• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    зеў на прыціхлы гурток, што ў захапленні стоўпіўся ля яго ног.
     Быццам мне цябе адной не хапала,  сказаў ён. — Ну ды што ўжо цяпер. Хадзем. Але не давядзе гэта на дабра!
    75
    I ў кампаніі дваццаці чатырох сур'ёзных малянят Снусмумрык падаўся далей. У галаву яму прыходзілі змрочныя думкі, што ён будзе рабіць, калі яны згаладаюць ці прамочаць ногі, ці калі ім забаляць жываты.
    Раздзел сёмы
    Пра тое, як бывае небяспечна ў купальскую ноч
    А палове адзінаццатай у ноч на Купалу, акурат калі Снусмумрык майстраваў для сваіх дваццаці чатырох малявак будан з яловых лапак, Мумітроль і фрэкен Снорк стаялі ў іншай частцы лесу і прыслухоўваліся.
    Званочка, які раней час ад часу дзілінькаў у тумане, больш чуваць не было. Лес спаў, і маленькая хатка скрушна пазірала на іх сваімі чорнымі шыбамі.
    А ў той хатцы сядзела Філіф’ёнка і слухала, як тукае гадзіннік і як бяжыць час. Разпораз яна падыходзіла да акна і выглядвала ў светлую ноч, і тады маленькі балабончык на кончыку яе каўпака дзынкаў. Звычайна гэты
    77
    гук падбадзёрваў Філф’ёнку, але гэтым вечарам ад яго на душы рабілася толькі горш. Філіф’ёнка ўздыхала, сноўдалася па пакоі, сядала і ўставала зноў.
    На стале былі раскладзены талеркі, тры кубачкі і ваза з кветкамі, а на пліце стаяла ўжо счарнелая ад доўгага чакання запяканка.
    Філф'ёнка паглядзела на гадзіннік, на гірлянды, што апляталі дзверы, на свой адбітак у люстры  і, абапершыся аб стол, заплакала. Каўпак з'ехаў на лоб, балабончык дзынкнуў (адным кароткім самотным дзынкам), і слёзы ціха пакаціліся ў пустую талерку.
    He заўсёды лёгка быць філіф'ёнкай.
    I вось у гэты момант у дзверы пагрукалі.
    Філіф'ёнка падхапілася, спехам высмаркалася і адчыніла.
     А,  расчаравана вымавіла яна.
     Вясёлага свята!  сказала фрэкен Снорк.
     Азякуй,  збянтэжана сказала Філіф’ёнка,  дзякуй, дзякуй, вельмі прыемна. Вясёлага Івана!
     Мы толькі хацелі спытаць, ці не паказваўся тут паблізу якінебудзь дом  у сэнсе тэатр  апошнім часам?  сказаў Мумітроль.
     Тэатр?  падазрона перапытала Філіф'ёнка.  He, наадварот... Я хачу сказаць нічога такога.
    Павісла нядоўгае маўчанне.
     Ну, мы тады, мабыць, пойдзем,  сказаў Мумітроль.
    Фрэкен Снорк паглядзела на накрыты стол і гірлянды над дзвярыма.
     Спадзяюся, свята будзе добрае,  ветліва сказала яна.
    Тады Філіф'ёнка спахмурнела і зноў заплакала.
     He будзе ніякага свята!  зарыдала яна.  Запяканка чарсцвее, кветкі вянуць, час мінае, а ніхто не прыходзіць! Іх і сёлета, як заўсёды, не будзе! Ніякіх сваяцкіх пачуццяў!
     Каго не будзе?  спагадліва спытаў Мумітроль.
     Кагокаго, майго дзядзькі з ягонай жонкай!  усклікнула Філф'ёнка.Я дасылаю імзапрашэнні на кожнае Купальскае свята, але яны ніколі не прыходзяць!
     А калі запрасіць кагонебудзь іншага?  прапанаваў Мумітроль.
     Іншых сваякоў у мяне няма,  патлумачыла Філіф'ёнка. 1 апроч таго, хіба гэта не маральны абавязак кожнага  запрашаць сваякоў на святы?
     Дык ты робіш гэта не таму, што табе хочацца? — с п ытала фрэкен Снорк.
     Вядома, не,  стомлена сказала Філіф’ёнка і села каля стала.  Мой дзядзька з ягонай жонкай  асобы не надта прыемныя.
    Мумітроль і фрэкен Снорк селі побач з ёю.
     Можа, ім гэтага спаткання таксама не так ужо хочацца?сказала фрэкен Снорк.Чаму табе незапрасіць замест іх кагонебудзь прыемнага, напрыклад, нас?
     Хіба?  здзівілася Філіф’ёнка.
    Было бачна, што яна думае.
