• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Магіл. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Магіл. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 407с.
    Мінск 2007
    84.6 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    18 • ПРАДМОВА
    Праграма пераводу беларускай айканіміі на нацыянальную аснову прадугледжвае:
    I)збор айконімаў. Пры зборы айконімаў запіс вядзецца непасрэдна на месцы іх бытавання, а таксама шляхам распісвання беларускіх старапісьмовых помнікаў і сучасных найбольш аўтарытэтных публікацый па адзінай праграме і адзінай методыцы. Важна правільна пачуць вымаўленне і націск, вызначыць граматычны род назвы ў яе натуральным маўленчым кантэксце, зафіксаваць варыянты айконіма.
    2)	апрацоўку сабраных матэрыялаў. На гэтай стадыі айконімы сістэматызуюцца і каталагізуюцца.
    3)	вызначэнне пормы. У працэсе аналізу ўстанаўліваецца нарматыўная форма кожнай назвы. За эталон прымаецца мясцовая форма (пры наяўнасці двух і болей варыянтаў — адна з формаў) геаграфічнай назвы, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца жыхарамі паселішча і найбольш праўдзіва адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнай мовы і айканіміі.
    У адрозненне ад агульных слоў, якія строга арганізаваны ў класы, тыпы, мадэлі, парадыгмы і функцыянуюць пераважнаўаднойлітаратурнай форме, уласныя геаграфічныя назвы вар'іруюцца ў залежнасці ад асаблівасцяў іх вымаўлення ўтых ці іншыхтэрытарыяльных дыялектах. Напрыклад, у розных мясцовасцях вымаўляюцца і пішуцца Водруб і Отруб, Адрубак і Атрубак. Адна і тая ж па сваёй семантычнай сутнасці назва ўжываецца то з прыстаўным гукам, то без яго (Гальшаны і Альшаны, Востраў і Остраў, Воступ і Оступ, Амховая і Мховая), з розным націскам (Баркі і Бдркі, Кўдзеркі і Кудзёркі, Забалдцце і Забалацце, Зайцы і Заііцы). Наяўнасць варыянтаў абумоўлена самой прыродай уласных геаграфічных назваў, а менавіта тым, што яны ўзніклі і сфармаваліся па законах мясцовых дыялектаў задоўга датаго, як пачалі складвацца нормы беларускай літаратурнай мовы. Таму мы запісваем іх па правілах сучаснай арфаграфіі, але з абавязковым захаваннем іх мясцовага фанетычнага і структурнага вобраза: Абалбнь і Балбнь, Абвдрак і Абдрак, Сцюдзяніцсі і Студзяніца, Карчдмнае і Карчэмнае, Кругдвіна і Круглбвіна.
    Некалькі іншы падыход у адносінах да правапісу прыстаўнога в , паколькі ў гэтым выпадку мы маем справузхарактэрнай асаблівасцю беларускай мовы ў цэлым.
    Уласныя найменні з ініцыяльнымі літарамі о,у вельмі неаднародныя. Ёсць назвы зусім празрыстыя паводле сваёй структуры і пахо
    ПРАДМОВА • 19
    джання (Вдзера, Вўгал) і назвы, сэнс і моўная прыналежнасць якіх пакуль што з’яўляюцца загадкай (Олтуш, дрдань, Ўрведзь, Устрднь, Уць). Некаторая частка назваў населеных пунктаў паўтарае назвы рэк, якія па ўсіх адзнаках з'яўляюцца неславянскімі па паходжанні (Олксна, бпса, Опліса, Ужа, Уза, Узда, Ула, Уса, Усяжа, Ўшаў Таму падвесці напісанне гэтай катэгорыі назваў пад агульнамоўнае правіла фактычна немагчыма. У даведніку прынятая наступная правапісная схема.
    Прыстаўное в пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах з пачатковымі націскнымі о,у, якія маюць прамыя лексічныя адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове (Вдзера, Вдстраў. Вўгал, Вўсце, Вўсы, Вўткі. Вдпытны, Вўзкае), a таксама ў аднакарэнных з імі назвах з пачатковымі націскнымі і ненаціскнымі о, у (Вбсіправа, Вўгальнікі, Вўсаўшчына, Вугалдк, Вугльі, Вугляны, Вугалёцў
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у, якія не маюць прамых лексічных адпаведнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (Вббчае, Вдсава, Вдступ, Вўшлаваў,
    3)	у сярэдзіне геаграфічных назваў перад націскнымі о, у (Завдзер’е, Завдзерцы, Павўссе—р. Уса).
