Небяспечнае лета
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 140с.
Мінск 2014
НЕБЯСПЕЧНАЕ
AETA
|
I
Тувэ Янсан
НЕБЯСПЕЧНАЕ
ЛЕТА
Пераклад з шведскай
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2014
УДК 821.113.693
ББК 84(4Фмн)44
Я65
Вівіцы
Пераклад з шведскай Алесі Башарымавай
Пераклад зроблены з выдання:
Tove Jansson. Farlig midsommar.
Schildts. 2009.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
©Tove Jansson 1954.
First published by Schildts Fdrlag Ab, Finland. All rights reserved.
Янсан,Тувэ
Я65 Небяспечнае лета / Тувэ Янсан; пер. з швед. Алесі Башарымавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2014.— 140 с.: іл.
ISBN 9789856992448.
Казачная аповесць «Небяспечнае лета» яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай імастачкай Тувэ Янсан (19142001).
Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
ББК 84(4Фнн)44
УДК 821.113.693
ISBN 9789856992448 ©Tove Jansson, 1954.
©Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2014. © Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2014.
Раздзел першы
Пра караблік з кары і агнядышную гару
Мумімама сядзела на ганку ў яркіх сонечных промнях і даводзіла да ладу выразаны з кары караблік.
«Калі я правільна памятаю, у галеаса два вялікія ветразі ззаду і некалькі трохкутных спераду на бушпрыце», думала яна.
3 рулём давялося павазіцца, а вось трум пайшоў весялей. Мумімама зрабіла з кары драбнюткі люк, і калі яго прыладжвала, той сеў у адтуліну так трапна, што тонкія краёчкі шчыльна сашчапіліся з палубай.
На выпадак шторму, сказала яна сама сабе і шчасліва ўздыхнула.
5
Побач на ганку, падабраўшы каленкі, сядзела дачка Мюмлы і назірала, як Мумімама рознакаляровымі шпількамі са шклянымі галоўкамі прымацоўвае штагі і прывешвае чырвоныя вымпелы на мачты.
А каму гэта будзе? з трымценнем у сэрцы спытала дачка Мюмлы.
Мумітролю, адказала Мумімама і, шукаючы штось прыдатнае на якарны трос, палезла ў швейны кошык.
He пхайся! пачуўся з кошыка тоненькі галасок.
Любая, сказала Мумімама, твая сястрычка зноў улезла ў мой швейны кошык. Яна жуся абколецца, там іголкі!
Мю! пагрозліва сказала дачка Мюмлы і паспрабавала выцягнуць сястру з матка прадзіва. Ану вылазь!
Але маленькая Мю зашылася ў кошык яшчэ глыбей і зусім згубілася ў прадзіве.
Собіла ж ёй нарадзіцца такой маленькай на маю галаву! паскардзілася дачка Мюмлы. Ніколі не ведаеш, куды яна забрацца. А давай ты зробіш караблік і для яе! Тады яна зможа плаваць на ім у бочцы з вадою, і я хоць буду ведаць, дзе яна.
Мумімама засмяялася і дастала з сумачкі кавалак кары.
Як думаеш, такі яе вытрымае? спытала яна.
Вытрымае, сказала дачка Мюмлы. Толькі зрабі ёй яшчэ маленькі выратавальны круг.
А можна я пачыкаю клубок нажніцамі? крыкнула з кошыка маленькая Мю.
Зрабі ласку, адказала Мумімама. Яна любавалася сваім галеасам і прыкідвала, ці не забыла чаго.
Калі яна так трымала караблік у лапе, на палубу раптам упаў вялікі чорны шматок сажы.
Ой, фу! сказала мама і здзьмула яго.
Але прыляцеў другі шматок сажы і ўпаў ёй на нос. Гэтымі сажавымі шматкамі поўнілася ўсё паветра.
Уздыхнуўшы, Мумімама ўстала.
Проста бяда з гэтай агнядышнай гарою! сказала яна.
Агнядышнай гарою?зацікаўлена перапытала Мю, высоўваючыся з кошыка.
Ну, так. Тут паблізу адна гара пачала пыхаць агнём, патлумачыла Мумімама. I сажай. Такога не было аж з таго часу, як я пайшла замуж. I трэба ж было ёй расфыркацца, якраз калі я вывесіла сушыцца пасцелі! Цяпер усё будзе чорнае...
