• Газеты, часопісы і г.д.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь Віцеб. вобл.

    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

    Віцеб. вобл.

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 669с.
    Мінск 2009
    164.1 МБ
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гомел. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Мін. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Брэсцкая. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Гродзен. вобл.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь
    Магіл. вобл.
    нняў. Іншымі словамі, да адшукання формы, у якой назва ўвайшла ў нацыянальную мову.
    >8дПРАДМОВА______________________________________
    Праграма пераводу беларускай айканіміі на нацыянальную аснову прадугледжвае:
    1)	збор айконімаў. Пры зборы айконімаў запіс вядзецца непасрэдна на месцы іх бытавання, а таксама шляхам распісвання беларускіх старапісьмовых помнікаў і сучасных найбольш аўтарытэтных публікацый паадзінай праграме і адзінай методыцы. Важна правільна пачуць вымаўленне і націск, вызначыць граматычны род назвы ў яе натуральным маўленчым кантэксце, зафіксаваць варыянты айконіма.
    2)	апрацоўку сабраных матэрыялаў. На гэтай стадыі айконімы сістэматызуюцца і каталагізуюцца.
    3)	вызначэнне нормы. У працэсе аналізу ўстанаўліваецца нарматыўная форма кожнай назвы. За эталон прымаецца мясцовая форма (пры наяўнасці двух і болей варыянтаў — адна з формаў) геаграфічнай назвы, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца жыхарамі паселішча і найбольш праўдзіва адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнай мовы і айканіміі.
    У адрозненне ад агульных слоў, якія строга арганізаваны ў класы, тыпы, мадэлі, парадыгмы і функцыянуюць пераважнаўаднойлітаратурнай форме, уласныя геаграфічныя назвы вар'іруюцца ў залежнасці ад асаблівасцяў іх вымаўлення ў тыхцііншых тэрытарыяльных дыялектах. Напрыклад, у розных мясцовасцях вымаўляюцца і пішуцца Водруб і Огпруб, Адрубак і Атрубак. Адна і тая ж па сваёй семантычнай сутнасці назва ўжываецца то з прыстаўным гукам, то без яго (Гальшаны іАльшаны, Востраў і Остраў, Воступ і Оступ,Амховая і Мховая), з розным націскам (Баркі і Бдркі, Кўдзеркі і Кудзёркі, Забалдцце і Забалацце, Зайцы і Заііцы). Наяўнасць варыянтаў абумоўлена самой прыродай уласных геаграфічных назваў, а менавіта тым, што яны ўзніклі і сфармаваліся па законах мясцовых дыялектаў задоўга датаго, як пачалі складвацца нормы беларускай літаратурнай мовы. Таму мы запісваем іх па правілах сучаснай арфаграфіі, але з абавязковым захаваннем іх мясцовага фанетычнага і структурнага вобраза: Абалднь і Балбнь, Абвбрак і Абдрак, Сцюдзяніца і Студзяніца, Карчдмнае і Карчэмнае, Кругдвіна і Круглдвіна.
    Некалькі іншы падыход у адносінах да правапісу прыстаўнога в , паколькі ў гэтым выпадку мы маем справуз характэрнай асаблівасцю беларускай мовы ў цэлым.
    Уласныя найменні з ініцыяльнымі літарамі о,у вельмі неаднародныя. Есць назвы зусім празрыстыя паводле сваёй структуры і пахо
    FlPAgMOBAjJJ)
    джання (Вдзера, Вўгал) і назвы, сэнс і моўная прыналежнасць якіх пакуль што з’яўляюцца загадкай (Олтуш, Ордань, Ўрведзь, Устрбнь, Уць). Некаторая частка назваў населеных пунктаў паўтарае назвы рэк, якія па ўсіх адзнаках з’яўляюцца неславянскімі па паходжанні (Олксна, Опса, Опліса, Ужа, Уза, Узда, Ула, Уса, Усяжа, Ўша).Таму падвесці напісаннегэтай катэгорыі назваў пад агульнамоўнае правіла фактычна немагчыма. У даведніку прынятая наступная правапісная схема.
    Прыстаўное в пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах з пачатковымі націскнымі о,у, якія маюць прамыя лексічныя адпаведнікі ў сучаснай беларускай мове {Вдзера, Вдстраў, Вўгал, Вўсце, Вўсы, Вўткі, Вдпытны, Вўзкае), a таксама ў аднакарэнных з імі назвах з пачатковымі націскнымі і ненаціскнымі о,у (Вдстрава, Вўгальнікі, Вўсаўшчына, Вугалдк, Вуглы, Вугляны, Вугалёцў
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з пачатковымі націскнымі о,у, якія не маюць прамых лексічных адпаведнікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (Вдбчае, Вдсава, Вдступ, Вўшлаваў,
    3)	у сярэдзіне геаграфічных назваў перад націскнымі о, у (Завдзер’е, Завдзерцы, Павўссе—р. Уса).
