Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
Брэсцкая. вобл.
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 2010
Праграма пераводу беларускай айканіміі на нацыянальную асно-ву прадугледжвае:
1) збор айконімаў. Пры зборы айконімаў запіс вядзецца непасрэд-на на месцы іх бытавання, а таксама шляхам распісвання беларускіх старапісьмовых помнікаў і сучасных найбольш аўтарытэтных пу-блікацый па адзінай праграме і адзінай методыцы. Важна правільна пачуць вымаўленне і націск, вызначыць граматычны род назвы ў яе натуральным маўленчым кантэксце, зафіксаваць варыянты айконіма.
2) апрацоўку сабраных матэрыялаў. На гэтай стадыі айконімы сістэматызуюцца і каталагізуюцца.
3) вызначэнне нормы. У працэсе аналізу ўстанаўліваецца нарма-тыўная форма кожнай назвы. За эталон прымаецца мясцовая форма (пры наяўнасці двух і болей варыянтаў — адна з формаў) геаграфіч-най назвы, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца жыхарамі па-селішча і найбольш праўдзіва адлюстроўвае спецыфіку нацыяналь-най мовы і айканіміі.
У адрозненне ад агульных слоў, якія строга арганізаваны ў класы, тыпы, мадэлі, парадыгмы і функцыянуюць пераважнаў аднойлітара-турнай форме, уласныя геаграфічныя назвы вар'іруюцца ў залеж-насці ад асаблівасцяў іх вымаўлення ўтых ці іншыхтэрытарыяльных дыялектах. Напрыклад, у розных мясцовасцях вымаўляюцца і пішуц-ца Водруб і Отруб, Адрубак і Атрубак. Адна і тая ж па сваёй семан-тычнай сутнасці назва ўжываецца то з прыстаўным гукам, то без яго (Гальшаны іАльшаны, Востраў і Остраў, Воступ і Оступ, Амховая і Мховая), з розным націскам {Баркі і Бдркі, Кўдзеркі і Кудзёркі, За-балдгше і Забалацце, Зайцы і Зайцы). Наяўнасць варыянтаў абумоў-лена самой прыродай уласных геаграфічных назваў, а менавіта тым, што яны ўзніклі і сфармаваліся па законах мясцовых дыялектаў задоўга да таго, я к пачал і складвацца нормы беларускай л ітаратурнай мовы. Таму мы запісваем іх па правілах сучаснай арфаграфіі, але з абавязковым захаваннем іх мясцовага фанетычнага і структурнага вобраза: Абалднь і Балднь, Абвдрак і Абдрак, Сцюдзяніца і Cmv-дзяніца, Карчд.мнае і Карчэмнае, Кругдвіна і Круглдвіна.
Некалькі іншы падыход у адносінах да правапісу прыстаўнога в , паколькі ў гэтым выпадку мы маем справу з характэрнай асаблівасцю беларускай мовы ў цэлым.
Уласныя найменні з ініцыяльнымі літарамі о,у вельмі неаднарод-ныя. Ёсць назвы зусім празрыстыя паводле сваёй структуры і пахо-
джання (Вдзера, Вўгал') і назвы, сэнс і моўная прыналежнасць якіх па-куль што з’яўляюцца загадкай (Оліпуш, Ордань, Урведзь, Устрднь, Уцьў Некаторая частка назваў населеных пунктаў паўтарае назвы рэк, якія па ўсіх адзнаках з’яўляюцца неславянскімі па паходжанні (Олксна, Опса. Опліса, Ужа, Уза, Узда, Ула, Уса, Усяжа, Уша). Таму падвесці напісанне гэтай катэгорыі назваў пад агульнамоўнае правіла фактычна немагчыма. У даведніку прынятая наступная правапісная схема.
Прыстаўное в пішацца:
1) у геаграфічных назвах з пачатковымі націскнымі о,у, якія ма-юць прамыя лексічныя адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове (Вдзера, Вдстраў, Вўгал, Вўсце, Вўсы, Вўткі, Вдпытны, Вўзкае), a таксама ў аднакарэнных з імі назвах з пачатковымі націскнымі і не-націскнымі о,у {Вбстрава, Вўгальнікі, Вўсаўшчына, Вугалдк, Вуглы, Вугляны, Вугалёцў,
2) у геаграфічных назвах славянскага паходжання з пачатковымі націскнымі о,у, якія не маюць прамых лексічных адпаведнікаў у су-часнай беларускай літаратурнай мове (Вдбчае, Вдсава, Вдступ, Вўійлаваў,
3) у сярэдзіне геаграфічных назваў перад націскнымі о, у (За-вбзер’е, Завдзерцы, Павўссе — р. Усаў
Прыстаўное в не пішацца:
1) у геаграфічных назвах славянскага і неславянскага паходжання з пачатковым у, у якіх націск падае не на першы склад (Улавіна, Уласы, Упірава, Ушкавіца, Узда, Уза, Уса, Усвёя, Усвяць, Уснар, Усдмля, Усяжа, Уша);
2) у геаграфічных назвах славянскага паходжання з прыставач-ным пачатковым у незалежна ад месца націску (Узбалаць, Узбераж, Узбярэжжаў
3) у геаграфічных назвах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у (Олтуш, Ордань, Орля, Орпа, Орша, Оршаль, Урач, Утра, Ухлясць, Уць, Уша).
