• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Брэсцкая. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Брэсцкая. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 2010
    72.97 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    Бывае і так, што зусім нармальная беларуская назва, але для насе-ленага пункта не падыходзіць. Напрыклад, у назоўным склоне вёска Янка Купала гучыць як быццам няблага, а ў іншых склонах — не зусім (вораг разбіты пад Янкам Купалам; жыву ў Янку Купале). У такіх выпадках даводзіцца адмаўляць назве ў скланенні і пры гэтым суправаджаць яе словамі, якія абазначаюць тып паселішча — вёска, пасёлак і іншыя (пад вёскай Янка Купала,у вёсцы Янка Купала). Таму перш чым прысвоіць назву населенаму пункту, трэба прадумаць усе дэталі, усе магчымыя сітуацыі. Справа гэтая сур’ёзная, адказная і далікатная.
    Перайменаванне — жывы, натуральны працэс. Развіццё грамад-ства, змены ў яго сацыяльнай, палітычнай арганізацыі, гаспадарчым укладзе непазбежна прыводзяць да абнаўлення ў сістэме геагра-фічных назваў. Але дрэнна, калі працэс гэты ператвараеццаўстыхію, не бярэцца пад разумны кантроль. Тады ў першую чаргу церпіць ста-ражытны фонд. А гэта — адчувальная стратадля гісторыі і культуры любога народа, бо з дапамогай штучных імёнаў з айканіміі выдаля-юцца назвы, што нясуць у сабе найкаштоўнейшую інфармацыю і ствараюць своеасаблівае гістарычна-культурнае асяроддзе.
    Пры перайменаванні і найменаванні новая назва павінна:
    а)	давацца толькі на нацыянальнай мове;
    б)	адлюстроўваць нацыянальны каларыт (своеасаблівасць нацыя-нальнай мовы і культуры);
    в)	быць семантычна матываванай, г. зн. мець сэнс і заключаць у сабе пэўны аб’ём тапанімнай інфармацыі;
    г)	арганічна ўпісвацца ў нацыянальную тапанімную сістэму. Лю-бая замена назвы ў межах тапанімнай сістэмы, што склалася гіста-
    ______________________________________________________________ рычна, патрабуе ўліку гукавой, словаўтваральнай і семантычнай структур новага наймення, каб не парушыць цэласнасці сістэмы і ге-аграфічнага фону;
    д)	утварацца па правілах граматыкі і семантыкі беларускай мовы і падпарадкоўвацца ўсім яе правілам словазмя нення і словаўтварэння;
    е)	адлюстроўваць найбольш істотныя характарыстыкі аб’екта наймення і не паўтарацца, хоць бы ў межахтакіх адміністрацыйна-тэ-рытарыяльных падраздзяленняў, як раён, сельсавет.
    3.	Упарадкаванне правапісу ўласных назваў населеных пунктаў
    Пытанні ўпарадкавання правапісу ўласных назваў паселішчаў Бе-ларусі ніколі не былі прадметам спецыяльнага даследавання або шы-рокага абмеркавання. Тым не менш пэўныя напрацоўкі ў гэтай галіне ёсць. У 1970-х гадах З.В. Рубцова на аснове звестак з сельскіх саветаў і школ, атрыманых шляхам анкетавання, склала даволі значны спіс беларускіх айконімаў з улікам іх мясцовага вымаўлення. Гэта была спроба вярнуць назвам беларускіх паселішчаў іх сапраўдныя нацыя-нальныя формы і пакласці іх у аснову перадачы на рускую мову. Вынікам гэтай працы з’явіўся “Словарь топоннмов Белорусснн”, які ў свой час не атрымаў належнай падтрымкі з боку беларускіх службо-вых асоб і не быў апублікаваны.
    Важную ролю ва ўрэгуляванні правапісу назваў беларускіх па-селішчаў адыграў “Слоўнік назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапа-новіча па шасці абласцях: Віцебскай (1977), Брэсцкай (1980), Мінскай (1981), Гродзенскай (1982), Магілёўскай (1983) і Гомель-скай (1986). Асноўная адметнасць слоўніка ў тым, што ўсе змешча-ныя ў ім назвы ўпершыню пададзены з націскам і, па сведчанні самога аўтара, “запісаны паводле арфаграфічных нормаў, прынятыху сучас-най літаратурнай мове (беларускай і рускай)”. Надзвычай важна, што частка беларускіх формаў набліжана да арыгінала або цалкам адноўлена, асобным паланізаваным назвам вернута іх сапраўднае фа-нетычнае аблічча(Лёзна, Мёры замест паланізаваных77/ёдна, Міёры). Істотным з’яўляецца ітое, штоаўтар слоўнікаадмовіўся ад перакладу (калькавання) назваў і прыняў прынцып транслітарацыі (Чырвоны Араты — ЧйрвоныйАратый), які зараз з’яўляецца вядучым у міжна-роднай практыцы пры перадачы геаграфічных назваў з адной мовы на іншую.
