Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Магіл. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 407с.
Мінск 2007
ПРАДМОВА • 9
вымі відазменамі) яны і зараз стабільна ўжываюцца ў вусных зносінах (Бэрэсць, Бэрысць, Бэрэсце, Бёрасце, Гбрадня, Дарагічын, Навагарадакў Іншыя краіны (напрыклад, Польшча, Літва, Расія) тэрмінова адаптавалі беларускую айканімію на далучаных да іхтэрыторыях, а беларусам і 85 гадоў не хапіла для таго, каб пазбавіць сваю нацыянальную айканімію ад чужамоўнага налёту.
У працэсе рускамоўнай апрацоўкі мноства беларускіх назваў яшчэ больш аддалілася ад свайго арыгінала. Напрыклад, беларускія Чарэмушнікі ў рускай перадачы перайначаны на Черёмушкй, адпаведна Чамярьіцы — Чемернсы, Сухавёжа—Суховержн, Шыцікі—ІДнтнкй, Галавачы — Головнчй, Пўкшына — Пушкйно, Ндвыя Зелянькі —■ Новые Зелёнкк, Іванічы—РІвановйчй, Смагарбўка—Сморговка і г. д. Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечнабеларускія назвы сельскіх паселішчаў на аў, оў (ёў), еў, ін fы^зусімсвядомабылізаменены назвыклыя для расіян формы на ава. ова (ёва), ева, іна (ына). Такім чынам, кажам Барбардў, Галачэў, Палдеў, Хбнаў, Шапярэў (на Магілёўшчыне), Брылёў, Віндраў, Вдсаў, Людвікдў, Пдкрашаў, Хдрастаў (на Міншчыне), a пішам Барбардва, Галачэва, Палдева, Хднава, Шапярэва, Брылёва, Віндрава, Вдсава, Людвікдва, Пдкрашава, Хбрастава.
У савецкі перыяд якіхнебудзь пазітыўных зрухаў у дачыненні да нацыянальнай айканіміі не адбылося. Паранейшаму заставаліся ва ўжытку паланізаваныя і русіфікаваныя формы. Паступова ўвесь корпус беларускіх айконімаў, у тым ліку і картатэка назваў населеных пунктаў Беларусі пры былым Вярхоўным Савеце БССР, быў пераведзены на рускую арфаграфію. Пасля гэтага беларускамоўныя формы айконімаў выводзіліся выключна з рускамоўных, што дадало неразбярыхі, памылак і скажэнняў.
Працяглая афіцыйная фіксацыя беларускіх айконімаў у адаптаваных рускіх формах і адвольная перадача іх на беларускую мову спарадзілі масу варыянтаў (фанетычных і марфалагічных мадыфікацый), далёкіх ад арыгінала. Прыкметна павялічыўся разрыў паміж пісьмовай формай і вуснай. Вось як гэта выглядае на канкрэтных прыкладах. У розных раёнах Гродзенскай вобласці мясцовая форма Дзітва, Падзітва. Бальчьіцы, Варандва, Кармілкі, Няцёча, Бяліца, афіцыйная — Дзітва, Падзітва, Бдльчыцы, Вдрсшава, Карнілкі, Няцёч, Бёліца.
1а Зак. 220
10 • ПРАДМОВА
“*—' "^*— '^fc— *^ '^^'■^—^ —*^ м. ^. ^І ». ^— —^ X,, ^. ■—^. ^, ^. ~^. ^. ■■—^. ^w*». —^ ^». ^.
Разнабой трывала ўсталяваўся і ў пісьмовай практыцы. Нават у досыць аўтарытэтных сучасных выданнях адна і тая ж назва пішацца парознаму: Альбін і Альбінск, Старадўмка і Старадўбка, Мяхёдавічы і Міхёдавічы, Зашчэб ’е і Зашчбб ’е, Снядзін і Снёдзін, Качан і Качанбва, Гарўсты і Гарьісты, Кабішча і Кабішы, Ціхднавічы і Ціхаіювічы,Дыйараўка іДзінараўка, Станькава і Стачькаў,Грабёнь і Грэбень, Скрьі.чьская Слабада і СкрыльСлабада, Гарбанаўка і Урбсінаўка, Сялёц і Сяльцы, Кдрсынь і Карсынь, Грачыхі і Грычыхі, Бялавічы і Бялдвічы, Клаўсўці і Клаўсюці.
