• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Брэсцкая. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Брэсцкая. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 2010
    72.97 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Мін. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Віцеб. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гродзен. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    ________________________________ ПРАДМОВА • 9
    вымі відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах (Бэрэсць, Бэрысць, Бэрэсце, Бёрасце, Гдрадня, Дарагічын. Навагарадак). Іншыя краіны (напрыклад, Польшча, Літва, Расія) тэрміноваадаптавалі беларускую айканімію на далучаных да іхтэры-торыях, а беларусам і 85 гадоў не хапіла для таго, каб пазбавіць сваю нацыянальную айканімію ад чужамоўнага налёту.
    У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яш-чэ больш аддалілася ад свайго арыгінала. Напрыклад, беларускія Ча-рэмушнікі ў рускай перадачы перайначаны на Черёмушкй, адпаведна Чамярыцы — Чемерйсы, Сухавёжа— Суховержн, Шыцікі—ІДйтй-кн, Галавачы — Головйчй, Пўкшына — Пушкнно, Ндвыя Зелянькі — Новые Зелёнкй, Іваяічы—Мвановйчй, Смагардўка—Сморговка іг.д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. На-прыклад, спрадвечнабеларускія назвы сельскіх паселішчаў на-аў, -оў (-ёў), -еў, -ін (-ын) зусім свядомабылі заменены назвыклыя для расіян формы на -ава, -ова (-ёва), -ева, -іна (-ына). Такім чынам, кажам Бар-бардў, Галачэў, Палдеў, Хднаў, Шапярэў(на Магілёўшчыне), Брылёў, Війдраў, Вдсаў, Людвікбў, Пдкрашаў, Хбрастаў (на Міншчыне), a пішам Барбардва, Галачэва, Палдева, Хднава, Шапярэва, Брылёва, Віндрава, Вдсава, Людвікдва, Пдкрашава, Хдрастава.
    У савецкі перыяд якіх-небудзь пазітыўных зрухаў у дачыненні да нацыянальнай айканіміі не адбылося. Па-ранейшаму заставаліся ва ўжытку паланізаваныя і русіфікаваныя формы. Паступоваўвесь кор-пус беларускіх айконімаў, у тым ліку і картатэка назваў населеных пунктаў Беларусі пры былым Вярхоўным Савеце БССР, быў пераве-дзены на рускую арфаграфію. Пасля гэтага беларускамоўныя формы айконімаў выводзіліся выключна з рускамоўных, што дадало нераз-бярыхі, памылак і скажэнняў.
    Працяглая афіцыйная фіксацыя беларускіх айкенімаў у адаптава-ных рускіх формах і адвольная перадача іх на беларускую мову спа-радзілі масу варыянтаў (фанетычных і марфалагічных мадыфіка-цый), далёкіх ад арыгінала. Прыкметна павялічыўся разрыў паміж пісьмовай формай і вуснай. Вось як гэта выглядае на канкрэтных прыкладах. У розных раёнах Гродзенскай вобласці мясцовая форма Дзітва, Падзітва, Бальчыцы, Варандва, Кармілкі, Няцёча, Бяліца, афіцыйная —Дзітва, Падзітва, Бдльчыцы, Вдранава, Карнілкі, Няцёч, Бёліца.
    1а Зак. 751
    lOjJIPAflMOBA,______________________________________________________________________________________________________________________________________
    Разнабойтрывалаўсталяваўся іўпісьмовайпрактыцы. Наватудо-сыць аўтарытэтных сучасных выданнях адна і тая ж назва пішацца па-рознаму: Альбін і Альбінск, Старсідўмка і Старадўбка, Мя-хёдавічы і Міхёдавічы, Зашчэб ’е і Зашчдб 'е, Снядзін і Снёдзін, Качан і Качандва, Гарўсты і Гарысгпы, Кабішча і Кабішы, Ціхднавічы і Ціхандвічы,Дынсіраўка іДзінараўка, Станькава і Станькаў,Грабёнь і Грэбень, Скрыльская Слабада і Скрыль-Слабада, Гарбанаўка і Урбанаўка, Сялёц і Сяльцы, Кдрсынь і Карсынь, Грачьіхі і Грычыхі, Бялавічы і Бялбвічы, Клаўсўці і Клаўсюці.
    Нямала шкоды нанесла нацыянальнай айканіміі кампанія па пе-райменаванні, якая дасягнула сваёй вяршыні ў 1960-я гады. Толькі ў 1964—1968 гг. свае спрадвечныя назвы страцілі звыш трохсот насе-леных пунктаў Беларусі. А ўвогуле сёння тысячы нашых вёсак жы-вуць пад чужымі імёнамі. Найболей пацярпеў старажытны айка-німны фонд. 3 яго складу выдалена ўсё, што здавалася зняважлівым, грубым, ідэалагічна неадпаведным ці проста незразумелым. Побач з сапраўды абразлівымі і немілагучнымі назвамі тыпу Сабакінцы, Неўмывакі, Халуі, Боўдзілавічы, Балванаўка, Бязбожнік, Дурынічы, Гнойны Рак нярэдка адыходзяць у нябыт і зусім прыстойныя, ары-гінальныя (часам адзінкавыя ў сваім родзе) назвы, такія, як Ліхтэрня, Стары Майдан, Суднікі, Гарадок, Манастыр, Божадары, Вобчае, Вулька Жандовая, Засценак Дубрава, Данілаўская Буда, Гаспода, Маёніпак, Фальварак, Бераставіца, Іван-Бор, Аўгустберг, Рада-цэнь і інш.