    Раптам кончык яе каўпака пачаў асцярожна падымацца, і балабончык радасна дзынкнуў.
     Дык, можа, і праўда,  сказала яна,  я магу не запрашаць іх сюды, калі гэтага ні ім і ні мне не хочацца?
     Ну вядома!  сказала фрэкен Снорк.
    1 ніхто не пакрыўдзіцца, калі я буду аж да скону дзён святкаваць з тымі, з кім захачу? Нават калі яны мне не сваякі?
    78
    79
     Што ты, ніводная душа не пакрыўдзіцца,  запэўніў Мумітроль.
    Філіф'ёнка проста засвяцілася, быццам з яе плеч упаў вялікі цяжар.
     Дык усё было так проста?  сказала яна.  О, як прыемна! Зараз мы адсвяткуем маё першае ў жыцці вясёлае Купалле  і ох як мы яго адсвяткуем! Прашу, прашу вас, прыдумайце для мяне штонебудзь захапляльнае!
    Але Купалле атрымалася нашмат больш захапляльным, чым Філіф'ёнка магла спадзявацца.
     П ’ем за тату і маму!  падняў Мумітроль свой кубачак і асушыў яго. (У гэты самы момант Мумітата на борце тэатра, гледзячы ў ноч, падымаў тост за свайго сына. «За вяртанне Мумітроля!  сказаў ён урачыста.  За фрэкен Снорк і маленькую Мю!»)
    Усе былі сытыя і задаволеныя.
     А цяпер давайце распалім купальскае вогнішча, сказ'ала Філіф'ёнка.
    Яна загасіла лямпу і схавала запалкі ў кішэню.
    Неба было яшчэ светлае, так што можна было разгледзець кожную сцяблінку ў траве. За вершалінамі ялінаў, куды нядаўна закацілася сонца, у чаканні наступнага дня ўсё яшчэ марудзіла палоска чырвані.
    Яны прайшлі праз сцішаны бор і выйшлі на паплавы, дзе ноч выглядала яшчэ святлейшай.
     Як дзіўна пахнуць кветкі сёння ўначы,  сказала Філіф'ёнка.
    Над лугамі стаяў лёгкі пах паленай гумы. Трава электрычна патрэсквала.
     Пахне хаціфнатамі,  здзіўлена сказаў Мумітроль. Але яны гэтым часам звычайна ў моры, хіба не?
    Раптам фрэкен Снорк аб нешта спатыкнулася.
     «Забараняецца скакаць»,  прачытала яна.  Дурасць якая! Гляньце, нехта параскідаў паўсюль забаронныя шыльды  яны, выходзіць, нікому больш не патрэбныя!
     Як чароўна! Цяпер усё дазволена!  усклікнула Філіф'ёнка.Якая ноч! Ці не спаліць нам усе гэтыя шыльды? Давайце зробім з іх купальскае вогнішча! I будзем танчыць вакол, пакуль яно не дагарыць!
    I купальскае вогнішча запалала. Полымя з рыкам накінулася на шыльды «Спяваць забаронена», «Збіраць кветкі забараняецца» і «Забараняецца сядзець на траве»...
    Агонь з вясёлым храбусценнем паглынаў вялізныя чорныя літары, і снапы іскраў выстрэльвалі ў бляклае начное неба. Густы дым валіў над паплавамі і павісаў белымі дыванамі ў паветры. Філф'ёнка заспявала. Яна на сваіх худых нагах танчыла вакол вогнішча і галінкай раскідвала вуголле.
     Больш не будзе дзядзькі!  спявала яна.  3 яго жонкай разам! Больш ужо ніколі! Бамцілібумцілібім!
    Мумітроль з фрэкен Снорк сядзелі побач і радасна глядзелі ў агонь.
     Як думаеш, што робіць цяпер мая мама?  спытаў Мумітроль.
     Святкуе, вядома,  сказала фрэкен Снорк.
    Шыльды стрэлілі феерверкам іскраў, і Філіф'ёнка пераможна ўскрыкнула.
    80
    81
     Я хутка захачу спаць,  сказаў Мумітроль.  Колькі там кветак трэба сабраць, дзевяць?
     Дзевяць,  сказала фрэкен Снорк.  I даць зарок, што не вымавіш ніводнага слова.
    Мумітроль урачыста кіўнуў. Зрабіўшы кучу розныхжэстаў, якія мусілі значыць «Дабранач, пабачымся ўранку», ён пакрочыў прэч па ўраселай траве.
     Я таксама хачу збіраць кветкі!  з запалам усклікнула Філіф'ёнка і выскачыла, перапэцканая сажай, аднекуль з дыму.  Я хачу паспрабаваць усе спосабы варажбы! Ты якіянебудзь ведаеш?
