• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    няць хвалю хіба шю ў вядры. Ці ў гаршчку. Ці ў тазіку. Ці, скажам, у шклянцы з вадой.
    Ты што, з мяне кпіш?  прыўзняла бровы цётухна Мыш.
     Што вы, не,  сказаў сур'ёзны звярок.  Я проста цэлую ноч думаў... Адкуль можа ўзяцца такая вялікая хваля, прычым без ветру? Вось што цікава, разумееце! I мне здаецца, што альбо гэта...
     I як тваё імя, дазволь спытаць?  абарвала цётухна Мыш.
     Хомса,  спакойна адказаў звярок.  Калі б мы толькі змаглі зразумець, як усё гэта адбылося, то і хваля здалася б нам цалкам натуральнай.
     Натуральнай!  піскнула маленькая тоўсценькая Міса.  Нічога ты не разумееш! Са мной заўсёды, заўсёды здараюцца недарэчнасці! Заўчора нехта падклаў мне ў чаравік шышку, каб пасмяяцца з маіх вялікіх ступакоў. Учора ў мяне пад вокнамі хадзіў хемуль і вельмі шматзначна пасмейваўся! А сёння  вось гэта!
     Аык значыць, вялізная хваля ўзнялася, толькі каб падражніць вас?  з павагай спытаў нейкі кнют.
     Гэтага я зусім не казала,  вымавіла Міса, ледзь не плачучы.  Хіба я камунебудзь цікавая, каб дзеля мяне штосьці рабілі? А тым больш такую хвалю!
     Можа быць, шышка проста ўпала з хваіны,  спагадліва падказаў Хомса.  Калі гэта, канечне, была хваёвая шышка. А калі не хваёвая, дык, напэўна, яловая. У тваім чаравіку можа змясціцца яловая шышка?
     Я і сама ведаю, што ў мяне вялікія ногі,  хмурна прамармытала Міса.
    24
    25
     Я проста спрабую знайсці тлумачэнне,  сказаў Хомса.
     Рэч у пачуццях,  сказала Mica.  I іх нельга патлумачыць!
     Так, так,  здаўся Хомса.
    Цётухна Мыш скончыла прычэсваць хвост і зацікавілася мумідомам.
     Ратуюць сваю мэблю,  паведаміла яна, выцягваючы шыю.  Пакрывала на канапе ў іх, бачу, дранае. О, яны нават паспелі паснедаць! Бываюць жа такія на свеце, толькі пра сябе і думаюць! Фрэкен Снорк прычэсваецца... Гэта ў той час, як мы тут тонем. Што ўжо тут скажаш. Вы паглядзіце, яны цягнуць канапу на дах сушыцца! А цяпер уздымаюць сцяг!!! Прападзі мой неўміручы хвост, ёсць жа такія задавакі!
    Мумімама перагнулася цераз парэнчы і гучна павіталася.
     △абрыдзень!  з запалам азваўся Хомса.  Можна, мы да вас завітаем? Ці яшчэ надта рана? Мабыць, лепш завітаць пасля абеду?
     Заходзьце зараз,  сказала Мумімама.  Я люблю, калі госці прыходзяць зранку.
    Хомса пачакаў, пакуль не падплыве якое прыдатнага памеру выварачанае дрэва, а тады, падчапіўшыся да яго хвастом, спытаў:
     Хто са мной?
     He, дзякуй,  адказала цётухна Мыш.  Нам няма чаго там рабіць, у гэтай распешчанай сямейцы!
     А мяне і не запрашалі,  панура сказала Міса, гледзячы, як Хомса адчальвае і дрэва пачынае аддаляцца... I раптам яна адчула сябе такою самотнай, што адчайна скочыла і ўчапілася за вецце. Хомса моўчкі дапамог ёй узлезці на дрэва.
    Яны падплылі да даху веранды і ўлезлі ў дом праз акно.
    Сардэчна вітаю,сказаўМумітата.Дазвольце вас пазнаёміць. Мая жонка. Мой сын. Фрэкен Снорк. Аачка Мюмлы. Маленькая Мю.
     Міса,  сказала Міса.
     Хомса,  сказаў Хомса.
     Што за глупства!  сказала маленькая Мю.
     Яны прадстаўляюцца,  патлумачыла дачка Мюмлы.  Сядзі ціха і не шумі, бо ў нас сапраўдныя госці.
     У нас сёння крышачку непрыбрана,  сказала Мумімама. 1 залу, на жаль, затапіла.
     О, не пераймайцеся,  сказала Міса.  Адсюль такі мілы від. Дый надвор'е такое ціхае і чароўнае.
    27
     Праўда?  здзіўлена спытаў Хомса.