Нямала шкоды нанесла нацыянальнай айканіміі кампанія па перайменаванні, якая дасягнула сваёй вяршыні ў 1960я гады. Толькі ў 1964—1968 гг. свае спрадвечныя назвы страцілі звыш трохсот населеных пунктаў Беларусі. А ўвогуле сёння тысячы нашых вёсак жывуць пад чужымі імёнамі. Найболей пацярпеў старажытны айканімны фонд. 3 яго складу выдалена ўсё, што здавалася зняважлівым, грубым, ідэалагічна неадпаведным ці проста незразумелым. Побач з сапраўды абразлівымі і немілагучнымі назвамі тыпу Сабакінцы, Неўмывакі, Халуі, Боўдзілавічы, Балванаўка, Бязбожнік, Дурынічы, Гчойны Рак нярэдка адыходзяць у нябыт і зусім прыстойныя, арыгінальныя (часам адзінкавыя ў сваім родзе) назвы, такія, як Ліхтэрня, Стары Майдан, Суднікі, Гарадок, Манастыр, Божадары, Вобчае, Вулька Жандовая, Засценак Дубрава, Данілаўская Буда, Гаспода, Маёнтак, Фальварак, Бераставіца. ІванБор, Аўгустберг, Радацэнь і інш.
Разамзімі зніклі важныя гістарычныя і моўныя звесткі, якія тычацца мінулага нашага краю. Напрыклад, слоьаліхтэрня ў старажытнасці азначала ‘прадпрыемства, на якім выраблялі ліхтэры — невялікія грузавыясуднытыпубаржы’;словал/айдан— ‘печ,уякой абпальвалі цэглу’, буда — ‘прадпрыемства па перапрацоўцы драўніны; паташны завод’; гарадок — ‘старажытнае ўмацаванае паселішча; крэпасць’; вулька(волька)—‘новае паселішча, жыхары якога на пэўны час вызваляліся ад падаткаў’, польскі прыметнік жандовы (rzqdowy) ‘урадавы, дзяржаўны, казённы’ ўказвае на тое, што паселішча належала дзяржаве, а не прыватнай асобе; засценак — ‘паселішча або шнур зямлі за межамі (сцяною) асноўных надзелаў’; словы гаспода, маёнтак, фальварак— ‘сядзіба маёмнага гаспадара, пана’; вобчае — ‘зямля, якая знаходзілася не ў прыватным, а ў агульным (абшчынным) карыстанні’.
ПРАДМОВА • 11
Між іншым, большасць скасаваных назваў не ўтрымлівае ніякага зняважлівага сэнсу. Нехта не ўпадабаў назву Супаросная Слабада, у якой, відаць, пачулася штосьці сугучнае са словам паросная (‘жывёліна, якая носіцьу сабе плод’ — прасвінню). Насамойсправевёска гэтак названа за тое, што ў даўніну, будучы яшчэ слабадою, яна размяшчалася на беразе ракі Супаросль. Дарэмна абвінавацілі ў нечым непрыстойным і назву Загаліха. Сэнс яе ў тым, што для заснавання свайгопаселішчалюдзі абралі месцазабязлесным балотам,у народзе яно завецца галае (голае) балота, або проста гала, галіха, галіца (аналагічна лысуха, лысіца ‘гара без расліннасці’). Назву Чарцеж, напэўна, параднілі са слова.м чорт і перайменавалі ў Сонечнае. У сапраўднасціжпаміжімі няманічога агульнага. Ды і ці могстаражытны набожны чалавек увасобіць у назве свайго паселішча д’ябальскі сэнс? Чарцеж, які Чарцёж, Чарцяж, Чэ/?г//тэматычназвязанызпадсечнаагнявым земляробствам, якое з глыбокай даўніны было тыповым заняткам беларусаў. Каб адваяваць у леса мізэрны астравок ворнай або сенажатнай зямлі, трэба было найперш засушыць дрэвы. 3 гэтай мэтай на іх у пэўную пару года рабілі засечкі (чертй, чертяжй). Адсюль і пайшлі назвы лясных дзялянак, а таксама тых паселішчаў, што на іх засноўваліся. Словы гэтыя і іх сэнс вельмі даўнія, яны зрэдку згадваюцца толькі ў тэкстах старабеларускіх пісьмовых помнікаў XVI—XVII стст. He змяшчаюць у сабе негатыву і такія назвы, якЛяпоны, Пецюлі, Мартышкі. У іх знайшлі ўвасабленне размоўнабытавыя формы афіцыйных праваслаўных імёнаў (Гапон ад Гапей, Пяцюль ад Пётр, Мартышок, Мартышко ад Марцін). У мінулым беларусы надзвычай творча папрацавалі над чужым, незразумелым ім іменасловам, што прыйшоў у X ст. з Візантыі разам з прыняццем хрысціянства на Русі. Напрыклад, афіцыйнае імя Евфймййу вуснах народа пераўтворана ў Яхім, Аўхім, Ахі.м, Аўхута, Юх, Юхо, Юхно, Юш, Юша, Юшко, Юць, Ютко, Юцко, Яхно, імя Константйн — у Косця, Касцюк, Касцюшка, Кастыка, Касцян, Касцяш, Касцяй, Касцялей, Касцяга. Менавітаяны і засведчыліся ўтакіх назвах нашых паселішчаў, як Аўхімкі, Аўхуты, Юхавічы, Юхнава, Юхнавічы, Юшкі, Юшкавічы, Юцішкі: Касцюковічы, Касцюшкава, Касцюкі, Касцяны, Касцянкі, Касцяшы, Кастыкі, Касцягаўка.