     Я ведаю вельмі страшную купальскую варажбу, прашаптала фрэкен Снорк.  Але яна проста жахліва жудасная.
    Я сёння ноччу небаюся нічога! — сказала Філіф’ёнка і адважна дзынкнула.
    Фрэкен Снорк агледзелася. Нахіліўшыся да Філіф'ёнкі, яна прашаптала ў настаўленае ёю вуха:
     Спачатку трэба сем разоў пакруціцца вакол сябе і пры гэтым мармытаць і тупаць нагамі. Потым трэба падысці задам наперад да студні і паглядзець у яе. I тады ты ўбачыш у вадзе свайго нарачонага!
     А як яго адтуль дастаць?  агаломшана спытала Філіф'ёнка.
     Што ты, там жа будзе толькі яго аблічча,  сказала фрэкен Снорк.  Гэта як відзежа! Але спярша намтрэба сабраць па дзевяць розных кветак. Раз, два, тры  цяпер маўчы, а ю замуж не выйдзеш!
    Агонь ужо схаваўся ў вуголлі, і над паплавамі падзьмуў ранішні ветрык, а фрэкен Снорк і Філіф’ёнка збіралі свае чарадзейныя букеты.
    Часам яны пазіралі адна на адну і смяяліся, бо гэта не было забаронена.
    I тут яны ўбачылі студню.
    Філіф’ёнка памахала вушамі.
    Фрэкен Снорк кіўнула, і мордачка ў яе пабляднела.
    82
    83
    Яны разам пачалі круціцца, мармытаць і тупаць нагамі. На сёмым павароце яны ледзь рухаліся, так ім зрабілася страшна. Але раз пачаў ужо купальскую варажбу, то трэба яе скончыць: інакш нельга нават уявіць, што можа здарыцца.
    3 тахканнем у грудзях яны тулам наблізіліся да студні і спыніліся.
    Фрэкен Снорк узяла Філіф'ёнку за лапу.
    Сонечная палоска на ўсходзе пашырэла, і дым ад купальскага вогнішча зрабіўся ружовым.
    Яны хутка павярнуліся і паглядзелі ў ваду.
    I ўбачылі там саміх сябе, убачылі край студні і світальнае неба.
    Яны чакалі ў трымценні. Доўга.
    I раптам... не, пра гэта страшна нават казаць!  раптам зза іх адбіткаў у вадзе паказалася вялізная галава!
    I гэта была галава хемуля.
    Злога і вельмі брыдкага хемуля ў паліцэйскай фуражцы!
    У той самы момант, калі Мумітроль сарваў сваю дзявятую кветку, ён пачуўжудасны крык. Ён кінуўся бегчы і ўбачыў вялікага хемуля, які трос у адной лапе фрэкен Снорк, а ў другой  Філіф’ёнку.
     Ну, цяпер сядзець вам усім утраіх пад вартай!  крычаў Хемуль.  Падпальшчыкі Морравы! Ці, можа, скажаце, гэта не вы пазрывалі і спалілі ўсе шыльды?! Ды можаце казаць, колькі хочаце!
    Але яны, вядома, нічога сказаць не маглі. Яны ж далі зарок, што не вымавяць ані слова.
    84
    Раздзел восьмы
    Пра тое, як пішуцца п’есы
    Толькі ўявіце сабе: а што, калі б Мумімама, прачнуўшыся купальскім днём, зразумела, што Мумітроль у вязніцы! А што, калі б нехта расказаў дачцэ Мюмлы, што яе сястрычка спіць у Снусмумрыкавым яловым будане, загарнуўшыся ў ангору!
    Але яны нічога не ведалі, адно спадзяваліся. Хіба ім не здаралася і раней трапляць у такія дзіўныя гісторыі, што іншым сем'ям і не сніліся? I хіба ўсе яны не заканчваліся добра?
     Мю прывыкла спраўляцца з усім сама,  сказала дачка Мюмлы.  Я больш хвалююся за таго, хто трапіцца ёй.
    Мумімама выглянула на двор. Ліў дождж.
    «Хоць бы яны не прастылі»,  падумала яна і асцярожна прысела на ложку. Асцярожна таму, што пасля таго, якяны селі на мель, падлога так нахілілася, што Мумітату давялося папрыбіваць цвікамі ўсю мэблю. Але горш за ўсё было, калі сядалі есці. Талеркі ўвесь час з'язджалі са стала і падалі на падлогу, а калі іх спрабавалі прымацаваць да стала цвікамі, яны амаль заўсёды расколваліся.
    Усім здавалася, што яны ўвесь час лезуць на нейкую гару. Праз тое, што адной нагой заўжды даводзілася ступаць вышэй, а другой  ніжэй, Мумітата захваляваўся, што ногі ў іх пачнуць расці няправільна. (Хаця Хомса мерка