    Разам з імі зніклі важныя гістарычныя і моўныя звесткі, якія ты-чацца мінулага нашага краю. Напрыклад, словаліхтэрня ў старажыт-насці азначала ‘прадпрыемства, на якім выраблялі ліхтэры — не-вялікія грузавыя судны тыпу баржы’; словамайдан—‘печ, у якой аб-пальвалі цэглу’, буда — ‘прадпрыемства па перапрацоўцы драў-ніны; паташны завод’; гарадок — ‘старажытнае ўмацаванае па-селішча; крэпасць’; вулькаіролька)—‘новае паселішча, жыхары яко-га на пэўны час вызваляліся ад падаткаў’, польскі прыметнік жандо-вы (rzadowy) ‘урадавы, дзяржаўны, казённы’ ўказвае натое, што па-селішча належала дзяржаве, а не прыватнай асобе; засценак — ’паселішча або шнур зямлі за межамі (сцяною) асноўных надзелаў’; словы гаспода, маёнтак, фальварак— ‘сядзіба маёмнага гаспадара, пана’; вобчае — ‘зямля, якая знаходзілася не ў прыватным, а ў агуль-ным (абшчынным) карыстанні’.
    ПРАДМОВА • 11
    Між іншым, большасць скасаваных назваў не ўтрымлівае ніякага зняважлівага сэнсу. Нехта не ўпадабаў назву Супаросная Слабада, у якой, відаць, пачулася штосьці сугучнае са словам паросная (‘жы-вёліна, якая носіцьу сабе плод’ — прасвінню). Насамойсправевёска гэтак названа за тое, што ў даўніну, будучы яшчэ слабадою, яна раз-мяшчалася на беразе ракі Супаросль. Дарэмна абвінавацілі ў нечым непрыстойным і назву Загаліха. Сэнс яе ў тым, што для заснавання свайго паселішча людзі абрал і месца за бязлесным балотам, у народзе яно завецца галае (голае) балота, або проста гала, галіха, галіца (ана-лагічна лысуха, лысіца ‘гара без расліннасці’). Назву Чарцеж, на-пэўна, параднілі са словам чорт і перайменавалі ў Сонечнае. У са-праўднасці ж паміж імі няма нічогаагульнага. Ды і ці мог старажытны набожны чалавек увасобіць у назве свайго паселішча д’ябальскі сэнс? Чарцеж, які Чарцёж, Чарцяж, Чэ/?г//тэматычназвязанызпад-сечна-агнявым земляробствам, якое з глыбокай даўніны было тыпо-вым заняткам беларусаў. Каб адваяваць у леса мізэрны астравок вор-най або сенажатнай зямлі, трэба было найперш засушыць дрэвы. 3 гэ-тай мэтай на іх у пэўную пару года рабілі засечкі (черіпн, чертяжгі). Адсюль і пайшлі назвы лясных дзялянак, а таксама тых паселішчаў, што на іхзасноўваліся. Словы гэтыя і іхсэнс вельмі даўнія, яны зрэд-ку згадваюцца толькі ў тэкстах старабеларускіх пісьмовых помнікаў XVI—XVII стст. He змяшчаюць у сабе негатыву і такія назвы, якй-поны,Пецюлі, Мартышкі. У іх знайшлі ўвасабленне размоўна-быта-выя формы афіцыйных праваслаўных імёнаў (Гапон ад Гапей, Пя-цюль арПётр, Мартышок, Мартышко ярМарцій). У мінулым бела-русы надзвычай творча папрацавалі над чужым, незразумелым ім іменасловам, што прыйшоў у X ст. з Візантыі разам з прыняццем хрысціянства на Русі. Напрыклад, афіцыйнае імя Евфнмнй у вуснах народа пераўтворана ў Яхім, Аўхім, Ахім, Аўхута, Юх, Юхо, Юхно, Юш, Юша, Юшко, Юць, Ютко, Юцко, Яхно, імя Константйн — у Косця, Касцюк, Касцюшка, Кастыка, Касцян, Касцяш, Касцяй, Кас-цялей, Касцяга. Менавіта яны і засведчыліся ўтакіх назвах нашых па-селішчаў, як Аўхімкі, Аўхуты, Юхавічы, Юхнава, Юхнавічы, Юшкі, Юшкавічы, Юфшкі; Касцюковічы, Касцюшкава, Касцюкі, Касцяны, Касцянкі, Касцяшы, Кастыкі, Касцягаўка.
