• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    сцярожна дакранулася да яго пляча. Мумітроль уздрыгнуў і азірнуўся.
    	А, гэта ты,  сказаў ён.
    	Мне так сумна,  прашаптала фрэкен Снорк, умольна пазіраючы на яго зпад чупрынкі.
    На вушах у яе быў вяночак з фіялак. Яна ўсю раніцу не ведала, чым сябе заняць.
    Мумітроль неразборліва прамармытаў у адказ штосьці спагадлівае.
    	Пагуляем?  прапанавала фрэкен Снорк.  Аавай гуляць, быццам я незвычайная прыгажуня, а ты мяне выкрадаеш!
    	Я не ўпэўнены, што ў мяне ёсць на гэта настрой, сказаў Мумітроль.
    Вушы ў фрэкен Снорк апусціліся, і Мумітроль паспяшаўся пацерціся аб яе нос сваім.
    	Нам не трэба гуляць, што ты незвычайная прыгажуня,  сказаў ён,  бо ты прыгажуня і ёсць. Давай, я лепш скраду цябе заўтра.
    Чэрвеньскі дзень згасаў, патанаючы ў прыцемку.
    Але паранейшаму было спякотна.
    12
    ;	13
    У сухім гарачым паветры кружылі камянкі сажы. Уся мумісям’я неяк панікла, прыціхла і замаркоцілася. Урэшце Мумімама прапанавала пакласціся спаць у садзе. Яна зладзіла кожнаму асобны ўтульны ложак і ля кожнай пасцелі паставіла маленькую лямпу, каб было не так самотна.
    Мумітроль з фрэкен Снорк уладкаваліся пад кустамі язміну, але сон ім ніяк не ішоў.
    Ноч была незвычайна, вусцішна ціхая.
     Як горача!  паскардзілася фрэкен Снорк.  Я ўвесь час варочаюся, варочаюся, а прасціна такая шорсткая, так мне ў галаву пачнуць хутка лезці сумныя думкі!
    1 не кажы,  пагадзіўся Мумітроль.
    Ён прыўзняўся і зірнуў у сад. Астатнія, здаецца, спалі, і лямпы ціхенька свяціліся каля іх пасцеляў.
    Кусты язміну раптам затрэсліся.
     Ты бачыў?  папыталася фрэкен Снорк.
     А цяпер зноў усё ціха,  сказаў Мумітроль.
    I ў гэта імгненне лямпа кульнулася на траву.
    КвеУкі задрыжалі, і па зямлі павольна папаўзла вузкая трэшчына. Яна ўсё паўзла, паўзла, пакуль урэшце не знікда пад матрацам. Тады трэшчына пачала шырэць, і ў яе пасыпаліся грудкі глебы, пясок... I Мумітролева зубная шчотка, раптам саслізнуўшы, таксама паляцела ў падземную цемрадзь.
     Яна была зусім новая!  ускрыкнуў Мумітроль.  Ты яе бачыш?
    Ён нахіліўся зазірнуць у трэшчыну, але ў гэты момант зямля, ціха чмякнуўшы, самкнулася.
     Яна была зусім новая,  разгублена паўтарыў Мумітроль. 1 блакітная.
     Лепш падумай, што магдо б і твой хвост зашчаміць! суцешыла яго фрэкен Снорк.  I давялося б табе тут сядзець усё жыццё!
    Мумітроль рэзка ўскочыў.
     Хадзем,  сказаў ён.  Будзем спаць на верандзе.
    Ля ганка стаяў тата і да нечага прынюхваўся.
    3 саду даносіўся трывожны шум: чародамі ўзляталі птушкі, а па траве шаргацелі лапкі звяркоў, якія таропка ўцякалі прэч.
    Маленькая Мю высунулася са сланечніку, які рос каля ганка, і радасна крыкнула:
     Ну, зараз лясне!
    Раптам у іх пад нагамі нешта прыглушана загуло. Яны пачулі, як у кухні падаюць рондалі.
    14
    15
    tk
     Пара снедаць?  скрозь сон спыталася Мумімама.  Што робіцца?
     Нічога, мілая,  адказаў тата.  Гэта проста варушыцца агнядышная гара. Гэх, колькіжможна нарабіць прэспап’е з яе лавы...
    △ачка Мюмлы таксама прачнулася. Усе цяпер сабраліся на верандзе і, абапершыся аб парэнчы, назіралі.
     А дзе гэтая гара?  спытаў Мумітроль.
     На адным маленькім востраве,  адказаў тата.  На маленькім і чорным востраве, на якім нічога не расце.
    Табе не здаецца, што гэта крышку... крышачку небяспечна?  прашаптаў Мумітроль, хапаючыся за татаву лапу.
     Ну, можа быць,  лагодна адказаў тата.  Можа быць, сапраўды крышачку небяспечна.