    Прыстаўное в не пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах славянскага і неславянскага паходжання з пачатковым у, у якіх націск падае не на першы склад (Улавіна, Уласы, Упірава, Ушкавіца, Узда, Уза, Уса, Усвёя, Усвяць, Уснар, Усдмля, Усяжа, Уша);
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з прыставачным пачатковым v незалежна ад месца націску (Ўзбалаць, Узбераж, Узбярэжжаў
    3)	у геаграфічных назвах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у (Олтуш, Ордань, Орля, Орпа, Орша, Оршаль, Ўрач, Ўтра, Ўхлясць, Уць, Ўшаў
    У	вытворных прыметніках ініцыяльныя літары з пераходам націску на іншыя склады не мяняюцца (Узда — ўздзенскіў
    Самая ідэальная сітуацыя, калі мясцовая форма без якіхнебудзь зменаў (апрача фанетыкаарфаграфічных) замацоўваецца на пісьме. Але тапанімная практыка ніяк не ўкладваецца ў гэтую адзіную схему. Мясцовая форма даволі часта не супадае з пісьмовай па той прычыне,
    20 • ПРАДМОВА
    што апошняя аказваецца асіміляванай рускай або польскай мовамі, a часам проста памылковай. Нягледзячы на непапулярнасць у народзе, апошняя праз шырокае выкарыстанне ў афіцыйных крыніцах нярэдка трывала ўваходзіць у свядомасць грамадзян і ўспрымаецца імі як асноўная, абавязковая форма. Пасля гэтага ажыццявіць яе замену на сапраўдную (вуснамоўную) бывае не так проста. Праблему ствараюць традыцыйнасць, якая пры выбары варыянта з’яўляецца даволі ўплывовым аргументам, і, не ў меншай ступені, псіхалагічны бар’ер. Апрача таго, вяртанне кожнай былой назвы звязана з прававой працэдурай, фінансавымі выдаткамі.
    Есць выпадкі, калі жыхары называюць свае паселішчы Амсціслаў,Полацак, Слуцак, аўстарабеларускіх пісьмовых помніках гэтыя назвы зафіксаваны ў форме Мстйслав (Мстйславль), Полоцк, Полоігькь, Полотскь, Полотескь, Полтескь, Плтескь, Полческь, Случескь.
    Форма Амсціслаў адлюстроўвае адну з характэрных фанетыкаарфаграфічных асаблівасцяў беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), атаму цалкам можа прэтэндаваць на нарматыўную. Алеж ёсць і іншая форма (Мсціслаўў якая з’яўляецца традыцыйнапісьмовай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстнславль). Трэба мець на ўвазе, што гэта адна з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі (упамінаецца пад 1156 г.), якая сваім з’яўленнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе. Каб засведчыць факт валодання князем горадам абосялом, даяго імя дадаваўся старажытны суфікс прыналежнасці j (ётў перад якім пасля губных зычных з’яўляўся л (Мстйслав +j > Мстйславльў Да нас дайшлі толькі адзінкі назваў з такім паходжаннем і адносяцца яны да катэгорыі рэліктавых. А таму вельмі непажадана любое (нават нязначнае) іхструктурнае пераафармленне. Дастаткова прыгадаць у гэтай сувязі незайздросны лёс беларускай старажытнай назвы Пзяславль, якая спачатку дэфармавалася ў Заслаў, а пасля — у Заслаўе. Нзяславль (пазнейЖеславль,Жаславль) адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі (першае ўпамінанне— 1127г.) —звязаныз канкрэтнай гістарычнай падзеяй. Горад пабудаваў князь Уладзімір, падараваў яго свайму сыну Ізяславу, адкуль і пайшла назва Нзяславль. Адступіўшы ад гістарычнай праўды, мы тым самым у значнай ступені пазбавілі назву яе старадаўняга зместу і формы.
    Варыянты тыпу Полаі/ак, Слуцак на працягу многіх стагоддзяў
    ПРАДМОВА • 21
    практычна не выходзілі за межы вуснага ўжытку. Пачатак іх пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту на цк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце “Наша Ніва” (1906—1915)формаСлуг/акужытатолькі 5 разоў, утой час як Слуцк— 54 разы. ФорматыпуЯолаі/ак, Слуг/ах даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 20х гадах мінулага стагоддзя, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А.І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР. Ужываецца яна ў асобных выданнях і цяпер. Але паранейшаму дамінуе форма на цк (Полацк, Слуцк, Клецк і інш.).
