• Газеты, часопісы і г.д.
  • Небяспечнае лета  Тувэ Янсан

    Небяспечнае лета

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 140с.
    Мінск 2014
    56.6 МБ
    ьш.
    Калі Мумімама з сумкаю ў лапах сядзела на карме
    побач з сынам, яна думала зусім не пра мэблю, якую давялося пакінуць Эме. He, яна думала пра свой сад і гадала, ці расчысціла мора сцяжынкі гэтакжа дбайна, як гэта звычайна рабіла яна сама.
    Мама пачала пазнаваць краявіды. Яны плылі па цясніне праз Адзінокія Горы, і яна ведала, што за наступным паваротам убачыць уцёс, які сцеражэ ўваход у Мумідол.
     Плывем дамоў, дамоў, дамоў!  спявала на каленях сястры маленькая Мю.
    Фрэкен Снорк сядзела на носе і разглядала падводныя відарысы. Човен якраз праплываў над поплавам, і кветкі з шоргатам абмяталі кіль. Жоўтыя, чырвоныя, блакітныя, яны глядзелі скрозь валу ў неба, цягнучы свае шыйкі насустрач сонечнаму святлу.
    Мумітата веславаў роўна і няспешна.
    Якдумаеце, а веранда над ватэрлініяй?спытаўён.
     Туды яшчэ трэба спачатку даплыць...  сказаў Снусмумрык, апасліва пазіраючы цераз плячо.
     Паслухай,  паспрабаваў яго супакоіць Мумітата, мы даўно пакінулі хемулёў далёка ззаду!
     Гэта яшчэ невядома,  засумняваўся Снусмумрык.
    Пасярод чоўна, накрытая купальным халатам, узвышалася нейкая дзіўная купка. Час ад часу яна варушылася. Мумітроль асцярожна пакратаў яе за верхавінку.
     Можа, вылезеш пасядзіш на сонейку?  спытаў ён.
     He, дзякуй, тут і так добра,  адказаў зпад халата лагодны галасок.
     Яна ж там зусім без паветра, небарака,  захвалявалася Мумімама.  Тры дні ўжо там сядзіць!
    130
    131
     Маленькія хемуліхі страшна баязлівыя,  шэптам патлумачыў Мумітроль.  Памойму, яна там вяжа. Гэта яе супакойвае.
    Але маленькая Хемуліха і не думала вязаць. Яна старанна запаўняла тоўмты сшытак у чорнай цыратовай вокладцы. «Забараняецца,  пісала яна,  забараняецца, забараняецца, забараняецца». I так пяць тысяч разоў. Ёй падабалася спісваць старонку за старонкай адным гэтым словам.
    «Як усёткі прыемна быць добрай»,  думала яна спакойна.
    Мумімама ўзяла Мумітроля за лапу.
     Пра што задумаўся?  спытала яна.
     Пра Снусмумрыкаву малечу,  адказаў Мумітроль. Няўжо яны, праўда, усе будуць акторамі?
     Некаторыя,  адказала мама.  А тых, у каго няма такога таленту, возьме да сябе Філіф’ёнка. Ёй цяжка адной зусім без сваякоў.
     Ім будзе не хапаць Снусмумрыка,  з сумам сказаў Мумітроль.
     Магчыма, напачатку,  сказала мама.  Але ён штогод збіраецца іх наведваць і пісаць ім лісты на дні народзінаў. 3 малюнкамі.
    Мумітроль кіўнуў.
     Гэта добра,  сказаў ён.  А Хомса з Місай... Бачыла, як Міса ўзрадавалася, калі ёй дазволілі застацца ўтэатры?!
    Мумімама засмяялася.
     Што ж, Міса цяпер шчаслівая. Будзе граць у трагедыях колькі захоча і кожны раз у новым абліччы. А Хомса будзе рэжысёрам і не меней шчаслівым, чым яна.
     Ага,  сказаў Мумітроль.  Як добра!
    I тут човен спыніўся.
     Так, мы заселі ў траве,  сказаў Мумітата, высунуўшы галаву за борт.  Аалей толькі ўброд.
    Усе вылезлі з чоўна і пабрылі па вадзе.
    Маленькая Хемуліха трымала за пазухай нешта яўна ёй дарагое, але ніхто не спытаўся, што яна там хавае.
    Ісці было цяжка: вада даставала да пояса. Але дно было добрае, высланае мяккай травой і зусім без камянёў. Часам зямля крыху падымалася, і над вадой, быццам райскія выспачкі, паказваліся абсыпаныя кветкамі купіны.