    Мумітроль кіўнуў з захапленнем.
    I тады яны пачулі раскацісты гул. Ён ішоў ад мора і спачатку нагадваў мармытанне, але ўсё мацнеў і мацнеў, пакуль урэшце не ператварыўся ў страшэнны грукат.
    Ноч была светлая, і яны ўбачылі, як нешта неверагодна вялізнае ўсё вышэй уздымаецца над вершалінамі лесу і на самым версе гэтага шыпіць белы грэбень.
     Хадзем лепш у залу,  сказала Мумімама.
    Ледзь яны паспелі схаваць хвасты за парогам, як у Мумідол уварвалася хваля і ўсё патанула ў апраметнай цемры. Аом скалануўся, але ўстояў на месцы, бо ўсёткі гэта быў вельмі дыхтоўны дом. Тым не менш, у залу набегла вады, і ўся мэбля паплыла. Тады яны перабраліся наверх і пачалі чакаць, калі непагадзь утаймуецца.
     Такога надвор’я не бывала з часоў маёй маладосці,  ажывіўся Мумітата і запаліў свечку.
    16
    Ноч выдалася трывожная, за сценамі ўсё рыпела і трашчала, і цяжкія хвалі біліся ў аканіцы. Мумімама безуважна сядзела ў крэслегушкалцы і павольна гушкалася.
     Гэта канец свету?  цікаўна запыталася Мю.
     Прынамсі нешта падобнае,  адказала дачка Мюмлы.  Таму пастарайся паводзіць сябе добра, калі, вядома, паспееш, бо ўсе мы, напэўна, хутка адправімся на нябёсы.
     На нябёсы?  перапытала Мю.  Навошта нам на нябёсы? Як мы спусцімся потым назад?
    Нешта важкае бухнула ў дом, і аганёк свечкі закалываўся.
     Мама,  шапнуў Мумітроль.
     Што, любы?  азвалася мама.
     Я забыў свой караблік каля стаўка.
     Нічога страшнага, знойдзеш там яго заўтра,  сказала Мумімама.
    Раптам яна перастала гушкацца і ўсклікнула:
     Якая ж я расцяпа!
     Што такое?  аж падскочыла фрэкен Снорк.
     Шлюпка,  сказала Мумімама.  Я забыла пра шлюпку. Я ўвесь час адчувала, што забылася пра нешта важнае.
     Ужо да самай юшкі дабралася,  абвясціў Мумітата.
    Ён бесперастанку бегаў уніз і правяраў узровень вады. Усе паглядзелі на лесвіцу, якая спускалася ў залу, і перабіралі ў памяці ўсё, што магло папсавацца вадой.
     Хтонебудзь зняў гамак?  раптам спытаў Мумітата.
    Але гамак так і застаўся на дварэ.
     Ну і добра,  сказаў тата.  Ён быў вельмі брыдкага колеру.
    Ад плёскату вады за сценамі іх пачало хіліць на сон. Адзін за адным яны скруціліся на падлозе і паснулі. Але перш чым загасіць свечку, Мумітата завёў будзільнік на сем раніцы.
    Яму было страшна цікава даведацца, што ж там адбылося, знадворку.
    Раздзел другі
    Пра тое, як ныраюць па сняданак
    Нарэшце настаў світанак.
    Спачатку ён загарэўся вузкай палоскай, якая доўга намацвала дарогу ўздоўж гарызонту, перш чым наважылася падняцца вышэй.
    Надвор’е зноў стаяла ціхае і пагоднае.
    Толькі хвалі ў мітуслівым беспарадку біліся ў новыя берагі, якіх мора дагэтуль ніколі яшчэ не дасягала. Агнядышная гара, якая ўсё гэта нарабіла, супакоілася. Яна толькі стомлена ўздыхала і час ад часу пыхкала ў неба попелам.
    20
    А сёмай зазваніў будзільнік.
    Усе адразу ўсхапіліся і кінуліся да акна паглядзець, што там. Маленькую Мю паставілі на падаконне, і дачка Мюмлы прытрымлівала яе за сукенку, каб не звалілася.
    Увесь свет перамяніўся. Зніклі язмін і бэз, знік масток і нават уся рака.
    Над бурлівай вадой уздымаўся толькі дах павеці. На ім, моцна ўчапіўшыся за вільчак, сядзелі некалькі азяблых постацяў  відаць, лясныя жыхары.
    △рэвы раслі проста з вады, а горныя ланцугі вакол Мумідола ператварыліся ў купкі асобных астраўкоў.
     Раней мне наш краявід больш падабаўся,  сказала Мумімама.
    Яна жмурылася ад сонца, якое пасля ўчыненага разгрому выкацілася вялізнае і чырвонае, як месяц у канцы лета.