    ПРАДМОВА • 15
    Зразумела, што з першага заходу немагчыма вырашыць усе тыя праблемы, што назапашваліся стагоддзямі. He змог рэалізаваць усе свае задумы і Я.Н. Рапановіч. He ўдалося сабраць поўны рэестр наз-ваў населеных пунктаў Беларусі (гэта ён прызнаваў і сам), дамагчыся строгай рэгламентацыі ў іх напісанні. У шэрагу выпадкаў прапанава-ная ім форма для ўжытку разыходзіцца з мясцовай, з формамі, якімі карыстаюцца сучасныя энцыклапедычныя выданні. Нарэшце, пасля выхаду ў свет “Слоўніка назваў населеных пунктаў” Я.Н. Рапановіча прайшло больш за дваццаць гадоў і шмат што змянілася ў палітыч-на-адміністрацыйным падзеле Рэспублікі Беларусь, у рэестры назваў населеных пунктаў. Да таго ж гэты слоўнік не мае нарматыўнага ста-тусу. У Беларусі адзіным выданнем, якое надзелена такім статусам, з’яўляецца “Справочннк адмнннстратнвно-террнторнального деле-ння БССР” (1987) на рускай мове. Беларускамоўны друк і картаграфія мусяць пакуль што вырашаць пытанні правапісу геаграфічных наз-ваў, зыходзячы з уласных меркаванняў і магчымасцяў.
    Як бачым, усё сведчыць пра тое, што наспела вострая неабход-насць у выданні такога нарматыўнага даведніка, у які б увайшлі ўсе без выключэння назвы паселішчаў у іх сапраўдным беларускім гу-чанні і правільным напісанні. Яны ж павінны служыць зыходнай ба-зай для перадачы на іншыя мовы (рускую, польскую і інш.). Сёння ў міжнароднай практыцы назапашаны багаты вопыт па ўнармаванні ўласных геаграфічных назваў, з якім наша краіна не можа не лічыцца як член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
    4.	Структура нарматыўнага даведніка “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь”
    Даведнік захоўвае пераемнасць у агульных падыходах да ўнарма-вання беларускай айканіміі, ужытыху слоўніку Я.Н. Рапановіча. Тым не менш ён цалкам можа разглядацца як даведнік новага пакалення. У ім сабраны ўсе наяўныя на Імая 2009 г. назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусі, якія размяркоўваюцца ў межах чатырох рубрык.
    У першай рубрыцы змешчана табліца адміністрацыйна-тэрыта-рыяльныхадзінак і іхколькасныя паказчыкіўабсягу вобласці,звесткі прадатуўтварэння іплошчу. Аналагічная інфармацыядаеццапакож-ным раёне. Раён у сваю чаргу падзяляецца на больш дробныя ад-міністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — сельсаветы з указаннем
    16 • ПРАДМОВА
    усіх населеных пунктаў, якія да іх адносяцца (на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, а таксама на рускай мове).
    У беларускай частцы спісы назваў паселішчаў пададзены ў строгай алфавітнай паслядоўнасці. Пры кожнай загалоўнай беларускай назве рэгулярна паказваюцца: граматычны род (пры множналікавых — множнылік), канчаткі найбольш ужывальныху пісьмовай практыцы склонаў — роднага, творнага, меснага:
    Вайнілава w. -ва, -вам, -ве;
    Згурск.я. -ка, -кам, -ку;
    Астравы мн. -вбў, -вамі, -вах.
    У родным і творным склонах паказаны варыянты канчаткаў:
    Баяры мн. Баяр і -раў, -рамі, -рах;
    Карма ж. -мы, -мбй і -мбю, -мё.
    Пры супадзенні формаўтворнага і меснагасклонаў канчатакдаец-ца толькі адзін раз:
    Азёрны.м. -нага, -ным;
    Церабейнае н. -нага, -ным.