Усё згарыць! весела закрычала маленькая Мю. I ўсе хаты згараць, і сады, і цацкі! I ўсе іх малыя брацікісястрычкі з іх цацкамі таксама!
He кажы глупства,мякка сказала Мумімама і, змахнуўшы з мордачкі сажу, пайшла шукаць Муллітроля.
Пад адхонам, справа ад дрэваў, між якімі вісеў гамак Мумітаты, была вялікая яміна з празрыстабурай вадой. Дачка Мюмлы сцвярджала, што ў цэнтры яма бяздонная. Напэўна, так яно і было. Па берагах на шырокім бліскучым лісці адпачывалі стракозы і вадзяныя павукі, а пад вадою важна перасоўваліся розныя казюркі з растапыранымі лапкамі. У глыбіні блішчалі залатыя жабіны вочы, а часам, падняўшыся з глеістых нетраў, у вадзе мог прамільгнуць якінебудзь таямнічы жабін сваяк.
6
7
Мумітроль ляжаў на сваім улюбёным месцы (дакладней, на адным з такіх месцаў), скруціўшыся ў абаранак на зеленаватажоўтым імху і акуратна падаткнуўшы пад сябе хвост.
Ён спакойна і засяроджана глядзеў у ваду, слухаючы шоргат крылаў і санлівы гуд пчолаў.
«Гэты караблік для мяне, думаў Мумітроль. Ён павінен быць для мяне. Мама заўсёды робіць першы летні караблік таму, каго любіць болей за ўсіх. А потым прыдумляе ўсім якуюнебудзь забаву, каб ніхто не паспеў пакрыўдзіцца. Калі вунь той вадзяны павук
паплыве на ўсход, караблік будзе без шлюпкі. А калі на захад са шлюпкай маленькай, такой, што аж боязна будзе ўзяць у лапы».
Павук марудна пасунуўся на ўсход, і на вачах у Мумітроля навярнуліся слёзы.
Тут трава зашамацела, і зза мяцёлак выглянула Мумімама.
Прывітанне, сказала яна. Я для цябе нешта маю.
Яна асцярожна апусціла галеас на ваду. Ён прыгожа загайдаўся над сваім адбіткам і адразу паплыў, быццам нічым іншым ніколі і не займаўся.
I хоць Мумітроль адразу заўважыў, што пра шлюпку Мумімама забыла, ён усё роўна з удзячнасцю пацёрся аб яе нос сваім (што, дарэчы, вельмі прыемна быццам праводзіш па шчацэ белым аксамітам) і сказаў:
Гэта найлепшы з усіх караблікаў, якія ты калінебудзь рабіла.
Яны сядзелі на моху і глядзелі, як галеас плаўна перасек ставок і спыніўся ля нейкага ліста.
Потым яны пачулі, як дачка Мюмлы гукае ад дома сваю сястрычку.
Мю! Мю! крычала яна. Жахлівае дзіцяня! Мюуу! Ану дадому! Ужо я табе задам прачуханец!
Зноў яна дзесьці хаваецца, сказаў Мумітроль. Памятаеш, як мы знайшлі яе ў тваёй сумцы?
Мумімама кіўнула. Нахіліўшыся мордачкай да вадзянога люстра, яна ўважліва разглядала дно.
Там нешта блішчыць,сказала яна.
8
9
Гэта твой залаты бранзалет, сказаў Мумітроль. I яшчэ адна бранзалетка з нагі фрэкен Снорк. Здорава я прыдумаў?
Яшчэ як! пагадзілася мама. Цяпер мы заўсёды будзем захоўваць нашы аздобы ў бурай крынічнай вадзе. Так яны глядзяцца нашмат прыгажэй.
Дачка Мюмды стаяла на ганку і крычала так, аж зрываўся голас. Яна цудоўна ведала, што маленькая Мю сядзіць дзенебудзь у адной са сваіх незлічоных схованак і пасмейваецца.
«Магла б здагадацца прывабіць мяне мёдам, думала Мю. А тады, калі прыбягу, надрала б мне вушы!»
Мюмда, гукнуў Мумітата са свайго крэслагушкалкі, калі ты будзеш так крычаць, яна ніколі не прыйдзе.
Я крычу, проста каб супакоіць сумленне, важна патлумачыла дачка Мюмлы. Калі мама ад'язджала, яна мне сказала: «Пакідаю тваю малодшую сястрычку на цябе. Калі табе выхаваць яе не ўдасца, дык не ўдасца ніколлу, бо я гэтую справу кінула ад самага яе нараджэння».