    Снусмумрык ішоў апошні і быў маўклівейшы, чым звычайна. Ён увесь час азіраўся і прыслухоўваўся.
     Ды я гатовая з'есці твой стары капялюх, калі яны не адсталі!  сказала дачка Мюмлы.
    Але Снусмумрык толькі патрос галавой.
    132
    Дарога звузілася. У прасвеце між высокімі скаламі замільгалі родныя зялёныя фарбы Мумідолу. Вунь і дах з вясёлым трапяткім сцягам...
    Неўзабаве паказалася і лукавіна ракі, і блакітны масток. Ужо расквітнеў язмін! Падарожнікі пашыбавалі так, шю ўскаламуцілі вакол сябе ўсю ваду. Усе радасна абмяркоўвалі, чым хто зоймецца, калі прыйдзе дадому.
    Але раптам паветра, як нажом, разрэзаў дзікі свіст.
    I горны перавал у адно імгненне закішэў хемулямі: яны былі спераду, ззаду  паўсюль!
    Фрэкен Снорк, імкнучыся схавацца, уткнулася галавой у плячо Мумітролю. Уся анямелі. Гэта было жахліва: дайсці амаль да самага дому і трапіць у лапы паліцыі!
    Хемуль падышоў да іх бліжэй і спыніўся перад Снусмумрыкам.
     Нуу?  сказаў ён.
    Усе маўчалі.
     Нуу?  паўтарыў Хемуль.
    Тады маденькая Хемудіха жвавенька, наколькі яна была здольная, падбегла да кузэна і, зрабіўшы кніксэн, падала яму чорны цыратовы сшытак.
     Снусмумрык раскаяўся і просіць прабачэння,  сарамліва сказала яна.
    Я не...  пачаў быў Снусмумрык.
    Вялікі Хемуль абарваў яго позіркам і разгарнуў сшытак. Ён пачаў лічыць. I лічыў доўга. А пакуль ён лічыў, вада апусцілася ім да лытак. Урэшце Хемуль сказаў:
     Усё правільна. Слова «забараняецца» напісана роўна пяць тысяч разоў.
     Але ж...  пачаў зноў Снусмумрык.
     Калі ласка, не кажы нічога,  папрасіла маленькая
    Хемуліха.  Мне было вельмі прыемна, праўда, вельмі прыемна!
     А шыльды!  сказаў Хемуль.
     А можна, ён лепш павесіць іх вакол майго агарода?  спытала Мумімама.  Напрыклад: «Просім кнюцікаў пакінуць крыху салаты на нашай градзе і нам»?
     Ну, вядома... вядома ж, якая розніца,  разгубіўшыся, сказаў Хемуль.  Што ж, у такілл разе я мушу вас адпусціць. Але больш так не рабіце!
     He будзем,  адказалі ўсе паслухмяна.
     А ты давай зараз жа ідзі дадому, ясна?  строга паглядзеў на кузіну Хемуль.
     Ну, калі ты на мяне не крыўдуеш...  адказала яна.
    I, павярнуўшыся да мумісям'і, сказала:
     Вялікі вам дзякуй за параду з вязаннем. Я дашлю вам тапачкі, як толькі яны будуць гатовыя. На які адрас іх адпраўляць?
     Пішыце проста «У Мумідол»,  сказаў Мумітата.
    Апошнюю частку дарогі яны ўжо беглі. Цераз пагорак, між кустоў бэзу і напрасткі да ганку. Тут мумісям’я нарэшце спынілася і гдыбока, з радасцю і палёгкай, уздыхнуда. Усе стаялі і прыслухоўваліся да гэтага простага пачуцця  быць дома. Усё цяпер вярнулася на сваё месца.
    Прыгожыя разьблёныя парэнчы на верандзе зусім не папсаваліся. Сланечнік застаўся на месцы. I бочка пад ваду таксама. А гамак ад вады пабляк і ў выніку набыў прыемны колер. На дварэ заставалася ўсяго адна лужына, у якой адбівалася неба і ў якой якраз было дзе паплаваць маленькай Мю.
    134
    135
    Здавалася, нічога не албылося, і ніякая небяспека больш не зможа сюды прыйсці.
    Толькі садовыя сцежкі былі засыпаныя ракавінкамі, а ганак апляталі чырвоныя водарасці.
    Мумімама зазірнула ў акно залы.