    Прыстаўное в не пішацца:
    1)	у геаграфічных назвах славянскага і неславянскага паходжання з пачатковым у, у якіх націск падае не на першы склад (Улавіна, Уласы, Упірава, Ушкавіца, Узда, Уза, Уса, Усвёя, Усвягіь, Уснар, Усдмля, Усяжа, Уша);
    2)	у геаграфічных назвах славянскага паходжання з прыставачным пачатковыму незалежна ад месца націску (Ўзбалаць, Узбераж, Узбярэжжаў,
    3)	у геаграфічных назвах няяснага паходжання з пачатковымі націскнымі о, у (блтут, Ордань, брля, брпа, Оргйа, Оршаль, Ўрач, Ўтра, Ўхлясць, Уць, Ўша).
    У вытворных прыметніках ініцыяльныя літары з пераходам націску на іншыя склады не мяняюцца (Узда — ўздзенскі).
    Самая ідэальная сітуацыя, калі мясцовая форма без якіхнебудзь зменаў (апрача фанетыкаарфаграфічных) замацоўваецца на пісьме. Але тапанімная практыка ніяк не ўкладваецца ў гэтую адзіную схему. Мясцовая форма даволі часта не супадае з пісьмовай патой прычыне,
    20_^ПРАДМОВА,__________________________________________________ _____________________
    што апошняя аказваецца асіміляванай рускай або польскай мовамі, a часам проста памылковай. Нягледзячы на непапулярнасць у народзе, апошняя праз шырокае выкарыстанне ў афіцыйных крыніцах нярэдка трывала ўваходзіць у свядомасць грамадзян і ўспрымаецца імі як асноўная, абавязковая форма. Пасля гэтага ажыццявіць яе замену на сапраўдную (вуснамоўную) бывае не гак проста. Праблему ствараюць традыцыйнасць, якая пры выбары варыянта з’яўляецца даволі ўплывовым аргументам, і, не ў меншай ступені, псіхалагічны бар’ер. Апрачатаго, вяртанне кожнайбылой назвы звязаназ прававой працэдурай, фінансавымі выдаткамі.
    Есць выпадкі, калі жыхары называюць свае паселішчы Амсціслаў, Полацак, Слуцак, а ў старабеларускіх пісьмовых помніках гэтыя назвы зафіксаваны ў форме Мстйслав (Мстнславль), Полоцк, Полоцькь, Полотскь, Полотескь, Полтескь, Плтескь, Полческь, Случескь.
    Форма Амсціслаў адлюстроўвае адну з характэрных фанетыкаарфаграфічных асаблівасцяў беларускай мовы (наяўнасць прыстаўных галосных), а таму цалкам можа прэтэндаваць на нарматыўную. Але ж ёсць і іншая форма {Мсціслаўў якая з’яўляецца традыцыйнапісьмовай і больш блізкай па структуры да старажытнай формы (Мстйславль). Трэба мець на ўвазе, што гэта адна з назваў гарадоў ранняй феадальнай эпохі (упамінаецца пад 1156 г.), якая сваім з’яўленнем абавязана рэальнай гістарычнай асобе. Каб засведчыць факт валодання князем горадам або сялом, да яго імя дадаваўся старажытны суфікс прыналежнасці j (ёт), перад якім пасля губных зычных з'яўляўся л (Мстйслав +/—> Мстнславль). Да нас дайшлі толькі адзінкі назваў зтакім паходжаннем іадносяццаяны да катэгорыірэліктавых. Атаму вельмі непажадана любое (нават нязначнае) іх структурнае пераафармленне. Дастаткова прыгадаць у гэтай сувязі незайздросны лёс беларускай старажытнай назвы Нзяславль, якая спачатку дэфармавалася ў Заслаў, апасля— у Заслаўе. Нзяславль (пазней Жеславль,Жаславль) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі (першае ўпамінанне— 1127г.) — звязанызканкрэтнай гістарычнай падзеяй. Горад пабудаваў князь Уладзімір, падараваў яго свайму сыну Ізяславу, адкуль і пайшла назва Нзяславль. Адступіўшы ад гістарычнай праўды, мы тым самым у значнай ступені пазбавілі назву яе старадаўняга зместу і формы.
    Варыянты тыпу Полацак, Слуцак на працягу многіх стагоддзяў
    ________________________________.ПРАДМОВА • 21
    практычна не выходзілі за межы вуснага ўжытку. Пачатак іх пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст., але ўсё ж перавага аддавалася варыянту на цк. Напрыклад, у беларускамоўнай газеце “Наша Ніва” (1906—1915) форма Слуцак ужыта толькі 5 разоў, у той час як Слуцк— 54 разы. Форматыпу Полацак, Слуцак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 20х гадах мінулага стагоддзя, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А.І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР. Ужываецца яна ў асобных выданнях і цяпер. Але паранейшаму дамінуе форма на цк (Полацк, Слуцк, Клецк і інш.).
