• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Магіл. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Магіл. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 407с.
    Мінск 2007
    84.6 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    ^ ГРОДНА
    РЭСПУБЛІКА
    Расоны
    ІЗВІНСК >'
    ШЧУ‘
    ІАСТЫ'
    БРАСЛАЎ
    С іуды W РМЁРЫ
    Шаркаўшчынау
    'ПАСТАВЫ
    докшыцы
    Астравец
    СМАРІ
    ВІЛЕЙКА
    ПОЛАЦІ
    Ушачы
    ЛЕПЕЛЬ,
    ГАРАДОК
    Шуміліна
    Бешанковічы
    оСЯНМО
    АШМЯНЫ
    МАЛ;
    ’АЛАЧЫН
    Воранава
    южыМ.
    lPWCj
    КРУПКІ ^^ Кругпаі
    ЛІДА
    МАЛЯВІЧЫ
    (ЗЯТЛАВАо
    НАВАГРУДАК
    ДЗЯРЖЫНСК
    MAP’
    ЧЭРВЕНЬ
    Q КЛІЧАЎ
    Вял.
    Бе^аставіца
    ІСВІЖ
    k ^ВАЎКАВЫСК ІСВІСЛАЧ
    СЛОНІІ
    ІВАЦЭВІЧЫ
    •	ПРУЖАНЫ А БЯР03А
    Дкамянецд ,
    іБІНКА
    ДРАГІЧЫН
    БАР?
    ІХАВІ
    КАПЫЛЬ
    СТАІ
    АСІПОВІЧІ
    іРОГІ' БАБРУЙСК
    / V Глуск
    БЕЛАРУСЬ
    ІУБРОЎНА
    ГОРКІ
    ШКЛОЎ
    МАГІЛЁУ
    КІРАЎСК /*’
    Акцябрскі СВЕТЛАГОРСК
    Дрыбін^Х^ \1 , МСЦІСЛАЎ ^
    КРЫЧАЎ
    чэрыкаўЧ^
    СЛАЎГАРАД
    РАГАЧОЎ
    РЭЧЫІ
    Карма
    КЛІМАВІЧЫ
    КАСЦЮКОВІЧЫ
    Краснаполле
    ІЕТКА
    о
    с
    КОБРЫ^*
    ІВАНАВА
    ІрЫПЯЦ»
    ЖЫТКАВІЧЫ
    ТРЫКАЎ МЛЗЫР^Л'НКАВНЫ
    ХОЙНІКІ
    Лоеў
    МАЛАРЫТА\
    ЕЛЬСК'
    Брагін'
    ^ МІНСК
    ©
    ВІЦЕБСК
    БАБРУЙСК
    Астравец
    Сталіца Рэспублікі Беларусь
    Цэнтры абласцей
    Цэнтры раёнаў
    МАПЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
    Татарка	Пасёлкі гарадскога тыпу
    Ходасы	Сельскія населеныя пункты
    Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
    Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
    назвы
    населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Ж
    Нарматыўны даведнік
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2007
    7=
    л лшзвы населеных пунктаў
    РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
    Ж
    Ш
    Магілёўская вобласць
    Мінск
    «Тэхналогія»
    2007
    УДК 342.26:811.161.3'373.211.1 (476.4)(035.5)
    ББК 67.401(4 Бел)+81.2 Бел3
    H19
    Узгоднена з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
    Зацверджана Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі
    і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь
    А ў т а р ы :
    I. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, I. М. Шаруха, Т. У. Шаруха
    Пад агульнай рэдакцы.яй
    доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Лемцюговай
    Кансультацыйная група:
    Н.	Р. Аўраменка. В. I. Рагаўцоў, I. В. Сцепановіч
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магіл. вобл.: Н 19 Нармат. давед. /1. А. Гапоненка, В. П. Лемцюгова, I. М. Шаруха і інш.;
    Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2007. — 407 с.
    ISBN 9789854581590.
    Нарматыўны даведнікуключае ўсе наяўныя на 1 студзеня 2007 г. назвы населеных пунктаў вобласці ў межах адміністрацыйнатэрытарыяльных падраздзяленняў (раен, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кірыліцай і лацінкай і рускай графікай. У беларускамоўнай частцы ва ўсіх назвах паказаны націск, граматычны род, множны лік, прыводзяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў і страчаныя назвы. Даведніксуправаджаецца прадмоваю на беларускай і рускай мовах, алфавітнымі паказальнікамі назваў населеных пунктаў у трох графічных варыянтах.