    Склонавыя формы назваў населеных пунктаў у даведніку звычай-на даюцца ў скарачэнні, за выключэннем тых выпадкаў, калі скара-чэнне па якіх-небудзь прычынах непажаданае. Напрыклад, калі ўзнікае патрэба паказаць нейкую фанетыка-правапісную асаблівасць беларускай мовы, якую не кожны карыстальнік зможа прыняць да ўвагі: пераход [в] у [ў], [д] у [дз], [т] у [ц], пераход націску на іншы склад, чаргаванне і інш.:
    Асавёц м. Асаўца, -цбм, -цы;
    Брод м. Брбда, -дам, -дзе;
    Перунбў Мост.я. -нбвага Мбста, -нбвым Мбстам, -нбвым Мбсце;
    Барбк .w. Барка, -кбм, -кў;
    Калюга ж. -гі, -гай і -гаю, Калюзе.
    У беларускай частцы даведніка ўсе назвы маюць націск як у зы-ходнай форме, так і ў парадыгме, за выключэннем назваў з літарай ё, якая ў беларускай мове заўсёды знаходзіцца пад націскам.
    Пад асобнай рубрыкай (“Варыянты назваў населеных пунктаў”) змешчаны варыянтныя назвы і іх формы, якія сёння не рэкамендуюц-ца ў якасці афіцыйнай пісьмовай нормы, але пры жаданні мясцовых жыхароў і ўладаў могуць быць прызнаныя нарматыўнымі.
    У рубрыцы “Страчаныя назвы населеных пунктаў” прыведзены спісы назваў, якія зараз па розных прычынах выйшлі з ужытку. Шмат
    ПРАДМОВА • 17
    іхзнікла разам саспаленымі фашыстамі вёскамі, пры ўключэнні сель-скіх паселішчаў у склад гарадоў, ліквідацыі хутароў і “неперспек-тыўных” вёсак, у працэсе перайменаванняў.
    Для зручнасці карыстання даведнікам і забеспячэння большай яго інфарматыўнасці ў канцы асноўнага тэксту змешчаны тры алфа-вітныя паказальнікі назваў населеных пунктаў—на беларускай мове кірыліцай і лацінкай, атаксама на рускай мове. Яны маюць двайное прызначэнне: з’яўляюцца асобным агульнаалфавітным слоўнікам і адначасова выконваюць ролю адсылачнага звяна да асноўнай часткі даведніка.
    Рэспубліка Беларусь паступова ўваходзіць у сусветную інфарма-цыйную прастору, дзе кантактаванне ажыццяўляецца з дапамогай лацінскага алфавіта. Усё болей беларускіх геаграфічных назваў трап-ляе ў замежныя лацінапісныя тэксты. 3 улікам гэтага ў даведніку ўпершыню ўвесь рэестр беларускіх назваў населеных пунктаў пада-дзены лацінскім шрыфтам.
    У даведніку свядома абыдзены адтапонімныя прыметнікі. Гэтая катэгорыя назваў фармуецца і функцыянуе пераважна ў вусным маўленні і, у адрозненне ад агульных слоў, мае вузкарэгіянальную прывязку. Працэс іхутварэння далёка незаўсёды падпарадкоўваецца законам граматыкі (камунарскі ад Камуна, дражанскі ад Дражня, драгоцкі алДрахча, вугольскі ад Вуглы, бегамскі ад Бегамля, бярвіскі алБярвішча). Ад адной ітойжа назвы ўсістэмах розныхдыялектных зон прыметнікі могуць быць утвораны па розных мадэлях (будзянскі, будняцкі, будніцкі, будлянскі ад Буда, рудзінскі і рудлянскі ад Рудня, рошчаўскі ірошчынскіарРошча). Значыць, перш чым ставіць пытан-не пра шырокае ўключэнне ў даведнік адтапонімных дэрыватаў, іх неабходна сабраць у поўным аб’ёме і дасканала вывучыць. Па не-калькіх раёнах Гомельскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай аб-ласцей такая праца ўжо вядзецца. Пакуль у даведнікуключаны толькі прыметнікі, утвораныя ад назваў цэнтраў раёнаў і сельсаветаў.
    5.	Нарматыўныя задачы і спосабы іх вырашэння
    Нарматыўныя задачы даведніка зводзяцца да ўстанаўлення нацы-янальнай формы беларускіх назваў паселішчаў шляхам выпраўлення памылак і скажэнняў. Іншымі словамі, да адшукання формы, у якой назва ўвайшла ў нацыянальную мову.