    Міса пачырванела, як бурак.
     Я зусім не хацела хлусіць,  сказала яна.  Я проста мяркую, што трэба казаць прыемнае.
    Павісла паўза.
     Тут у нас цеснавата,  урэшце сарамліва сказала Мумімама.Але ўсёадноапошнія перамены прынеслі хоць нейкую разнастайнасць. Я ўпершыню ўбачыла нашу мэблю з іншага боку... асабліва калі яна плавала дагары нагамі! I вада так пацяплела. Наша сям'я, дарэчы, вельмі любіць паплаваць.
     О, праўда?  ветліва здзівілася Міса.
    I зноў павісла маўчанне.
    Раптам пачулася слабае бруенне.
     Мю!  строга крыкнула дачка Мюмлы.
     Гэта не я,  азвалася сястрычка.  Гэта мора ў акно заліваецца!
    I гэта была праўда: вада зноў пачала падымацца. Цераз падаконне перакацілася маленькая хвалька. Потым яшчэ адна.
    А тады на дыван абрынуўся цэлы вадаспад.
    Дачка Мюмлы хутчэй засунула сястрычку ў кішэню і сказала:
     Якое шчасце, што гэтая сям’я любіць плаваць!
    28
    Раздзел трэці
    Пра знаёмства з зачараваным ломам
    
    Мумімама сядзела на даху, згробшы ў ахапак сумачку, швейны кошык, кавярнік і сямейны альбом. Мора падымалася, і час ад часу яна была выллушаная адсоўвацца ўсё далей, бо не любіла, калі хвост боўтаецца ў вадзе. Асабліва цяпер, пры гасцях.
     Але ж мы не можам выцягнуць сюды ўсю мэблю з залы,  сказаў Мумітата.
     Даражэнькі,  сказала мама.  Нашто нам стол без крэслаў, а крэслы без стала? I якая радасць ад ложкаў, калі няма бялізнавай шафы?
     Твая прауда,  пагадзіуся тата.
     I зусім не кепска, калі ёсць трумо,  мякка дадала Мумімама.—Ты ж ведаеш, як прыемна паглядзець на сябе зранку. Дарэчы,  сказала яна, крыху памаўчаўшы, на канапе так прыемна паляжаць і падумаць пасля абеду.
     He, толькі не канапу,  рашуча адмовіўся тата.
     Як хочаш, мілы,  адказала яна.
    Міма іх праплывалі вырваныя кусты і выварачаныя дрэвы, а яшчэ рыбныя садкі, прычалы, парканы, дзежы, вазкі і тачкі  адны пустыя, другія з пацярпелымі на борце. Але ўсяго гэтага было замала, каб замяніць мэблю ўсёй мумісям'і,
    Раптам Мумітата ссунуў капялюш на патыліцу і пільна ўгледзеўся туды, дзе адкрываўся ўваход у заліў, у які ператварыўся Мумідол. Ад мора да 1х несла па
    хвалях нейкую дзіўную штуковіну. Сонца біла Мумітату ў вочы, і ён не мог вызначыць, ці ўяўляе гэтая штуковіна небяспеку. Але яна была сапраўды вялікая, такая вялікая, што яе хапіла б на мэбліроўку цэлых дзесяці залаў для яшчэ большай сям’і, чым іхняя.
    Спачатку здавалася, што гэта вялізнага памеру бляшанка, якая восьвось патоне. Потым  што гэта агромністая марская ракавіна, пастаўленая старчма.
    Мумітата павярнуўся да ўсёй сям'і і сказаў:
     Думаю, мы ўратуемся.
     Вядома, уратуемся,  пагадзілася Мумімама. Я вось сяджу сабе ды чакаю наш новы дом. Кепскае здараецца толькі з рознымі круцялямі.
     Што вы! — усклікнуў Хомса.  Я ведаю круцялёў, з якімі нічога страшнага адвеку не здаралася.
    30
    31
     Якое ў іх павінна быць сумнае жыццё!  здзіўлена сказала Мумімама.
    Незвычайная рэч падплыла бліжэй. Гэта быў дзіўны дом. 3 даху, што меў форму ракавіны, на іх глядзелі дзве залатыя маскі: адна плакала, а другая нібыта з іх смяялася. У цемры пад гэтымі грымасамі адкрывалася зацягнутая павуціннем паўкруглая зала, адну сцяну ў якой, відаць, выламала вялікаю хваляй. Абапал раззяўленага пралому звешваліся доўгія чырвоныя гардзіны, якія маркотна цягнуліся па вадзе.
    Мумітата цікаўна ўзіраўся ў змрок залы.
     Ёсць хтонебудзь дома?  асцярожна гукнуў ён.