У вытворных прыметніках ініцыяльныя літары з пераходам націску на іншыя склады не мяняюцца (Узда —ўздзенскі).
Самая ідэальная сітуацыя, калі мясцовая форма без якіх-небудзь зменаў (апрача фанетыка-арфаграфічных) замацоўваецца на пісьме. Але тапанімная практыка ніяк не ўкладваецца ў гэтую адзіную схему. Мясцовая форма даволі часта несупадаез пісьмовай патой прычыне,
што апошняя аказваецца асіміляванай рускай або польскай мовамі, a часам проста памылковай. Нягледзячы на непапулярнасць у народзе, апошняя праз шырокае выкарыстанне ў афіцыйных крыніцах нярэд-ка трывала ўваходзіць у свядомасць грамадзян і ўспрымаецца імі як асноўная, абавязковая форма. Пасля гэтага ажыццявіць яе замену на сапраўдную (вуснамоўную) бывае не так проста. Праблему ствара-юць традыцыйнасць, якая пры выбары варыянта з’яўляецца даволі ўплывовым аргументам, і, не ў меншай ступені, псіхалагічны бар’ер. Апрачатаго, вяртанне кожнайбылой назвы звязаназ прававой працэ-дурай, фінансавымі выдаткамі.
Ёсць выпадкі, калі жыхары называюць свае паселішчы Амсці-слаў, Полацак, Слуцак, а ў старабеларускіх пісьмовых помніках гэтыя назвы зафіксаваны ў форме Мстйслав (Мстнславль), Полоцк, По-лоцькь, Полотскь, Полотескь, Полтескь, Плтескь, Полческь, Слу-ческь.
Форма Амсціслаў адлюстроўвае адну з характэрных фанетыка-ар-фаграфічных асаблівасцяў беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), а таму цалкам можа прэтэндаваць на нарматыўную. Але ж ёсць і іншая форма {Мсціслаўў якая з’яўляецца традыцыйна-пісьмо-вай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстй-славльў Трэба мець на ўвазе, што гэта адна з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі (упамінаецца пад 1156 г.), якая сваім з’яўленнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе. Каб засведчыцьфактвалодан-ня князем горадам або сялом, да яго імя дадаваўся старажытны суфікс прыналежнасці -j (ёт), перад якім пасля губных зычных з’яўляўся -л (Мстйслав +j—> Мстйславль). Да нас дайшлі толькі адзінкі назваў зтакімпаходжаннем іадносяццаяны да катэгорыі рэліктавых. Атаму вельмі непажаданалюбое(наватнязначнае) іхструктурнаепераафар-мленне. Дастаткова прыгадаць у гэтай сувязі незайздросны лёс бела-рускай старажытнай назвы Пзяславль, якая спачатку дэфармавалася ў Заслаў, а пасля — у Заслаўе. Нзяславль (пазнейЖеславль,Жа-славль) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі (першае ўпамінанне — 1127 г.) — звязаны з канкрэтнай гістарычнай падзеяй. Горад пабудаваў князь Уладзімір, падараваў яго свайму сыну Ізясла-ву, адкуль і пайшла назва Мзяславль. Адступіўшы ад гістарычнай праўды, мы тым самым у значнай ступені пазбавілі назву яе стара-даўняга зместу і формы.
Варыянты тыпу Полацак, Слуцак на працягу многіх стагоддзяў
______ПРАДМОВЛ_- 21
практычна не выходзілі за межы вуснага ўжытку. Пачатак іх пісьмо-вага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага ад-давалася варыянту на -цк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце “Наша Ніва” (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуі)к — 54 разы. Форма тыпу Полацак, Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 20-х гадах мінулага стагоддзя, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А.1. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР. Ужываецца яна ў асобных выданнях і цяпер. Але па-ранейша-му дамінуе форма на -цк {Полацк, Слуцк, Клецк і інш.).