     Любачка, ты пакуль не заходзь туды,  сказаў Мумітата.  А калі захочаш зайсці, заплюшчвай вочы: я спачатку мушу зрабіць новую мэблю  такую, як была нашая старая. 3 кутасікамі, чырвоным плюшам і ўсім астатнім.
     Нашто мне заплюшчваць вочы?  весела адказала мама.  Мне адзінае, чаго цяпер не будзе хапаць, гэта паваротнай сцэны! I я вось што яшчэ думаю: ці не выбраць налл гэты раз якінебудзь стракаты плюш.
    Увечары Мумітроль прыйшоў да намёта Снусмумрыка пажадаць сябру добрай ночы.
    Снусмумрык сядзеў на беразе і курыў.
     Цяпер у цябе ёсць усё, што табе трэба?  спытаў Мумітродь.
    Снусмумрык кіўнуў.
     Абсалютна ўсё,  сказаў ён.
    Мумітродь прынюхаўся.
     Ты перайшоў на новы тытунь?  спытаў ён.  Трошкі нагадвае маліны. Добры гатунак?
     He,  адказаў Снусмумрык.  Але я куру яго толькі па нядзедях.
     Ясна,  здзіўлена сказаў Мумітроль.  Сёння ж нядзеля. Ну што, да заўтра тады, я  спаць!
     Бывайбывай,  сказаў Снусмумрык.
    Мумітроль спусціўся міма гамачнага дрэва да стаўка з бурай вадой. Ён зазірнуў у ваду. Бранзалеты паранейшаму ляжалі на дне.
    Тады ён узяўся шукаць нешта ў траве.
    I праз пэўны час знайшоў свой караблік. Яго бакштаг заблытаўся ў лісточку, аде сам караблік быў зусім цэлы. I нават маленькі люк над трумам застаўся на сваім месцы.
    Мумітроль пайшоў дадому праз сад. Вечар быў свежы і аляккі, і мокрыя кветкі пахлі мацней, чыал звычайна.
    Мама сядзела на ганку і чакала яго.
    Яна трымала нешта ў лапе і ўсміхалася.
     Адгадаеш, што ў мяне?  спытада яна.
     Шлюпка!  сказаў Мумітроль са смехам. He таму, што ў гэтым было нешта асабдіва смешнае, а проста таму, што ён адчуў сябе бязмежна шчаслівым.
    136
    Змест
    Рсздзел першы 5 Пра караблік з кары і агнядышную гару
    Раздзел другі 20
    Пра тое, як ныраюць па сняданак
    Раздзел трэці 30
    Пра знаёмства з зачараваным домам
    Раздзел чацверты 44 Пра падступнасць і небяспеку начаваць на дрэвах
    Раздзел пяты 58
    Пра тое, што здараецца, калі свішчаш у тэатры
    Раздзел шосты 66
    Пра тое, як помсцяць паркавым ахоўнікам
    Раздзел сёмы 77
    Пра тое, як бывае небяспечна ў купальскую ноч
    Раздзел восьмы 86
    Пра юе, як пішуцца п’есы
    Раздзел дзявяты 96 Пра аднаго няшчаснага тату
    Раздзел дзясяты 101
    Пра генеральныя рэпетыцыі
    Раздзел адзінаццаты 109 Пра тое, як падманваюць турэмшчыкаў
    Раздзел дванаццаты 117
    Пра драматычную прэм 'еру
    Раздзел трынаццаты 128
    Пра пакаранне і ўзнагароду
    138
    Літаратурнамастацкае выданне
    Янсан Тувэ НЕБЯСПЕЧНАЕ ЛЕТА
    Адказны за выпуск Зм. Колас
    Падпісана да друку 07.04.2014. Фармат 60x84 716.
    Папера афсетная. Друклічбавы.
    Ул.выд. арк. 4,90. Ум. друк. арк. 8,14.
    Наклад 1000 асобнікаў (1ы завод 1500).
    Выдавец і паліграфічнае выкананне: індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛН № 02330/0552654 ад 04.01.2010.
    Пр. Незалежнасці, 10514, 220023, Мінск.
    Пераплёт выраблены у ТАА «Бізнесафсет» Пр Незалежнасці, 95, корп. 7, пакой 3, 220043, Мінск.
    Казачная аповесць
    «Небяспечнае лета»  яшчэ адна з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (19142001).
    ISBN 9789856992448
    ш
    ш
    ш
    LG LU