    Тысячы назваў вядуць свой пачатак ад родавых празванняў і мяну-шак тыпу Бальдзюкі, Блізнюкі, Брухачы, Быкі, Ваўкі, Каты, Рагачы, Ма/пыкі, Ласі, Сабалі, Баранавічы, Калацілы, Петухоўка, Рылаў-Іа*
    12 • ПРАДМОВА	~____________________________________
    шчына. Як правіла, мы з разуменнем ставімся да прозвішчаў Быкаў, Воўк, Кот. Собаль, Баранаў, Петухоў, Рылаў, Шы.чаў, Слюнькоў, аў складзе назваў паселішчаў яны нас чамусьці раздражняюць. Каты замяніл і на Сасновую, Слюнькоўшчыну— наКрасную Паляну, Бізю-кі — на Майскую і г. д. У немцаў і англічан, напрыклад, назвы Оксен-фурт і Оксфард у перакладзе абазначаюць Бычыяы Брод, але ўспры-маюцца зусім натуральна і ніхто не збіраецца іх пераймяноўваць.
    Надзівалёгка мы расстаемся з гістарычна матываванымі наймен-нямі і замяняем іх на штучна прыдуманыя. Вёска Засценкі пасля пе-райменавання стала называцца Кастрычнік, Драхча Буглацкая — Праўда, Кстцюгі — Красны Маяк, Шпалзавод — Брацкая, п. Пак-роўскі—Пражэктар,Амерыка—Савеі{кая,Падсавін—Ляшчэўнік, Заграбелле — Сцяг, Рачча — Пралетарыя. Значны культурны пласт геаграфічных назваў пацярпеў у выніку ідэалагічнай мадэрнізацыі. Вёска БожыДар перааформілася ў Красны Дар, Горы-Горкі — у Бе-ларускія Горкі, Алёс — у Чырвоны Алёс, Лясны Востраў — у Чырво-ны Востраў, Германава Слабсіда — у Чырвоную Слабаду і г. д. Пера-йменаванні, як правіла, праводзіліся стыхійна, некампетэнтна. Таму ў адным і тым жа раёне можа быць дзве і болей аднолькавых назвы. А краіну ў цэлым літаральна запаланілі назвы з рэвалюцыйнай (чыр-вонай)сімволікайнакшталт Чырвоны Змагар, ЧырвоныГруд, Чырво-ны Кут, Чырвоная Кветка, Красны Мост, Красны Курган, Красны Пахар, Красяы Багатыр, Красная Ніва. Голькі ў адной Гомельскай вобласці іх больш за семдзесят. Падобна, што над сэнсам гэтых назваў ніхто ўсур’ёз не задумваўся. Інакш не з’явіліся б на свет та-кія кур’ёзныя наватворы, як Чырвоны Алёс (алёс азначае ‘альховае балота’), Савецкая Морач (морач азначае ‘цёмнае балота’), або гібры-ды тыпу Чырвоны Пахар.
    У 1960—1980-я гады асабліва выразна пазначылася тэндэнцыя да вымывання з айканіміі нацыянальнай лексікі. Паўсюдна пры перай-менаванні і найменаванні новых паселішчаў пачалі ўводзіцца руска-моўныя назвы тыпу Восток, Луч, Лучезарная, Отрадное, Первое Мая, Победнтель, Победа, Пятйлетка. Заря Коммунйз.ма, Родйна, Снреневка, Трудовая. Па-беларуску яны перадаюцца або трансліта-рацыяй (Красны Акцябр, Васход, Васток), або перакладам (Чырвоны Кастрычнік, Усход). Нярэдка нават мясцовы жыхар не ў стане раза-брацца, як жа завецца яго вёска — Пераможац ці Пабядзіцель, Пра-мень ці Луч, Кастрычнік ці АкцябрЗ Здараецца, пераклад выцясняе
    ПРАДМОВА • 13
    арыгінал і атрымлівае афіцыйнае прызнанне. Тады для таго, каб правільна напісаць назву, трэба абавязкова высветліць на якой мове яна ўпершыню была зафіксавана — на рускай ці беларускай. Калі на рускай, то згодна з міжнароднымі правіламі, назву трэба не перакла-даць, а запісваць літарамі беларускага алфавіта: Акцябр, Вазраж-джэнне, Дзвігацель, Луч, Лучазарная, Родзіна. Відаць, нетрэба нікога пераконваць у тым, што гэтыя назвы ў нацыянальным тапанімным кантэксце (і без кантэксту) успрымаюцца як чужародныя, штучныя ўтварэнні. А што, калі ад іх спатрэбіцца ўтварыць прыметнік? Як мы назавем краму, школу, бальніцу ці дзіцячы садок у вёсках Залог Пяцілеткі, Пабедная, Родзіна, ТрудаваяЗ