковыя і сельскія саветы з указаннем усіх населеных пунктаў, якія да іх адносяцца (на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, а таксама на рускай мове).
У беларускай частцы спісы назваў паселішчаў пададзены ў строгай алфавітнай паслядоўнасці. Пры кожнай загалоўнай беларускай назве паказваюцца: граматычны род (пры множналікавых — множны лік), канчаткі найбольш ужывальных у пісьмовай практыцы склонаў — роднага, творнага, меснага:
Вайнілава н. ва, вам, ве
Згурск м. ка, кам, ку
Астравы мн. вбў, вамі, вах.
У родным і творным склонах паказаны варыянты канчаткаў:
Баяры мн. Баяр і раў, рамі, рах
Карма ж. мы, мбй і мбю, мё.
Пры супадзенні формаў творнага і меснага склонаў канчатакдаецца толькі адзін раз:
Азёрны м. нага, ным
Церабёйнае н. нага, ным.
Склонавыя формы назваў населеных пунктаў у даведніку звычайна падаюцца ў скарачэнні, за выключэннем тых выпадкаў, калі скарачэнне па якіхнебудзь прычынах не пажаданае. Напрыклад, калі ўзнікае патрэба паказаць нейкую фанетыкаправапісную асаблівасць
Зверка назваў населеных пунктаў, іх адміністрацыйнатэрытарыяльнай прыналежнасці ажыццёўлена раённымі выканаўчымі камітэтамі Мінскай вобласці, Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.
ПРАДМОВА • 17
беларускай мовы, якую не кожны карыстальнік зможа прыняць да ўвагі: пераход [в] у [ў], [д] у [дз], [т] у [ц], пераход націску на іншы склад, чаргаванне і інш.:
Асавёц л/. Асаўца, цбм, ць'і
Брод м. Брбда, дам, дзе
Перуноў Moct w. нбвагаМбста, нбвым Мбстам, нбвым Мбсце
Барбк м. Барка, кбм, кў
Калюга ж. гі, гай і гаю, Калюзе.
У беларускай частцы даведніка ўсе назвы маюць націск як у зыходнай форме, так і ў парадыгме, за выключэннем назваў з літарай ё, якая ў беларускай мове заўсёды знаходзіцца пад націскам.
Пад асобнай рубрыкай (“Варыянты назваў населеных пунктаў”) змешчаны варыянтныя назвы і іх формы, якія сёння не рэкамендуюцца ў якасці нормы, але пры жаданні мясцовых жыхароў і ўладаў могуць быць прызнаныя нарматыўнымі.
У рубрыцы “Страчаныя назвы населеных пунктаў” прыведзены спісы назваў, якія зараз парозных прычынах выйшлі з ужытку. Шмат іх знікларазам са спаленымі фашыстамі вёскамі, пры ўключэнні сельскіх паселішчаў у склад гарадоў, пры ліквідацыі хутароў і “неперспектыўных” вёсак, у працэсе перайменаванняў.
Для зручнасці карыстання даведнікам і забеспячэння большай яго інфарматыўнасці ў канцы асноўнага тэксту змешчаны тры алфавітныя паказальнікі назваў населеных пунктаў — на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, а таксама на рускай мове. Яны маюць двайное прызначэнне: з’яўляюцца асобным агульнаалфавітным слоўнікам і адначасова выконваюць ролю адсылачнага звяна да асноўнай часткі даведніка.
Рэспубліка Беларусь паступова ўваходзіць у сусветную інфармацыйную прастору, дзе кантактаванне ажыццяўляецца з дапамогай лацінскага ал