• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Брэсцкая. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Брэсцкая. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 2010
    72.97 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Мін. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Віцеб. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гродзен. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    a
    ft
    РЭСПУБЛІКА
    БЕЛАРУСЬ
    ГАРАДОК
    шуміліна
    Бешанковічы
    ЗЕЛ
    НАВАГРУДАК
    ЧЭРЫКАУ
    ЧЭРВЕНЬ
    . КаР
    ЗЯТЛАВАо
    . АСІПОВІЧЬ
    КАПЫЛЬ
    СТАРЬІ
    von
    ЬСВІСЛА
    ВЕТКА Ч
    РЭЧЫЦ
    ДРАГІЧЫН
    ВАНАВА
    ХОННІКІ
    Брапн^
    Цэнтры абласцей
    Цэнтры раёнаў
    Сталіца Рэспублікі Беларусь
    БАБРУЙСК Астравец
    касцюковічы; о
    Краснаполле
    ^ БРАСЛАЎ ДЛа^каўшчына
    Вілнйскае
    вдсх.
    я.
    0
    ЛЕПЕЛЬ
    ■ЧНА '
    ^/	''''Н'."Л-П
    ЭМЁРЫ
    Астравец
    АШМЯНЫ
    \ПАСТАВЫ
    АЖ'
    Бераставіца
    'угс'к^к(^л
    Лельч цыо
    
    ВІЦЕБСК
    Ox ®	®
    БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ
    Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
    Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    j l мазвы населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Ж
    Нарматыўны даведнік
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2010
    населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Ж
    Брэсцкая вобласць
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2010
    УДК 342.26:811.161.3-373.211(476.7)(035.5)
    ББК 81,2Бел-3
    1119
    Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
    Зацверджана Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўжі^а выдання. прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
    А ў т а р ы :
    I. А. Гапоненка. В. М. Емельяновіч, 3. М. Заіка. В. ГІ. Лемцюгова. Н. Р. Якубук
    Пад а г у л ь н а й рэдакцыяй
    доктара філалагічных навук. прафесара В. П. Лемцюговай
    Кансультацыйная група:
    Я. В. Абрамава. Т. А. Гераськіна. Т. М. Кананенка. М. 1. Новік,
    М. I. Пашкевіч, 1. У. Сацута. С. А. Сінкевіч
    Каардынацыйны цэнтр:
    Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
    Кантрольная арганізацыя:
    Дзяржкартгеацэнтр
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая. вобл.: H19 нармат. давед. / I. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск : Тэхналогія, 2010. — 319 с.
    ISBN 978-985-458-198-9.
    Нарматыўны даведнік уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пун-ктаў вобласці ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў (раён. сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай, лацінкай і рускай графікай. У бе-ларускамоўнай частцы ваўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыі мы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведнік суправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі па-казальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
    Для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. юрыдыч-нымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
    УДК 342.26:811.161.3’373.211 (476.7)(035.5)
    ББК81.2Бел-3
    ISBN 978-985-458-198-9
    © Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2010
    © Макетаванне. Афармленне.
    “Тэхналогія”, 2010
    АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
    Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Бела-русь. Брэсцкая вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі В. П. Лемцюговай на аснове спісаўназваў паселішчаў,дасланыхзраённыхвыканаўчыхкамітэтаў.
    Над тэкстам даведніка працавалі:
    Лемцюгова В. П.: Прадмова.
    Гапоненка I. А.: Напісала ўступную частку даведніка “Брэсцкая вобласць”. Прывяла ў нарматыўны стан арыгінальныя (беларуска-моўныя) назвы даведніка і парадыгму іх скланення. Ажыццявіла згодназ інструкцыямі транслітарадыю беларускіх назваў налацінку і рускую мову. Падрыхтавала матэрыял для рубрыкі “Страчаныя назвы”. Аформіла і набрала на камп’ютары рукапіс даведніка.
    Праца выконвалася пры шырокім удзеле выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства, кафедры гісторыі і дыялекталогіі і кафед-ры агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Брэсц-кага дзяржаўнага універсітэта імя A. С. Пушкіна. Яны сабралі паўсіх раёнах Брэсцкай вобласці альтэрнатыўны афіцыйнаму матэрыял, на аснове якога сфарміравалася рубрыка ‘‘Варыянты назваў населеных пунктаў”. У прыватнасці Я. В. Абрамава абследавалаГанцавіцкі, Іва-цэвіцкі, Ляхавіцкі раёны; Т. А. Гераськіна-Жабінкаўскі; В. М. Емель-яновіч - Брэсцкі, Пружанскі; 3. М. Заіка - Камянецкі, Маларыцкі, Столінскі; Т. М. Кананенка - Бярозаўскі; М. I. Новік - Баранавіцкі; М. 1. Пашкевіч - Лунінецкі; 1. У. Сацута - Іванаўскі; С. А. Сінкевіч -Кобрынскі; Н. Р. Якубук - Драгічынскі, Пінскі.
    Пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстоўвал іся таксама паказанні гістарычных і сучасных пісьмовых крыніц, такіх, як “Акты, нздавае-мые Внленской археографмческою комнсснею” (Внльна, 1865- 1915, тт. 1-39), “Указатель населенным местам Гродненской губерннн” (Гродно, 1905), “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”,
    6 • АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА_______________________________
    “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці кнігах) Я. Н. Рапано-віча, “Stownik geograficzny Krolewstwa Polskiego i innych ziem stowian-skich ” (Warszawa, 1884, t. 1-15), “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (М., 1993-1998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя. якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.
    Рукапіс даведніка два разы ўзгадняўся ў раённых выканаўчых камітэтах, абмяркоўваўся на пасяджэннях Рэспубліканскай тапані-мічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Каардынацыю працы наддаведнікам ажыццяўляла Н. Р. Аўрамен-ка—кансультантаддзелакартаграфіі ўпраўлення картаграфіі і геагра-фічных інфармацыйных сістэм Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
    Кантрольны прагляд даведніка праведзены ў аддзеле геаграфіч-ных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь падзяжурных матэрыялах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Р. М. Лопух, I. В. Сцепа-новіч, Т. I. Смагінай.
    Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэс-публікі Беларусь Г. I. Кузняцову за дзейсную падтрымку на ўсіх этапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыват-ным асобам, якія дапамагалі ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
    Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэс-публіканская тапанімічная камісія.
    ПРАДМОВА
    1.	Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
    Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы (тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калі-небудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць бела-рускую нацыянальную тапанімію.
    Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геа-графічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазетапанімнуюспадчыну, нямецкі філолагВільгельм Грым пісаў: “Есць больш жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археа-лагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
    Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г. зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай час-ткай нашай гістарычна-культурнай спадчыны і гэтак жа вартыя аш-чаднага стаўлення і аховы, як і іншыя творы чалавечагадуху і чалаве-чых рук. Кожны зніклы тапонім—непапраўная страта, збядненне на-шагатапанімнага ландшафту. Скажоныя назвы нетолькі ўступаюць у супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыя-нальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычна-культурную і наву-ковую вартасць.
    Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важ-ная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або пры-сутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звяза-ны з культурай народа, з’яўляюцца яе прадуктам і параджэннем, прак-тычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены тыповыя
    Тапонім — уласная назва любога геаграфічнага аб'екта (ад грэц. topos ‘месца’ + опута ’імя, найменне ’)• Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў — назва населенага пункта (ад грэц. oikos ‘жыллё’ + опута ‘імя, найменне’). Тапанімія — сукупнасць уласных геа-графічных назваў. Айканімія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
    8 • ПРАДМОВА
    -^. *■». -^. -^. -^^ "^. -^««-'-^^ -^*— -^—^-*— -х. - *^. -^. -^- “^. "^. ■—^^ "X. -Ч> .-^,->»,-^. —-в^ -^» -^w. —^_-рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторы-яй народа, адносяцца да гістарычна-культурных помнікаў.
    Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
    2.	Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
    Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванас-цю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі не-спрыяльна. Пазней, у 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай і такім чынам адкрыў шлях дататаль-най паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запіс-валісятолькі графічнымі сродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыяналь-най айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (трады-цыйная).
    Кал і Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ні дакумен-талісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра да-кладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запа-зычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай гра-фікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, гра-матычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтым была нанесена шкода ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы запана-валі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя: Азярьіска, Ацячызна, Бжэгі, Вўлька, Гўрка, Дамбрдва, Ддўбізна, Забрэззе, Калядзізна, Стаўпдвіскі, Туржэц, Хдйна, Хдйнікі і інш. У гэты ж спіс трапілі і назвы нашых шырокавядомых гарадоў Брэст, Грддна, Навагрўдак, Драгічын, якія згадваюцца ў ранніх ле-тапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходне-славянскім абліччы: Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Нов-городок, Дорогйчйн. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гука-