    Ніхто не адказаў. Чутно было толькі, як ляпаюць ад марской гайданкі адчыненыя дзверы. Па пустой падлозе перакочваліся камякі пылу.
     Спадзяюся, жыхары паспелі ўратавацца,  усхвалявана сказала Мумімама.  Бедная сям'я. Цікава, хто яны былі? Шчыра кажучы, жудасна вось так засяляцца ў чужы дом...
     Даражэнькая,  сказаў тата,  але ж вада падымаецца.
     Гэта праўда,  сказала мама,  так што давайце перабірацца.	I
    Апынуўшыся ў новым доме, яна агледзелася. Адразу кідалася ў вочы, што ранейшыя гаспадары былі не надта ахайныя. Але ж хто без граху? I яшчэ ў іх захоўвалася цэлая куча ўсялякай старызны. Шкада, вядома, што выламала сцяну, хоць, праўда, цяпер, улетку, гэта не так ужо страшна...
     Дзе мы паставім стол?  спытаў Мумітроль.
     Тут, у цэнтры,  сказала мама.
    32
    Калі ўся мэбля, абабітая прыгожым барвовым плюшам з кутасікамі, была перанесеная з іх залы і расстаўленая ў новым пакоі, на душы ў Мумімамы паспакайнела. Дзіўны дом адразу зрабіўся ўтульным. Мумімама задаволена села ў крэслагушкалку і аддалася марам аб фіранках і нябеснабдакітных шпалерах.
     Ну вось, цяпер ад майго дома застаўся толькі флагшток,  панура сказаў тата.
    Мумімама ласкава правяла па яго лапе.
     Твой дом быў цудоўны,  сказала яна.  Нашмат лепшы за гэты. Але ты ўбачыш: хутка ўсё ў нас будзе зноў як звычайна.
    (Дарагі чытач, Мумімама вельмі памылялася. Нішто ўжо не магло быць як звычайна, бо і дом, у якім яны апынуліся, і сям'я, якая жыла ў ім раней, былі зусім не звычайныя. Больш я пакуль не скажу нічога.)
     Можа, я здыму сцяг?  прапанаваў Хомса.
     He, няхай застаецца,  сказаў Мумітата.  Там ён выглядае больш урачыста.
    Яньі паводьна паплылі па даліне. Але нават дабраўшыся да Самотных Гор, усё яшчэ бачылі над вадой вясёлую крапінку сцяга, які махаў ім здалёк.
    Мумімама згатавала ў новым доме вячэрнюю гарбату. Чайны столік выглядаў крыху сіратлівым у гэтай вялікай і чужой зале. Вакол стала як на варце стаялі крэслы, трумо і бялізнавая шафа, а за імі пакой патанаў у цемры, цішы і пыле. Але дзіўней за ўсё выглядала столь, на якой яўна не хапала іх жырандолі з чырвонымі кутасікамі. Яе хавалі загадкавыя цені, і недзе там, уверсе, у такт пагойдванню дома на хвалях варушылася і калыхалася нешта вялікае і незразумелае.
    «Колькі тут усяго дзіўнага,  сказала сама сабе Мумімама.  А зрэшты, чаму ўсё павінна быць звыклым і зразумелым?»
    Яна пералічыла на стале кубкі і заўважыла, што яны забыліся ўзяць павідла.
     Як шкада!  сказала мама.  Мумітроль вельмі любіць гарбату з павідлам. Як я магла яго забыць?
     Можа, тыя, хто жыў тут да нас, таксама забыліся ўзяць з сабою павідла?  абнадзеіў Хомса.  Можа, яго цяжка было запакаваць? Або яго засталося ў слоіку так мала, што не варта было і браць?
     Каб толькі знайсці яшчэ гэтае іх павідла,  з сумневам сказада Мумімама.
     Я паспрабую,  сказаў Хомса.  Недзе ж павінна ў іх быць кладоўка.
    I ён знік у цемры.
    Пасярод пакоя проста на падлозе стаялі адзінокія дзверы. Дзеля парадку Хомса прайшоў праз іх і са здзіўленнем заўважыў, што яны кардонныя і што на другім іх баку намаляваны агмень. Потым ён убачыў лесвіцу і пачаў узбірацца па ёй наверх, але яна скончыліся проста ў паветры.
    «Нехта са мной жартуе,  падумаў Хомса.  Але, памойму, гэта зусім не смешна. Дзверы мусяць кудысьці адчыняцца, а лесвіца кудысьці весці. Бо што гэта будзе, калі місы раптам пачнуць паводзіць сябе як мюмлы, а хомсы  як хемулі?»
    Паўсюль валяўся ўсялякі хлам, дзівакаватыя канстру