    У айканіміі беларускіх зямель суфікс ск (цк) адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаныхлетапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў “Спнсок русскнх городов'’ канца XIV ст., заканчваецца на ск (цк). Такім чынам, зноў мы маем справу з глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць нашага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. У першую чаргу гэта адносіцца да назваў, якія ўтвораны па самай старажытнай мадэлі: уласная назваракі + ск'. р. Бабруя + ск > Бабруйск, р. Піна + ск > Пінск, р. Палата + ск ^ Полацк, р. Случ + ск > Слуцк.
    Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, мы аддаем перавагу традыцыйным пісьмовым формам на ск (цк), тым больш, што формы Полацак, Слуцак не вытлумачваюцца фанетычнымі законамі беларускай мовы.
    6.	Спосабы і правілы перадачы беларускіх айконімаў паруску
    У даведніку цалкам выключаецца перадача беларускіх айконімаў паруску шляхам літаральнага перакладу (Кастрычнік — Октябрь, Чырвоная Зорка — Красная Звезда) як спосаб, які не знаходзіць падтрымкі ў міжнароднай практыцы. Выкарыстоўваецца камбінацыя з двух агульнапрынятых спосабаў: транслітарацыя або палітарная перадача (Алёксы —Алёксы, Савішкі—Савйшкн) і транслітарацыя з заменай асобных элементаў марфем: у корані слова (Жалуддк — Желудбк); у прыстаўках, суфіксах, канчатках (Падліпкі — Подлйпкй,
    22 • ПРАДМОВА
    ^_ —^__ "^. ^. ^^. “"*•—. —«^ —«^— —^_ ^м» "■“«—■ ■■•"•^'^’^^•"••^■•••—''^•^'“•••^ “^— *х» *■»■ "^ ~*^~ —^ ”*— ■~»^ ^»» ■ “^~ Мднькавічы — Мдньковйчй, Крўглае — Крўглое). Пры перадачы паруску беларускія назвы запісваюцца згодна з арфаграфічнымі правіламі рускай мовы, але з захаваннем характэрных беларускіх рысаў (Мікалаеўшчына — Мйколаевіцйна, Хралдўка — Хролдвка, Піліпкі — Пйлйпкй)1.
    “Ннструкцня по русской передаче собственных нанменованнй географнческнх обьектов Республнкн Беларусь”, складзена з улікам змен, якія адбылісязаапошнія некалькі гадоўу міжнароднай практыцы стандартызацыі ўласных геаграфічных найменняў, і паводле рэкамендацый Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах. Рэспубліка Беларусьякчлен ААН і член“АддзелаУсходняяЕўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія Групы экспертаў AАН па геаграфічных назвах” абавязана прытрымлівацца міжнародных правілаў стандартызацыі. Усім нам трэба ўсвядоміць, што ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў не перакладаюцца, а транслітаруюцца. Напрыклад, беларуская назва Вялікае Сяло перадаецца як Велйкое Село. а не Большое Село. Ёсць для гэтага і іншыя падставы. Сутнасць назваў, якімі мы карыстаемся сёння, раскрываеццатолькі ў кантэксце рэалій той эпохі, якая іх спарадзіла. У Лаўрэнцьеўскім летапісе (1377 г.) паведамляецца, што вялікі князь Вячаслаў сядзеў у Кіеве “на Велйком deope^. У княжацкі перыяд назвы ВелнкййДвор, Велйкое Село, Велйкая Слобода даваліся не за тое, што паселішчы вызначаліся сваімі памерамі, а за тое, што належалі вялікім князям. Таму пераклад назвы Вялікае Сяло як Большое Село з’яўляецца скажэннем, адступленнем ад гістарычнай праўды. Крыху іншая сітуацыя ў назвах, што ўтвараюць процілеглыя пары: Вялікае Сяло—Малое Сяло, Вялікія Лет—Малыя Лепі. Але і ў гэтым выпадку не трэба спяшацца Вялікі замяняць на Большой, паколькі ў перыяд узнікнення назваў прыметнік Вялікі ў іх складзе ўжываўся не ў сэнсе ‘значны паводле сваіх памераў’, а ў сэнсе ‘галоўны, асноўны’. Добры прыклад падаюць нам расіяне і ўкраінцы. У расійскай айканіміі без перакладу функцыянуюць назвы з кампанентамі Велйкйй (Велнкйй Устюг, Велйкйе Лукй) і Большой (Болыйой Бор, Большое Село). I гэта ўспрымаецца зусім натуральна, таму што яны маюць пад сабою розную гістарычную аснову. Украінскія назвы