    У айканіміі беларускіх зямель суфікс ск (цк) адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск, засведчаных летапісамі пад 862 і 863 гг. Звыш паловы гарадоў з назвамі на ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў “Спнсок русскнх городов” канца XIV ст., заканчваецца на ск(цк). Такім чынам, зноў мы маем справу з глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць нашага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. У першую чаргу гэта адносіцца да назваў, якія ўтвораны па самай старажытнай мадэлі: уласная назваракі + ск: р. Бабруя + ск —> Бабруйск, р. Піна + ск > Пінск, р. Палата + ск > Полацк, р. Случ + ск > Слуцк.
    Улічваючы ўсе згаданыя акалічнасці, мы аддаем перавагу традыцыйным пісьмовым формам на ск (цк), тым больш, што формы Полацак, Слуцак не вытлумачваюцца фанетычнымі законамі беларускай мовы.
    6.	Спосабы і правілы перадачы беларускіх айконімаў паруску
    У даведніку цалкам выключаецца перадача беларускіх айконімаў паруску шляхам літаральнага перакладу (Кастрычнік — Октябрь, Чырвоная Зорка— Красная Звезда) як спосаб, які не знаходзіць падтрымкі ў міжнароднай практыцы. Выкарыстоўваецца камбінацыя з двух агульнапрынятых спосабаў: транслітарацыя або палітарная перадача (Алёксы—Алёксы, Савішкі—Савйшкн) і транслітарацыя з заменай асобных элементаў марфем: у корані слова (Жалуддк — ЖелуддкУ у прыстаўках, суфіксах, канчатках (Падліпкі — Подлйпкй,
    ^Jj^^ ______________,_________________________
    Мднькавічы — Мдньковйчй, Крўглаё — Крўглоеў Пры перадачы паруску беларускія назвы запісваюцца згодна з арфаграфічнымі правіламі рускай мовы, але з захаваннем характэрных беларускіх рысаў {Мікалаеўшчына — Мйколаевіцйна, Хралдўка — Хролдвка, Піліпкі — Пйлйпкй)'.
    “йнструкцня по русской передаче собственных нанменованнй географнческнх обьектов Республнкн Беларусь”, складзена з улікам змен, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоўу міжнароднай практыцы стандартызацыі ўласных геаграфічных найменняў, і паводле рэкамендацый Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах. Рэспубліка Беларусь як член ААН і член “Аддзела Усходняя Еўропа, Паўночная і Сярэдняя Азія Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах” абавязана прытрымлівацца міжнародных правілаў стандартызацыі. Усім нам трэба ўсвядоміць, што ўласныя назвы геаграфічных аб’ектаў не перакладаюцца, а транслітаруюцца. Напрыклад, беларуская назва Вялікае Сяло перадаецца як Велйкое Село, а не Большое Село. Есць для гэтага і іншыя падставы. Сутнасць назваў, якімі мы карыстаемся сёння, раскрываецца толькі ў кантэксце рэалій той эпохі, якая іх спарадзіла. У Лаўрэнцьеўскім летапісе (1377 г.) паведамляецца, што вялікі князь Вячаслаў сядзеў у Кіеве “на Велйком дворе”. У княжацкі перыяд назвы ВелйкййДвор, Велйкое Село, Велйкая Слобода давал іся не затое, што паселішчы вызначаліся сваімі памерамі, а затое, што належалі вялікім князям. Таму пераклад назвы Вялікае Сяло як Большое Село з’яўляецца скажэннем, адступленнем ад гістарычнай праўды. Крыху іншая сітуацыя ў назвах, што ўтвараюць процілеглыя пары: Вялікае Сяло—Малое Сяло, ВялікіяЛет—МалыяЛепі. Але і ў гэтым выпадку не трэба спяшацца Вялікі замяняць на Большой, паколькі ў перыяд узнікнення назваў прыметнік Вялікі ў іх складзе ўжываўся не ў сэнсе ‘значны паводле сваіх памераў’, а ў сэнсе ‘галоўны, асноўны’. Добры прыклад падаюць нам расіяне і ўкраінцы. У расійскай айканіміі без перакладу функцыянуюць назвы з кампанентаміВеліікйіі(Велйкйй Устюг, ВелйкйеЛукй)\Болыйой{Большой Бор, Большое Селоў I гэта ўспрымаецца зусім натуральна, таму што яны маюць пад сабою розную гістарычную аснову. Украінскія назвы
    Спосабы і правілы перадачы падрабязна пададзены ў “йнструкцнн по передаче на русскнй язык нанменованнй географнческнх обьектов Республнкн Беларусь ”. Нзданне офнцнальное. Мннск. 2005.
    ______П