    Для выкарыстання рэспубліканскіміорганамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, шырокага кола чытачоў.
    УДК 342.26:811.161.3’373.211.1 (476.4)(035.5)
    ББК 67.401(4 Бел)+81.2 Бел3
    ISBN 9789854581590
    © Дзяржаўны камітэт па мавмасці Рэспублікі Беларусь, 2007
    © Макетаванне. Афармленне. “Тэхналогія”, 2007
    АД НАВУКОВАГА РЭДАКТАРА
    Нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Магілёўская вобласць” падрыхтаваны калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, старшыні Рэспубліканскай тапанамічнай камісіі пры НАН Беларусі прафесара В.П. Лемцюговай. Праца выконвалася пры ўдзеле выкладчыкаў Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А. Куляшова.
    Аўтарскія заданні размяркоўваліся наступным чынам. І.А. Гапоненка і В.П. Лемцюгова падрыхтавалітэкстдаведніканабеларускай і рускай мовах. І.А. Гапоненка ажыццявіла транслітарацыю назваў на лацінку. В.П. Лемцюгова напісала Прадмову да даведніка. І.М. Шаруха і Т.У. Шаруха выканалі асноўны аб’ём працы, звязаны з выяўленнем варыянтаў назваў населеных пунктаў і страчаных назваў.
    У даведнік уключаны матэрыялы, сабраныя ў палявых умовах тапографам В.С. Канцавым (г. Мінск), загадчыкам кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта В.І. Рагаўцовым, сааўтарам даведніка В.П. Лемцюговай, вядучым навуковым супрацоўнікам Навуковаасветніцкага цэнтра Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка І.Я. Яшкіным.
    Пры падрыхтоўцы даведніка выкарыстоўвал іся таксама паказанні гістарычных і сучасных пісьмовых крыніц, такіх, як “йсторнкоюрйднческне матерйалы, йзвлеченные йз актовых кнйг губернйй ВйтебскоййМогйлевской”(Внтебск, 1871—1906,т. 1—32), “Спйсок населенных мест Могчлевской губернйй” пад рэд. Г.П. Пажарава (Могйлев, 1910), “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, “Слоўнік назваў населеных пунктаў” (у шасці кнігах) Я.Н. Рапановіча, “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Уступныя артыкулы. Даведачныя матэрыялы і каментарыі да карт” (Мінск, 1963), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” у 5 тамах (М., 1993—1998), энцыклапедычныя выданні, геаграфічныя атласы і карты. Гэтак па крупінцы збіралася інфармацыя, якая легла ў аснову важнага дзяржаўнага дакумента.
    б^ ДД^^™^ РЭДАКТАРА
    Рукапіс даведніка ўзгоднены ў раённых выканаўчых камітэтах, абмеркаваны на пасяджэннях Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі і Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Каардынавала працу над даведнікам Н.Р. Аўраменка — кансультант упраўлення геадэзіі і картаграфіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
    Кантрольны прагляд даведніка праведзены ў аддзеле геаграфічных назваў Дзяржаўнага цэнтра картографагеадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь па дзяжурных матэрыялах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Р.М. Лопух, А.М. Маславай, Т.І. Смагінай, І.В. Сцепановіч.
    Аўтарскі калектыў лічыць сваім прыемным абавязкам выказаць шчырую падзяку старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцову, а таксама начальніку ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі Т.В. Пыказадзейснуюпадтрымку на ўсіхэтапах падрыхтоўкі выдання. Дзякуем усім арганізацыям і прыватным асобам, якія аказалі дапамогу ў зборы інфармацыі і пры ўзгадненні тэксту даведніка.
    Заўвагі і прапановы просім дасылаць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корпус 2. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэспубліканская тапанімічная камісія.
    ПРАДМОВА
    1.	Агульныя звесткі пра ўласныя геаграфічныя назвы
    Беларускія ўласныя геаграфічныя назвы (тапонімы)1 сфармаваліся на працягу стагоддзяў у самай цеснай сувязі з жыццём і культурнай дзейнасцю роднасных і няроднасных нам плямён і народаў, якія калінебудзь насялялі наш край. У сукупнасці яны складаюць беларускую нацыянальную тапанічію.
    Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы — своеасаблівы летапіс сваёй зямлі. Маючы на ўвазетапанімную спадчыну, нямецкі філолаг Вільгельм Грым пісаў: “Ёсць больш жывыя сведчанні пра народы, чым косці, дамавіны і зброя, — гэта іх мова”. Сапраўды, тапонімы ў адрозненне ад археалагічных знаходак увасабляюць у сабе моўную (гукавую) памяць пра этнасы, што значна падвышае іх інфарматыўную каштоўнасць.