Ну, тады ясна, сказаў Мумітата. Тады крычы, калі цябе гэта супакойвае.
Ён узяў са стала кавалак ранішняга пірага і, асцярожна агледзеўшыся, макнуў яго ў збанок з вяршкамі.
Накрыта было на пяцёх, а шостая талерка стаяла пад сталом на верандзе, бо дачка Мюмлы казала, што там адчувае сябе вальней.
Талерачка Мю была, вядома, зусім маленькая. Яна цалкам хавалася ў цяні кветкавай вазы, што стаяла пасярэдзіне стала.
Раптам на садовай сцяжынцы, таропка перабіраючы лапкамі, узнікла Мумімама.
He спяшайся так, дарагая, сказаў Мумітата. Мы ўжо ўсе паелі ў кладоўцы.
Адсопваючыся, Мумімама зайшла на веранду і агледзела накрыты да снедання стол. Абрус быў увесь чорны ад сажы.
— Айяйяй, — сказажа яна.Такая спякота! Аяшчэсажы столькі... Бяда з гэтай агнядышнай гарой!
Калі б гэтая гара была крыху бліжэй, можна было б хоць прэспап’е зрабіць з сапраўднай лавы, летуценна вымавіў Мумітата.
Было напраўду горача.
Мумітроль застаўся ляжаць ля вады. Ён глядзеў у белаебелае, падобнае да срэбнага дыска неба і слухаў, якудалечыні перагукаюцца марскія птушкі.
«Будзе навальніца», сонна падумаў Мумітроль і падняўся з моху. Як заўсёды бывае перад пераменай надвор'я і надыходам змроку, неба разразалі дзіўныя бліскавіцы. Мумітроль зноў адчуў тугу па Снусмумрыку.
Снусмумрык быў яго найлепшым сябрам. Вядома, фрэкен Снорк таксама страшэнна яму падабалася, але ж сябраваць з дзяўчынкай гэта крышачку іншае.
Снусмумрыкён спакойны і ведае процьму ўсяго, але марнасловіць не любіць. Толькі зрэдчас ён расказваў пра свае падарожжы, і тады Мумітроль адчуваў такі гонар, быццам Снусмумрык пасвячаў яго ў нейкі свой таемны хаўрус. Па першым снезе Мумітроль разам з іншымі заўсёды залягаўу спячку, а Снусмумрыквыпраўляўся на поўдзень і вяртаўся ў Мумідол толькі наступнай вясной.
10
11
Але гэтай вясной ён не вярнуўся.
Мумітроль чакаў яго з таго самага моманту, як прачнуўся ад зімовага сну, хоць нікому і не казаў пра гэта. Калі ж над далінай паказаліся чароды птушак і сышоў апошні снег, чаканне перарасло ў трывогу. Снусмумрык нікоаі не затрымліваўся так надоўга. Потым настала лета, і месца ля рэчкі, дзе Снусмумрык заўсёды ставіў намёт, зарасло травой, быццам там ніхто і не жыў ніколі.
Але Мумітроль усё адно чакаў цяпер, праўда, ужо не так нецярпліва, а крыху стомлена і нават трошкі з дакорам.
Аднойчы фрэкен Снорк сказала за абедам:
Як спазняецца сёлета Снусмумрык...
Адкуль ты ведаеш, можа, ён увогуле не прыйдзе, сказала дачка Мюмлы.
Можа, яго даўно праглынула Морра! піскнула маленькая Мю. Ці, можа, ён зваліўся ў прорву!
Ціха, ціха, паспешліва супакоіла іх Мумімама. Снусмумрык усяму дасць рады!
«Але хто ж ведае, што можа здарыцца, думаў Мумітроль, брыдучы па беразе рэчкі. Ёсць жа ў свеце і морры, і паліцэйскія. I прорвы, у якія можна зваліцца. А яшчэ можна замерзнуць, ці падарвацца, ці патануць, ці падавіцца косткай ды мала чаго яшчэ... У свеце небяспекі хапае! I нікому ты ў ім не цікавы ні ты, ні твае радасці, ні твае страхі. I брыдзе цяпер недзе ў ім Снусмумрык у сваім старэнькім зялёным капелюху... А яшчэ ж ёсць ахоўнік парку, яго вялікі вораг. Жахлівы і страшны...»
Мумітроль спыніўся каля мастка і са скрухаю ўтаро
піўся ў ваду. Раптам чыясьці лапка а