У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў По-лацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш пало-вы гарадоўз назвамі на-ск, згаданыху летапісахХІ ст., прыпадае ме-навіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе пра-дуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў “Спнсок русскнх городов” канца XIV ст., заканчваецца на -ск {-цк\ Такім чынам, зноў мы маем справу з глыбо-ка традыцыйнай рэліктавай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць нашага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. У першую чаргу гэта адносіцца да назваў, якія ўтвораны па самай старажытнай мадэлі:уласная назваракі + -ск: р. Бабруя + -ск —> Бабруйск, р. Піна + -ск —> Пінск, р. Палата + -ск -> Полацк, р. Случ + -ск —> Слуцк.
Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, мы аддаем перавагу трады-цыйным пісьмовым формам на -ск (-цк), тым больш, што формы По-лацак, Слуцак не вытлумачваюцца фанетычнымі законамі беларус-кай мовы.
6. Спосабы і правілы перадачы беларускіх айконімаў па-руску
У даведніку цалкам выключаецца перадача беларускіх айконімаў па-руску шляхам літаральнага перакладу (Кастрычнік— Октябрь, Чырвоная Зорка— Красная Звезда) як спосаб, які не знаходзіць пад-трымкі ў міжнароднай практыцы. Выкарыстоўваецца камбінацыя з двух агульнапрынятых спосабаў: транслітарацыя або палітарная пе-радача (Алёксы —Алёксы, Савішкі—Савйшкн) і транслітарацыя з за-менай асобных элементаў марфем: у корані слова (Жалуддк— Же-луддк}, у прыстаўках, суфіксах, канчатках (Падліпкі — Подлйпкй,
?2дД£адл^а_____________________________________
Мднькавічы — Мдньковйчй, Крўглае — Крўглоеў Пры перадачы па-руску беларускія назвы запісваюцца згодна з арфаграфічнымі правіламі рускай мовы, але з захаваннем характэрных беларускіх рысаў (Мікалаеўшчына — Мйколаевіцйна, Хралдўка — Хролдвка, Піліпкі — Пйлйпкй)'.
“йнструкцня по русской передаче собственных нанменованнй географнческнх обьектов Республнкн Беларусь”, складзена з улікам змен, якія адбыліся заапошнія некалькі гадоўу міжнароднай практы-цы стандартызацыі ўласных геаграфічных найменняў, і паводле рэка-мендацый Групы экспертаў A АН па геаграфічных назвах. Рэспубліка Беларусь як член ААН і член “Аддзела Усходняя Еўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах” абавя-зана прытрымлівацца міжнародных правілаў стандартызацыі. Усім нам трэба ўсвядоміць, што ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў не перакладаюцца, а транслітаруюцца. Напрыклад, беларуская назва Вялікае Сяло перадаецца як Велнкое Село, а не Большое Село. Ёсць для гэтага і іншыя падставы. Сутнасць назваў, якімі мы карыстаемся сёння, раскрываецца толькі ў кантэксце рэалій той эпохі, якая іх спа-радзіла. У Лаўрэнцьеўскім летапісе (1377 г.) паведамляецца, што вялікі князь Вячаслаў сядзеў у Кіеве “на Велнком дворе”. У княжацкі перыяд назвы ВелнкнйДвор, Велйкое Село, Велнкая Слобода даваліся не за тое, што паселішчы вызначаліся сваімі памерамі, а за тое, што належалі вялікім князям. Таму пераклад назвы Вялікае Сяло як Боль-шое Село з’яўляецца скажэннем, адступленнем ад гістарычнай праўды. Крыху іншая сітуацыя ў назвах, што ўтвараюць процілеглыя пары: Вялікае Сяло—Малое Сяло, ВялікіяЛепі—МалыяЛепі. Але і ў гэтым выпадку не трэба спяшацца Вялікі замяняць на Болыйой, па-колькі ў перыяд узнікнення назваў прыметнік Вялікі ў іх складзе ўжываўся не ў сэнсе ‘значны паводле сваіх памераў’, а ў сэнсе ‘галоўны, асноўны’. Добры прыклад падаюць нам расіяне і ўкраінцы. У расійскай айканіміі без перакладу функцыянуюць назвы з кампа-нентамі Велйкнй (Велйкйй Устюг, Велйкгіе Лукіі) і Большой (Болыйой Бор, Большое Селоў I гэта ўспрымаецца зусім натуральна, таму што яны маюць пад сабою розную гістарычную аснову. Украінскія назвы