    Адлюстроўваючы нацыянальны каларыт (г. зн. своеасаблівасць нацыянальнай мовы і культуры), тапонімы з’яўляюцца важнай часткай нашай гістарычнакультурнай спадчыны і гэтак жа вартыя ашчаднагастаўлення іаховы,які іншыя творычалавечагадуху ічалавечых рук. Кожны зніклытапонім—непапраўная страта, збядненне нашагатапанімнагаландшафту. Скажоныя назвы нетолькі ўступаюць у супярэчнасць з іх адраснай функцыяй, але і губляюць сваё нацыянальнае аблічча, моўную спецыфіку, гістарычнакультурную і навуковую вартасць.
    Адрасная функцыя ўласных геаграфічных назваў надзвычай важная, але не адзіная. У кожнай назве абавязкова прысутнічае або прысутнічаў канкрэтны гістарычны сэнс, усімі сваімі каранямі яны звязаны з культурай народа, з’яўляюцца яе прадуктам і параджэннем, практычна неаддзельныя ад яе. Тыя тапонімы, у якіх увасоблены ты
    1 Тапонім — уласная назва любога геаграфічнага аб'екта (ад грэц. topos 'месца’ + опута ‘ імя, найменне ’). Айконім — адна з разнавіднасцяў тапонімаў — назва населенага пункта (ад грэц. oikos ‘жыллё’ + опута ‘імя. найменне’) Тапанімія — сукупнасць уласных геаграфічных назваў. Айканімія — сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў.
    повыя рысы нацыянальнай культуры, факты або падзеі, звязаныя з гісторыяй народа, адносяцца да гістарычнакультурныхпомнікаў.
    Пачэсны абавязак і справа гонару кожнай дзяржавы — абараніць свой нацыянальны культурны скарб, забяспечыць яму надзейную дзяржаўную ахову.
    2.	Уласныя назвы населеных пунктаў. Сучасны стан
    Беларуская айканімія празмерна абцяжарана варыянтнасцю на пісьмовым і вуснамоўным узроўнях, вызначаецца неўпарадкаванасцю і непісьменным афармленнем. Прычыны гэтага як у нашым далёкім, так і адносна нядаўнім мінулым. Яшчэ з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) сітуацыя для беларускай мовы складвалася даволі неспрыяльна. Пазней, у 1696 г. сейм Рэчы Паспалітай скасаваў статус беларускай мовыякдзяржаўнайітакімчынамадкрыў шляхдататальнай паланізацыі. Ад гэтага часу назвы беларускіх паселішчаў запісвалісятолькіграфічнымісродкамі польскай мовы ў характэрнай для яе фанетычнай і граматычнай формах. У такім выглядзе большасць з іх увайшла ў дзяржаўныя дакументы, на карты, выцесніўшы з пісьмовай і картаграфічнай практыкі нашы спрадвечныя правільныя формы. У выніку склаліся дзве разнавіднасці беларускай нацыянальнай айканіміі — афіцыйная (паланізаваная) і вуснамоўная (традыцыйная).
    Калі Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ні дакументалісты, ні гісторыкі, ні картографы таксама не парупіліся пра дакладнасць перадачы беларускіх айконімаў на рускую мову. Яны запазычвалі ўжо гатовыя польскія формы і запісвалі іх кірыліцкай графікай. У выніку шэраг беларускіх айконімаў увайшоў у гісторыю ў чужамоўнай ці скажонай форме, з неўласцівымі для іх гукавымі, граматычнымі і словаўтваральнымі рысамі. Гэтым была нанесена шкода ўсёй айканімічнай сістэме Беларусі. У пісьмовай практыцы запанавалі паланізаваныя формы, многія з якіх яшчэ і сёння прызнаюцца за афіцыйныя: Азярьіска, Ацячьізна, Бжэгі, Вўлька, Гўрка, Дамбрдва, Ддўбізна, Забрэззе, Калядзізна, Стаўпдвіскі, Туржэц, Хдйна, Хдйнікі і інш. У гэты ж спіс трапілі і назвы нашых шырокавядомых гарадоў Брэст, Грддна, Навагрўдак, Драгічын, якія згадваюцца ў ранніх летапісах і іншых старажытнапісьмовых дакументах у сваім усходнеславянскім абліччы: Бересть, Бересте, Городня, Новогородок, Новгородок, Дорогйчйн. У гэтых жа формах (толькі з некаторымі гука