     Мы сёння і ранішняй кавы не пап'ем, сказаўтата.
    Мумімама зірнула на лесвіцу ў залу, якая цяпер цалкам знікла ў неспакойнай вадзе. Яна ўявіла сваю кухню. Уявіла паліцу над плітой, дзе стаяла бляшанка з кавай, і пастаралася ўспомніць, ці не забылася яна яе закрыць.
    Мумімама ўздыхнула.
     Нырнуць пашукаць?  спытаў Мумітроль, які думаў пра тое самае, што і мама.
     Ты не зможаш пад вадой так доўга, дзіцятка маё, захвалявалася Мумімама.
    Мумітата паглядзеў на іх.
     Я часта думаў,  сказаў ён,  што было б няблага зірнуць на свае пакоі са столі, а не так, якзаўсёды, з падлогі.
     Ты праўда так думаў?  з захапленнем перапытаў Мумітроль.
    21
    
    Тата кіўнуў. Ён знік у сваім пакоі і вярнуўся з калаўротам і вузкай пілой.
    Усе абступілі яго, з цікаўнасцю назіраючы за тым, што ён робіць.
    Мумітату было, вядома, крыху ніякавата пілаваць уласную падлогу, але ў той самы час гэта надзіва супакойвала...
    Неўзабаве Мумімама змагла ўпершыню ўбачыць сваю кухню зверху. Яна зачаравана ўглядалася ўглыб гэтага зялёнага, слаба падсвечанага акварыума. Яна заўважыла на дне пліту, мыйку і сметніцу. А ўсе крэслы і сталы цяпер плавалі пад самаю столлю.
     Ой, як забаўна!  сказала Мумімама і засмяялася.
    Яе так калаціла ад смеху, што яна была вымушаная плюхнуцца ў крэслагушкалку: што ні кажы, не кожны дзень бачыш сваю кухню з такога боку.
     Як добра, што я выкінула смецце!  сказала яна, выціраючы слёзы. 1 забылася прынесці дровы!
     Ну, я ныраю, мама?  спытаў Мумітроль.
     Прашу, не дазваляй яму, калі ласка!  занервавалася фрэкен Снорк.
     Чаму?  сказала Мумімама.  Ты ж бачыш, як яму хочацца.
    Мумітроль крыху пастаяў, супакойваючы дыханне, а тады нырнуў у кухню.
    Ён падплыў да кладоўкі і адчыніў дзверы. Вада ўнутры была белая ад малака, і сямтам у ёй трапляліся жмуткі бруснічнага варэння. Паўз Мумітроля праплыло некалькі боханаў у кампаніі з чародкаю макаронін. Мумітроль падчапіў маслёнку, злавіў па дарозе адну белую булку
    22
    і павярнуў да паліцы над плітой. Прыхапіўшы маміну бляшанку з кавай, ён падняўся пад столь і вынырнуў, цяжка дыхаючы.
     He, вы гляньце, я ўсётакі яе закрыла!  узрадавалася Мумімама.  Які прыемны зараз будзе пікнік! А ты не мог бы вылавіць яшчэ кавярнік і кубкі?
    Ніколі яшчэ ў іх не было такога вясёлага снедання.
    Яны выбралі крэсла, якое нікому не падабалася, і пусцілі яго на дровы. Цукар, праўда, увесь распусціўся ў вадзе, але Мумітроль знайшоў слоік з павідлам. Мумітата еў павідла проста са слоіка, а маленькая Мю калаўротам прасвідравала сабе ў бохане цэлы тунэль, і ніхто ёй не сказаў ні слова.
    Час ад часу Мумітроль ныраў у кухню вылавіць штонебудзь яшчэ, і тады пырскі ляцелі па ўсім закуродымленым пакоі.
     Сёння мыць посуд не давядзецца,  радасна казала Мумімама.  Аый хто ведае, можа, мне ўвогуле ніколі больш не спатрэбіцца гэтылл займацца. Але паслухайце, давайце паспрабуем усцягнуць мэблю з залы наверх, пакуль яна не папсавалася?
    Сонца на дварэ разгаралася ўсё ярчэй, а хвалі паціху ўлягліся. Грамада на павеці нарэшце ажывілася і пачала злавацца на выбрыкі прыроды.
     У часы маёй мамы такога не бывала!  сказала цётухна Мыш, раздражнёна прычэсваючы свой хвост. Такога тады нізавошта не дазволілі б! Але цяпер час, вядома, не той, што раней, цяпер маладым толькі б пасваволіць.
    Маленькі сур’ёзны звярок жвавенька падсунуўся да астатніх і сказаў:
     He думаю, што гэтую вялізную хвалю нагналі маладыя. Мы ўсе ў гэтай даліне занадта маленькія і маглі б у