Тысячы назваў вядуць свой пачатакад родавых празванняў і мянушак тыпу Бальдзюкі, Блізнюкі, Брухачы, Быкі, Ваўкі, Каты, Рагачы, Матыкі, Ласі, Сабалі, Баранавічы, Калацілы, Петухоўка, Рылаў1а*
12 • ПРАДМОВА
шчына. Як правіла, мы з разуменнем ставімся да прозвішчаў Быкаў, Воўк, Кот, Собаль, Баранаў, Петухоў, Рылаў, Шылаў, Слюнькоў, а ў складзе назваў паселішчаў яны нас чамусьці раздражняюць. Каты замянілі на Сасновую, Слюнькоўшчыну—наКрасную Паляну, Бізюкі—на Майскую і г. д. У немцаў і англічан, напрыклад, назвы Оксенфурт і Оксфард у перакладзе абазначаюць Бычыны Брод, але ўспрымаюцца зусім натуральна і ніхто не збіраецца іх пераймяноўваць.
На дзіва лёгка мы расстаемся з гістарычнаматываванымі найменнямі і замяняем іх на штучна прыдуманыя. Вёска Засценкі пасля перайменавання стала называцца Кастрычнік, Драхча Буглацкая — Праўда, Катрогі — Красны Маяк, Шпалзавод — Брацкая, п. Пакроўскі—Пражэктар,Амерыка—.Савецкая,Падсавін—Ляшчэўнік, Заграбелле — Сцяг, Рачча — Пралетарыя. Значны культурны пласт геаграфічных назваў пацярпеў у выніку ідэалагічнай мадэрнізацыі. Вёска Божы Дар перааформілася ў Красны Дар, ГорыГоркі — у Беларускія Горкі, Алёс — у Чырвоны Алёс, Лясны Востраў — у Чырвоны Востраў, Германава Слабада — у Чырвоную Слабаду і г. д. Перайменаванні, як правіла, праводзіліся стыхійна, некампетэнтна. Таму ў адным і тым жа раёне можа быць дзве і болей аднолькавых назвы. А краіну ў цэлым літаральна запаланілі назвы з рэвалюцыйнай (чырвонай) сімволікай накшталт Чырвоны Змагар, Чырвоны Груд. Чырвоны Кут, Чырвоная Кветка. Красны Мост, Красйы Курган, Красны Пахар, Красны Багатыр, Красная Hiea. Толькі ў адной Гомельскай вобласці іх больш за семдзесят. Падобна, што над сэнсам гэтых назваў ніхто ўсур’ёз не задумваўся. Інакш не з’явіліся б на свет такія кур'ёзныя наватворы, як Чырвоны Алёс (алёс азначае ‘альховае балога’), Савецяая Морач (лгорач азначае ‘цёмнае балота’), або гібрыды тыпу Чырвоны Пахар.
У 1960—1980ягадыасаблівавыразна пазначылася тэндэнцыя да вымывання з айканіміі нацыянальнай лексікі. Паўсюдна пры перайменаванні і найменаванні новых паселішчаў пачалі ўводзіцца рускамоўныя назвы тыпу Восток, Луч. Лучезарная, Отрадное, Первое Мая, Победнтель, Победа, Пятгпетка, Заря Коммуннзма, Родйна, Сйреневка, Трудовая. Пабеларуску яны перадаюцца або транслітарацыяй (ДрасныАкцябр, Васход, Васток), або перакладам (Чырвоны Кастрычнік, Усход). Нярэдка нават мясцовы жыхар не ў стане разабрацца, як жа завецца яго вёска — Пераможаі] ці Пабядзіі]ель, Прамень ці Луч, Кастрычнік ці АкцябрЧ Здараецца, пераклад выцясняе
ПРАДМОВА • 13
арыгінал і атрымлівае афіцыйнае прызнанне. Тады для таго, каб правільна напісаць назву, трэба абавязкова высветліць на якой мове яна ўпершыню была зафіксавана — на рускай ці беларускай. Калі на рускай, то згодна з міжнароднымі правіламі, назву трэба не перакладаць, а запісваць літарамі беларускага алфавіта: Акцябр, Вазражджэнне, Дзвігацель, Луч, Лучазарная, Родзіна. Відаць, нетрэбанікога пераконваць у тым, што гэтыя назвы ў нацыянальным тапанімным кантэксце (і без кантэксту) успрымаюцца як чужародныя, штучныя ўтварэнні. А што, калі ад іх спатрэбіцца ўтварыць прыметнік? Як мы назавем краму, школу, бальніцу ці дзіцячы садок у вёсках Залог Пяцілеткі, Пабедная, Родзіна, ТрудаваяЧ